Выкладаю апошнюю частку серыі зацемак у Макдональдзе. У дадзенай порцыі вы прачытаеце пра фінальныя падзеі майго падарожжа па дну карпаратыўнага капіталізму, а таксама зможаце даведацца мае падсумаванні гэтай гісторыі.
Таксама чытайце папярэднія часткі - першая, другая, трэцяя, чацвёртая.
Дзякуючы вашай падтрымцы з гэтай гісторыі магчыма атрымаецца кніга. Буду рады кожнаму данату на баймікофі.
Дзень 27. Досвед на ровары. Блакітныя кашулі. Кантракт не працягваюць. Адзін злоты інструктара. Памідоры і вушы. Сум па Беларусі. Калі прыходзіць Убер…
Пятніца. Сёння я першы раз паспрабаваў ровар, каб даехаць да працы. Ад кватэры да станцыі, пасля ад станцыі да Макдональдза. Цудоўнае пачуццё свабоды і хуткасці. У дадатак атрымаліся істотная эканомія часу: у два разы меней, чым пешшу.
Еду ў цягніку на працу, слухаю падкаст на польскай мове для замежнікаў. Падкасты дапамагаюць мне вучыць польскую мову. Аўтарка падкасту эйчар. Яна распавядае, як уладкавацца на працу ў Польшы і вучыць, як адпавядаць на розныя пытанні падчас інтэрв’ю. Напрыклад, адзін з адповядаў, які любяць чуць эйчары ад кандыдатаў на пытанне: “Што вас матывуе?” Кепскі адповяд: ”Прыстойны заробак”. Цяплей, але недастаткова: “Цікавая задача”. І нарэшце добры адповяд: “Люблю выконваць задачы ў сціснутым прамежку часу і больш затое, гэта сцісканне часу матывуе мяне!” Вось як яно.
Канешне ёсць людзі, якіх стрэс матывуе. Але гэты адповяд супярэчыць таму, чаму мяне вучылі ў дзяцінстве: паспяшыць – людзей насмяшыш. Я магу хутка нешта рабіць якасна, толькі нейкі кароткі прамежак часу. Далей узрастае колькасць памылак і сама галоўнае ўзнікае пачуццё віны, як з-за зробленых памылак, так і з-за таго, што трэба не падвесці калектыў, а дакладней працадаўцу, які хоча максімізаваць свой прыбытак за кошт тваіх маральных скрупулаў. Таму я паставіў сабе пытанне, а можа нават выклік на будучае: ці можа чалавек знайсці працу, які не абцяжарвае цябе гонкай, альбо можа лепей стварыць такую працу самаму?
Запаркоўваю ровар побач з хмарачосам ХАБ і спускаюся на экскалатары ўніз, дзе размешчаны розныя гандлёвыя і харчовыя кропкі, а таксама мой Макдональдз.
У распраналцы Марыюш. Павіталіся. Перапранаемся. Прасую сваю форму.
– Яны атрымліваюць за нас бонусы, – нечакана выпальвае Марыюш.
– Каго ты маеш на ўвазе? – пытаю.
– Мэнэджэры. Увесь персанал, які ходзіць у блакітных кашулях.
– Напрыклад?
– Ты адмаўляешся ад працы, калі яны прапануюць. Ці ты херачыш больш чым за дваіх.
– Таму яны так часта і настойліва прапануюць сыйсці з працы, калі нейкі прамежак часу падчас змены няма руху, – скончваю яго думку.
Сапраўды такое здараецца часта не было выходных калі да мяне не падыйшоў мэнэджэр з падобнай прапановай.
Я падыходжу да сістэму кантроля прысутнасці. Да 13:00 яшчэ некалькі хвілін. Да мяне шпарка падыходзіць мэнэджэрка, якая забірала лапакту на левую руку на мінулым тыдні, і кажа без вітання:
– Падыйдзі ў мэнэджэрскую. Ёлана хоча бачыць цябе.
– Добра, толькі адаб’юся ў сістэме кантроля.
Гэта пятніца. Абедзены час.Даволі актыўны рух. На кухне мітусня. Заўважаю на грылі зноў працуе Валя. Хутка заходжу ў мэнэджэрскую.
– Прывітанне! – кажу адміністратарцы Ёлане.
– Прывітанне! – яна выцягвае невялікую паўзу. Робіць драматычны твар і кажа: – Мы не працягваем табе дамову.
– Пачуў. – вядома я кажу з сумам, але спрабую выраўняць свой настрой і пытаю: – У чым прычына?
– Мы не можам табе паведаміць прычыну, – са штучнай загадкавасцю адпавядае Ёлана.
– Цікава, але якія я крытэры не выканаў? Бо я працаваў максімальна якасна і прадуктыўна, – спрабую атрымаць хоць нейкае тлумачэнне.
– Я асабліва з табой не працавала, таму не магу табе сказаць. Дадам, гэта рашэнне зроблена мэнэджэрамі супольна.
– Дзякуй, я вас пачуў, – не хачу больш весці гэту размову ў адну браму. Становіцца прыкра: яны не гатовы да шчырасці нават пры звальненні.
– Тады я дапрацоўваю гэту пятніцу і выходныя і развітваемся, так?
– Трэба, каб Ганна ўсё паглядзела і скажа табе. Бо ёсць яшчэ адзін дзень праз выходны і адзін дзень у чэрвені?
– Але там можа быць мой выходны. А на чэрвень мне ніхто не дасылаў пацверджанне графіка.
– Нешта Ганна прыдумае.
– Дзякуй, – кажу і выходжу. Галаву перапаўняе негадаванне. Не паспеў выйсці з мэнэджэрскай, падыходзіць Ася, мэнэджэрка ў акулярах, і нешта па-польску просіць зрабіць на стол. Я не магу зразумець, што яна гаворыць. Прашу яе паўтарыць інструкцыю. Яна глядзіць на мяне і адварочваецца. Цалкам не разумею яе паводзіны. Чаму было складана патлумачыць?!
Я чакаю нейкі час, падыходзіць іншая мэнэджэрка і кажа ісці дапамагаць Вале на грыль. Бачна, што тая не дае рады. Спрабуе трохі такімі ірванымі рухамі паспець за замовамі кліентаў.
– Як маешся? – пытаю Валю.
– Я ўжо чацвёрты дзень на грыле. Заматалася.
– Чым табе дапамагчы?
Бачу трэба дапамагчы ў шмат чым. Спрабую сінхранізавацца з Валіным рытмам. Дапамагаю ачышчаць падносы, перчыць. Урэшце яна кажа:
– Зрабі калі ласка бекон.
Пачынаю рабіць бекон, але затрымліваюся на грыле нядоўга, мяне перамяшчаюць на смажонае.
Правяраю на смажоным лядоўкі, эпрадакшн, УХЦ. Ці ўсяго хапае. Уважоджу ў рытм. І толькі дзесці праз 20-30 хвілін дазваляю сабе астыць і паразважаць. Настрой дакладна пагоршыўся, але не радыкальна. Хацеў мінімум каля году папрацаваць ў Макдональдзе, каб адчуць усе магчымасці.
