Як мы планавалі 2018, або чаму вікі-рух можа быць задужа радыкальны для вікіпедыстаў

'The problem with Wikipedia is that it only works in practice. In theory, it can never work.'" Cohen, Noam 

Вікі-рух нават пасля 16 год існавання застаецца адным з вельмі радыкальных праектаў. Гэта радыкальнасць палягае ў тым, што кожны можа ўдзельнічаць у стварэнні, спажыванні  і размеркаванні ведаў. Хаця большасць нашага грамадства і знаёма, што існуе падобны праект, але не ведае, як і чаму ён працуе. Больш за тое, сёння вікі-рух выйшаў далёка за межы Вікіпедыі, і, магчыма, стаў задужа радыкальным для шмат якіх вікіпедыстаў.

Насамрэч эпічнае дзеянне, якое адбывалася ў вікі-руху напрацягу апошняга года - гэта выпрацоўка стратэгіі развіцця да 2030 года, натхніла мяне прапанаваць беларускім вікіпедыстам зрабіць нешта падобнае, але хаця б на адзін год - 2018. Што з гэтага атрымалася, чытайце ніжэй.

У гэтым пасце напачатку я акрэслю спецыфіку вызначэння асноўных праблемаў у беларускім вікі-руху. Пасля закрану тое, што мяне найбольш хвалявала ў сусветным планаванні, дзе, дарэчы, сярод сотняў іншых удзельнікаў я таксама прыклаў свой розум (35 старонка, 4 тэзіс). Як звычайна падканец зраблю высновы для далейшых крокаў.

Як мы вызначалі патрэбы

У верасні 2017 я ініцыіраваў распрацоўку стратэгіі развіцця беларускай вікі-супольнасці. 

Насамрэч у рэале ўдзельнічала толькі 3 чалавекі, астатнія абмежаваліся анлайнам, і сам працэс спыніўся на вызначэнні і прыярытызацыі праблем. Але вынікі, якія атрымаліся, маюць практычнае значэнне. Акрамя таго, што мы змаглі апытаць каля 20 вікі-актывістаў, у нас атрымалася пабудаваць “дрэва праблемаў”.

Пасля складання спісу праблемаў метадам мазгавога штурма з наступным тлумачэннем кожнага пункту, мы стварылі анлайн апытанку, дзе прапанавалі абраць самыя важныя на погляд актывістаў праблемы. Прыйшло 20 запоўненых анкет. Гэта вельмі добрая колькасць для невялікай супольнасці і дае падставу лічыць апытанку рэпрэзентатыўнай.

 

Вось што атрымалася. У першы топ-3 увайші: 

  1. мова ў заняпадзе (11 галасоў), 
  2. непісьменнасць грамадства (8),
  3. адсутнасць дыскусіі па важных путаннях, схаваныя канфлікты ў супольнасці (7).

Але варта таксама пазначыць другую чаргу праблем, якія набралі па 4-6 галасоў: 

  1. спажывецкае стаўленне да вікіпедыі ў грамадстве (6 галасоў), 
  2. малая зацікаўленасць вікіпедыстаў у самаарганізацыі супольнасці (5), 
  3. вікі-гета, гнабленне пачынаючых, снабізм бывалых (6), 
  4. вікіпедыя не разглядаецца як грамадская актыўнасць (4).

Астатнія меркаванні таксама важныя, іх можна праглядзець самастойна. Мне тут важна зрабіць некалькі прамежкавых высноваў і паставіць пытанне.

Высновы. Бачна, што самыя рэйтынгавыя праблемы вікі-супольнасць знаходзіць не ў сабе, а ў сённяшнім стане грамаства. Гэта значыць, вікі-ўдзельнікамі маюць выклік,  які ляжыць паза-звыклым успрыманнем дзейнасці вікіактывіста як выключна зацятага стваральніка тэкстаў або фота. 
Больш за тое, праблемы прыцяснення моўнай меншасці, амаль пощная адсутнасць адукацыі на беларускай мове, а таксама невысокая валанцёрская культура ў грамадстве - гэта пытанні палітычныя.

Вядома, ў шырокім сэнсе “палітычныя”. Ці бачыць наша супольнасць сябе як актара, які гатовы гэтыя пытанні не ставіць, але і вырашаць? Або можа гэта не яе задача? Тады каго? Цікава, а што на гэта пытанне адказвае глабальны рух пры распрацоўцы стратэгіі-2030.

Чаму Вікімедыя, не Вікіпедыя

Але перад тым, як пагрузіцца ў асноўныя, на мой погляд, датычныя нашай сітуацыі праблемы, важна для сябе вырашыць, што ёсць такое вікі-супольнасць.

