How to memorise new words in a foreign language [UPDATED]
Here I share my practice of learning new English words.
Палессе 2.0. Людзі і дрэвы.
Тут запісаны цыкл паляшуцкіх зацемак. Пра жывых і мёртвых герояў і псіхагеаграфію Палесся. Хаця я пражыў там каля году, але гэты край паспеў настолькі глыбока пранікнуць ў маю душу, стаць адначасова і крыніцай невычарпальнай энергіі, і багнай, якая ніколі не адпусціць, не важна, ў якой часцы Сусвета апынешся. Палессе стала часткай мяне.
Чаму мне важны зараз мапінг каштоўнасцяў, які мы ладзілі у 2019
У маёй галаве паўстала думка зрабіць дзейнасць малых рэгіянальных ініцыятыў бачнай для ўсіх. Усяго свету. Мапа даступная для глядзення і дадавання - гэта рашэнне. У 2018 годзе з камандай Фаланстэра і актывістамі з Германіі мы пачалі двіж для рэалізацыі гэтай задумы па назвай Мапа заўтрашняга дня.
Апустыньванне Палесся. Што рабіць для пераадольвання праблемы
Побач са мной, ужо ў кіламетры ад маёй хаты на радзіме дзеда ў вёсцы Застружжа ўтвараецца пустыня. У гэтым допісе прааналізаваў праблему. Хачу, каб гэты тэкст стаў кропкай адкліку, каб памяняць сітуацыю на Палессі ў лепшы бок.
Для тых, хто застаецца
У цікавым часе жыву. Калі пасля 2020 года - каля паловы маіх знаёмых з Беларусі скарацілася. Зараз гэта 80% тых, хто ўжо не ў Беларусі, або дзесьці знік. З другога боку, пайшла хваля камінаўтаў зусім новых для мяне людзей, якія вырашылі застацца і, нешта тут рабіць…
Каля нуля
Зімовыя рэфлексіі. Тэкст кладзецца на рэп... паспрабую запісаць трохі пазней. Пакуль можна паслухаць толькі гук...
Салат для супольнасцяў. ТОП 11 смачных рэцэптаў у 2022 годзе
Топ маіх рэцэптаў - ідэй, ведаў, якія могуць дапамагчы лідэрам розных узроўняй ў Беларусі, тым, хто працягвае займацца стваральнай дзейнасцю. Дакладней - сацыястваральнай дзейнасцю.
Мару пчалярства на хмарачосах ці што атрымалася ў Мінску за 2021 год
На гэты раз раблю аналіз стасоўна другога эксперымента з пчалярствам ў Мінску. Тут жа абазначу свае планы ўбран пчалярства на 2022 год. Дарэчы папярэднія задумы здзейсніліся, і іх вынікі натхняюць працягваць.
Матрыца: Уваскрашэнне. Як заставацца самім сабой і стаць Абраным
Дваццаць год - нармалёвая паўза паміж творчымі парывамі. У гэтым допісе можна было б проста прааналізаваць новую Мартыцу, дакладней, розніцу паміж Матрыцамі 20 год назад і цяперашнім сюжэтам. Мне падумалася, што накласці свежы сюжэт на дзейсную сітуацыю ў нашай краіне можа быць, і цікавей, і карысней. Сваечасова.
Пчолы ў горадзе. Мой другі сезон і планы'2021
Апошнія 9 месяцаў час вельмі імклівы і насычаны падзеямі ў грамадстве. Гэта плынь пастаянна адцягвала ўвагу ад рэфлексіі майго пчалярскага досведу за 2020 год. А рэфлексаваць ёсць што.