Вырашыў, што, калі яны не распавялі мне пра прычыны звальнення, буду распавядаць пра іх рашэнне іншым працаўнікам, якія для мяне сталі важныя за гэты час. Я насамрэч толькі пачаў патроху знаёміцца з іншымі і нават не паспеў сацыялізавацца, а яны вырашаюць мяне прыбраць. Эх… сумна канешне. Не відаць мне канапак, ці сэрвіса.
Побач на фрытках працуе Марыюш.
– Марыуш, я тут працую апошнія выходныя.
– Чаму?
– Яны не працягваюць мне дамову.
– А хто тады будзе працаваць?! Ты заебісь працуеш! Хочаш пайду іх запытаю?
– Не, не трэба. Яны сказалі. Што прымалі рашэнне калектыўна. Наўрад ці яны захочуць яго адкаціць.
– Я пердолю, – з незадавальненнем заключае Марыюш па-польску і працягвае пакаваць фрыткі.
Праз нейкі час Марыюша кудысьці адпраўляюць: ці на супарт ці яшчэ куды. Мяне перамяшчаюць на фрыткі. Даволі актыўны рух. Таму адразу іду за новымі анучкамі, каб скараціць колькасць рухаў і не перарываць фасоўку фрытак.
На смажонае прыходзіць Таня, украінка. Побач працуе над нейкімі задачамі Рэгіна. Таня і Рэгіна размаўляюць на свае тэмы. Смяюцца.
Праз нейкі час прыбягае на кухню Ала, мэтанакіравана ідзе на мяне, азірае месца, працы, заглядвае ў фасавалку (там усё запасёна) і нервова пытае:
– Чаму ў цябе так шмат анучак?
– Тут тлуста даволі пасля змены прынёс, каб замяніць. Як старымі вытру, занясу да мойкі.
– Не павінна быць столькі анучак, – працягвае сваім напружаным тонам.
– Добра прыбяру, як будзе трохі паўза ў руху, – спакойна кажу ёй.
Але яна не чакаючы, бярэ дзве анучы і заносіць іх да ракавіны. Я думаю “ну добра, мы ж мусім дапамагаць адзін аднаму, калі цяжка. Працягваю працаваць, раблю месца чыстым. Праціраю ўсе кашы.
Да мяне падыходзіць мэнэджэрка (якая забірала лапатку на левую руку) і кажа:
– Яшчэ дадавай, – але не чакаючы пакуль я запакую ідзе да фасавалкі і дадае два поўных каша фрытак. Хаця на мой погляд усяго хапала. “Ну бывае”. Спрабую ніяк не рэагаваць на гэтыя дзеянні і проста разглядаю іх як шчырую дапамогу.
Вядома кашы гатаваныя. Высыпаю іх у ёмістасці для фінальнага фасавання і ўпакоўваю. У той час калегі забіраюць з паліцы над фрыткамі ўсе замовы на Убер. Там ляжыць яшчэ адна ануча. Як і чакаў прыбягае, Ала і зноў нервова папракае:
– Чаму сюды прынес анучу?!
– Яна тут ляжала. Вы толькі, што забралі дзве, якія я прынёс. Гэта нейкі нішы працаўнік забыў.
– Чаму на падлозе столькі кропляў? – не супакойваецца і спрабуе прыдрацца да таго, што каля фрытак звычайна побач з фасавалкай гара кропляў. Я за 10 хвілін працы не мог столькі кропляў нарабіць. Таму проста прамаўчаў і канцэнтраваўся на працы. Але яна працягвае:
– Навошта столькі фрытак? Няма ж такога руху! – працягвае сваю атаку Ала.
– Гэта дапамагла нагатаваць мэнэджэрка, – таксама спакойна адпавядаю ёй.
Гэты была відавочная спроба справакаваць мяне на нейкія нервовыя дзеянні. Але я быў вельмі спакойны. Я б нават назваў флегматычным у камунікацыях, але хуткім у справе. У мяне добра атрымлівалася працаваць, нягледзячы на ўсе разборкі і блытаніну, якія прыўносіла Ала і іншая мэнэджэрка. Я пастаўляў фрыткі і яшчэ паспяваў пытаць у працаўнікоў: “Якую порцыю?”
Я адчуваў, што расту прафесійна. І нават шум і блытаніна не спыняюць мяне ва ўпакоўцы. Праз паўхвіліны іду да лядоўні, выймаю два пакета са скрыні і прыношу ў фасавалку закідваю іх туды. Пасля бяру кратафелькі, напаўняю кош і зноў смажу. Мне падабаецца, што на фоне гэтай нацягнутай атмасферы я працую зладжана і распыляю мінімум сіл на непатрэбнае.
Дарэчы, цікава, што ўкраінкі – Рэгіна і Таня – некалькі метраў ад мяне балабочуць і смяюцца і на іх Ала, таксама ўкраінка, не звяртае ўвагі. А неяк нездарова апекваецца тым, што я раблю. Можа яны такім чынам хочуць паказаць іншым працаўнікам, што я няздольны парадзіць нават з фрыткамі. Трасца. Nevermind…
Прыйшоў абед. Я апошнія час прыношу абеды з дому. Яны смачныя і збалансаваныя. Сяджу і разважаю: “Валя чацвёрты дзень батрачыць на грыле. Гэта ад, а для невялікай худой дзяўчыны, гэта двайное выпрабаванне. Ала, пастаянна нешта знаходзіць у маёй працы. Нават неглядзечы на тое, што мне засталося працаваць 3 дні.” Узгадаў сітуацыю з Лерай таксама. “Украінцы здзекуюцца з беларусаў. Бачу дыскрымінацыю. Ці можам нешта асабістае ў якогась мэнэджэра да мяне. Можа ў Алы? Але ж з-за чаго?” Пакуль я займаўся такімі развагамі ў кру рум зайшоў Матэуш з абедам, набытым у Макдональдзе.
– Смачна есці, – жадаю Матэушу.
– Табе таксама, – адпавядае.
– Матэуш, гэтыя выходныя працую тут апошнія дні?
– Што здарылся?
– Непрацягваюць дамову. Прычыну не ведаю. Не кажуць.
– Дзіўна.
Падвісае паўза. Мы ядзім нейкі час. І звычайна не шматслоўны Матэуш пачынае рэфлексаваць:
– Ведаеш, я тут каля году ўжо працую. Я вучыўся на кампутарных навуках ва Універсітэце. Але не здаў сесію і таму пайшоў сюды працаваць. Неяк спакойна ўсё ішло. Праз нейкі час я паспрабаваў усё, што можна рабіць на кухні. Яны мне прапанавалі быць інструктарам. Ведаеш, звычайны заробак працаўніка і заробак інструктара, адрозніваецца на адну злотую ў гадзіну. Смешна, праўда?! Але абавязкаў дадаецца істотна больш.
Пасля абеду мяне кіруюць зноў на смажонае. Сярод усіх станавіск, якія я паспрабаваў гэта найлягчэйшае для мяне. Мінімум кантакта з павышанымі тэмпературамі і найбольш раснастайных рухаў. Тут калегі могуць даваць розныя задачы. Так было і сёння. Я рабіў апіскі на тое, што запытвалі з канапак, пакаваў салаткі, грэў сыр. Рэгіна, запытала зрабіць памідоры. Я з задавальненнем пачаў рабіць, але тут умяшалася Таня, украінка, якая стаяла зараз на канапках і пачала гучна жаліцца на ўсю кухню, што я стучу прыстасаваннем, калі рэжу памідоры.
