Падставай для працягу маіх развагаў пра эканоміку шарынга сталася дзве падзеі. Першая, гэта мой удзел 2 верасня ў Выходным без выкідаў, арганізаваным Цэнтрам Эклалагічных Рашэнняў, з лекцыяй пра эканоміку шарынга. Другі нагодай стаў візіт, якія адбыўся тыдзень назад (20 кастрычніка 2018), праекта ТорбаШоу, падчас якога каманда распавядала нам аб патэнцыяле торбаў з тканіны ў параўнанні з пластыкавымі пакетамі.
Вызначаем эканоміку шарынга
Напачатку вызначу паняцце “экономікі шарынга”. Эканоміка шарынга - сукупнасць чалавечых узаемаадносінаў, па стварэнню, абмену, размеркаванню і спажыванню рэсурсаў, дзе падыход паўторнага выкарыстання і нулявых выкідаў лічыцца больш дамінуючай мэтай гаспадарчых суб’ектаў, чым атрыманне прыбытку, а магчымасць адкрытага і даступнага паўторнага выкарыстання скарыстаных рэсурсаў замацавана агульнапрынятымі нормамі, маральнымі і юрыдычнымі.
Такім чынам, з майго вызначэння бачна, што эканоміка шарынга мае мэтай устойліваць спажывання чалавекам рэсурсаў, і мінімізацыяй шкодных удзеянняў чалавека на экасістэму: як прыродную так і інфармацыйную. Інфармацыйная экасістэма і сістэма ведаў (кантэнта) паняцці ў дадзеным допісе сінанімічныя.
Эканоміка шарынга развіваецца і прадстаўлена як лакальнымі так і глабальнымі ініцыятывамі, напрыклад: каршарынг, арэнда пакояў праз айбіэнбі, фрымаркеты, ініцыятывы фудшэрынга, сэкандхэнды, блаблакар, байккітчаны і іншыя. Безумоўна ў паняцці шарынга прысутнічае магчымасць дзяліцца - гэта значыць перадаваць рэсурс бескаштоўна.
Але варта адзначыць, што фізічны рэсурс мае свае абмежаванні, таму шэраг праектаў эканомікі шарынга мае камерцыйны складнік, каб забяспечыць атрыманне прыбытку і развіццё інфраструтуры. Менавіта вычарпальнасць матэрыяльнага рэсурса дае падставу яго прадаваць (здаваць у арэнду).
Дэфект у дызайне і мода
Сённяшняя капіталістычная эканоміка мае ўласныя інструменты, каб забяспечыць свой рост, калі на рынку ўжо колькасць тавару дастатковая - перавытворчасць. Перш за усё, гэта інструменты “дэфект у дызайне” і мода. Яны пакідаюць магчымасць працягваць канвеерную вытворчасці, з масавымі накладамі і захаваць сваю цыклічнасць прыбытку.
Дэфект у дызайне. Першы інструмент заключаецца ў тым, што вытворцы знарок закладаюць скарочаны тэрмін дзеяння тых ці іншых тавараў, каб прымусіць спажыўца часцей або набываць новы тавар, або рамантаваць існуючы (карыстацца платным сэрвісам, вытворчасць няякасных дэталяў) - гэткі падыход характэрны, як для бытавых, так і прамысловых тавараў.
Другі інструмент - мода. Дазваляе ўздзейнічаць на псіхалогію чалавека: паўтараць ці імкнуцца прыналежыць да нейкай сацыяльнай групы. Мода найбольш часта выкарыстоўваецца ў пабытовых рэчах, лёгкай або харчовай прамысловасці.
Гэтымі інструментамі забяспечваецца:
- цыклічнасць сённяшняй эканомікі, а менавіта атрыманне прыбытку,
- магчымасць факусавацца на вялікіх накладах, значыць, змяншаць выдаткі на вытворчасць, а таксама
- спецыялізаваць і ўніфікаваць працу праз выкарыстанне канвеера.
Брэнд і выбар
Што нас прымушае набываць тавар у таго ці іншага прадаўца (радзей, вытворцы).
Перш за ўсё, мы прывязваемся да брэнда і выпрацоўваем звычку. Напрыклад, дапусцім, брэнд Бош мае імідж таго, што пад ім выпускаецца якасны прадукт. Тады пакупніку няважна, ён набывае шурупавёрт, электрычны чайнік, або бензапілу.
Другі пункт. Вы давяраеце нейкаму брэнду. Хаця часта тавары розных брэндаў ствараюцца ў суседніх цэхах аднаго і таго ж завода ў Кітаі, але вы абіраеце толькі адзін любімы вамі брэнд.
Трэці пункт - гэта тое, што брэнд дэкларуе з вамі адны і тыя ж (нематэрыяльныя) каштоўнасці. Усё гэта забяспечвае паўторныя пакупкі і доўгатэрміновы кантакт з брэндам. Хаця я кажу пра фізічныя тавары, часта брэнд (нематэрыяльнае) для нас з’яўляецца вырашальным пры ажыццяўленні выбара.
