Лічбавы кааператыў замест лічбавага прыгону

Сёння мне важна пагутарыць пра свабодныя праграмы. Яны насамрэч называюцца свабоднымі не проста для прыгожага слаўца. Свабодныя праграмы адкрываюць бачанне, якое грамадства мы ствараем, свабоднае ці закрытае.

Дзякуючы тэхналагічнаму і камунікацыйнаму прагрэсу, які раскрыла сусветная сетка, мы маем дзве тэндэнцыі. Першая, гэта выкарыстанне лічбавых тэхналогіі для ўзмацнення правоў чалавека. Другая тэндэнцыя, паказвае стварэнне прапрыетызаванага свету, а ў горшым выпадку лічбавай дыктатуры. Нажаль другая тэндэнцыя зараз захапіла розумы тэхнакратаў, але свабодныя праграмы ўсё ж нам даюць выбар, якім важна скарыстацца ў тым ліку для пабудовы іншай Беларусі.

У гэтым артыкуле я карыстаюся словам “праграмы”, якое значыць любы сэрвіс, мабільнае або дэсктопнае прыкладанне, якое вы можаце усталяваць на свае лічбавыя прылады і выкарыстоўваць для вырашэння нейкіх задач.

Прапрыетарнае - значыць тое, што харатаразуецца прыватнай уласнасцю.

Праграма і правы

Праграмы вызначаюць шаблоны паводзінаў у грамадстве. Далёка ‘хадзіць не трэба. Напрыклад, банкаўскія прыкладанні, ці тыя ж праграмы ў банкаматах сталі ўсім зразумелыя. Як правіла, банкаўскія праграмы маюць свае плюсы (зучна карыстацца) і мінусы (навязваецца пэўны шаблон эканамічных паводзінаў).

Калі разглядзець яшчэ больш вялікі набор праграмаў, якія атачаюць наш тэлефон, альбо кампутар ці наогул ланшафт, мы знойдзем, што вельмі шмат ўсяго ў праграмах вызначае нашы паводзіны. Прычым такія паводзіны становяцца абавязковымі.

Ці вы выконваеце ўвесь набор патрабаванняў, якія прапануе праграма, альбо проста не можаце ёй карыстацца наогул. Калі вам, напрыклад, частка праграмы не падыходзіць каштоўнасна, прынцыпова. ёсць толькі адзін “выбар” - адмовіцца ад яе выкарыстання. А калі карыстаешся, мусіш падпарадкоўваешся яе правілам. Цалкам.

Іншымі словамі, калі вырашаеш не карыстаца ёй, адбываецца скарачэнне правоў, значыць няма магчымасці рэалізаваць свае правы ў дадзенай сферы.

Як працуе закон

Вы мусіце падпарадкоўвацца закону краіны, у якой жывеце. Гэта базавае правіла для таго, каб вы маглі  рэалізоўваць нейкія свае правы. Выконваеце законы = маеце правы ў дэмакратычнай краіне. Калі вы не падпарадкоўваецеся яе законам, вы будзеце паменшаны ў вашых правах. Спосабаў навалам: штрафы, турмы, забароны на прафесію, папраўчыя працы і інш. Гэпадыхо вельмі падобна з тым, як праюць праграмы, але ёсць розніца.

Выконваеце законы = маеце правы ў дэмакратычнай краіне.

Лічбавая дзяржава

Нядаўна мне прыходзіць рассылка ад стваральнікаў прыкладання “Новая беларусь”. Часам яны запытваюць данаты, ці анансуюць нейкую функцыю. Гэта норм і не выклікае пытанняў.

Але неяк прыйшла даволі сур’ёзная заява, якую на мой погляд нельга ігнараваць.

У гэтым допісе мне важна супаставіць мэты стваральнікаў гэтага прыкладання з спосабам, яго стварэння і распаўсюду. І чаму варта абазначыць праблему.

Вось як ставарльнікі дэкларуюць сваю мэту:

Нашая глабальная мэта — пабудаваць лічбавую дзяржаву. Мы ўжо пачынаем тэставаць яе першыя важныя элементы: Digital ID і дэцэнтралізаваную сістэму галасавання.

Мэта і насамрэч глабальная, і калі ёй наканавана здзейсніцца, яна тычыцца кожнага грамадзяніна. А значыць кожны грамадзянін можа выказацца наконт праблемаў, якія абазначыліся напачатку. Яны сур’ёзныя і патрабуюць каштоўнаснай і арганізацыйнай пераацэнкі.

Рамкі размовы

Мне важна зрабіць аналіз гэтай сітуацыі ў пэўных каштоўнасных рамках І гэтыя каштоўнасныя рамкі даў заснавальнік руху за свабоднае праграмнае забяспячэнне Рычард Столман. Мы будзем параўноваць бягучы стан рэчаў з крытэрамі свабодных праграм. Свабодных праграм існуе мноства і яны таксама вельмі істотна уплываюць на сённяшні Свет.