Вядома можна зменшыць стук, калі памідоры надразаць аб лязо небяспечным чынам. Я адмовіўся ад гэтага спосабу і працягнуў базавым, якім мяне вучыў інструктар раней. А прыстасаванне з-за тупых нажоў выдавала шум.
– Ты можаш надразаць ціха? – пачала вучыць мяне на чысцюткай рускай мове Таня.
– Не. Гэта небяспечны спосаб, – і працягнуў рабіць, як мяне вучылі раней.
Гэта нарэзка атрымалася стрэсовай, таму, што кожны раз гэта Таня скуліла наконт сваіх вушэй. І маўчала аб тым, што на кухні пастаянна стаіць шум. Я трохі абстрагіраваўся ад Таццяны і працягнуў працаваць.
Праз нейкі час заўважыў Леру, якая ішла з кашом па лёд, які звычайна набіралі дзяўчыны з напояў. Фасавалка для лёду знаходзілася побач з маразілкай ля смажонага.
– Прывітанне!
– Прывітанне! Ведаеш, я сумую?
– Па кім?
– Па дому.
– А дакладней…
– Па Беларусі.
– Я таксама, – адпавёў ёй. – Ведаеш, я гэтыя выходныя працую і ўсё.
– Чаму?
– Яны не працягваюць мне дамову.
– Ого, ты мой любімы чалавек на фрытках. У цябе заўсёды былі фрыткі. Чаму яны так?
– Не ведаю.
– Хм…, – спрабавала штосьці сказаць Лера і паглядзела на мэнэджэрскую.
Да канца змены я працаваў на смажоным. У канцы змены да мяне падыходзіць працаўнік з сэрвісу:
– Зрабі калі ласка 3 апіскі для яблычнага пірожнага.
– Добра, – я хутка знаходжу патрэбныя кнопкі ў меню, друкую і даю гатовыя апіскі калегу. Пытаю: – А што з тымі не так?
– Калі прыходзіць Убер, патрэбна, каб на тэрміне прыгатавання быў самы апошні час. Таму мы перадрукоўваем, – адказвае працаўнік, бярэ апіскі, пераклейвае і хутка ідзе ў сэрвісную частку камплектаваць замову.
Гэты дзень насамрэч быў доўгі. Я саджуся ў электрычку і спрабую апісаць усё, што здарылася, каб наступны дзень сваёй руцінай не зацёр успаміны дня сённяшнага.
Вырашаю, што калі заўтра мэнэджэры будуць такжа крычаць, пачну ім адказваць і зэра талератнасць іх таксічным паводзінам. Калі карпарацыя адмовіліся ад маіх паслуг, навошта варушаць гэту тэму. Тыкаюць у памылкі, і часта наогул не мае. Для чаго? Шмат чаго не паказваюць як правільна, але калі няправільна - гэта заўжаюць. Прычым кожны па-свойму кажа як правільна, іх пазіцыя часта залежыць ад іхняга настроя. Гэта стварае пастаянную атмасферу нервовасці, няпэўнасці. Няма ідэальных.
Дзень 28. Супрым сыходзіць. Працаваць за дваіх. Нікчэмная задача. Рэгіна тлумачыць. Быць больш свабодным. Nevertheless
Субота. Травеньская раніца. Пахі розных кустоў, траваў і дрэваў перапаўняюць паветра. Вясна падымае настрой негледзячы на тое, што адбываецца ў жыцці. Я адсуваю
Еду на працу. Чамусці трохі калбасіць. Даўно такога не было. Засталося працаваць сёння і заўтра і на гэтым мой мядовы месяц у Макдональдзе скончыцца. Так на праўдзе я ўжо працую трэці месяц, але калі па днях толькі 28. Цікава, што ён мне сёння падарыць?
Ля сістэмы кантроля прысутнасці бачу эйчарку Ганну.
– Прывітанне, я падыйду да цябе, як адаб’юся.
– Прывітанне заходзь.
Я адбіваюся і паварочваю да пакоя кадравічкі.
– Я бы хацеў на гэтых выходных завершыць працу тут.
– Зараз пагляджу, што ў цябе засталося, – кажа Ганна і нешта праглядае ў маніторы.
– У цябе дамова да 3 чэрвеня.
– Так, я хачу ўзяць адпачынак плюс вольны дзень, каб больш сюды пасля выходных не прыходзіць.
– Я пагляджу.
У гэты момант заходзіць мэнэджэрка і без прывітання кажа:
– Ты мусіш ісці працаваць на станавіска.
– Добра, зараз скончу размову.
– Ужо, не губляй часу – настойвае і адходзіць у свой пакой.
– Ганна, можаш мне ўсё даслаць на пошту, што мы мусім зрабіць, каб завяршыць нашы працоўныя адносіны? Лепш па крокам. Таксама хачу ведаць, што рабіць з уніформай.
– Добра, я табе вышлю на пошту.
Падыхожу ў мэнэджэрскую. Тая самая мэнэджэрка, якая спыніла размову па звальненню, адпраўляе мяне на смажонае.
Цікава, што на зале няма руху таму настойванне гэтай мэнэджэркі-ўкраінкі было штучнае. Напрыклад, Рэгіна-інструктарка пра штосьці жартуе з іншымі працаўнікамі. Працаўнікі на сэрвісе глядзяць на чорныя маніторы. Інструктар вучыць Каміля працаваць на грыле.
– Супрым сыходзіць, – гучна кажа Кадып.
– Што такое супрым? – паварочваюся да Матэуша і Кадыпа.
– Супрым – гэта крыспі, – спакойна адпавядае Матэуш.
– Дзякуй, хіба гэта апошняя загадка на смажоным, – з радасцю заўважаю гэты момант, і паўтараю: Супрым – крыспі, прэм’ер – макчыкен, маэстра - тыкер. Хех!
На смажоным пакуль спакойны рытм. Адточваю “метад Дамяна” па выгружэнню гатовых паўфабрыкатаў на падносы з мінімальнай колькасцю рухаў. Часам раблю салаткі, фасую салату, друкую апіскі, запраўляю кетчуп і падаграваю сыр. Ідзе праца без надрыва і перагрузкі.
Рэгіна перадае мне памідоры і кажа:
– Трэба нарэзаць дзве скрыні.
– Добра.
Я іду і бяру скрыні з крышкамі, таксама саму машыну і кажу Рэгіне:
– Але я магу стучаць. Бо гэта прыстасаванне стучыць. Гэтай у яго канструкцыі закладзена.
Яшчэ нічога не пачалося, але ў гэты час Таня, якая стаіць на канапках, пачынае скуліць, што яе вушы зноў такога не вытрымаюць. Я стаўлю машыну падалей ад яе. Распакоўваю пакеты з памідорамі. Рэгіна ў гэты час падыходзіць да мяне, пачынае тлумачыць і паказвае, як зменшыць гук пры нарэзцы:
– Глядзі, проста акуратна надразай памідоры гэтымі нажамі і пасля задзвігай гэты прэс.
