Вермі-тэхналогіі і права кіраваць сваім смеццем

Мінулым летам задаўся пытаннем: ці наогул магчыма гэта зрабіць у сябе ў кватэры або офісе? Так узнікла ідэя паспрабаваць звесці выкіды арганічнага смецця да нуля.

“Беларускі араты”

У Фаланстэры мы якраз здзяйснялі пераезд і на новым месцы вырашылі дзяліць смецце наколькі гэта магчыма. У дадатак да гэтага там мелася шэраг не выкарыстаных кантэйнераў для рэчаў. Гэтыя ідэальныя ўмовы падштурхнулі мяне для пачынання ініцятывы.

І з трэцяга верасня 2018 года ўсё пачалося.

Я ўсімі праўдаміі няпраўдамі дастаў пароду чарвей беларускі араты (у колькасці 13 штук) і засяліў іх у невялікі кантэйнер. Напрацягу 4 месяцаў іх колькасць павялічылася да 24-27 і стабілізавалася. Я пачаў перажываць, што не так. 

Пачалося маё барахтанне ў інтэрнеце ў пошуку адказаў. Былі варыянты:

  1. занадта кіслы субстрат з кампостнай кучы,
  2. перакормленыя чарвякі,
  3. недаход паветра,
  4. шмат вільгасці,
  5. высокая тэмпература.

Ну магчыма я іх бударажыў даволі часта.

Тым часам, я пачаў здымаць выдэа з палеткаў з частатой 2-3 на месяц. На сёння іх 13+ глядзіце на канале.

У сярэдзіне лістапада кампост, які мы загатаўлівалі з ранняй восені, пачаў сазраваць. Распачаў падкормку чарвякоў сваімі нарыхтоўкамі. Кампост складаўся з усяго, што мы елі ў Фаланстэры, таксама сурвэтак і часам таго, што прыносілі неабыякавыя прыхільнікі адмыслова для чарвякоў.

У студзені 2018 я пазнаёмімся з двума цікавымі людзьмі. Першая - гэта дзяўчына агра-гік, Вольга, і другі гэта хлопец, Дзяніс, - вермі-гік. Справа зрушылася. У Дзяніса я набыў трохі чарвячкоў. Ён меў дзве лініі пароды: беларускі араты і маладзечанскія мясцовыя. Мяне зацікавіла магчымасць скрыжаваць гэтыя дзве лініі і заснаваць новыя калоніі. 

Відэа, з падарожжа да вермі-гіка Дзяніса.

Вольга - заядлая фанатка вырошчвання розных культур. Таму мы разам з ёй напачатку лютага засадзілі ўсе вермі-калоніі чарвякоў зверху рознай гароднінай: ад салаты і радыса да базіліка і рукалы. Такім чынам, вермі-ферма набыла яшчэ адзін плюс: зялёны прыцягальны выгляд.

Плюсы

Шмат хто пытае: навошта гэта робіш, што далей?

Для мяне сам па сабе эксперымент робіць наша жыццё разнастайным і напаўняе сэнсамі. Гэтага тлумачэння дастаткова толькі для эксперыментатараў па духу, таму даю больш разважлівы адказ.

Перш за усё, вермі-ферма дае магчымасць пераўтвараць смецце ва ўрадлівую глебу - гумус. А ўрадлівая глеба зараз дэфіцыт, асабліва пасля дзясяцігоддзяў экстэніўнага земляробства ў калгасах і на прыватных гаспадарках таксама.

Па-другое, вермі-ферма - гэта магчымасць атрымліваць уласнае цяпло. Кампостныя кантэйнеры выпраменьваюць шмат цяпла, гэта бачна няўзброеным вокам, або калі падсунеш рукі да самога кампоста.

Па-трэцяе, у нас вырастае аб’ём чарвей, якімі можна абменьвацца з іншымі вермі-гікамі эксперыментатарамі, а то і прадаваць =) Кілаграм такіх аратых каштуе больш за 50 рублёў. Чым ня бізнэс?