Свабоднай праграмай называецца праграма, якая апвявядае чатыром крытэрам (прынцыпам):

  1. Свабода даследваць (free study // opensource)
  2. Свабода карыстацца (free use)  
  3. Свабода змену зыходнага коду (free change)
  4. Свабода распаўсюду ў тым ліку зменаў (free share)

Зараз я правяду адваротны аналіз. Як гэтыя, падаецца правілы для праграм, уплываюць наша жыццё, а дакладна з’яўляюцца законамі.

Свабода даследваць

Свабода даследваць - гэта права ведаць законы, па якім жывеш. Значыць вы заходзіце ў код і бачыце як утвараецца нейкая функцыя, якія дадзеныя і куды апраўяе, як узаемадзейнічае з іншымі функцыямі (правамі).

Свабода карыстацца

Тут таксама. Калі вы можаце карыстацца праграмай (першы прынцып), вы можаце рэалізоўваць свае правы. На прыкладзе таго ж банкаўскага прыкладання. Зайшлі ў прогу аплацілі. Усё выдатна.

Свабода распаўсюджваць

Напрыклад, вы падарылі праграму вашаму сябру. Ён пачне карыстацца (першы прынцып) ёй і падпарадкоўвацца правілам з яе. Калі яму прыймальныя правілы гэтай праграмы. Ці як мінімум плюсы пераважваюць. Што будзе калі плюсаў меней? Праграма будзе выкінута? І ваш сябра пачне шукаць іншую, больш падыходзячую. Ці …

Свабода змяняць

Ці ваш сярба пачне мяняць код у праграме (другі прынцып) і прапануе гэтыя змены ў адкрыты рэпазіторый (трэці прынцып), каб іншыя маглі паглядзець, ці сімпатычны ім гэтыя змены ім ці не? Калі папраўкі слушныя, яны могуць быць прыняты ўсёй супольнасцю, але калі нехта не прыме іх, ён зможа карыстацца папярэдняй версіяй.

Для рамкавага разумення звязнасці дзеяння закона і праграмы на мой погляд дастаткова. Што тут важна яшчэ зарузмець. Калі ў дэмакратычнай краіне законы прымаюцца праз традыцыйныя інстытуты (напрыклад, парлямент), ў праграмах яны прымаюцца супольнасцю рознымі спосабамі (апісаць гэтыя спосабы можна асобным артыкулам). Тут важна што ў праграмах, рамкі: свабода вывучаць, даследваць, карыстацца і змяняць прысутнічаюць на ўзроні ліцэнзійнай дамовы.

Закрытая дзяржава

Закрытая дзяржава - гэта дэспатычная, таталітарная дзяржава. Так, яна таксама мае законы і аб’яўляе аб зменах у іх. Усё ж такі іх мусяць выконваць падданыя. Але распрацоўка законаў, і змены у іх адбываюцца непразрыста і неўключана для большасці жыхароў. Няма гаворкі, каб насельніцтва магло істотна ўплываць на змены гэтых законаў. Яны проста іх выконваюць. Як правіла, усё законы накіраваны на падтрымку дзейснага стану рэчаў, каб не рушыць старыну (ні як не ставіць пад сумнеў бягучуюць уладу), і не ўводзіць навіну (іншымі словамі, нічога не змяняць, каб не дай божа, каб яно не парушыла гэту ўладу ў будучым). Таму прымаюцца законы, якія выгадныя вузкаму колу трымальнікаў улады.

Адкрытая ўключаная дзяржава

Мець магчымасць убачыць як выконваюцца функцыі гэтых інстытутаў. Кожны грамадзянін можа не толькі ўдзельнічаць галасаваннях ці сходах, але ўплываць на тое, як пабудавана гэта дзяржава, значыць на змест = напаўненне палітычных інстытутаў. Значыць мяняць не толькі правілы, па якім жывеш, але і самі гэтыя інстытуты.
Сувязь не свабоднай праграмы і не свабоднай дзяржавы

Зараз нагадаю пра найбольш важныя моманты ў працы несвабоднай праграмы.

Звычайна любая праграма найперш дадае нейкую карысную функцыю (Тыя ж банкаўскія праграмы, ці транспартныя). Каб атрымаць магчымасць гэты функцыю выканаць трэба прыняць правілы гэтай праграмы, цалкам ці адмовіцца ад выкарыстання гэтай праграмы наогул.

Калі вы прынялі правілы праграмы, вы пагаджаецеся на ўсе абнаўленні праграмы, якія патрабуюцца ўласнікамі. У прынцыпе гэтыя абнаўленні даюць магымасць атрымаць ці пазбавіцца нейкага функцыяналу. Вам нічога не застаецца, каб толькі прымаць гэтыя ўмовы і падладжваць свае паводзіны пад новыя правілы. Калі на рынку ёсць канкурэнты, стваральнікі імкнуцца палепшыць функцыянал ці як мінімум прапанаваць нейкія плюшкі карыстачам у параўнанні з канкурэнтамі.

