Якія ідэі закладзены ў НІШО

У гэтым допісе падсумую ідэйную і прыкладную місію адкрытага анлайн слоўніка НІШО.

Прадгісторыя

Увосень 2022 года я запрасіў неклалькі знаёмых на хакатон разам папрацаваць на адкрытым анлайн слоўнікам для жывой беларускай гаворкі.

Натхніўся гэтай ідэяй падчас выкладання англійскай мовы. Часам мы з вучнямі карысталіся urbandictionary.com. Слоўнікам англійскага гарадскога слэнга. Словы і выразы ў гэты слоўнік можа дадаваць любы чалавек. Іншыя галасуюць за ці супраць словаў. Такім чынам бачна папулярнасць і адносіны да словаў.

Гэты урбанслоўнік і паслужыў пачаткам развіцця ідэі НІШО. Нагадаю “нішо” - гэта рэальнае слова з заходне-паляшуцкага дыялекта, якое значыць “нешта”, “штосці”. Нішо будэ!

Неглядзчы на ўсё перашкоды, які давялося пераадоліць ў канцы 2022 года і пачатку 2023, мы з камандай усё ж запусцілі праект у сярэдзіне чэрвеня 2023 і пачалося самае цікавае.

Каштоўнасны праект

Адразу па функцыяналу, калі мы кажам пра праграмы, бо менавіта праз функцыянал адбываецца стварэнне сацыяльных практыкаў, якія рэалізуюць “нябачную” каштоўнасць, у нешта рэальнае:

  • матэрыяльную культуру,
  • паводзіны,
  • ці грамадскую сістэму.

1. Карыстальнікі і наведвальнікі самі могуць чытаць, дадаваць свае словы і выразы, іх вызначэнні і прыклады выкарыстання ў слоўнік. Гэта асноўная функцыя слоўніка..

2. Карыстальнікі могуць галасаваць за ці супраць кожнага слова.  

3. Карыстальнікі  могуць скардзіцца на словы, якія на іх погляд парушаюць правілы ці з’яўляюцца непрымальнымі з маральнага пункту гляджання.

Гэтыя функцыі рэалізуюць пэўныя каштоўнасці.

  1. Адкрытасць. Гэта пра магчымасць: чытаць, дадаваць, галасаваць, ведаць аўтара (як мінімум мянушку).
  2. Уключанасць. Гэта магчымасць дадаваць, запазычваць і галасаваць, скардзіцца.
  3. Талерантнасць. Гэта магчымасць суіснавання розных значэнняў словаў у адным медыюме, галасавання да словаў.
  4. Цякучасць”. Гэта гнуткасць, адаптыўнасць. Праз магчымасць дадаваць розныя значэнні для аднаго і таго ж слова і гэта перажываць разам. Усё па “Адвечным Шляхам” Абдзіраловіча.
  5. Аўтаномія. Дакладна моўная аўтаномія. Праз магчымасць вызначаць слова, ці выраз кожным носьбітам і ўлучаць іншых у прыняццё рашэнняў прагаласаваць.
  6. Даступнасць. Кожны праз баўзер можа спажываць і перажываць кантэнт без абмежаванняў па любых прыкметах

Нямала, праўда?

Стварае “слабыя” сувязі

Калі вы чытаеце словы і іх вызначэнні, у вас узнікаюць сувязі паміж вамі і беларусамі з усяго свету. Вы таксама практыкуеце гэтыя словы. Значыць вы ў адной моўнай лодцы - асяродку. Карыстайцеся абмяркоўвайце гэтыя словы, і так мы можам захаваць шмат агульнага).

Камунікацыя таксама адбываецца не толькі для прафесійных лінгвістаў, але для звычайных людзей, якія пішуць новыя словы і галасуюць. Таму любое дадаванне слова, яго галасаванне, нават скарга - гэта ёсць інструменты ўзмацнення нябачных “слабых” сувязяў.

Разбурае “моўны сорам” і разнявольвае

У сацыяльнай лінгвістыцы, існуе паняцце “моўны сорам”. Яно ўтварылася як наступства доўгага каланіялізму ў нашай краіне. Як гэты “сорам” праяўляецца.

Найчасцей вы чуеце ад знаёмых: “я бы пачала размаўляць па-беларуску, але няма асяродку”, ці “я люблю беларускую мову, але можна я буду по-рускі, бо …”. Бо “... я не дасканала валодаю мовай”, “....я не ведаю прафесійнай лексікі”, “...няма кола” і г.д.

Атрымліваецца заганнае кола: “я не карыстаюся, бо няма з кім”, “не ведаю, бо няма з кім карыстацца, таму і не размаўляю”. Калі падсумаваць, сорам праяўляецца праз адсутнасць адразу добрай гаворкі. Але ці так наогул бывае, калі людзі адразу размаўляюць вольна нават на роднай мове. Немаўля вучыцца гадамі. Ва універсітэтах вучацца таксама гадамі.

Мы ствараем НІШО, каб паказаць, што ёсць розныя словы і выразы, якія можна ўлучаць у вашу гаворку. Паступова ўзмацняць прысутнасць беларускай лексікі без граматычных і лінгвістычных загонаў.

Пляцоўка даследвання

Найперш, можна паглядзець, з якіх моваў беларусы запазычваюць словы і як адбываецца іх адаптацыя.

Другое, гэта убачыць, як супольнасць акцэптуе ці адхіляе той ці іншы выраз. Іх папулярнасць. Гэтыя рэйтынгі пакажуць, каштоўнасную палітру грамадства і папулярнасць выраза.

Наогул убачыць жыццёвыя сітуацыі, ў якіх словы прымяняюцца. Такім чынам можна папулярныя словы з высокім пазітыўным ці негатыўным рэйтынгам уключаць у прафесійныя слоўнікі і пашыраць мову ”афіцыйную”. 

Інкубатар сучаснай мовы

Па-першае, людзі дадаючы словы і выразы ў НІШО вучацца пісаць свае вызначэнні. Гэта дае важнае разуменне сучасных з’яваў, а таксама ўменне іх тлумачыць.

Па-другое, зараз беларусы раскіданы па ўсяму свету. Гэта раскіданасць дае магчымасць накапіць самыя сучасныя словы з розных культур і прымяніць іх у нашай. Такое прымяненне зробіць мову больш сучаснай і прыцягальнай для выкарыстання рознымі пакаленнямі, бо будзе мець сучасныя сэнсы з розных культур.

Дадам. Такое “запазычванне”, натуральным спосабам улучае новую лексіку, праз перажыванне досведа індывідуальнага, або калектыўнага.

Культурны артэфакт эпохі

НІШО можа паказаць, якія словы былі ва ўжытку ў нашу эпоху для наступных пакаленняў. Гэта культурніцкая функцыя важна для калектыўнай памяці, захавання і развіцця(!) нашага грамадства, а беларусаў як супольнасці.

Мы спадзяемся праз 10-20-30 нашчадкі будуць глядзець НІШО і натхняцца багатым моўным досведам нашага пакалення для развіцця новых культурных практык.

Таму кіруйся гісторыяй: Твая мова - твае правілы!