– Дзякуй табе за тлумачэнне.
Яна глядзіць на мяне і пасля ўвочы, усміхаецца. Я спрабую зрабіць адзін памідор. Пасля другі. Яны рэжуцца даволі добра і адносна ціха.
– Бачыш, добра атрымліваецца.
– Так, але ж не ўсё адразу.
Яна смяецца.
– Я парэзаў дзясяткі скрыняў памідор і зараз дасягнуў нейкай дасканаласці. Паступова.
Я заканчваю рэзаць памідоры. Раблю апіскі. Мыю апарат для нарэзкі. Адношу памідоры на праграванне ля тых, хто пакуе канапкі. Вяртаюся і працягваю працу на смажоным.
Сёння, падаецца, атрымалася мінімізаваць камунікацыю з Таццянай. Нават было жаданне сказаць ёй, што я тут апошнія выходныя, каб яна трохі пацярпела. Але пасля вырашыў не. Ёсць важныя для мяне тут людзі і з імі хачу падзяліцца навіной і адмяняцца эмоцыямі. Яны першыя мусяць ведаць непасрэдна ад мяне.
Магчыма так бы спакойна працягвалася праца да абеду. Падыходзіць мэнэджэрка, та самая, якая забрала ў мяне лапатку, і напачатку гэтай змены не дала нават хвіліны, каб вырашыць пытанні па сканчэнні маёй працы ў Макдональдзе і кажа:
– Ёсць задача.
Паказвае мне бруд побач з пультамі кіравання, які накапіўся за годы эксплуатацыі машыны для прыгатавання курчакаў і працягвае даваць інструкцыі:
– У паўзах, калі не будзеш мець замаўленне, пачысці вось тут і вось тут?
Яна працягнула паказваць усе месцы. Пасля прынесла нейкі сродак для чышчэння і нейкія абразіўныя аскепкі анучкі і паспрабавала сама зняць гэты бруд. Аднак прыбраць гэты бруд у яе не атрымалася. Яна пераключылася:
– Вось сродак для мыцця.
– Добра, як будзе свабодны час, займуся.
Мэнэджэрка адмыслова прапануе мне выконваць задачу хімічнымі сродкамі ў час, калі працую на смажоным, а рукамі кранаюся паўфабрыкатаў і працую з ежай. У гэты час на маё шчасце пачаўся рух, і я больш ніколі не вяртаўся да гэтай лішняй тут задачы.
На смажоным праца была добра адшлівавана і дагэтуль, а з даданнем метада Дамяна ў запаўненні падносаў, я мінімізаваў выціранне тлусту вакол, як вынік зменшыў частату замены анучак, а таксама сам час, які траціў раней на выціранне гэтага тлушчу.
Паралельна пачаў думаць, што буду рабіць, калі скончу працу ў Макдональдзе. Насамрэч планаў шмат. Банальна, але першым, што я планаваў – гэта пачаць шукаць новую працу. Бо пакуль вучняў, якіх коўчу вучыць англійскую мову, не хапала, каб я не думаў пра дадатковую занятасць. Другі план тычыўся кнігі пра супольнасці. Я хачу ўрэшце скончыць яе напісанне. Бо з пачаткам працы ў Макдональдзе я ўсё менш і менш часу меў, каб яе скончыць. Увесь час гэтай працы я быў сабой, але адчуваў, што гэты этап майго жыцця праходзіць. Магчыма і дастаткова было і гэтага невялікага этапу, каб усё расставіць на свае месцы.
З працаўнікамі я вітаўся. Заўважыў Дамяна В., худога хлапца. Ён выйшаў з сэрвіснай часткі і накіраваўся да мяне:
– Вітаю! Хочаш вады?
– Дзякуй! Прынясі, – адпавёў яму.
Дамян В. прынес мне ваду. Я выйшаў у шэрую зону, хуценька выпіў палову стаканчыка. Палову, якая засталася, пакінуў побач з табло і вярнуўся.
– Дзякуй. Тэмпература вады была тое, што трэба. Дарэчы дапрацоўваю апошнія два дні. Бо не працягнулі дамову.
– Цікава, Значыць перад табой новае жыццё адчыняе свае дзверы, – з поўным спакоем голасам адпавёў Дамян.
– Так, магчыма ты маеш рацыю.
– Дакладна. Ты будзеш больш свабодным. Я магчыма таксама, – з гэтымі словамі разварочваецца і ідзе ў бок сэрвіснай часткі нешта прыбіраць.
У гэты момант поруч з намі прайшла мэнэджэрка, Ала. Яна толькі заступіла на змену. Я павярнуўся да праверкі смажонага ва УХЦ.
– Пастаў дзве вегі, – кажа з канапак Хадып.
– Дзве вегі пачуў, – адпавядаю яму і закідваю з маразілкі дзве вегі. Пагружаю іх у алей.
Неўзабаве да мяне падыходзіць Марыюш і кажа:
– Твой абед. Заступаю на смажонэ.
– Прывітанне, дзякуй!
– Але я ўсё ж не разумею, навошта гэта?! Хто ў нас будзе працаваць, калі цябе прыбяруць. – паўтарае сваю ўчорашнюю думку Марыюш. Нашы позіркі сустракаюцца на гэтых словах, і я іду да выхаду, здымаючы на хаду фартух. Адбіваюся ў сістэме. Абед.
Абед зноў складаецца з маёй сабойкі. У дадатак раблю сабе чай і трохі выграбаю печыва з міскі ў кру руме.
Падумалася, што мэнэджэры мяне працягваюць пасці. Але я ў патоку і працую якасна. Не знаходзяць нагодаў, каб яны маглі за нешта ўчапіцца. Хаця заўсёды можна знайсці нешта не так. У супрацьлегласць паводзінам некаторых мэнэджэраў, Матэуш і Кадып, якія сёння на канапках, падказваюць, што гатаваць для больш хуткай працы і прыязна паўтараюць, калі я нешта не пачуў. Наладжваю на вайбы такіх людзей, якія кожны дзень цяжкай працай зарабляюць на жыццё. Узгадалася Лайла: даўно яе не бачыў.
Пасля абеду працую на фрытках. Трымаю добры рытм. Убачыў Вольгу. Сёння яна на сервісе разносіць замовы па зале і камплектуе іх для Убера. Выдаецца хвіліна. Кажу ёй:
– Прывітанне! Як маешся?
– Вітаю! Добра! Як ты?
– Хачу развітацца. Бо заўтра апошні дзень тут працую.
– А што здарылася?
Я распавядаю ёй, што заканчваецца мой выпрабавальны тэрмін, і мне не працягваюць дамову. Чаму не працягваюць: нічога не адпавялі.
– Нешта тут нячыстае абываецца, – убачыў позірк Вольгі на мэнэджэрскую.
– Насамрэч, іх паводзіны дзіўныя і для мяне.
– Мне падаецца ўсюды, дзе я бачыла, ты адэкватна працаваў.