Вікі супольнасць/вікі-рух - гэта група людзей, аб’яднаных мэтай стварэння і распаўсюду ведаў, свадобных для ўсіх, а таксама прамоцыі прынцыпаў, на якіх будуюцца гэтыя веды.

Такім чынам, я прытрымліваюся шырокага погляду на вікі-супольнасць: гэта не толькі “вікіпедысты”, гэта людзі, якія могуць не пісаць у вікіпедыю, а займацца іншымі праектамі або справамі, напрамую не звязанымі з даданнем тэкста ў артыкулы, але тых, якія садзейнічаюць росту ведаў у экасістэме Вікімедыі.

Вікімедыя - гэта арганізацыя, якая аб’ядноўвае высілкі супольнасці і падтрымлівае вікі-інфраструктуру. 

Сусветная супольнасць выкарыстоўвае тэрмін вікімедыяне (wikimedians) ў дачыненні да шырокага разумення вікі-руху і вікі-супольнасці. Напрыклад, калі вы праграміст, але не пішаце ў Вікіпедыю, вы таксама  - удзельнік вікі-руху. Або вы арганізатар мерапрыемства, або вы проста фатограф, які стварае выдатныя выявы на вікі-сховішчы і пальцам не крануўся Вікіпедыі, або вы выкладчык, які сочыць за студэнтамі праз адукацыйную панэль, але сам не дадае артыкулы, а глядзіць статыстыку і фарміруе праграму навучання - таксама ўдзельнік агульнай справы.

Таму зараз важна адходзіць ад вузкага разумення “вікі-супольнасці як групы рэдактараў вікі”. Усё ж пяройдзем і паглядзім, якое месца займаюць праблемы абазначаныя як прыярытэтныя ў планах сусветнага руху.

Стратэгія вікі-руху да 2030 года

У папярэдняй часцы я разглядаў, як абвывалася вызначэнне прыярытэтных праблем у беларскім вікі-асародку, а таксама сфарумляваў сваё вызначэнне вікі-супольнасці (або вікі-руха). У гэтай часцы будзе прааналізаваны тры трэнды Cтратэгіі-2030, а таксама прапанавана маё бачанне наступнага крока для нашых шырот.

Афлайн супольнасць?

Агульная стратэгія вызначае існаванне праблемы не прызнання дзейнасці вікі-актывістаў па-за прамым даданнем кантэнта і вэб-актыўнасцю. Сааўтары гэтай стратэгіі падкрэсліваюць, што вікі-рух - гэта сацыятэхнічная сістэма і па-за тэхнічнай рэалізацыяй медывікі рухавіка знаходзяцца людзі. 

Ітак, разгледзім, якія ж задачы ёсць у супольнасці акрамя традыцыйнага памнажэння кантэнта:

  • Арганізацыя мерапрыемстваў (лагістыка, праграма, журы і інш).
  • Праца з валанцёрамі афлайн і анлайн.
  • Перамовы з партнётрамі.
  • Праектны мэнэджмэнт і стратэгічнае планаванне.
  • Пошук фінансаў - фандрайзінг.
  • Праца з прэсай.
  • Арганізацыя рэгулярных афлайн сустрэч і кансультацыі зацікаўленых.

Гэта далёка не поўны пералік, але гэта найбольш важныя функцыі, без якіх супольнасць не зможа вырашыць задачы, якія стаяць як “па-за ёй”, гэтак і “ўнутры”, асабліва ў дачыненнях паміж рознымі генерацыямі вікіепдыстаў (напрыклад, перадача досведа, практык, сувязяў).

Трохі вытрымак з арыгінальнага тэксту:

Beyond the web, communities have self-organized in groups and are advancing the efforts of the movement around the world. All those approaches are strengths that we must preserve.

Other types of contribution beyond editing aren't recognized as equally valuable, and the structures of our movement are often opaque or centralized, with high barriers to entry.

The definition of community will include the many roles we play to advance free and open knowledge, from editors to donors, to organizers, and beyond.

At our core, we have always been a socio-technical system…

Новыя формы і фарматы

Сусветная вікі-супольнасць разумее, што сёння існуе не толькі шмат формаў кантэнта, якія прэзентуюць веды (відэа, аўдыё), але шэраг новых спосабаў яго прадстаўлення і арганізацыі (напрыклад, дапоўненая рэальнасць, або машыннае навучанне). Больш за тое, формаў і месцаў абмеркавання дзейнасці таксама існуе шмат. Гэта значыць, што класічны спосаб (старонка размоў і форум) хаця і важны, але ён не выключае іншыя (размовы ў сацсетках, ці відэа чаты па вікі-справах).