Калі вам не падабаецца адна не свабодная праграма, вы можаце перайсці да іншай. У гэтым вялікі плюс канкурэнцыі на рынку. Але з дзяржавамі не так проста.

Вядома вы можаце выйсці з гэтай дзяржавы. Гэта складаней, чым пераставіць прыкладанне на тэлефоне, але магчыма. Можаце абраць іншую дзяржаву, працэс доўгі, але сувымерны каштошнасці выбара. Таксама вы падпісываецеся на ўсё.

А калі няма варыянта, які б вас задаволіў, мы можаце пачаць ствараць сваю лічбавую краіну і разам з ёй грамадскія і дзяржаўныя інстутуты. Вось тут, у гэтым моманце, ўзнікае сувязь прынцыпаў, на якіх пабудавана праграма (прыкладанне) і дзяржава, сацыетальнае ўтварэнне.  

Дык апа “Новая беларусь” - гэта свабодная ці несвабодная праграма, якая хочаць стаць лічбавай дзяржавай? Адказваю: пакуль гэта не свабодная праграма. Магчыма ў яе стваральнікаў ёсць тэхнічныя веды, каб рэалізоўваць сэрвісы, але каштоўнасці стваральнікаў ляжаць па-за рамкамі свабодных праграм.

Лічбавы кааператыў

У сваім папярэднім допісе, я раскрыў цікавы спосаб, які ў пачатку 20 стагоддзя прапаноўвалі бацькі заснавальнікі сучаснага Ізраэля. На той момант яны прапаноўвалі кааператыўную форму ўласнасці. Нават сама дзяржава спачатку разглядалася, як глабальны кааператыў розных асацыяцый.

На мой погляд ідэя кааператываў не страціла актуальнаць і ў 20 стагоддзі. Яе можна прымяніць улічваючы сучасныя тэхналогіі праектам лічбавай дзяржавы можа быць лічбавы кааператыў, які базуеццца на двух устаноўках.  

Першае устаноўка. Лічбавая беларусь можа стаць агульнай справай, калі стваральнікі змогуць улучыць усіх зацікаўленых ў гэту справу не проста як данацераў ці карыстачоў сэрвісаў прыкладання, але як суўладальнікаў (рэспубліка = справа кожнага).

Гэта прыкладанне, мусіць быць уласнасцю ўсіх Беларусаў, якія жадаюць будаваць іншую краіну. Хтосці можа змяняць код, хтосці папануе свае паслугі,маёмасць, але уласнасць мусіць быць дапасавана да кожнага, хто спрычініцца да пабудовы гэтага кааператыва.

Другая ўстаноўка. Прыкладанне, якое будзе ляжаць у аснове гэтага Кааператыва, будзе базавацца на прынцыпах свабодных праграмаў. Свабодныя прынцыпы стварэння праграмы:

  1. Дадуць новую энергію валанцёраў, якія хутка знайдуць уразлівыя месцы і палепшаць ядро.
  2. Дазволяць больш праўрыста дапасоўваць функцыі патрэбныя супольнасці.
  3. Павялічаць давер, праз калектыўную распраоўку.
  4. Запусцяць інстытут адкрытага тэндэра для новых функцый, якія змогуць рэалізаваць любыя актары, а не толькі адна кампанія.

Спалучэнне гэтым двух установак дазволяць сінхарнізаваць гуманітарную і тэхнічную часткі гэтага руху.

Я глыбока ўпэўнены, што

  1. Свабодная праграма рэалізуе поўны патэнцыял усяго грамадства.
  2. Свабодная праграма гарманічна суіснуе са свабодным грамадствам.
  3. Свабодная праграма стварае ўстойлівы давер праз механізмы сумеснага стварэння і прыняцця адказнасці (праз рэспубліку).
  4. Свабодная праграма культывуе культуру удзелу і калектыўнае дзеянне ў грамадстве.

Каштоўнасныя і арганізацыйныя змены

У гэтым артыкуле я абазначыў праблему. Прыкладанне новая Беларусь сёння задае вялікую мэту, але ў сваёй мадэлі не нясе нічога адрознага ад таго, што мы маем у Беларусі зараз. Яна ствараецца па не свабоднай мадэлі і прынцыпам, але артыкулюе да  падтрымкі грамадзян (публікі) Гэта аднанакіраваны - экстрактыўны падыход. Вядома - гэта праблема вырашальна. Як? Праз змену каштоўнаснай парадыгмы стваральнікаў. Я не ведаю, ці трэба мяняць стваральнікаў, ці яны самі могуць убачыць гэты тупік і змяніцца.

Нажаль пакуль у нас няма канкурэнцыі ці нават прапановы канкурэнцыі ў будаўніцтве лічбавай Беларусі. Беларусам прапануецца ўвайсці ў яшчэ адно прапрыетарнае будучае. Я ж прапаную абраць насамрэч альтэрнатувы і прапанаваць грамадзянам быць не проста падпісчыкамі, але ўласнікамі гэтай агульнай справы.