Працягваю выкладаць допісы пра маю працу ў Макдональдзе. На гэты раз можаце пазнаёміцца з маім досведам з 15 па 20 дзень працы.
Папярэднія часткі гэтага дзённіка чытайце тут: Першая частка і Другая частка.
Гэтыя допісы ствараюцца дзякуючы майму энтузіазму, а таксама вашай падтрымцы на баймікофі. Буду рады кожнай дапамозе, якая матывуе мяне працягваць пісаць далей.
Дзень 15. Тэорыя пасля практыкі
– Прывітанне, – кажу хлопцу ў распраналцы. Які гладзіць сваю цішотку. – Я буду за табой.
– Добра, мне некалькі хвілінаў, – адпавядае па-руску хлопец.
– Ці плануеш пасля трох месяцаў працягваць кантракт, – пытае.
– Паглядзім, – адпавядаю яму лаканічна і трохі дзіўлюся, чаму адразу такое дакладнае пытанне. – Ты з Украіны?
– Так, з Харкава.
– Я з Беларусі. Маё імя Міхаіл. А тваё?
– Арцём. Чым ты займаешся?
– Працую тут у Макдональдзе і яшчэ коўч англійскай мовы. Відаць студэнт?
– Пакуль не, але буду паступаць.
– Чаму размаўляеш па-руску?
– Так ёсць такое. – адпавядае трохі з дыскамфортам Арцём.
– Цікава, можаш самной па-ўкраінску, я разумею. Зараз яны вас бамбуюць, а ты прасоўваеш рускі мір тут.
Я заходжу ў туалет, бо час перад зменай ляціць хутка. Трэба ўсё паспець. Як выходжу Арцём ужо ўсё выпрасаваў і збіраецца сыходзіць.
– Добрай табе працы.
– І табе.
У мяне ёсць яшчэ некалькі хвілін, каб сабрацца.
На наступны дзень мяне с пачатку направілі на шкаленне ў кру рум. Я пазнаваў тэорыю працы з грылем. А па факту практычна я працаваў з грылем ўжо пяты дзень. Магчыма гэты раз я марудна чытаў тэрыю, бо украінка мэнэджэрка часам заходзіла і пытала, як у мяне ідуць справы.
– Што ты робіш там, – неяк яна зайшла і з падазрэннем запытала, гледзячы на мабільнік.
– Не ўсе выразы разумею, таму часам перакладаю. Карыстаюся перакладчыкам, – спакойна адпавядаю ёй і паказваю экран тэлефона. Яна паспакайнела, але адчуў яе нервовасць. Магчыма яна думала, што я думскролю ці раблю нешта акрамя шкалення. Шчыра, такі заведамы недавер у шмат чым раскрыў яе пасля. Яна пераключылася на іншую супрацоўніцу і запытала па-руску з украінскім акцэнтам:
– Таня, ты заўтра можаш, а 10:30 пачаць.
– Так, я там вінна была нейкі дзень, які з-за самаадчування прапусціла, – адпавяла Таня, таксама па-руску і працягнула абедаць. Мэнэджэрка выйшла. Я чытаў частку за часткай. Праз нейкі час зноў зайшла тая ж мэнэджэрка і запытала мяне:
– Ну як? – гэта выглядала “ну калі ты там ужо скончыш”. Можа яна лічыла, што я задужа часу трачу на шкаленне.
– Скончыў грыль і чытаю пра канапкі. Зараз скончыў відэа, як складаць бігмаг.
– Тады дачытвай гэту частку і прыходзь на кухню.
Я на кухні. Адразу гэта мэнэджэрка:
– Табе трэба ехаць на Новы Свят сёння. Ведаеш куды?
– Так я ўчора там быў.
– Вось тады паязджай.
– Да якой там будзеш?
– Да, 21:30. Адбейся. І едзь.
Я пайшоў пераапранацца сустракаю паляка Дамяна:
– Ужо завяршаеш? - пытаю.
– Не, еду на іншае месца на Заходні.
– Табе наогул падабаюцца гэтыя паездкі?
– Першую палову гады мне падабалася. Зараз так сабе.
– Чаму?
– Я зразумеў, што яны адпраўляюць лузераў.
– Чаму ты так падумаў?
– Ці будуць яны апраўляць добрых работнікаў іншых?! – адпавёў ён пытаннем на пытанне. Насамрэч у яго думках была логіка. Магчыма так і ёсць. Але я працую даволі мала часу і мне складана разумець, што яны маюць на ўвазе пад “лузерамі”.
– Таксама, калі цябе адсылаюць у іншы макдональдз, твой заробак за гэты час аплочваецца іншым макдональдзам. Гэта яшчэ эканомія гэтаму Макдональдзу, – пачаў разгортваць думкі паляк. Зараз пазл пачаў збірацца.
– Пайду зараз з імі пагутару, – я трохі ўзрушаны такім паваротам.
– Калі будзеш занадта правы качаць, яны могуць пазначыць цябе як “праблемны”.
– Такое бывае?! Цікава.
– Так, бывае.
Трохі разагрэты гэтай размовай я пайшоў да мэнэджэраў. У пакойчыку сядзела адміністратарка Макдональдзу. Я распавёў прычыну таго, што калі мяне адпраўлюць далей, чым адрас гэтага Маконалдса на Дашыньскей я мушу заканчваць раней, каб паспець на свой апошні цягнік. Яна трохі не разумела, пра што гаворка. Вакол сабраліся іншыя мэнэджэры.
– Дык 15 хвілін да Свентакшынскай. Можам праверыць, – кажа адміністратарка Іанна.
