Каханне - гэта…

Шмат што ўжо на гэты конт напісана, але досвед кожнага чалавека ўнікальны. Дзялюся думкамі і высновамі. За апошні год я атрымаў досвед, які мне важна неяк сістэматызаваць і ўладкаваць у галаве.

Нягледзячы на тое, што запісваю ўрокі жыцця ў дзённік. Хачу выкласці ў блогу Талаша, думкі ў агульны доступ. Шмат розных прычын. Важная з іх гэта магчымасць адрэфлексаваць з іншымі, зняць цяжар: эмацыянальны, інтэлектуальны і канешне каштоўнасны, а таксама падзяліцца мудрасцямі… бо большасць з нас falling in love рана ці позна, і што рабіць, калі гэта пачуцце пройдзе.

Эга

Пачну з эга. Бо яно, небарака, кранаецца гэтага ўрагану першае. Каханне - гэта разуменне эга іншага чалавека і прыняцце яго. Напачатку падаецца, што нешта сыходзіць з пад ног; прывычная глеба стала акіянам, космасам.

Каханне - гэта давер да чалавеку, нягледзячы на тое, што ўсё ідзе супраць, свет пераварочваецца, але давер і прыцягальнасць адзін да аднаго застаецца.

Каханне - гэта, так, жвачка, дзе на фанціках было прапісаны сотні сітуацый, якія блізкі да ісціны, бо яно дзесьці побач у штодзённасці.

Каханне - гэта ўменне ахвяраваць.

Каханне - гэта, калі прыходзіцца верыць і спадзявацца нягледзячы ні на што.

Але ці трэба рабіць гэта вечна? Верыць, спадзявацца? Калі не, дык колькі норма? Мы не вечныя, таму самі абіраем колькі чакаць, цярпець, прымаць, разумець… але тады колькі? Дзе мерыла гэтаму? 

Адзінае мерыла, якое спазнаў - глыбіня і каштоўнасць гэтага пачуцця для вас.

Праверка

Што правярае каханне? Ці дакладней “хто”? Ці можна прыдумаць тэст(ы), якія будуць маркерамі кахання? Навошта правяраць? Вы сумняецеся? Абапекліся ўжо?

Сумнеў узнікае, калі мы няўпэўнены. Я ўпэўнены, што жыццё даволі складанае і так, і яно правярае нас, штодзень і кожную хвіліну. Адмысловыя тэсты - гэта жаданне паскорыць нешта, ўпэўніцца ў сваім сумневе. Наогул ці гэта пачуццё каханне, калі вы пастаянна правяраеце?

Калі не складваецца

Ці патрэбна быць сабой, калі кахаеш, або пачаць змяняцца, мэтанакіраванна крок за крокам, каб наблізіцца да іншага чалавека, твайго кахання?

Так, у гэтым годзе я закахаўся, але не склалася. Калі не складаваецца, пачынаеш думаць і пераварваць у галаве, што ішло не так, ці сам прычына гэтаму, ці абодва накасячылі. 

Каханне - гэта сур’ёзны інтэлектуальны пошук і выбар. Я сам часта паўтараю: аксеалагічны, анталагічны і тэлеалагічны. Як толькі ўзнікае гэта пачуцце, розум пачынае працаваць з падвойнай сілай. Канешне, не ўсюды, і часта ён цалкам адключаецца… =) Але колькасць энергіі, усё ж зрушвае нашы глыбы, завалы ў галаве, выштурхоўвае з зоны камфорта.

Вы не спіце па начах, або засынаеце з думкай, што, хтосці ёсць на свеце, хто пра вас думае? “Думаць” - такі сабе індыкатар для чалавека-дзеяння, але думаць пра некага, нешта, гэта першы крок для ўчынка, або пазіцыі. Важна.

Узаемнасць

Талаш закахаўся. Гэта было зімой. І гэта сталася ўзаемна. Рэдкасць? Так.

Як вылічыць узаемнасць кахання? Ці ёсць лічыльнікі, індыкатары, дзе можна сказаць каханне ўзаемнае? А што рабіць, калі ў аднаго чалавека каханне знікла? Чаму вы так лічыце? Адчуваеце? Што тады пачынаецца?

Ва ўзаемнасць верыш, адчуваеш яго. Калі яно знікае, чалавек становіцца перад выбарам. Што рабіць? Гандаль, абмен скончыўся? Працягваць верыць і будаваць? Што будаваць? Вучыцца кахаць, калі нават нешта пайшло не так? Упартасць, скажаце. Так, каханне без упартасці не адбудзецца. Тады колькі той упартасці павінна быць?

Каханне - гэта ўпарты пошук.

Калі вы кахаеце, вы шукаеце: сябе. Менавіта актыўныя пошукі сябе - гэта тая ўнікальная магчымасць, якую дае каханне. Не важна, чым яно скончыцца: піздапакутамі, або сям’ёй з кучай дзетак-кветак, і шчаслівай старасцю на сямейнай пасецы, дзе гудуць пчолы і галасы наступнага пакалення, перад якім зноў адчыняцца  выпрабаванні ... кахання. 

