Беларускі ананімус


або аватары Дзеда Талаша

Палессе 2.0 Разбураны наратыў

Падчас сёлетняга падарожжа збіраю цагліны наратыва маіх каранёў. Кантактую з жыхарамі мясцовай супольнасці. Раблю першыя крокі для разумення ўласнай ідэнтычнасці. Вобразы знаёмыя з дзяцінства даюць неімаверную энергію. Наваколле тут раскідала шматлікія сімвалы. Гісторыя будзе працягвацца.

Зацемкі з Вікісаміта 2019. Як абіраць свой моцны бок

Вікісаміт - гэта штогадовая сустрэча сусветнага Вікімедыя руху па пытанням самакіравання, развіцця і пабудовы інфраструткуры свабодных ведаў. Мне давялося, атрымаўшы мандат беларускай вікі-супольнасці, прадстаўляць там нашы інтарэсы, а таксама шмат што цікавага даведацца. Чытайце

Аналіз мачы або чаму паліклініка - гэта палітычнае

Прыйшлося выправіцца ў гэта месца, каб сабраць спраўкі для правоў на аўто. Так аўто мне патрэбна для пчалярскага хобі. Напішу пра яго пазней. Зараз важна раскрыць, што я вынес з гісторыі, якая здарылася са мной ў паліклініцы мінулым тыднем. 

Каханне - гэта…

Шмат што ўжо на гэты конт напісана, але досвед кожнага чалавека ўнікальны. Дзялюся думкамі і высновамі. За апошні год я атрымаў досвед, які мне важна неяк сістэматызаваць і ўладкаваць у галаве.

Падарожжа да людзей на балоце, або месца пачатку гісторыі

У апошні тыдзень лета (2018) выбраўся у падарожжа на некалькі дзён.

Мэта падарожжа: наведаць месцы, дзе абываліся асноўныя падзеі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”. Атрымалася пабываць не толькі ля грушы, пад якой сустракаліся Ганна і Васіль, але і ў месцы дзе пачалася гісторыя Беларусі - Юравічах.

Шум пчол. Кароткая гісторыя падарожжа гіка ў Лютню

Гэты пост будзе пра мяне. Як Талаш адчувае грунт і выпрабоўвае новае-старое рамяство. Мінуў тыдзень і болі ад шматлікіх укусаў пчолаў (асабліва нясцерпны зуд) сыйшлі і можна на халодную голаву напісаць, што адбылося. 

Прыватызацыя грамадскага. Частка 2. Законы па-за законам.

Зараз разбярэмся, як у лічбавую эпоху законы ў Беларусі сталі прадметам лічбавага гандлю. Адпаведна ў каго няма грошай на гэтым рынку - няма месца. Не апошняе месца ў ім сыграла прымяннее сучаснага аўтарскага права (далей, капірайту).