Чацвёртае, гэта гародніна, якую мы толькі пачалі вырошчаваць. Яе можна самаму ужываць, тым самым мінімізаваць колькасць паходаў у супермаркет або рынак. І ўсё гэта пад бокам: супер свежая “арганік” гародніна.

 

Пятае, і не менш значнае, гэта атрыманыя практычныя веды, якімі можна дзяліцца з іншымі. Такі абмен ведамі мае шанец зрабіць спажыванне у нашай суполцы больш рацыянальным і сбалансаваным з прыродай. Адсюль вынікае адно з самых важных наступстваў:

Вермі-ферма, якую запачаткаваў у Фаланстэры, гэта жывы праклад іншым, хто вырашыць рэалізаваць права на сваё смецце. 

Права кіраваць сваім смеццем

На першы погляд выглядае дзіўным, але права кіраваць сваім смеццем дае магчымасць рэалізаваць вельмі значныя змены ў грамадстве. 

На сёння усё смецце, якое мы збіраем, хаваюць ад нас, вывозячы “недзе за МКАД”. Мала таго, што большасць успрымае прыроду як крыніцу для бязмежнага спажывання (у тым ліку эстэтычнага). Большасць не ведае, як перапрацоўваецца іх смецце, што абдываецца далей.

Варта заўважыць, што магчымасць дзяліць смецце, не вырашае праблему яго кіравання. Спажыўцы не бяруць на сябе адказнасць за далешы лёс, перадаючы яго апрацоўку на аўтсорс, тым самым адмаўляючыся ад далешай адказнасці. 

Такім чынам, культ “стырыльнага канс’юмерызма” стварае сітуацыю, калі большасць проста не клапоціцца пра свой асяродак, даючы максімум улады вызначаць экалагічную будучыню састарэлым падыходам.

З аднаго боку, гэта вылізаныя храмы тавараў і паслугаў. З другога, утылізацыя смецця сёння манапольна прымяняецца жыллёвакамунальнай гаспадаркай.

На мой погляд, кіраванне смеццем у 21 стагоддзі будзе фундаментальным правам чалавека ў неад’емным спалучэнні з правам на здаровы і чысты экалагічны асяродак.

Зваротны бок

Асноўны недахоп, з якім прыйшлося змагацца - гэта дразафілавы мушкі. Яны канцэнтруюцца больш каля кампостных кантэйнераў і самой сметніцы з арганічнымі выкідамі. У калоніях з чарвякамі іх няшмат. Асабліва шмат мушак было напрацягу восені. Зімой колькасць мінімізавалася. Зараз канец сакавіка - пакуль цішыня. Але будзем назіраць.

Іншая складанасць - гэта арганізаваць кантэйнеры і іх размяшчэнне ў пакоі. Патрэбны кантэйнеры для арганічнага смецця, для сазравання кампоста, для працы чарвякоў  і падон для зліву вермі-чая. Гэта не выклікае складанасці рабіць на лецішчы, але ў кватэры ці офісе - квэст. 

Таксама можа ўзнікнуць дысбаланс колькасці смецця і магчымасцяў дамашняй вермі-фермы. Тут магчыма важна наладзіць абмен з іншымі вермі-гікамі, каб своечасова дапаўняць або змяншаць колькасць чарвякоў у калоніях-кантэйнерах.

Гумус

Урэшце, што наконт планаў? 

Напрацягу бліжэйшых месяцаў ферма працягне пілатавацца пад працоўнай назвай "Гумус". Найбольш значны выклік - гэта вызначыць аптымальны рэжым вермі-тэхналогій менавіта ў кватэры (размнажэнне чарвей, зменшыць мушка-фактар, зручная недарагая тара, гародніна на падваконніку).

Вынікі працы вермі-фермы мы кудысці прыстроім=) і магчыма пачнем двіж у бліжэйшую восень. Навіны фермы можна даведвацца на ютуб канале або з допісаў гэтага блогу.