Больш ліючайся формы

Час зразумець, што жыцьцё кіруець формамі, а не наадварот
Абдзіраловіч

Прачатыў эссэ Абдзіраловіча “Адвечным шляхам” некалькі месяцаў назад. Зацікавілі частка “ліючайся формы”. На ёй і сканцэнтруюся ў гэтым допісе. Паспрабую тут распавесці маю гісторыю з гэтай ліючайся формай.

У далёкім 2013 годзе, я вельмі захапляўся пірацкім палітычным рухам у Еўропе. Гэты рух прагрэсіўна ставіўся не толькі да рэформаў капірайта на карысць аўтараў і чытачоў, але і да падыходу ў калектыўным прыняцці рашэнняў, а менавіта цякучую дэмакратыю.

Пра цякучую дэмакратыю добра напісана ў Вікіпедыі , а тут я нагадаю асноўныя прынцыпы, якія ляжаць у аснове гэтага падыходу:

  • у рэальным часе магчымасць выбіраць сваю ролю ў пытаннях, якія выносяцца на галасаванне, як дэлегат альбо як галасуючы;
  • адпаведна магчымасць дэлегаваць свой голас па канкрэтнаму пытанню;
  • па іншаму пытанню вы можаце дэлегаваць свой голас іншаму адмыслоўцу;
  • хутка адклікаць свой голас;
  • магчымасць перадэлегоўваць свой голас ці галасы іншых.

На хвалі папулярнасці ідэяў пірацкага руху. Нямецкія актывісты і прыхільнікі свабодных праграмаў пачалі цікавыя праекты, якія рэалізовалі прынцыпы цякучай дэмакратыі (Liquid Democracy). Сярод такіх праграмам найбольш заўважныя Adhocracy і Liquidfeedback. Гэтыя праекты прадстваўляюць вэб-прыкладанні, якія дазваляюць гнутка прымаць рашэнні.

Вядома, я захапіўся гэтымі праектамі з гуманітарнага боку. Бо яны дэкларавалі блізкія мне каштоўнасці і прынцыпы - дэмакратыю ўдзелу.  Вышэй абазначаныя прынцыпы рэалізуюцца праз праграмны асяродак і вельмі гнутка.

Ліючаяся форма залежыць ад даверу і аўтарытэту да кожнага ўдзельніка ў кантэтны момант і прыбірае мінусы "выбараў" рэпрэзентатыўнай дэмакратыі.
 
Тое, што ў час Абдзіраловіча гучала вельмі футурыстычна і магчыма "летуценна", сёння набыло вельмі дакладныя формы, якія можна прымяняць: і ў супольнасцях, і ў палітычных інстытутах. Падобны падыход практыкаваўся самімі палітычнымі Піратамі ў Германіі, а таксама украінскія піраты спрабавалі гэта запусціць яго падчас Рэвалюцыі 2014 года.

А можа і нам, беларусам, паспрабаваць такі падыход?

Як запаветваў інтэлектуал Абдзіраловіч: “Ў прытарнаваньні формаў жыцьця да гэтай зьменнасьці, ліючасьці, ў шуканьні формаў жыцьця элястычных, цякучых, зьменных - зьмест будучыны, зьмест індывідуальнага і соцыяльнага ідэалу.”