– Так, стараўся рабіць усё магчымае, але бачна не падыходжу. Так вырашылі мэнэджэры.
Праз нейкі час я п’ю ваду побач са станавіска “напоі”. Там працуе сёння працуе Валя. Я коратка распавядаю маю гісторыю ёй.
– Шкада канешне, што так адбываецца. Я тут з 25 сакавіка. Значыць яны таксама мусяць мне хутка паведаміць, ці працягваюць са мной дамову.
– Так, можаш настаяць, каб яны раней паведамілі, а не цягнулі да апошніх выходных, як у маім выпадку.
– Так дакладна, – махае галавой Валя і налівае нейкі напой для замовы. Я выпіваю ваду, збіраюся сыходзіць на сваю пазіцыю, але дадаю:
– Ведаеш, я бачу, што ты працуеш вельмі апантана. Мой досвед падказвае, што апантаная праца тут не з’яўляецца крытэрам працягу дамовы. Магчыма гэта мой досвед, але я дзялюся ім з табой.
Я вяртаюся і працягваю працаваць на фрытках. Марыюш мне тлумачыць, што значыць wbrew pozorom на англійскай мове. І што цікава выдае мне праз некалькі хвілін некалькі варыянтаў. Але кажа, што nevertheless будзе найбольш падыходзячы. Марыюш – чэл, які працуе на кухне і загортвае канапкі.
У канцы змены бліжэй да 20:30 зноў пачынаецца шторм. На зале вялікі рух. У дадатак сабралася чарга ўбераў. Колькасць замоваў фрытак павялічваецца радыкальна. Як звычайна ўжо паўтаралася, на кухне застаецца 5 чалавек разам з мэнэджэркай і 2-3 чалавекі на сэрвісе і напоях. Гэта невялікая колькасць зноў спарбуе справіцца.
22:03.
– У мяне канец змены, – кажу сам сабе, бо апантана пакую фрыткі. Чуе хіба Марыуш, якія адначасова на смажоным, на канапках, а зараз яшчэ на фрыткам.
– Добра табе, – развітваецца Марыюш.
– Пакуль.
Іду да мэнэджэрскай. Забіраю смартфон, здымаю фартух і іду пераапранацца.
Еду стомлены. Папрацаваў на фрытках добра. Адчуваю аблягчэнне, бо змог распавесці сваю гісторыю, амаль усім каму хацеў. Засталіся хіба Лайла і Анара. Магчыма заўтра іх заўважу і пагутарым. Самае галоўнае абмяняемся кантактамі. Натую што адбылося за сёння і ўключаю падкаст.
Дзень 29. Апошні дзень. One love man. Прывязацца адзін да аднаго. “Мама”. Лайла і Дамаск. На два станавіска. Тры піражка. Без развітання
Раніцай праверыў мэйл. Ганна-кадравіца даслала алгарытм, што трэба зрабіць перад сканэчннем працы ў Макдональдзе. “Могуць хутка, калі ім трэба”, прабяжала думка. Зраблю ўжо на тыдні. Не хачу спяшацца. Там быў пункт пра пасціраную форму. Значыць не змагу ўсё пакінуць сёння на працы. Прыйдзецца прыйсці яшчэ раз.
Ровар. Станцыя. Цягнік. Сёння апошні дзень працы. “Штосьці замоўлю на развітанне”, – падумаў. Гэта мусіць быць кароткі дзень. Наогул, усё што не мае будучыні хочацца, каб скарацілася, сціснулася, праляцела хутка, і новыя дзверы ўрэшце адчыніліся. Але я вырашыў не гнаць і атрымліваць асалоду ад кожнага моманту, у якім жыву. Урэшце важна не як чалавек пачне, але як ён скончыць. Таму сёння буду працаваць яшчэ лепш, чым звычайна.
Праходжу код. Распраналка. Лайла прыбірае. Хуткія вітанні ў калідоры. Прасую форму. Роўна 13:00 адбіваю прысутнасць. На смажоным. Гэта добрая навіна. Апошнія 9 гадзін. Час ідзе.
Калі ўбачыў Лайлу насамрэч настрой яшчэ палепшыўся. Значыць яшчэ знайду хвіліну, каб з ёй перакінуцца славечкам і ўсё распавесці.
Марыюш. На канапках. Вітаемся.
– Ці будзеш на Свентакшыскую ўладкоўвацца? – пытае мяне.
– Не. Я one love man. Не ўступаю ў адзін і той жа Макдональдс двойчы. Калі я тут не трэба, значыць у маё прызначэнне ў іншым мейсцы, – жартам адпавёў яму.
Нядзеля. Удзень праца ідзе спакойна. Матэўш на канапках, падкідвае простыя задачы. Хадып прафесіянальны працаўнік кухні. Размаўляе толькі пра задачы кухні: умее трымаць дыстанцыю з працаўнікамі. З ім нудна канешне, але я цаню яго паводзіны.
Прыйшла Анара. Заняла станавіска Марыюша. Яго перавялі на грыль. Я распавёў ёй пра мой апошні дзень. Гутарылі па-англійску пра ўсё. Яна падыходзіла і нават паспявала нешта дапамагчы. Было прыемна і бачна, што нават за невялікі час людзі могуць прывязвацца адзін да аднаго, і, магчыма, цяжкія ўмовы паскараць гэты працэс.
Зноў тыповыя задачы на смажоным. Выконвах іх шыбка і выянткова. Заўваг не паступала. Рэзаў памідоры. Складаў таксама салаткі некалькі разоў. Ішло лёгка і хутка. Фасаваў салат, пасля раскідваў памідоры адрэзаныя і далей апіскі. Заношу ў лядоўню.
Абед. Гутару з Лайлай. Сказаў, што апошні дзень. Абмяняліся кантактамі. Лайла прапанавала заехаць у госці ў Дамаск. Прыемна. Сталіца Іарданіі. Там яе другі дом.
Ала, мэнэджэрка, круцілася трохі вакол мяне. Але відаць праблемаў не знайшла. Знайшла ў іншых. Нешта казала працаўнікам на сэрвісе. Таня на ўсю кухню называе Алу “мамай”. Вядома вобразна. Кшталту “сматрашчая”, асноўная, кіруючая. Статус. Яны замэтчыліся. Бо Ала ўсё чула але нічога не адпавяла. Разумею, што такі зварот “не прафесійны”. Але Але лягло маслам на душу. Вобраз зайшоў.
Працягнулі кароткія размовы з Анарай. Паразважалі пра раш гадзіны - a rush time. Іншымі словамі, пра гадзіны вялікага руху, ці вялікай колькасці замаўленняў. Таксама мы абмеркавалі, як можам камунікаваць далей.
Апошнія паўтары гадзіны працаваў на два станавіска. Фрыткі і смажонае. Спраўляўся амаль за канца. Калі пачалася навала замоваў, пераключыўся на фрыткі. Прадказальна. На кухне было ўсяго 5 чалавек.
Нягледзячы на рух, за паўгадзіны да канца паставіў сабе тры яблычных піражка. Каб без чакання ўзяць іх, як скончу працу. Як згатаваліся загарнуў іх і наляпіў апіскі часу гатоўнасці - 21:38.
