Кожнай вясной я спрабаваў падсумаваць папярэдні сезон. Гэты раз я зраблю вельмі кароткі агляд мінулага году і сканцэнтруюся на гэтым.
Што атрымалася за 2022
Працягнуў эксперымент з гарадскім пчалярствам у Мінску. Тыя ж два вулікі, той жа ліпавы мёд, і чароўны светлы мёд. Прадуктыўнасць таксама вельмі падобная больш за 90 кілаграм таварнага мёду з двух сем’яў. Па Мінску 2022 год таксама атрымаўся паспяховы.
Наконт Палесся. Я нікоды не вывозіў вулікі. Больш сканцэнтраваўся на гадаванні існуючых сем’яў. Ураджайнасць атрымалася каля 30 кг з вуліка. Гэта не супер шмат, але мне хапіла вельмі.
З продажам мёду ўсё пайшло вельмі добра. Прадалі ўсё, што было і нават не хапіла ўсім.
Атрымаўся добры мядовы напой. Які быў рознай моцы і канцэнтрацыі ферметаў. Мы разалі усё сябрам, спадзюся спадабаўся.
Узіму увайшоў з 6 сем’ямі. Яны паспяхова перазімавалі. Інфа на красавік 2023. Але пчолаў я падрыў свайму знаёмаму пчаляру з Гарадзенскай вобласці. Таму, па вяртанні, я буду пачынаць пасеку нанова.
Яшчэ з дасягненняў. Урэшце пабудаваў сабе малы шоп для пчалярскага інвентара - домік пчаляра. Таму вельмі разгрузіў хату і іншыя памяшканні ад пчалярскага інвентара. Гэта вельмі сур’ёзны зрух для мяне.
Што не атрымалася за 2022
Вазіў на грачаны мёд, але нешта пчолы нічога не сабралі, ці былі не вельмі моцныя сем’і, ці проста было суха. Таму ў вуліках, якія падвозіў да поля быў толькі пах=)
Цікава, што вулік, які пакінуў на стацыянарнай пасецы ў 5 км ад поля набраў грачышнага мёду каля 15 кілаграм) Дробязі, але прыемна.
Таксама не адвёз на верас. Бо не быў упэўнены ў яго колькасці і прадуктыўнасці квітнення. Але думаю ўсё ж завесці туды - у лес Бэбкава, як вярнуся ў Беларусь (калі пішу гэтыя радкі, уздыхаю).
Таксама я рабіў анонс пчалярсткага курса яшчэ на вясну 2022 года. Але пачалася вайна у лютым, і людзі не думалі пра пчол і веды. Таму я нават трохі засумаваў, але гэта гісторыя неўзабаве атрымала больш пазітыўны працяг у наступным годзе.
Пчалярка
У самым канцы 2022 года, ужо як пераехаў у Польшу, я пазнаёміўся з пчаляркай, якая у 30 км ад майго месца вядзе пчол. Яна мае мікрабізнэс з 40 вулікаў. Яна актыўна возіць на розныя ўзяткі, таму дзвіжа і рознага досведу хапае.
Я раз на тыдзень далучаюся да яе актыўнасцяў і гэта мне дапамагае трымаць тэму пчалярства ў актуальным стане.
Трэба прызнасць, што набыць мёд у сотах у Польшы не так проста знайсці, але калі ў тэме. Вось мая першая заробленая тут рамка і ўжо з’едзеная.
2023. Лекцыі
Напачатку 2023 года ў мяне сабралася 3 жадаючых, каб я правёў пчалярскі курс. І я вырашыў пачаць.
Для таго, каб зрабіць курс цікавым і практычным, я вырашыў напісаць невялікія гайды па кожнай лекцыі. Але пытанняў апынулася так шмат, што гайды напісаліся даволі вялікія. У той час мой украінскі сябра з Вінніцы кінуў ідэю ў паветра, а напішы кнігу па-беларуску пра пчолаў. Гэта ідэя мне спададалася, і такім чынам я натхніўся напісаць разгорнутыя лекцыі па кожнай тэме. Атрымалася 16 лекцый і гэта больш ла 150 старонак тэксту і гара спасылак, якія я даваў на цікавыя матэрыял.
Можаце пагартаць некалькі лекцыяў для азнаямлення:
Занятак 5. Што наконт вопраткі пчаляра і тэхнікі бяспекі?
Занятак 13. Рыхтуемся да зімы. Мінімум асноўных крокаў.
Калі вам цікава пішыце, расшару=) Канешне рады буду вычытцы тэкста ці нейкай сумеснай рэфлексіі з ім.
Ёсць некалькі ідэяў у працяг.
- Першая, гэты кантэнт арганізаваць у вікі форме і
- Другая, надрукаваць кнігу з практычнымі парадамі, як пачаць пчалярыць.
Падобнай кнігі па-беларуску я не бачыў. Таму гэта можа быць рэдкі прыклад прафесійнай спецыялізаванай літаратуры па-беларуску. Тут я наладжаны пазітыўна і таму зрабіў наступны крок.
Планы на восень
Наступным крокам я абнавіў дату другой сесіі на пачатак восені 2023. Курс ужо будзе са сваімі лекцыямі, цікавымі спасылкамі.
Спадзяюся маладыя пчаляры з Беларусі зацікавяцца маімі ведамі.
Асабліва курс можа быць карысны тым, хто хоча пачаць у 2024 годзе весці сваіх пчолаў.
Курс называецца “Пчалярства дла пачынаючых па-беларуску.”
Пачынаем з 15 верасня. Можна ўжо запісвацца! Буду рады новым студэнтам.
https://course.bzh-bzh.by/
Яшчэ анлайн актыўнасці
Таксама натхніўся аматарскімі пчалярскімі групамі палякаў у ФБ, дзе ўдзельнікаў больш за 45 тысяч (!!!) толькі ў адной групе.
“Вось гэта супольнасць!” - Падумаў і пачаў весці тэматычную групу ў ФБ і тэлеграме:
https://t.me/pchaliar
https://www.facebook.com/groups/3475381326118966
Яны невялікія, але і рака пачынаецца з ручая) Далучайсеся да іх таксама.
ЗЫ. Знайшой, толькі адну пчалярскую групу з Беларусі прысвечаную барцявому пчалярству, што крута, але не трапляе ў той від пчалярства, якім займаюся і пераймаюся. Таму пачаць весці канала па-беларуску жыццёва спатрэбілася.
Падсумую
Падчас сваёй вымушанай "камандыроўкі" ў Польшы час дарма не губляю. Праводжу яго інтэнсіўна як у плане падсумавання ведаў, так і практыкі. А калі вярнуся (уздыхаю), навярстаю на сваёй пасецы.
Сімпатычна як я вяду блог! Падтрымай мяне кубкам кавы на Баймікофі