Рэгуляванне выбару
Што ўсё ж такі пад знаходзіцца працэсам набытку? У большасці выпадках пад нашым спажываннем таго ці іншага прадукта знаходзіцца два фактары: унутраны і знешні.
Унутраны фактар - гэта індывідуальны выбар (паводзіны) спажыўца, якія ажыцяўляе кожная асоба, на карысць таго ці іншага тавара (брэнда). Напрыклад, асоба, можа ігнараваць тавары, створаныя на вытворчасці (пад брэндам), якая парушае працоўнае заканадаўства або шкодна ўздзенічае на экалогію. І наадварот, абіраць магчыма больш дарагі, але “этычны” тавар (брэнд). Тут дзейнічае этыка, мараль, сацыяльная норма.
Знешні фактар - гэта прамое ці ускоснае дзеянне рэгулявання (законаў, стандартаў, пагадненняў) - юрыдычная норма. Прамое ўздзеянне рэгулявання можа забараняць продаж тых ці іншыя тавараў наогул. Ускоснае дзеянне рэгулявання можа вызначаць наш выбар толькі таго пераліку тавараў, які дапушчаны на рынак, або, напрыклад, мае большыя падаткавыя зніжкі, датуецца ці сертыфікаваны.
Унутраны і знешні фактары пераплятаюцца, але іх ключавой розніцай з’яўляецца тое, што рэгуляванне ў адрозенне ад паводзінаў, мае больш устойлівыя падставы - пастаянства. Гэта адбываецца дзякуючы таму, што рэгуляванне мае, як інструмент прымусу пры парушэнні, так і лічыцца канвенцыянальным (агульнапрынятым, карысным) для большасці/усяго грамадства. Агульнанацыяльнае рэгуляванне як правіла адлюстроўвае або вызначае дамінанту паводзінаў грамадства.
Куды падзець інтэлектуальнае "смецце”?
Вярнуся да мерапрыемстваў, якія падштурхнулі мяне больш актыўна асэнсоўваць механізм інтэграцыі прынцыпаў новай эканомікі ў нашым жыцці. Там была гаворка пра смецце, якое стварае сучасная эканоміка.
Эканоміка шарынга (паўторнага выкарыстання рэсурсаў) адказвае на пытанні: куды падзець гэта смецце, дзе яно ляжыць, як яго паўторна можна выкарыстаць ці цалкам спажыць.
Якое ж бывае смецце? Я выдзелю: фізічнае і інтэлектуальнае.
Гэта у шырокім сэнсе той кантэнт (веды ўвасобленыя ў пэўнай фіксуемай форме - тэкст, відэа, выявы, карціны, гук і інш.), які ужо аднойчы быў выкарыстаны.
Такім чынам, інтэлектуальныя даброты, якія хоць аднойчы выкарыстоўваліся ў эканоміцы, як правіла, вырашылі пытанне прыбытковасці, на даволі кароткім прамежку часу - можна лічыць смеццем. Час прыбытковага выкарыстання дабротаў можа розніцца, але ён вельмі канкрэтны, а не расягнуты на жыццё аўтара + 50 гадоў.
Чаму я узгадаў жыццё аўтара + 50 гадоў? Таму што гэты тэрмін сённяшняе мясцовае і глабальнае заканадаўства ў галіне капірайта (аўтарскага права), абмяжоўвае зручнае паўторнае выкарыстанне інтэлектуальнага “смецця” шырокім колам зацікаўленых суб’ектаў.
Як правіла, калі вы трапляеце на свалку, ў вас узнікае права ўласнасці на знойдзеную там рэч у большасці выпадках. Для інтелектуальнага прадукта, усе наадворот, усё накапліваемае “смецце” знаходзіцца ва ўласнасці “праваўладальніка” бясконцы час.
Такім чынам, паўторнае выкарыстанне непатрэбнага кантэнта (ведаў) забаронена, або значна абмежавана. Як вынік, на сёння накапліваюцца тэрабайты кантэнта (свабодных рэсурсаў), які нельга выкарыстаць. Як вынік, эканоміка, якая мае вялікія запасы такога “смецця” або доступ да яго, упускае магчымасць развівацца новым формам і праектам праз паўторнае выкарыстанне.
Калі паўторнае выкарыстанне становіцца правілам
Як жа зараз магчыма арганізаваць доступ да паўторнага выкарастання інтэлектуальнага прадукта. На сёння існуе як мінімум два механізма:
- Рэалізуючы свае "правы чалавека" (доступ да крыніцаў ведаў),
- Рэалізуючы свае эканамічныя паводзіны праз існуючую сістэму інтэлектуальнай уласнасці.
