Пра блог

Прывітанне,

Гэты блог пра даследванне з'яў, што адбываюцца на мяжы лічбавых тэхналогіяў і грамадскага развіцця. Матэрыялы, сабраныя на гэтай пляцоўцы, аб'ядноўваюць мае цікавасці, захапленні, а таксама творчую, прафесійную і грамадскую дзейнасць.

Права ўвогуле і аўтарскае права ў прыватнасці мяне цікавіць як з'ява сацыяльная. Таму даследванне капірайта тычацца праблем і шляхоў вырашэння.

Дзесяцігадовы досвед карыстання роварам дазваляе мне разумець сучасныя выклікі гарадскім супольнасцям. Я разумею, што сёння ровар - гэта не проста транспарт - гэта яшчэ інструмент палітыкі.

Допісы пра Drupal, GNU Linux ды іншыя адкрытыя і свабодныя тэхналогіі тычацца не толькі прафесійнай дзейнасці. Мне цікавы прынцыпы развіцця гэтых з'яў у свеце і нашай краіне.

Апошнім часам інтэрнет стаў месцам вострых сутыкненняў наватараў і рэакцыйных сіл чалавецтва. У гэтым блогу я спрабую раскрываць інструменты, якія даюць людзям больш магчымасцяў для камунікацыі, абмену ведамі, прыватнасці і ананімнасці, супрацы лакальных груп і суполак. Адзін з такіх інструментаў - мэшсеткі.

Абазначаныя вышэй тэмы аб'ядноўвае адна глабальная тэма - гэта сацыятэхніка. Узнікненне, развіццё і сыход супольнасцяў у нябыт - гэта асноўны аб'ект практычнага даследвання блога. Як сказаў адзін класік: мала спазнаць сусвет, важная яго змяніць.

Натхнілі на гэты блог: Леў Гумілёў, Уладзімер Караткевіч, Рычард Столман, Кастусь Каліноўскі, Лоўрэнс Лесіг і іншыя.

Апошняй кропляй стаў адначасова, і рэальны, і міфалагічны вобраз - Дзед Талаш.

Талаш - партызан, які апісаны Якубам Коласам, пераўтварыўся ў сімвал беларускага духу. Дзед Талаш вельмі арганічна адпавядае майму настрою. У гэтым блогу Талаш будзе паўставаць у розных абліччах, як Усяслаў Чарадзей, ствараючы нашу гісторыю ў далёкім 11 стагоддзі.

Блог вядзецца на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Я адкрыты для калектыўнай творчасці. Акрамя ўласных пастоў тут могуць з'яўляцца і вашы матэрыялы (фоты, відыё, тэксты, код).

Што ў выніку? Праз некаторы час самыя лепшыя пасты будуць сабраны ў зборнік і надрукаваны.

Міхаіл Волчак aka Талаш