Беларускі ананімус


або аватары Дзеда Талаша

Эканоміка шарынга. Прадаваць атамы, а не біты

У гэты допісе раскрыю падставы і акалічнасці маіх летніх прамоваў, а таксама практычную рэалізацыю прынцыпаў эканомікі шарынга. Шмат падыходаў апісаных у рэтым пасце асноўваюцца на сусветным досведзе, апісаным у кнізе “Зроблена з Крыэтыў Команз” (Пол Стэйсі, Сара Пірсан).

Чаму недастаткова аб’яўленых зменаў у аўтарскім праве?

У мінулым месяцы ў дзяржаўных медыя была анансавана імпліментацыя адкрытых ліцэнзій (у тым ліку Creative Commons) у беларускае аўтарскае права (капірайт). Калі больш уважліва паглядзець на версію закона, якую маюць прыняць бягучай восенню, ўзнікае шмат пытанняў. 

Прыватызацыя грамадскага. Частка 1. Або як знікаюць падручнікі

Пасля студый на юрфаке БДУ яшчэ больш упэўніваюся, што права -  гэта прылада ў руках трымальнікаў улады. У гэтым жа кантэксце варта разумець і так званае аўтарскае права - капірайт. Калі мы забываем гэту ісціну ўзнікае поле для ідэйных спекулянтаў і палітычных тролях.

Улада персанальных дадзеных: воўкі і оўцы

На выходных быў на сустрэчы арганізаванай з нагоды дня персанальных дадзеных (далей, ПД). Узнікла шэраг думак, якія на мой погляд варта, каб былі абмеркаваны перад тым, як прымаць новыя законы. Таму з пазіцыі жыхара балот дзеда Талаша, пачну развіваць тутэйшы пірацкі дыскурс.