Набор на першую сесію курса сацыятэхнікі адчынены

Пачынаем з верасня.

Я зараз

  1. размяшчаю кантэнт курса на адной з сістэмаў кіравання навучаннем, а таксама
  2. праводжу набор гуртоў.

Планую працу ў малых гуртах па 2-3 чалавекі.

Для ўдзелу можаце запоўніць анкету, а дэталі прачытаць на лэндынгу.

З лэндынгам і кантэнтам добра дапамаглі Крысціна, Света і Ганна. Дзякуй ім шчыры!

А зараз трохі пагутару пра тое, навошта курс і наогул сацыятэхніка.

Задачы курса для мяне

Падчас першай сесіі курса ў мяне дзве практычныя задачы. Першая, адшліфаваць той кантэнт, які сабраў, і па якому пішу кнігу. Другая, паскорыць выданне кнігі з гэтай жа тэмай. Як вы можаце заўважыць, курс платны, таму сабраная сумма пойдзе на кнігу. А камунікацыя са студэнтамі-практыкамі дазволіць зрабіць прапанаваныя ў кнізе метады больш адаптыўнымі.

Што такое курс сацыятэхнікі

Гэта падсумаванне маёй дзейнасці ў фармальных і нефармальных калектывах невялікіх памераў за 15 год. Са студэнтамі буду разглядаць каля паўтара дзясятка супольнасцяў у прамежку (2005-2023(цяпер)), дзе я сам прымаў удзел ці ствараў. Гэта будзе праца з відэалекцыямі, практычнымі пытаннямі, а таксама разборам сітуацый.

У сярэдзіне лета будзе агранізавана адкрытая лекцыя па розных аспектах курса, а пакуль вы можаце праглядзець відэа лекцыі наўпрост на лэндынгу.

Для каго курс сацыятэхнікі

Для тых:

  1. Хто ўдзельнічае ў нефармальных калектывах, групах, супольнасцях, каб лепш арыентавацца ва ўнутранагрупавых працэсах і знайсці сваю ролю - самавызначыцца.
  2. Хто жадае зрабіць свой удзел ў нефальмальных калектывах больш эфектыўным. Гэта палепшыць эффекты і мінімізаваць непатрэбныя дзеянні.
  3. Для стваральнікаў супольнасцяў, хто стварае свае супольнасці, але сустаракаецца з перашкодамі.

Нарэшце гэты курс для сацыятэхнікаў - тых людзей, асноўным жыццёвым заняткам якіх з’яўляецца праца з супольнасцямі і іх даследванне.

Чаму такая назва курса

Я веру ў тое, што для пабудовы адкрытага і ўключанага грамадства, патрэбны супольнасці і іх разуменне актыўнай часткай грамадства. Бо грамадства складаецца  супольнасцяў, якія ствараюць грамадзяне, і гэтыя супольнасці знаходзяцца ў пастаяннай узаемасувязі. Супольнасці даюць магчымасць грамадству сфарміраваць дзяржаўныя інстытуты і у той жа час стрымліваць іх дэспатычную прыроду. Таму разуменне базавых кампанентаў грамадства, дае магчымаць будаваць яго, а таксама давер паміж фармальнымі інстытутамі і дынамічным пастаянна змяняючымся грамадствам.

Абмежаванні курса

  • Мы факусуемся на мікра ўзроўні супольнасцяў і працуем з групамі ад 5-7 да 25 ў ядры чалавек.
  • Некаторыя тэмы будуць раскрываць дзейнасць груп большага памеру. Але ядра 5-7 і цэлых 25 чалавек могуць падацца не такімі ўжо малымі.

Ці звязаны курс сацыятэхнікі з палітыкай

Сацыятэхніка - гэта набор практычных метадаў, якія індывіды могуць выкарыстоўваць калектыўна для ўзмацнення сваёй групы і самакіравання ў ёй. Калі мысліць аўтаномію супольнасці як палітычныю катэгорыю па пераразмеркаванню ўлады і наогул стварэнню малых калектыўных суб’ектаў, адказ: так.

З другога боку, сацыятэхніка дае інструменты грамадзянам для будавання уласнай групавой суб’ектансці, незалежнай ад класічных палітычных інстытутаў, як партыі, прэзідэнты, ці выбары. Таму сацыятэхніка больш пра ўменне самаарганізоўвацца, развіваць прамыя стасункі з іншымі групамі, чым пра класічную палітыку, і таму тут дакладны адказ: не.

Ці можна жыць без сацыятэхнікі

Так, канешне можна: але як?

Варта зазначыць, што сучасны свет настолькі хутка перацякае і мяняецца, разумець як прымаюцца рашэнні, фарміруецца групавая  ідэнтычнасць, ствараецца культура, з-за чаго змяняюцца паводзіны цэлых калектыўваў, як размяркоўваюцца рэсурсы ў групах, наогул уменне самавызначацца і абіраць сваё месца ў групе - гэта веды, хіба не менш значныя, чым уменне чытаць і лічыць лічбы. Таму разуменне жыцця клуба па цікавясцям, адукацыйнай ініцыятывы , нефармальнага гурта, тусовак маладзёнаў з адным хобі будзе ў цэнтры гэтага курса.

Запісвайцеся на курс!