15 хвілін да канца. Валерыі, мэнэджэрцы, сказаў, што сёння заканчваю працу, апошні дзень. Яна прамаўчала. Калі развітваўся, яна таксама прамаўчала.
– Тры піражка, дзве кратафелькі і вады звычайнай, – раблю апошнюю замову са зніжкай для працаўнікоў.
– Ваду можаш запытаць на напоях. Яны бясплатна нальюць, – падказаў калега на сэрвісе, які мяне абслугоўваў.
Лера прынесла мне вады. Насамрэч яна харошая дзяўчына. Магчыма бачу яе апошні раз. Узяў адзін піражок. На зваротным баку быў час 21:38. “Мой”, - падумаў.
Вяртаюся на ровары на Варшаву Заходнюю. Так цягнік. Усё хутка. Дома.
Дзень 30. Замест эпілога. Форма. Вучань. Значак на памяць. Закантачыліся
Праз тыдзень. Субота. Раніца. Зняў форму з сушылкі. Ахайна зклаў і паклаў у торбачку. Сёння апошні раз адведаю Макдо, каб занесці форму. Боты ляжаць у працоўнай шафе.
Ровар. Станцыя. Цягнік. Станцыя. Прыпаркоўваю ровар. Эскалатар. Спускаюся. Заходжу ў залю. І неспадзяванка.
Бачу Паўла, свайго вучня англійскіх заняткаў. З першым вучнем, Максімам, я планаваў сустрэчу тут. Зараз атрымалася ўсё спантанна. Павел сядзіць са сваім сябрам і пра нешта гамоніць. Я падыходжу, вітаюся і кажу:
– Падыйду яшчэ да вас яшчэ пазней.
– Працаваць ідзеш? – наўпрост пытае Павел.
– Не, аднясу рэчы, і павярнуся. Пяць хвілін.
– Так, канешне.
Бачу цікаўнасць і радасць у яго вачах. Код. Вітанні з калегай. Распраналка. Захопліваю боты. Нясу ўсё на кухню не перапранаючыся. Мэнэджэраў не бачу. У мэнэджэрскай таксама. Кладу на стул усе рэчы. Боты ў пакеце побач. Нечакана бачу Арцёма. Вітаюся.
– Рады цябе ўбачыць, – апавядаю яму па-беларуску. Разумею, што яму яшчэ не распавёў, што здарылася.
– Я таксама, – адпавёў ён па-ўкраінску.
– Я тут апошні раз. Форму пакідаю. Скажы калі ласка мэнэджэрам, калі прыйдуць, што я павярнуў усё. Усё папрана.
– Добра. А што здарылася?
Хутка распавядаю яму гісторыю.
– Шкада, што ты тут апошні раз. А можа і добра.
– Так, але нейкі новыя дзверы мне дакладна адчыняцца. Можам трымаць кантакт праз фэйсбук. Як глядзіш?
– Дакладна.
– Любыя пытанні наконт англійскай мовы смела задавай. І наогул. Я пайшоў. Добрага табе дня.
– Дзякуй. Убачымся, – убачыў сум у вачах Арцёма.
Значак пакіў сабе на памяць.
Я выхожу з пакояў для персанала ў залю. Зноў падыходжу да свайго вучня, Паўла, і яго сябра. Трохі сяджу з імі, гаманю пра тое-сёе хвілін дзесяць. Пасля выходжу па сваім справам, у планах яшчэ адведаць некалькі месцаў у Варшаве.
Увечары Арцём зафрэндзіў мяне ў ФБ. Я адказаў узаемнасцю.
Праз некалькі дзён зайшоў у сістэму кіравання бонусамі (НАІС). Вырашыў напішу свае пажаданні ўсім з кім меў кантакт і запомніў імя. Атрымалася не так мала Лера, Дамян І, Матэуш, Дамян В., Марыюш, Арцём, Рэгіна, Кася, Анара, Лайла, Адам. Адчуў, што зрабіў патрэбнае.
100 бонусаў, якія далі мне напачатку месяца патраціў на кнігі. Адна з іх называецца “How to change everything” (Наомі Кляйн).
Мацаю дно, каб адштурхнуцца
Праз месяц я даведаўся ад супрацоўнікаў, якія там яшчэ працуюць, што Лера, Дамян В, Анара, Давід – сыйшлі.
Цікава, з таго часу я не заходжу ў Макдональдз. Не тое, каб я абяцаў сабе не заходзіць, ці нейкі эмацыйны след застаўся. Тут найбольш уплываюць на мяне атрыманыя веды. Зараз ведаю, як усё гатуецца і ў якіх умовах. Таксама ведаю з самага нізу, праз якое стаўленне да людзей ствараецца гэты прадукт і наогул, як гэта карпаратыўная сістэма працуе.
Прайшоўшы праз выпрабавальны перыяд, я вырашыю не наведваць гэта месца. Магчыма у туалет, ці ў нейкім скрайнім выпадку. Але пакуль ёсць альтэрнатывы. А яны ёсць, я буду іх выбіраць.
Зараз патлумачу чаму маё стаўленне да Макдо ўпала. І гэта не дадаючы этычны бок таго, што гэта вытворчаць не экалагічная. Яна стымуюлюе забруджванне планеты і больш за тое, прапаноўвае “жданк фуд”.
Час. У асноўным гэта эксплуатацыя часу і сіл каляровых людзей, эмігрантаў, студэнтаў: людзей, якія маюць мінімум правоў, ці ведаюць мінімальна пра свае правы. Да інтэнсіўнай, але малааплачальнай працы дадаецца непаважлівае стаўленне мэнэджэмэнта. Макдональдс вельмі добра лічыць свой час і але з непавагай ставіцца да часу, які працаўнік мусіць патраціць на пераезды, на адптацыю свайго графіка, ці падрыхтоўку да якаснай працы. Менавіта, тое, што гэта карпаратыўная сістэма накіравана на прыярытызацыю свайго часу, але непавагу часу, вызначае мой выбар абраць іншае месца, калі захачу есці.
Экстэрналізацыя. Больш за тое адбываецца перанос выдаткаў. Напрыклад, мусіш за кошт свайго непрацоўнага часу праць рэчы. Нават, калі раз у месяц плоціцца нейкая сума (каля адной злотай за адзін працоўны дзень), атрымліваецца, што гэтай сумы хопіць толькі на парашок. Электрычнасць, час на пранне, нашэнне і чышчэнне вопраткі і абуткаў не лічыцца. А вопратка выбруджваецца ў тлуст. Падэшвы трэба чысціць кожныя некалькі дзён, і гэта чышчэнне можа займаць да паўгадзіны. Нават апошняя размова з мэнэджэрам наконт звальнення не ўваходзіла ў час працы.