– Так, калі бяжаць, як маеш моц, – адпавядаю. Давайце разам з’ездзім, каб упэўніцца, што больш часу. – кажу ёй. Яна пераводзіць размову на нейкі жарт і вяртаецца ў свой пакой з калідора. Я адбіваюся на ў сістэме кантроля прысутнасці і з’язджаю.
Па дарозе зайшоў у Бядронку, якая знаходзіцца побач, каб набыць сябе абед. І пасля пайшоў на мятро. Вырашыў не бяжаць, а проста даехаць. Насамрэч, 15 хвілін – гэта час на даезд. Але час на пагладзіць, пераапрануцца. Які таксама 10 хвілін забірае. Наогул сёння філасофскі настрой. Людзі кудысь бягуць спяшаюцца. Куды? Для чаго?
Зноў на Новым Свяце. Зноў грыль. Набіраюся досведу. Не паспяваю. Дзяўчыны, якія побач на канапках дапамагаюць. Закапваюся ў колькасці замоваў.
Спрабую аптымізаваць. На грыль вялікая нагрузка. Даволі выматваючая праца. Ніякай разнастайнасці. Яшчэ чатыры гадзіны на перадзе.
Каб неяк разнастаіць час пачаў разважаць пра аптымізацыю гэтага працэсу. Дзе можна сэканоміць час і сілы. Калі рабіць адначасова 10:1 (гатуецца 40 секунд) ці 4:1 (гатуецца 150 секунд) гэта можа зменшыць колькасць часу знаходжання мяне блізка да крыніцы высокай тэмпературы, калі чышчу грыль. Звычайна 4:1 павольней разыходзіцца. Таму можна рабіць так. Два грыля займаць 10:1, адзін 4:1. Пакуль гатуецца 4:1 можна прыгатаваць двойчы па 10:1, з улікам таго, што 15 секунд сыходзіць на чыстку аднаго грыля і 15-20 секунд на здыманне гатовага мяса з аднаго грыля. Такім чынам, атрымліваецца, калі максімум я магу пакласці шэсць 10:1 на адзін грыль, за раз гэта будзе 12 кавалкаў мяса. 4:1 магу пакласці максімум чатыры зараз. Значыць, за час смажання чатырох 4:1 магу атрымаць 24 кавалкі 10:1. А калі запыт на 4:1 павялічваецца можна зрабіць 2 грыля на 4:1 а астатні на 10:1. У выніку за гатавання 4:1 можна сабраць 12 10:1 і 8 4:1. У гэта ўраўнанне не ўпісваю Thicker, бо ён разыходзіцца найрадзей і яму патрэбна найбольш часу - 250 секунд.
Варта памысліць, як кіраваць гэтым працэсам у выпадку зменай анучак, праціркай працоўнага месца, праверкі УХЦ, а таксама часам можа прыходзіць залы на смажанне бекону. Тут шмат чаго будзе залежыць ад колькасці замаўленняў і колькасці запасу ва УХЦ. Дарэчы тут важна мець на ўвазе, што праз 10 хвілін усё нагатаванае 10:1 і 4:1 мяса мусіць прадацца ці яго выкінуць. У дадзеным выпадку - атрымліваецца, што кожны 10 хвілін, калі ўлічыць, што мяса згатавана адначасова лічнік абнуляецца, і мы працуем з нуля зноў.
– Хочаш вады, - незаўважна падышла цемнавалосая дзяўчына ў акулярах і запытала.
– Так канешне. Проста ваду, без газу, трохі цёплую.
Але вады ў бліжэйшы час я не дачакаўся і працягваў працаваць. Яна проста забыла.
Побач хадзілі мэнэджэры і звінелі ключамі. Наогул адзнака, што ты мэнджэр – гэта ключы, якія прымацаваныя на поясе ці ў руках. Звіняць. Некаторыя звярталіся да мяне па-руску, я канешне адпавядаў па-польску ці па-англійску ім.
Пасля назіраў, як мэнэджэрка змены вучыла новага працаўніка працаваць на канапках. Бачна было, што і яна вучыць англійскія словы. Хлопец паціху яе разумеў і вучыўся рабіць канапкі.
Канец дня самы небяспечны. У нейкі момант стамляешся. Лёгка зрабіць памылку. Я зрабіў яшчэ адну памылку. Зноў апёк ужо іншы палец.
Пластыры ляжаць у пакоі мэнэджэраў. Я ўзяў сабе некалькі і спрабаваў іх прыклець. Але нават пасля мыцця і сушкі рук, ён адваліўся. Праз 10 хвілін зрабіў другую спробу. Атрымалася лепей. Але плаз нейкі час і гэты пластыр адваліўся. На гэтай валцы, з апёкам і неабходнасцю хуткай працы, я скончыў яшчэ адзін дзень камандзіроўкі ў Новым Свяце.
Каб доўгія пешыя пераходы скарацілі мой час я пачаў слухаць падкасты навуковага радыё. Там было каля 200 выпускаў кожны дзесці па гадзіне. Я вырашыў, каб развіваць пасіўнае слуханне польскай мовы ўключаць гэтыя падкасты на дарогу. Гэты раз я таксама слухаў пра тое, як бактэрыі пастаянна змагаюцца з вірусамі. У гэтай вайне няма перапынку. Бо як толькі вірусы знаходзяць генетычны код, бактэрый тыя змяняюцца і вірусы становяцца перад пытаннем, як далей. Але ўрэшце вірусы таксама актыўна мутуюць і праз нейкі час зноў пачынаюць біць па кармавой базе бактэрый. Такая бойка працягваецца з невялікімі паўзамі ўвесь перыяд эвалюцыі жыцця на Зямлі.
Тым часам мой цягнік пад’язджаў да патрэбнай станцыі Ажараў Мазавецкі.
Дзень 16. Спачатку трэба жыць
Гэты дзень таксама пачаўся з чытання тэорыі запакоўкі канапак і важнасці камунікацыі ў камандзе. Найбольш мне спадабалася тэставанне якасці. Гэта пагружэнне перарвала размова.
За мной у кру рум сядзела сірыйка Лайла, ў якой быў перапынак. Гэты перапынак яна выкарыстоўвала для званкоў. Таму я пачуў яе польскую мову. Даволі дасканалая. Яна бегла выслаўлялася па-польску і жартавала. Пасля зайшла ўкраінка Таня таксама на абед і сірыйка дзеліцца з ёй.
– Уяві. мой муж не пускаў мяне працаваць у Макдональдзе, – кажа сірыйка.
– Чаму? – пытае яе калега.
– Макдональдз лічыцца габрэйскай карпарацыяй сярод нашых. Але я прыйшла таму, што мне патрэбна выплочваць крэдыт, – сама пытае і сама адпавядае Лайла. Пасля тлумачыць як абыйшла забарону мужа і працягвае гартаючы навіны – толькі паглядзі, што яны робяць з лагерам бежанцаў!
“Так эканоміка перамагла рэлігію”, - мне падумалася, але пасля я пераключыўся на вучэнне. Бо вырашыў трэба сканцэнтравацца на тэорыі, каб урэшце яе даціснуць: можа сёння будзе працяг практыкі. Я чакаў канапкі. У інструкцыі прачытаў, што можна рабіць адначасова два бургеры, але не тры. Хаця можна закінуць тры булкі ў тосцер, але ініцыяваць рабіць толькі 2 бургера. Чаму, бо кожная рука можа накладаць кампаненты аўтаномна. Дарэчы гэта геніяльна. Я не ведаю, як паводзіць сабе мозг, але атрымліваецца, што калі адна рука робіць адно, другая можа рабіць другое. Вось гэта шматзадачнасць, якую так імкнуцца дасягнуць у некаторых карпарацыях тут дасягнута.
Праз паўгадзіны я скончыў. Гэты раз зноў камандыроўка. Пасля ўчора я адчуваў што нешта ідзе не так. З аднаго боку, так, яны могуць адпраўляць мяне ў камандыроўку, але з другога, чаму яны адпраўляюць мяне пастаянна, а не кагосці іншага кожны дзень? Так, дакладна, яшчэ хлопца поляка, Дамяна. Але занадта шмат паўтораў. Я маю малы досвед, каб нешта зрабіць якасна, бо толькі засвойваю некаторыя веды? Наогул я яшчэ мала інтэграваўся з камандай. Таксама ў мяне ўзніклі пытанні, а навошта я тады ўладкаваўся ў гэты Макдональдс, калі ўвесь час мушу ехаць у іншае месца? У маёй галаве нарадзілася, шмат пытанняў. Ці насамрэч яны будуюць “дрым тым” у гэтым Макдональдзе. З гэтымі думкамі я зайшоў у распраналку і бачу Дамяна.
– Цябе таксама ў камандыроўку?
– Не сёння мяне адпускаюць наогул.
– Цікава, ты прыехаў на паўгадзіны на працу, значыць, больш часу патраціў на дарогу.
– І праўда. Сёння не прыйшлося ўзяць убер, каб паспець своечасова.
– Мне падаецца яны адказнасць за свой кепскі мэнэджэмэнт пераносяць на звычайных працаўнікоў, – з нейкім расчараваннем прамовіў я і сеў глядзець, як праехаць на вакзал Варшава Усходняя.
– А табе куды?
– На Варшаву Усходнюю.
– Ведаю гэта месца. Я там недалёка жыву.
– Працаваў у тым Макдональдзе?
– Не. Але бачыў. Там даволі мала месца. Таўкучка.
– Маеш на ўвазе малая зала?
– Не малая кухня. Стык у стык працаўнікі працуюць.
– Хм.. – я працягнуў шукаць.
– Можам туды разам паехаць. Я табе пакажу, – кажа Дамян.
– Супер, дакладна, дзякуй.
– Хочаш? – прапаноўвае мне мішкі Харыбы.
– Не, дзякуй, – адпавядаю і пачынаю перапранацца.
Мы разам едзем у метро.
– Я працаваў тут та тры чацвёртыя стаўкі бо мне бацькі зменшылі фінансаванне. Зараз працую на адну другую. Яны вырашылі павялічыць фінансаванне. А чым ты займаешся яшчэ?
– Я выкладаю англійскую мову. А ты магчыма студэнт.
– Так. Не ведаю добра гэта ці не, але я вучуся на мэнэджэра, – неяк філасоўскі пачынае разважаць хлопец.
– Якое ў цябе хобі? - пытаю.
– Чытаць кніжкі. Фішкн. Напрыклад.
– Я люблю нон-фікшн.
Мы разам ідзем да метро. …Паляк даводзіць мяне да вакзала. Удзячу за дапамогу ў лагістыцы. Мы развітваемся.
– Прывітанне, я да вас прыйшоў з дапамогай з Ронда Дашыньскего, – кажу аднаму супрацоўніку побач з касай. Насамрэч у гэты макдо, вельмі мала месца на кухні.
– Прывітанне, зараз правяду ў распраналку, – кажа хлопец.
Я крочу за ім. Праходзім міма КФС, яшчэ некалькіх спотаў з хуткай ежай. Праходзім у калідор. Ён адчыняе нейкі дзверы ключамі. Мы падыходзім да ліфта..
– Даволі заблытаны шлях, – кажу, пакуль мы чакаем ліфт.
– Так тут ёсць два шляхі доўгі і даўжэйшы, – адпавядае хлопец. І мы заходзім у ліфт. Ён працягвае:
– Кароткі шлях магчымы з ключамі. Я табе пакажу яго.
– Даўно тут працуеш. Магчыма студэнт?
– Не працую палову гады. Не студэнт.
– У Польшы складана быць студэнтам?
– Не нескладана. Але спачатку трэба жыць. Мушу зарабляць – кажа хлопец выходзячы з ліфта. Мы падыходзім амаль да распраналкі. Я толькі пачынаю пытаць, але хлопец апярэджвае:
– Ты хочаш ведаць дзе прыбіральня, так? Яна за табой, – адказвае і аказвае.
– Так гэта было маё наступнае пытанне, – я паварочваюся і бачу распраналку з надпісам КФС на дзярах. Здзіўляюся:
– Макдональдз шарыць агульную прыбіральную з КФС?!
– Не гэта КФС шарыць прыбіральную з Макдональдам, – усміхаецца хлопец.
Усё адбываецца ў паўзмроку. Сама прыбіральна выглядае больш як на нейкім ваксале малога гарадку на ўсходзе Блеарусі. Калідор ніяк не падсвечваецца. Распраналка яшчэ больш цесная, чым та кухня. Нельга прысесці і вядома няма свабодных шафаў для рэчаў.
Прасаваць трэба асцярожна, каб лакцём не ўдарыцца аб супрацлеглую сцену, кажа хлопец. – Я цябе пачакаю, каб назад давесці.
– Дзякуй, – кажу супрацоўніку і ўсё ж спрабую неяк прывесці сваю форму да ладу.
Блукаючы па сетцы калідораў з аднаго паверха на іншы, мы ўрэшце на кухні Макдональдза на Усходнім вакзале. Шукаю мэнэджэра. Адна з дзеўчын просіць пачакаць, і ідзе шукаць мэнэджэра змены. Пакуль я чакаю, спрабую агледзецца. Заўважаю асаблівасці. Насамрэч тут цесна. Шмат працуе афрыканцаў і азіятаў. Людзі мітусяцца. Бегаюць. А гэта дурная прыкмета. Вельмі вузкія праходы паміж кухоннай тэхнікай. Гэта не дадае бяспекі. Каб дастаць фрыткі, трэба прайсці праз грыль, УХЦ, курчакі. Гэта дыстанцыя каля 5-7 метраў, якія заняты працуючымі людзьмі. Каб дайсці ад грылі да УХС - гэта так сама каля 4 метраў з пастаянным рухам упоперак. Сметніцы не відавочны напрыклад, ля мыйніка няма папяровых ручнікоў. Брудныя і чыстыя анучкі праз праход. Чыстых ануч няма ў вядры.
– Вітаю, што ты ўмееш? – пытае, мэнэджэр змены, невысокі мужчына з цёмнымі валасамі і смуглявай скурай.
– Фрыткі, курчакі, грыль і гародніну.
– Тады грыль.
Тут сама грыль нашмат меней. Усяго тры сектары для грылявання. З асартыменту толькі 10:1 і 4:1. Thickera няма. Пачынаю аглядаць месца. Правяраць, якія запасы ёсць. Дзе браць анучкі цвёрдыя. Соль з перцам.
Гэты дзень праходзіць на грылі. Традыцыйная праблема з прыносам чыстых ануч для грыля. Таму карыстаюся мяккімі. Рытм даволі насычаны пастаянна. Я спраўляюся.
Апошнія паўгадзіны даводзяцца звышзагружаныя. Мяне вырашаюць накіраваць на фрыткі. Тут апакаліпсіс. Па-першае, на экране замоўленняў больш за 30 замоў. Па-другое няма нейкай адказнай асобы на пазіцыі. Кожны з персанала загружае фрыткі па меры патрэбы да сваёй замове. Я спрабую ўлучыцца ў гэты канвеер, але не бачу лапаткі для лева рукіх. Спачатку атрымліваецца не вельмі хутка, Але нешта атрымліваецца. Бачу, што алей у грылі ўжо ўвесь у ападах вугля і патрабуе фільтрацыі. Як разумею, пра гэткі стан алею ніхто не пераймаецца, абы выканаць замову. Спрабую знайсці сваё месца. Дагружаю фрыткі ў мразільню-фасоўшчык, выгружаю, падсольваю, пакую. Наколькі паспяваю. Так завяршаецца мая змена.
– У мяне ўсё, – кажу адказнаму за змену.
– Падпішы там у пакоі, – паперы, што выходзіш.
– Я пытаю, як яны выглядаюць, – але мэнэджэр ужо не чуе, пагруджаны пакаваннем замоваў і асабліва фрытак. Я рухаюся ў бок пакойчыку мэнэджэраў. Знаходжу. Бачу там плангэт з лістам. Спрабую ў таблічцы знайсці сябе. Падыходзіць дзяўчына і дапамагае мне.
Я пакідаю гэта месца з задавальненнем. Не ведаю, ці яшчэ давядзецца яго наведаць. Але першы досвед атрымаўся даволі манатонным. Каманда там працуе на зноc, амаль адсутнічаюць камунікацыі паміж працаўнікамі. Таксама вельмі невысокі ўзровень умоваў для працаўнікоў. Туалет КФС я ўзгадваў. І таксама час, каб дабрацца.
Назад я еду на цягніку са Станцыі Варшава Усходняя і слухаю радыё навуковае. На гэты раз тэма як стваралася іерархія вакол хрысціянскай веры, і як царква манапалізавала веру.
Дзень 17. Будзь ласка
– Прывітанне, – кажа Арцём, хлопец з Харкава з якімі трохі размаўлялі ў распраналцы.
– Прывітанне, – адказваю і ўсміхаюся яму.
– Мы ўсё радзей і радзей мы бачымся, – са шкадаваннем заўважыў хлопец.
– Так, мне таксама шкада, – я не знайшоў іншага адказу.
Сёння зноў адпраўляюць у камандзіроўку. Але перад гэтым мяне адправілі чытаць пра ахову дадзеных і права чалавека ў Макдональдзе. У прасторы навучання пра ахову дадзеных знайшоў, але пра права чалавека - нічога. Можа знак. На мой запыт мэнэджэрцы: “Добра, калі мне пакажыце, дзе права чалавека на навучальнай платформе?” Яна праігнорыла. Перад высылкай у іншы Макдональдз яшчэ паспеў 30 хвілін пастаяць на курчаках, па яе камандзе дарэчы.
Мне падалося, што гэта мэнэджэрка Ала мяне мобіць. Першы раз. Калі яна зайшла і бачыла, што я чытаю, запытала: “што ты робіш?” Я сядзеў і чытаў пра гамбургеры, але яе цікавіла чаму я сяджу з мабілай – для перакладу польскіх слоў. Другі раз сёння, калі адыйшоў заносіць піражкі (цясткі) 5 метраў ад свайго станавіска: “Дзе ты быў?” “Адносіў цясткі!”. Трэба прызнаць, што аднясення цястак заняло 15 секунд, можа і меней. Карацей адназначна мобінг.
Трэці раз яна накрычала (ці можа супер гучна заўважыла?). Калі я грузіў салату ў кантэйнеры. “Хто размарожвае тэндэрсы?” Супрацоўнік, які загружаў курчакі, выпадкова забыў закінуць тэндэрсы. Вось так проста з-за нейкай рэчы, гэта мэнэджэрка гатова крычаць на людзей. Мне падалося, што тлумачыць ёй не было сэнсу, бо яе задача была проста знайсці праблему ў кімсьць і выплеснуць сваё негатыўныя эмоцыі. Вядома крык гэта адносна, але гэта было істотнае негатыўнае павышэнне голасу.
У дадатак, калі я сыходзіў у новую на сёння кропку, забыў мабілу. Вярнуўся. На мяне зноў абразліліся Іанна-адміністратарка і Ала-мэнэджэрка: “Чаму ты ўсё яшчэ тут?!” – выкрыкнулі сінхронна. Гэткае стаўленне да людзей зрабіла мой настрой вельмі кепскім.
У наступныя дні я трохі даведаўся, чаму Ала, менавіта так завуць гэту мэнэджэрку, можа паводзіць сабе так зласліва.
Мой настрой сапсаваўся з-за камандзіроўка. Па-першае, я ўжо трэці раз запар выязджаю. З улікам майго і так рэдкага ўзаемадзеяння з камандай я бачуся ўсё радзей і радзей. Па-другое, гэтыя камандзіроўкі прымушаюць мяне набываць новыя квіткі на цягнік, старыя здаваць. Я трачу занадта шмат часу на лагістыку і больш грошай. І нарэшце, я нічому не вучуся, бо на новых месцах мяне звычайна накіроўваюць на самых аднастайныя цяжкія працы: як правіла грыль.
Па дарозе ў Новы Свят на Свентакшыскай, які ўжо раз, я не спяшаўся. З’еў частку свайго абеду і падумаў: “Яшчэ не канец змены. Дзень прынясе штосьці новае і цікавае”...
У кожную працоўную прастору ёсць нейкі код. Я запытаў код на Свентакшыцкай у нейкага знаёмага ў твар персанала Макдональдза. З адказу пачуў не тое 7530 ці 3570. Метадам падбора камбінацыі гэтых лічбаў.
Урэшце ў распраналцы. Зноў прасую сваю працоўную цішотку.
– У нас на супорце новы чалавек. Што яму рабіць? – убачыў мяне, запытаў ў мэнэджэра нехта з каманды.
– На грыль, – адповяд мэнэджэркі быў чаканы.
– 4:1 на зэро, – сказала адна дзяўчына ў блакітнай кашульцы, якая тым часам заварочвала канапкі.
– 4:1 гатую, – лаканічна адпавёў я.
Можа быць чагосьці на зэро. Гэта значыць няма. І трэба яшчэ актыўней працаваць каб зрабіць гэту просьбу ад калег, бо інакш будзе чаканне наступнай замову і нават чагосці на мінус. Тым часам закончвалася соль у адной сольніцы.
– Дзе ляжыць соль для мяса? – запытаў у яе.
– Вось тут. – паказваючы рукой на паліцу знізу, адказвае дзяўчына. – Мяне зваць Юля, а цябе як?
– Дзякуй, Міхаіл.
– Можаш звяртацца да мяне, калі будуць нейкія пытанні. Я чула ты размаўляеш толькі па-беларуску, ці польску, так?
– Яшчэ магу па-англійску, – адпавёў ёй і запытаў, – а ты з Украіны?
– Так, – яна працягнула рабіць канапкі.
Настрой ад гэтай кароткай, але прыязнай размовы трохі павысіўся.
Час да абеду праляцеў хутка. Без размоў.
Сяджу у кру руме і даядаю свае булачкі. Нейкая гапатлівая ўкраінка побач па тэлефоне па-руску гучна абмяркоўвае нешта са сваё сяброўкай. Запісвала награнні і кружочак Чулася толькі “бля, сука, далбаёбы, піздзец” і падобныя словы.
Пасля абеду мяне перавялі на фрыткі. Заўважыў зноў супрацоўніка, які дапамагаў мне з нумарам для замка ад распраналкі. Гэта апынуўся Эрык з нашага Макдональдза на ронда Дашыньскего. Даволі ціхі хлопец. Сёння на яго носе былі пластыры блакітнага колеру, як на маіх руках, якія я пазаклейваў пасля апёкаў. Яго таксама адправілі на супарт сёння.
Насамрэч запамінаць імёны для мяне заўсёды складана. І тут цябе ніяк не прадстаўлялі камандзе. Таму знаёмішся з кожным па магчымасці, калі працуеш побач, ці маеш вышкалы. І нават калі запытае імёны могуць лёгка забывацца ці блытацца, бо часта ў індыйцаў і афрыканцаў даволі спецыфічныя імёны.
Пасля абеду я на фрытках.
– Як па беларуску “будзь ласка”? – запытала па-украінску Юля.
– Калі ласка, – адпавядаю.
– Дзякуй. Я ўжо ведаю чытыры варыянта “будзь ласка”, – адразу падзялілася з калегай, якая стаяла побач.
Наогул гэта тая дзяўчына, каторая мне дапамагала ў адзін з першых разоў.
Хаця мэнэджэры знаходзілі нейкія хібы, але яны не прыядаліся асабліва да мяне. Проста падказвалі, як трэба быць. Аднойчы нейкая мэнэджэрка ва ўзросце сказала выкінуць фрыткі, бо тыя трохі перастаялі. Але гэта быў хіба адзіны інцыдэнт. Я яго не прыняў сур’ёзна. Яшчэ талковая мэнэджэрка, Віка, заўсёды была побач і падбадзёрвала мяне. Казала, што ў мяне з фрыткамі ўсё ок, што падвышала мой настрой і самаацэнку.
На фрытках я закапваўся. Нагрузка нашмат больш, чым у нашым месцы. Але мне дапамагалі. Хтосьці націсне на кнопку, нехта загрузіць фрыткі, нехта проста пасоліць. Адчуў каманду. Цікава, што на Дашыньскего некаторыя людзі таксама рабілі падобнае, але там я не разумеў іх матывацыю. Ці яны хацелі паказаць, што я не паспяваю і трэба хутчэй, ці насамрэч дапамагалі. Тут я быў упэзнены, мне насамрэч дапамагалі. Я гэта адчуваў. І гэта было, тое, што называюць камандай.
Наступалі нейкія паўзы. І тады некаторыя працаўніцы сюсюкаліся паміж сабой.
– Колькі табе год? – запатала адна працаўніца ў мяне, падобна ўкраінка.
– Больш чым табе, – неяк аўтаматычна я адпавёў
– Так дакладна. Мне, напрыклад, 34, – без сораму, але з нейкім шкадаваннем адпавяла дзяўчына.
– Я бы даў табе меней.
– А я буду называць цябе дзедам.
– Ты ў мяне нават імя не запытала, адразу ўзрост, – адпавёў я працягнуў фасаваць фрыткі. Гэта першы раз, калі мяне назвалі дзедам. Магчыма з-за маіх валасоў. Я не пракрыўдзіўся. Бо ўжо не студэнт, якіх большасць працуе на гэтым месцы.
Пасля ў гэты Макдональдз прыйшла праверка. Хадзіла нейкая жанчына і мужчына нешта пыталі. Неяк спыніліся побач з фрыткамі і жанчына распавяла, як правільна фасаваць фрыткі. У напоўненай упакоўцы павінна быць закрыта скругленне на задняй часцы ўпакоўкі ў сярэдніх і вялікіх порцыях.
Сёння быў дождж, таму вечарам не было супер нагрузкі. Я на супорце хаця працаваў, але не на ўбой.
Вяртаюся. Начны горад і вуліца Свентакшыньска. Плыні моладзі моладзь актыўна шпацыруюць Новы Свят. Усюды рух, бляск. На гэты раз слухаю падкаст пра як старажытныя людзі рассяліліся па зямлі і застаўся толькі адзін від - гомасапіенс.
Як прыйшоў на Варшаву цэнтральную стомлены прысеў і паспрабаваў піражок з яблыкамі. Палова яго вывалілася на штаны і абутак, але нешта змог злавіць. Частку гэтага дня.
Дзень 18. Чорны экран
Мы з інструктарам Артурам стаім побач з сістэмай кантроля прысутнасці і чакаем заветнай лічбы на газінніку 14:00. Бо нельга быць раней, трэба быць дакладна.
– Як пачуваеш?
– Так сабе.
– Чаму?
– Адчуваю неабходнасць адпачынку. Сну. Мушу больш спаць.
– Можна “адбівацца”, – кажу Аруру, што можна пазначаць сябе на сістэме.
Вырашыў запытаць мэнэджэрку Алу адразу. Ці будзе кудысь мяне накіроўваць. Сказала, што не. Адправіла мяне на фрыткі. Заўважыў Кубу і Каміля. Куба быў на грыле, Каміль на сэрвісе.
– Вітаю! – Кажу Кубе. Ён заўважае маю ўсмешку і адпавядае:
– Вітаю.
– Ад табе на грыле? То ёсць адская праца, – кажа Куба, выглядаючы насамрэч трохі прыгнечаным. “Цікава, я гэтак сама выглядаю, калі працую на грылі?”, – праляцела думка ў галаве. Пажадаў яму добрага дня і пераключыўся на фрыткі. Наогул, я з самага пачатку запытваў, як справы ў калег, якія мне сустракаліся і ўсміхаўся ім. Спрабаваў выраўняць настрой.
– Як справы? – запытваю Марыюша.
– З раніцы ў мяне заўсёды добры настрой, калі яго ніхто не сапсуе днём, – адпавядае і маша галавой у бок мэнэджэркі Алы, якая толькі і прайшла побач.
Побач з фрыткамі месца камплектавання замоў. Сёння там шмат часу праводзіць Каміль. Ён стаіць і глядзіць у манітор. Наогул, тыя хто працуе на сэрвісе, глядзяць на манітор, якія размяшчаецца над канвеерам для канапак і чакаюць замоў. Я паварочваюся паглядзець, ці ёсць штосьці ёсць на гэтым маніторы. Але там чорная пустата. Цікава, што працаўнікі на сэрвісе значную частку працы глядзяць на чорныя маніторы. Гэта вельмі сімвалічна. Чорнае выцірае памяць. Пасля праходзяць нейкія лічбы з замовамі. Пасля зноў чорны экран і выціранне памяці. Выціранне памяці чорнымі экранамі. Узгадаўся серыял Чорнае Люстэрка.
Праз гадзіну мяне адправілі на грыль. Дзень быў не перагружаны, таму я меў шанец глядзець па баках, што робяць іншыя працаўнікі. Пайшоў мяняць сурвэткі. Па дарозе, калі 10 крокаў можна назваць дарогай, сустрэў інструктара Артура і Кубу. Першы ў той момант тлумачыў нешта Кубе, як працаваць ініцыятарам на канапках, а Куба трохі пачырванеўшы слухаў.
– Куба мне нагадвае мяне, калі ты мяне школіў на грыле, – кажу Артуру.
– Я цябе школіў? – пытае Артур.
– Так, на грыле праўда.
– Ніц не памятаю кажа Артур. У мяне памяць як у залатой рыбкі.
Я вяртаюся на сваё станавіска і працягваю гатаваць. Інтэнсіўнасць павялічваецца. За мной побач з УХЦ працуе Матэуш. Ён таксама інструктар. У нейкай адноснай паўзе ён падыходзіць да мяне і кажа:
– Калі ласка кажы калі нешта ставіш в УХЦ. Гэта дае магчымасць калегам ведаць, што можна гатаваць.
– Добра, – адпавядаю яму і пачынаю кожны раз калі нешта стаўлю ва УХЦ паведамляць. “4:1 ва УХЦ ці 10:1 ва УХС, Тыкер ва УХЦ”. Атрымліваецца як нейкая рэп кампазіцыя. Яна насамрэч трохі прабуджае. Бо табе могуць адпавесці з таго боку канапкавага канвеера: “Дзякуй!”, “Вялікі дзякуй!”. Такое падбадзёрванне ў прэісподняй. У свой час з боку тых, хто стаіць на УХЦ можна пачуць: “4:1 на зэро”, “Тыкер сыходзіць! Стаў два!”, “Бекон на супрацьлеглы бок!” Я пачынаю абзаводзіцца слоўнікам кухні.
Абед. Перасякаюся ў сірыйкай Лайлай у кру руме.
– Са мной паводзяць тут як з нікчэмнай асобай.
– Праўда? Хто? – пытаю яе. Яна працягвае сваю гісторыю нібыта не чуючы майго пытання.
– Калі я прыбіраю ў іншай фірме мне звоніць сам бос. Мы размаўляем і дамаўляемся ,калі прыйду працаваць.
– А ну атрымліваюцца больш гарызантальныя стасункі. – Паказваю ёй жэстам рукі гарызанталь. Вядома так вы больш як партнёры.
– Так. Там я пачуваю сябе чалавекам. – і пераключаецца на іншую тэму:
– Перажываю наконт сям'і. Яна ў Іарданіі. Бо з Ірана ляцяць ракеты. Мая сям’я ў Амане.
Насамрэч за дзень да гэтага, 13 красавіка, на Ізраэль выпусцілі з Ірана сотні ракет.
– Мне падабаецца прабіраць, – яна кажа, – мяне гэта расслабляе.
– Я буду канкураваць з табой за прыборку, калі мяне тут пакінуць пасля выпрабавальнага тэрміну. – кажу ёй, даядаючы свой сціплы абед. Які складаўся з некалькіх булак. Абед завяршаецца.
Працягваецца праца. Часам інтэнсіўнасць слабае, часам нарастае. Стамляюся. Упала канцэнтрацыя. На грыле гэта небяспечна. Атрымліваю апёк, зараз на маіх руках ужо тры апёкі рознай ступені выздараўлення. Не ведаю, як буду далей працаваць у гэтых тэмпературных ваннах сваімі папаленымі рукамі. Бліжэй да дзясятай вечара нагрузка павышаецца яшчэ больш.
Дастаўшчыкі-ўбер. Так называюць усіх дастаўшчыкаў, няважна з якой яны фірмы болта, глобо ці яшчэ якой-небудзь. Яны ў асноўным каляровыя. Белага колеру зусім няшмат. Некалькі разоў бачыў дзяўчыну. Яны замаўляюць дужа ўсяго. І да таго моманту, калі яны прыходзяць іх замова, як правіла ўжо гатова. Стаіць і чакае. Палякі любяць наядацца на нач, падумалася.
Урэшце змена завяршаецца. У распраналцы стаю разам з Марыюшам.
– Сёння было больш менш спакойна, – кажу Марыюшу.
– Дзяўчынкі мяне турбавалі трохі.
– Напачатку Ала круцілася вакол. У мяне рукі трасліся на фрытках ад яе. Пасля адпусціла. З Веранікай такога няма.
– Так мяне таксама нервавала. Знаходзіла нешта там, дзе ўсё было добра. Я магу працаваць хутка, а магу павольна. Калі мяне нервуюць я працую павольна.
– Разумею, у мяне падобнае. Можа з рук усё падаць.
– Яна 20 год працуе ў Макдональдзе, – кажа Марыюш. – Можа быць прафесійнае выгаранне.
– Хм..можа быць. Убачымся, – пагаджаюся і развітваюся.
Выходжу на вуліцу. Вячэрні халадок вельмі бадзёрыць. Я вяртаюся праз начны горад да Варшавы-Заходняй. На гэты раз слухаю падкасц у якім абмяркоўваецца тэма, чаму людзі адмаўляюць і супраціўляюцца ведам.
Пасля гэтай размовы з Марыюшам у распраналцы мне стала спакайней, я зразумеў: тое, што для мяне неабходнасць працы, для іншага частка жыцця. Ідэнтычнасці.
Дзень 19. Дамашняе заданне
Еду на працу. Разважаю, як мінімізаваць награванне цела, калі цэлы дзень стаіш на грылі. Ад грыля звычайна даволі высокая тэмпература. Фартухі чорнага колеру, вельмі добра паглынаюць цяпло. Ад іх награваецца цела. Гэта не адчуваецца 1-2 гадзіны. Але пасля пачынаеш адчуваць смагу, запаволенасць рухаў, змяншэнне ўвагі. Магчыма пераводзіць грылі ў спячы рэжым, але гэта толькі, калі няма замоваў. Таксама можна стаяць перпендыкулярна, але тут можна зачапіць рукой ці нагой калег, якія пакуюць бургеры. Раблю выснову, што стаяць на грылі – цэлы дзень – гэта няправільна. Бо можа атрымацца пераграванне адных частак цела. Таксама на грылі хочацца піць. Я падлічыў, што трэба мінімум раз на дзве гадзіны піць па 0.3 літра вады. У прынцыпе гэта магчыма, што я спрабую рабіць больш актыўна, таму што мэнэджэры пачалі забываць пра гэту патрэбу працоўных лашадак, якіх адпраўляюць у пекла на цэлы дзень. Нешта ў галаве пачало раскладацца. Выжыву. Цягнік прыехаў на станцыю Варшава-Ахота. Выходжу. Праз 7 хвілін у распраналцы. Пачынаецца новы дзень. Ён прынясе нешта цікавае.
Пачалося з локера. Ён нешта гэты раз не спрацоўваў. Насамрэч замянілі нумар. Супрацоўніца, якая была побач адчыніла мне дзверы.
Адразу пасля чэкіна ў сістэме кантроля прысутнасці я заўважыў мэнэджэрку Алу і пытаю:
– Вітаю! Ці будзе сёння камандыроўка?
– Не, ідзі на фрыткі.
Першыя 5 хвілін я прыбіраю станавіска, мяняю анучы, засыпаю маразілку-фасоўшчык. Зноў бачу Кубу на грыле. Падумалася, што мэнэджэры вырашылі яго трохі падсмаліць пасля сэрвіса і напояў.
– Вітаю! Як табе?
– Ой! Цяжка. – адпавядае.
Я рады пачуць шчырасць. Не ўсе працаўнікі шчыра адпавядаюць гэта бачна. Але грыль – гэта насамрэч цяжка. Наогул на мой погляд гэта найбольш цяжкая пазіцыя не толькі з-за апёкаў, тэмпературы і вялікай нагрузкі, але яшчэ даволі абмежаваных рухаў. Бо амаль заўсёды стаіш і працуеш у асноўным рукамі, ногі статычныя. На сэрвісе маладзёны бегаюць ад чорных экранаў да касы, заносяць замовы, пакуюць усё, падмятаюць кухню. Задзейнічаюць больш мышцаў.
У гэты пасля абеду амаль няма нагрузкі. Працаўнікі схільны трохі паразмаўляць у гэты час. Бо астатні час камунікацый амаль няма, ці яны вельмі кароткія. На абед звычайна выпускаюць так, што ты ці адзін ці максімум яшчэ нехта, хто заканчвае абед. Таму гэтыя хвілінкі даволі цэнныя, і каб адчуць адзін аднаго, і каб пазнаёміцца. Прылятае мэнэджэрка Вераніка і кажа працаўнікам.
– Я вам казала, бярыце ў рукі анучы і нешта імі рабіце, каб не стаялі і не адпачывалі.
Пасля гэты словаў нехта вяла бярэ анучу і працірае ўжо прыбраную паверхню. Нехта спрабуе знайсці, што можна яшчэ палепшыць на працоўным месцы. Я правяраю, каб у мяне хапала ўпаковак для фрытак усіх памераў. Усё пад кантролем.
Насамрэч бачна што людзям трэба трохі сацыялізацыі падчас працы, а не проста джобаць. Гэта сацыялізацыя не закладзена ў сцэнар працы. Магчыма ў мэнэджэраў здымаюць нейкія бонусы, калі няма руху ў зале і працаўнікі кухні знайшлі сабе трохі часу для размовы.
– Вітаю! Як твой палец? – пытае Лайла, праходзячы пабач са станавіскам фрытак, падмятае падлогу.
– Вось так пакуль. Заляпіў. – Паказваю ёй заклееныя блакітнымі пластырамі пальцы і частку рукі.
– Канешне лепей было адразу астудзіць. Эх-эх, – Лайла уздыхае і праходзіць далей, дзе яшчэ не прыбраныя часткі. Бо працу нельга спыняць. Тут канвеер.
Праз нейкі час падыходзіць Вікторыя, тая самая, якая матывавала адпачываючых працоўнікаў і адпраўляе мяне на канапкі
– Будзеш ініцыятарам.
– Ваў, – я канешне рады. Бо любоўны трохкутнік з курчакаў, фрытак і грылі трохі мяне занудзіў. Таму я быў рады новаму досведу. Канешне тэарэтычныя веды, якія я атрымаў пра канапкі два тыдні таму, я паспеў шмат чаго забыць. У любым разе новае станавіска прыносіла нейкую надзеі на больш разнастайную працу.
Інструктар Матэуш працягнуў мяне школіць на канапках. Гэта яго спакойны і ўзважаны падыход вельмі дапамагаў мне.
– Макчыкен на плюсе. – Нехта гучна кажа з сэрвіса. Гэта значыць, што мы маем адзін лішні. Яго не трэба гатаваць у бліжэйшай замове.
На канапках паціху метадам пробаў і памылак я набіраю досвед. