Запіс на мой пчалярскі курс адкрыты. Пачынаем 1 кастрычніка 2023

Першага кастрычніка стартую другі цыкл свайго курса па пчалярству для пачаткоўцаў.

Усё будзе па-беларуску.

У дадатак да таго, што было на маім курсе зімой-вясной гэтага году:

1. Дапрацаваў тэксты лекцый і зрабіў апытальнікі з кантролем ведаў для студэнтаў.

2. Жывыя анлайн лекцыі для малых груп 3-4 чалавекі максімум.

3. Усё гэта студэнтам курса будзе даступна на адукацыйнай пляцоўцы мудл.

Таксама падчас курса буду дзяліцца досведам пчалярства, атрыманага ў Польшы за 2023 год.

Наогул больш дэталяў можаце ўбачыць на старонцы.
https://course.bzh-bzh.by/

Што хачу ад вас, маіх чытачоў і прыхільнікаў:

1. Запісвайцеся самі,
2. Завіце сябраў,
3. Ці проста распаўсюдзьце інфу пра мой курс.

Курс па пчалярству для пачынаючых