Апісаныя карпаратыўныя каштоўнасці на практыцы не выконваюцца. Асабліва максіма, якая вызначае: што для кампаніі важна абодва – шчаслівы кліент і шчаслівы працаўнік. Вось першае яшчэ выконваецца, бо кліенты прыносяць прамы прыбытак. Але шчаслівага працаўніка няма. У апісаных частках я паказваў, што праца мэнэджэраў пабудавана так, каб паказаць, што ты нешта робіш не так, няправільна. Расповяду ці тлумачэння, чаму варта змяніць падыход, не адбываецца. Мэнэджэры і аднімістратары, ў камбінацыі з некаторымі “прыбліжанымі” работнікамі паказваюць, што ты памыляешся. Вядома фармальна ёсць нейкі ворган у Макдональдзе, які можа ў тэорыя вырашаць падобныя канфлікты. Але змяніць каштоўнасці наўрад ці. А людзі з пэўнымі каштонаўсцямі на кіруючых пасадах нават за кошт сваёй “прафесійнасці” наўрад ці могуць і хочуць змяняцца і тым больш інтэграваць заяўленыя каштоўнасці ў калектыў. Таму дэкларуемае ў карпарацыі пад назвай Макдональдз і тое, што я ўбачыў на ўласныя вочы – гэта розныя рэчы. Дарэчы гэта неадпаведнасць прыводзіць да цякучкі людзей.
Адсутнасць зваротнай сувязі. У асноўным зваротнай сувязь прыходзіць ад працаўнікоў. Але яна мусіць прыходзіць і ад мэнэджэраў. Ніводзін мэнэджэр мне не распавёў у канцы змены, якія я рабіў памылкі, ці што магу палепшыць у працы. Асноўнае задача, як вы маглі заўважыць, для іх, была выкарыстаць цябе(мяне) па максімуму і павялічыць свой мэнэджэрскі заробак.
Проста эксплуатацыя. Мэнэджэры ў канцы змены размяшчаюць працаўнікоў адначасова на двух (і больш) станавісках. Але дагэтуль яны спеыцыяльна ў невялікія паўзы прапануюць працаўнікам пайсці дамой. Мяркую такі падыход не адпавядае ні тэхніцы бяспекі, ні дабрастану працаўніка, які застаецца да пазна. Я звычайна працаваў да 22:00 вечара, таму атрымаў выразную карціну таго, што пад вечар колькасць працаўнікоў на станавісках адмыслова скарачаецца, але праца ў некаторых прамежак становіцца вельмі перагружанай для малой колькасці працаўнікоў. Гэта свядомы выбар, якім кіруюцца мэнэджэры . Тут і парушэнне клопату пра працаўніка, як часткі карпаратыўнай культуры, і з другога боку інструменталізацыі працаўніка, стаўленне як не да чалавека, а машыны па хуткаму гатаванню і пакаванню бургераў. Дарэчы падобнае звужэнне ролі, мэнэджэра зніжае матываванасць і давер, садзейнічае хуткаму выгаранню і таму пастаяннай цякучцы кадраў.
Не сіметрычнасць правілаў. Цікава, што ад працаўніка патрабуецца прыходзіць дакладна хвіліна ў хвіліну. Прыйдзеш раней мусіш чакаць, магчыма, калі прыйдзеш пазней, будуць нейкія санкцыі. Напачатку прыходзіў раней і адбіваўся ў сістэме кантроля прысутнасці менавіта калі прыходзіў. Але мэнэджэры неаднаразова настаялі, каб я адбіваўся ў сістэме хвіліна ў хвіліну. Я “выправіўся” згодна іх патрабаванняў і пачаў прыходзіць як швейцарскі гадзіннік. Але што цікава, каб выйсці (!) з працоўнага месца ў канцы змены, мне непатрэбна было дзесці адбівацца наогул. Што гэта кажа? Што я мог сыйсці раней, ці пазней, напрыклад, але не адбіўся. Мэнэджэры запісвалі на аркушы, што працую да 22:00. Тут паўстае пытанне, чаму на самым пачатку патрабуецца звыш дакладнасць, а ў канцы яе няма? Чаму не вітаецца больш ранні прыход?
У дадатак адзначу. Што ў 22:00 падчас маіх працоўных зменаў быў вялікі рух. Калі напрыклад, меў аперацыю гатавання 3-5 хвілін, атрымліваецца, што, каб яе скончыць: ці мусіш працаваць больш чым да 22:00, ці кінуць яе пасярэдзіне. Звычайна я зыходзіў па завяршэнню аперацыі, як вынік пазней часу, які пазначанага на змене. У дадзеным выпадку мэнэджэры не кажуць табе, што засталося 5 хвілін перад сканчэннем змены і мусіш згортвацца. Вось такая “дакладнасць”.
Лічбавая эксплуатацыя. Цікава, што пры працаўладкаванні патрабуецца паставіць 6 працоўных аплікацый на мабільны тэлефон. Прычым гэта ўласны мабільны тэлефон, а не працоўны. Некаторыя аплікацыі для атрымання зніжак, некаторыя, для кіравання бонусамі, некаторыя проста для таго, каб атрымаць нейкі карпарытыўны аккаўнт, а некаторыя, каб мець доступ да карпаартыўнага чату і сацыяльнай сеткі макдональдза. Нейкія для тваёй падвойнай аўтэнтыфікацыі. Іншымі словамі, яны напічкваюць мой тэлефон праграмамі, якія я не хачу мець у сваім прыватным жыцці, але гэтыя праграмы займаюць памяць майго тэлефона. Добра, калі мой тэлефон можа трымаць шмат аплікайцый, А калі не так? Што наконт прыватнасці? Карацей вось гэта лічбавае запрыгоньванне і дыктат амаль па змоўчанню прымяняецца да працаўнікоў, якія не ведаюць сваіх правоў.
Наконт вертыкальных і гарызантальных стасункаў. Як ужо пісаў. Стасункі паміж людзьмі дазволены настолькі наколькі машыны не забралі гэтыя функцыі. Гарызантальныя стасункі, напрыклад, паміж працаўнікамі не вітаюцца і блакуюцца мэнэджэрамі. Я вядома не вяду размову пра нейкія блізкія стасункі, а хутчэй пра тое ці могуць працаўнікі самі прымаць рашэнні датычна арганізацыі працы, абслугоўвання кліентаў, ці росту ўзаемападртымкі на працоўным месцы.
Дадам з двадцаці дзевяці поўных дзён працы восемь дзён прычым амаль без перапынку (каля 27,5% часу) я правёў на супорце (у камандзіроўцы), гэта значыць я не мог падубаваць рабочых стасункаў ні з мэнэджэрамі, ні з іншымі працаўнікамі калектыва, у які я наймаўся адпачатку. Улічыць, што я працаваў толькі на паўстаўкі. Як вы бачыце з гісторыі я спрабаваў наладжваць камунікацыю, але пасля першага месяцу мяне проста адарвалі ад калектыва і пачалі кудысьці закідваць, дзе я быў патрэбны для выканання нейкай функцыі: і ўсё на гэтым. Ці можна было арганічна стаць часткай калектыва. Наўрад ці.