Упэўненасць

На вуліцы, восень - мая любімая пара. Хутка будзе нянасце і 5-6 месяцаў халадэчы. 

Каханне - гэта нейкая цеплыня і ўпэўненасць, нягледзячы ні на дажджы, вецер, ці за вакном калядныя маразы наступілі. Упэўненасць не знікае, бо вы ведаеца, што ёсць чалавек, які, хаця і далёка, але ён(яна) верыць у тое, што пройдзе выпрабаванні, пройдзіце іх разам.

Чаканні

Так, маё каханне не склалася. Я рыдаю. Так, я - чалавек. Не вытрымаў выпрабаванняў. І што ж? Шукаць вінаватых? Не. Тут іншае. Магчыма бакі не былі гатовы да нейкай непазбежнай логікі адносінаў, якая ідзе з каханнем у прыдачу, якую нам наканавана выканаць як жывёлам сацыяльным, прыняўшы або адкінушы некаторыя нормы: сацыяльныя нормы або ўласныя стэрэатыпы, чаканні, мэты.

Каханне - гэта, калі ты знаходзіш выхад з самых складаных сітуацый і можаш прызнаць сваю памылку.

Каханне - гэта, калі ты памыляешся і прымаеш памылкі іншага. Але адначасова з гэтымі памылкамі каханне робіць абодва бакі лепш. 

Пошук

Я чалавек больш пагружаны ў справы, раней не вызначаў для сябе гэты тэрмін. Ну ёсць “каханне”, але магчыма гэта занадта абстрактнае. Навошта пра гэта думаць, калі ёсць штодзенныя справы, розныя патрэбы і выклікі ў жыцці. Каханне - нейкая дадатковая фішка: здарыцца добра, а не здарыцца, можна жыць і развівацца далей. Наогул, рамантычнае падарожжа - не праблема зараз, сэкс - рана ці позна знойдзеце сабе пару, паабедаць - з таварышамі зусім проста. Свет дае столькі магчымасцяў: людзей, справаў, ідэяў. 

Каханне - гэта, калі ваш розум і вашы пачуцці ў галаве перасякаюцца, і пачынае бурлець. Не ведаю, ці зона каморта гэта, ці дыскамфорта, хто што больш любіць, але, адназначна, напачатку там неспакойна. Пошукі не прыпыняюцца ні на хвіліну. 

Балюча

Так, мы разыйшліся. Гэта балюча.

Ці можа застацца каханне пасля таго, як людзі разыйшліся? Ці патрэбная яго забываць або перакрываць іншымі інтарэсамі або спакусамі? Колькі часу патрэбна, каб усё супакоілася ўнутры? Наогул ці пакідаць адносіны з чалавекам пасля “афіцыйнага” спынення “кахання”?

Насамрэч я не маю адказу. Мне яшчэ трэба гэты момант асэнсаваць. Магчыма іншы бок будзе нязгодны працягваць “піздапакуты”. Магчыма лепей для абодвух “пакінуць толькі лепшае”, што было “паміж” і не тузаць, не турбаваць адзін аднаго нейкімі незадаволенымі часткамі. Магчыма даць састыць жарсцям. Тут я не маю адказу.

Каханне - гэта, калі ты не маеш адказу, але усё роўна верыш ва ўзаемны рух насустрач.

Што будзе пасля

Калі адна гісторыя сканчваецца, пачынаецца нейкая наступная. Мы як істоты прагматычныя ставім сабе пытанне: а ці магчыма яшчэ раз закахацца, бо было ж так цудоўна. Хочацца паўтарыць. А, н-не! Уступіць у адну і тую ж раку двойчы не атрымаецца, нават калі вельмі хочацца. Наступнае будзе інакш. З гэтым чалавекам або іншым. Ці усё ж такі гэта адна гісторыя і адна рака, якая цячэ ў акіян вашага сусвету? Я чытаў шмат гісторый пра каханне. Яно не прадказальнае і не ведаеш, як і калі “выстраліць”. Таму я веру.

Каханне нельга выкідаць, забываць, або прыніжаць. Гэта пачуццё шмат дало і раскрыла, таму яго ў горшым вападку можна паважаць і быць удзячным. Што такое “быць удзячным”? Што такое “павага” да кахання? 

Назаўсёды

Да гэтага пачуцця трэба звяртацца зноў і зноў, нягледзячы на боль, які застаўся, вярэзіць сэрдца і душу. Яго трэба асэнсаваць і зрабіць часткай сябе. Каб яно дапамагала ў будучым, каб яно развівалася і прарастала іншымі колерамі і бакамі асобы.

Так, каханне - гэта самая яскравая і важная частка маёй асабістай гісторыі і ідэнтычнасці. Менавіта яно робіць мяне такім, які я ёсць. Менавіта каханне. 

Эмоцыі сыйдуць, але застаннецца, тое, што дало каханне. Каханне - гэта назаўсёды.