З арыгінальнага тэкста: 

As a platform, we need to transform our structures to support new formats, new interfaces, and new types of knowledge. 

Many readers now expect multimedia formats beyond text and images. People want content that is real-time, visual, and that supports social sharing and conversation. 

Унутраныя бар’еры ўдзелу

Тут я акрэслю два бакі праблемы. З аднаго боку, гэта бар’ер для ўваходу навічкоў, які пастаянна павышаецца. А з другога  - гэта няроўнасць крыніц/тэм/карыстальнікаў. “Значнасць” адных крыніц/карыстальнікаў/тэмаў перакрывае значнасць іншых, такім чынам, па-за магчымасцю быць размешчаным застаецца шмат сфераў ведаў, змяншаецца разнастайнасць супольнасці. Гэта, напрыклад, бачна і па старонцы “на выдаленне”, і характару аўтазалівак.

З тэксту:

We need to challenge inequalities of access and contribution, whether their cause is social, political, or technical. As a social movement, we need knowledge equity.

We will cultivate an environment where anyone can contribute safely, free of harassment and prejudice.

Палітычнасць супольнасці

І апошні пункт, але не меш значны. Падчас адной з панэльных дыскусій на WCEE-2017 у Варшаве, Асаф Бартаў (48 радок) распавядаў, што важна ў вікі-руху разглядаць і палітычную кампаненту пры пастаноўцы мэты развіцця. 

Напрыклад, зараз існуе накірунак, які прасоўвае вольны доступ да ведаў у еўрапейскім заканадаўстве аб капірайце (аўтарскім праве). Або шматлікія ініцыятывы па змене артыкулаў занадаўства датычна магчымасці фатаграфавання сучасных будынкаў - “свабоды панарамы”. Любыя поспехі ў прасоўванні законаў згодна місіі вікі-супольнасці вельмі важныя для сусветнага руху.

Сярод нашых актывістаў не адбывалася дыскусіі па такім пытанням. Але большасць топавых праблем з апытання, пазначаных супольнасцю, арганічна канвертуюцца ў патрабаванні меншасці да павагі і выканання іх грамадскіх і палітычных правоў. Напрыклад, пытанне мовы, якасці базавай медыя адукацыі, “свабоды панарамы”, умоваў развіцця валанцёрскага руху і інш.

Таксама, калі прачытаць выніковы дакумент “Стратэгіі-2030”, бачны акцэнты: на свабодзе інфармацыі, супраць цэнзуры, кантроля і маніпуляцый інфармацыяй. Вікі-рух выступае за абарону прыватнасці карыстальнікаў і стваральнікаў кантэнта, сацыяльны прагрэс,  забяспечаны свадобнымі ведамі для кожнага. 

Іншымі словамі, сусветны вікі-рух - гэта эгалітарная прагрэсіўная палітычная платформа з акцэнтам на даступасць і адкрытасць ведаў для ўсіх.

З дакумента:

We will work to ensure that free knowledge is available wherever there are people. We will stand against censorship, control, and misinformation. We will defend the privacy of our users and contributors.  

“Wikimedia communities now stand for ideals of freedom of information and social progress fueled by free knowledge for everyone”. 

Regardless of the motives, knowledge plays a critical role in human advancement.

Высновы

1.На сёння перад беларускай вікі-супольнасцю паўстае тры асноўныя праблемы. 

Першая - гэта змяняючыйся культурны ландшафт і зцісканне выкарыстання беларускай мовы ў грамадстве. 

Другая - супольнасць не мае ўстойлівай рэпрезентацыі ў грамадстве, таму не ўспрымаецца большасцю, або ўспрымаецца скажона. 

Трэцяя - унутраныя праблемы слаба прагаворваюцца, адсутнічае дыскусія па прынцыпах і каштоўнасцях, тым больш наступная імплементацыя каштоўнасцяў на рэальных праектах і справах.

2.Сусветная супольнасць вельмі чотка абазначае крус на пашырэнне разнастайнасці формаў і падыходаў у сваім развіцці. А таксама ставіць праблемы супольнага характару для ўздзеяння на палітыку грамадскіх інстытутаў па ўсяму свету (праграмы ўніверсітэтаў, змены законаў, медыя рэгулявання, правілаў прыватнасці).

3. На мой погляд, наступным крокам нашай вікі-супольнасці можа быць вызначэнне звязнага плану вырашэння 2-3 прыярэтэтных праблемаў.