Адпавяданне стандартам. З аднаго боку большасць працэдур на паперы стандартызавана, таму ў працы ёсць зусім малая доля творчасці. З другога боку, шмат працэдур парушаецца, як і ў тым месцы, дзе я працаваў, так і ў месцах, дзе я знаходзіўся на камандыроўцы. Напрыклад, стаўленне да часу існавання смажаных прадуктаў (якія пералёжваюць часта), ці напрыклад тлустая падлога, ці небяспечная арганізацыя прасторы кухні, слабая асветленасць, альбо не фільтраваны алей і т.п. Больш за тое, стаўленне мэнэджэраў да парушэння стандартаў неаднароднае. З аднаго боку, яны заклікаюць “эканоміць прадукты”, але з другога, могуць крычаць, калі ўтвараецца невялікі запас для хуткага гатавання. Вось гэта неаднароднасць вельмі істотна ўплывае на давер да мэнэджэраў.
Развіццё талентаў. Першыя 10 дзён працы мяне вялі па нейкім ступеням. Спачатку, як гатаваць фрыткі, пасля, як смажыць на грылі, ці рабіць курчакі, альбо, як пакаваць салатку. Гэты веды я адразу засвойваў на практыцы. Але далей усё спынілася. Дакладней стала непаслядоўным, а таму не эфектыўным. Напрыклад, веды пра канапкі, якія былі не самымі простымі. Нават інструктары іх засвойвалі месяцамі, даваліся ў адрыве ад практыкі. Прачытаў тэорыю пра канапкі я толькі пасля таго, як ужо практычна правёў першы вышкал на канапках. Але пасля тэорыі мяне больш не кіравалі на канапкі. Гэта значыць, уся мая тэорыя кату пад хвост. І нават калі б я працягнуў працаваць, мне прыйшлося б усю тэорыю паўтараць нанова… але калі? Час на шкаленне ўжо прайшоў.
Я дасягнуў тэарэтычных і практычных ведаў для трох пазіцый, але як і пісаў, мэнэджэры не давалі адваротнай сувязі, ці прайшоў я іх, ці мушу яшчэ удасканальваць. Не было нейкага фідбэку, што палепшыць, ці як магчыма прайсці на наступны ўзровень навучання. Бо былі яшчэ іншыя кірункі: і напоі, і камплектаванне замоваў, і прыбіранне, і на сэрвісе. Але мэнэджэры пастаянна накіроўвалі мяне толькі на фрыткі, грыль і смажонае. Мэтанакіравана і рэгулярна. Як вынік, з аднаго боку мэнэджэры на давалі адваротнай сувязі, з другога боку яны не давалі магчымасць спрабаваць сябе ў розных ролях. Развіццё талентаў працаўніка? Не.
Выгаранне і выматванне. Магчыма некаторыя пазіцыі даюць больш разнастайнасці. Але як вы бачылі з апісання фрыткі, грыль і смажонае. Гэта велі паўтараючыеся дзеянне і мала актыўных рухаў. Вядома праз нейкі час падае ўвага, сілы, пачынаюцца траўмы. Падобныя да сваіх траўмы я заўважыў на іншых працаўніках (асабліва на руках).
Напрыклад, адпраўка ў камандыроўку, дзе ўвесь час знаходзішся на адной пазіцыі, каля 7-8 гадзін. Таксама вы чулі, як пракаментавала адна з працаўніц, як яе “матывавалі” мэнэдэжры наконт “вечнага стаяння на грыле”. Я ёй давяраю ў гэтым пытанні. Ведаючы мэнэджэмэнт месца, дзе я працаваў падобнае магло адбыцца. Тут пытанне: а чаму мэнэджэнт не адшукаў, больш прыдатнай пазіцыі для худой і tiny дзяўчыны, каб запоўніць яе талент, а вырашыў яе эксплуатаваць на шкодным і рэальна самым цяжкім грыле ”4 дні +”. Я яшчэ меў магчымасць узнаўляцца, бо меў толькі палову занятасці. Але разумею, што пры загрузцы на поўную занятасць, падобны грыль-рытм можа проста выбіць з чалавека здароўе і жаданне наогул нешта рабіць
І што далей?
Чытач ці чытачка могуць запытаць мяне. Навошта было ўдзельнічаць у тым, што не падабаецца? Чаму ты гэта ўсё цярпеў? Ці размаўляў ты з мэнэджмэнтам наконт гэтых праблем? Ці было там штосьці добрае? Наогул, што далей?
Удзельнічаць варта, бо так мы пазнаем свет. Калі мы яго пазнаем і зможам апісаць яго. А гэта пазнанне і ёсць першы крок, каб пачаць мяняць свет вакол сябе. Вядома можна вучцца на “памылках іншых людзей”. Я глыбока перакананы, толькі свой досвед дае цвёрдую у веру, што ёсць правільна, а што трэба змяняць. Удзельнічаючы і назіраючы непасрэдна, адчуваючы і практыкуючы радасць напоўненасць, або несправядлівасць, прыгнёт магчыма адштурхнуцца і вырашыць, які шлях абіраеш змяняць або змяняцца.
Праз цярпенне я прабаваў зразумець, што не так. Нешта са мной не так, альбо гэты свет накіраваны супраць асобы, не толькі маёй асобы але любой асобы, якая мае ўласныя межы, веру, перакананні і ідэалы. Мне таксама трэба было сабраць практычную веду, каб зразумець гэты калектыў. На шчасце ў сваім жыцці я ўдзельнічаў і будаваў калектывы, якія злучаліся на аснове каштоўнасцяў і супольнай глыбока прынятай веры. Мне было важна зразумець на аснове, якіх каштоўнасцяў будуецца калектыў у Макдональдзе. І я нешта змог зачапіць. Магчыма толькі вяршыню. Але ўсё пазнаецца крок за крокам.
Ці размаўляў я з мэнэджэрамі па гэтым праблемам? Так я гэта рабіў настолькі наколькі гэта было магчыма ў фармаце прапанаванай працы. Напрыклад, я тлумачыў мэнэджэрам, што спантаннае адпраўленне мяне ў камандыроўку руйнуе набытыя квіткі на цягнік і падаўжае час маёй дарогі да дому, да гэтага я не магу працаваць да 22 на камандыроўцы. Ці, напрыклад, я пытаў Ганну пра сістэму адпачынку, як яна фарміруецца? Альбо казаў Валерыі мэнэджэрцы, што прыязджаць на гадзіну на працу мне не мае сэнсу а хачу ўжо нармальна змену адпрацаваць. Альбо я казаў, што хачу навучання на іншыя пазіцыі, ці працу на канапках. Гэта ўсё было, настолькі наколькі мэнэджэры гатовыя былі да камунікацыі роўных з роўнымі.
Наогул, ці было штосьці добра? Я думаю, чытачка ці чытач, заўважылі, што было. Я атрымаў новыя веды, даводзіў іх да дасканаласці. Накапіў новы досвед працы ў падобным фармальным калектыве. Набыў сабе ровар, і гэты набытак палепшыў мой настрой і якасць жыцця. Я люблю ровары. Але найбольш значнае, я пазнаёміўся з новымі людзьмі з зусім розных культур і асяродкаў. Гэта і бежанцы з Украіны, мігранты з Індыі і Афрыкі. Польскія студэнты ці проста грамадзяне, сірыйка, выкладчыца ўсходніх культур, або настаўніца англійскай мовы з Узбекістана.
Я напоўніўся шмат чым і падзяліўся з табой чытач сваім падарожжам па дну карпаратыўнага капіталізма.