Цікава падумалася сацыятэхнічнае, можа будзе сугучным таму, хто хоча будаваць новае грамадства.
У дзяцінстве мае бацькі і бацькі маіх сябраў удзялялі даволі шмат ўвагі, каб іх ці дзеці, былі заняты, ўдзельнічалі ў розных гуртках, развіваліся. Гэта былі "ліхія 90-я". Мяне з сястрой выхоўвала маці адна, але мая сястра наведвала 2 гуркі, і я наведваў адзін гурток, некалькі факультатываў у школе. Маё кола было не нейкім незвычайным. Я жыў у звычайным спальніку ў Фрунзенскім раёне, і хадзіў у школу №38. Мая маці наогул прыехала з вёскі. Некаторыя мае аднакласнікі хадзілі на некалькі гурткоў акрамя школы. А ў падлеткавым узросце можна было ўжо самаму абраць сабе нейкі гурток ці супольнасць, каб самарэалізоўвацца.
У далёкім 6 класе я пачаў слухаць навіны і зразумеў, што шмат беларускіх маладых людзей ў той час займалі пачэсныя месцы на міжнародных алімпіядах і спаборніствах.
Вось гэтае "шанцаванне" радыкальна змяншалася для дарослых. Наогул, уменне жыць і быць паспяховым у калектыве. Не значыць згаджацца і ківаць, але выбудоўваць роўныя адносіны і праяўляець свой талент. праяўленне талентаў сярод дарослых не віталася.
Я канешне магу аналізаваць сваё атачэнне. Але дарослыя тады не хадзілі на гуркі. Гэта быў цыкл: праца-сям'я. Магчыма ў кагосці трохі больш павялічаная схема: праца-сям'я-"нейкае хобі" (рыбалка, глядзець відзік, спорт, нейкі тэатар раз на паўгады).
Тое і зараз. Ужо на сваіх сябрах з большага заўважыў падобнае, як толькі наступіў дарослы перыяд - дзесці ўнівер+. Дарослы людзі, як правіла пераключаюцца ў рэжым "праца-сям'я". У гэтай схеме няма нейкага трэцяга нефармальнага калектыва (ці калектываў), які б культываваў сацыялізацыю і тым самым практыкаваў розныя каштоўнасці. Таму прыйшоў да некалькіх цікавых думак.
1. Насамрэч сацыялізацыя гарадскіх дзяцей і падлеткаў, якія прайшлі праз гуркі нашмат больш развіта ў сярэднім, чым ў дарослых. А як вынік і іх дабрабыт.
2. Гэта значыць фактычная эмансіпаванасць такіх падлеткаў значна больш, чым дарослых. Бо яны практыкуюць дзейнасць у разнастайных супольнасцях. Таму могуць разумець лепш сацыяльныя працэсы.
3. Адсутнасць такой сацыялізацыі робіць дарослых меней эмансіпаванымі і таму лягчэй маніпуляванымі і менш самастойнымі насамрэч.
Можна падумаць, што паніжаная эмансіпаванасць - гэта выпадковасць, але гэта не так. Умовы для рэдукавання сацыетальнага (умення ствараць грамадскія структуры) падтрымліваюцца адмыслова. Таксама пачынаем мысліць, што ўдзел ў суполках, клубах і нефармальных калектывах, магчымы, толькі калі дасягнуты адмысловы ўзровень дабрабыту персанальнага, і ужо суполка ёсць нешта для адпачынку і рэлакса. Але не дапускаецца думка, што менавіта праз супольнасці, можа адбыцца прыход да дабрабыту кожнага індывіда.
Далей болей. Калі разважаць пра перазагрузку беларускага грамадства. Сварэнне ўмоваў для адкрыцця нефармальных гурткоў і секцый, якія будуць фінансавацца з грамадскіх фондаў, ці бюджэтаў удзелу можа быць добрым стартам, каб пазбавіцца таталітарнага мінулага. Напрыклад, поўнай перазагрузкі сістэмы адукацыі. Прычым гэтыя гурткі варта пашырыць на ўсе ўзросты.
Тут я магу працягнуць, але ж пост гэты быў сацыятэхнічны=) ў якім паказаў сазлучнасць сацыяльнай практыкі ў дзяцінстве з магчымасцю перапраектоўваць нейкія галіны ўсяго грамадства. Дакладна, гэта думка мусіць быць адрэфлексавана і адшліфавана, але адчуваю, што накірунак правільны.
Яшчэ, можа быць зараз лёд пачаў рушыць. Усё ж, калі не культываваць падобную візію, мы можа вярнуцца зноў у паўтараемае іерахічнае грамдаства. Нават вяртаемся.