Я ўжо прысвяціў шэраг сваіх прац вывучэнню ўзаемадзення правоў чалавека з інтэлекуальнай уласнасцю. Зараз мне больш цікава эканамічны доступ да рэсурса, інакш, пытанне інфраструктуры.
Да існучай інфраструктуры можна аднесці:
- Арганізацыі па калектыўнаму кіраванню правамі (далей, АККП) на інтэлектуальную ўласнасць, якія рэгулюць доступ да рэсурса юрыдычнымі інструментамі (дамовамі карыстання) і сістэмай канцэнтрацыі і размекавання раялці ад карыстальнікаў.
- Тэхнічныя сродкі аховы аўтарскага права, якія рэгулюць доступ самімі праваўласнікамі праз прамы дазвол ці забарону.
- Сеціва, мы можам атрымліваць прамы доступ да ўсіх рэсурсаў, якія ляжаць ў адкрытым доступе і забяспечаны адпаведнымі ліцэнзіямі, якія дазваляюць паўторнае выкарыстанне рэсурса.
Апошні спосаб самы шпаркі (экалагічны), ён дае магчымасць хуткай акумуляцыі і апрацоўкі кантэнта (смецця). Вядома, устолівасць гэтага спосабу залежыць ад таго, як вышэй узгаданыя ліцэнзіі рэгулбююць доступ да вытворнага кантэнту. Калі яны забяспечваюць віруснасць (магчымасць такога ж свабоднага выкарыстання вытворных прадуктаў(кантэнта)), тады яны ствараюць зручны ландшафт працы над створным кантэнтам. Такім чынам, паўторнае выкарыстанне становіцца нормай.
Таму менавіта трэці спосаб з’яўляецца набольш уплывовым фактарам развіцця эканомікі шарынга. Ён дае магчымасць як індывідуальнага выбару, так замацоўвае гэту магчымасць праз норму прапісаную ў тэкстах ліцэнзій.
Кастамізацыя як норма
На сёння найбольш прызнанымі ліцэнзіямі эканомікі шарынга з’яўляюцца Creative Commons (для кантэнта), GNU GPL (для коду) і інш.
Што ж яны вырашаюць:
- Мінімізуецца пасярэднік (гэта значыць змяншаецца кошт доступа і павялічваецца хуткасць доступа) для паўторнага выкарыстання рэсурса.
- Ствараюцца падставы для персаніфікаваных прадуктаў або малых партый.
- Эканоміка факусуецца на вырашэнні патрэбы асобнага спажывача, а не жаданні максімізацыі прыбытку.
Напрыклад, арганізацыя праграмнага коду ў адкрытых рэпазіторыях, з якіх можна ў адзін клік зрабіць копію і працягнуць незалежную дапрацоўку пад свае патрэбы.
Другі прыклад, гэта хабы вольнага кантэнту, дзе можна знайсці фота (гук, відэа) па цікавай тэматыцы і свабодна заліць сваё, выкарыстаць любым способам.
Іншы прыклад эканомікі шарынга: свабодны кошт. Свабодны кошт вызначаюць самі спажыўцы прадукта, тым самым прымушаюць вытворцу раскрываць дадатковую вартасць такога прадукта карысную менавіта для гэтай групы спажывачоў.
Як забяспечыць рух у бок шарынга
Падчас сустрэчы з ТорбаШоу ад каманды гучалі заклікі да ўдзельнікаў: выкарыстоўваць торбы, як механізм мінімізацыі спажывання пакетаў, якія шкодныя, і для экалогіі, і для нашага здароўя. Усё адрасавалася да этычнага выбару індывіда.
Выдатна развіваць падобную ініцыятыву, але бачны і перашкоды.
- Звычка людзей (пакуль выбар не на карысць - сшытых торбаў).
- Рынак. Ручная торба - гэта цэлы выклік індустрыі стварэння пластыкавай упакоўкі.
- Рэгуляванне не дае прэферэнцый экалагічнаму спосабу вытворчасці тары.
Тое самае і з лічбавымі дабротамі. Хаця ў беларускім аўтарскім праве вось-вось павінны зацвердзіць змены аб уключэнні адкрытых ліцэнзій, арганізацыйныя меры рэалізацыі закона забяспечаны толькі для прыхільнікаў “усё забараняць” (функцыянаванне АККП - НЦІУ). Таму наяўнасць фармальнай нормы, хаця неабходная, але не дастатковая падстава для інтэнсіўнага руху ў бок шарынга.
Падсумую сказанае. Для спынення засмечвання (экасістэм: прыроднай і інфармацыйнай) патрэбны як правілы, якія засвердзяць беражлівыя адносіны, а таксама арганізацыйныя захады для змены звычкі/практыкі (этычнага выбару большасці) у тым ліку эканамічных гульцоў.
Фота на шапцы ад Света Сямашка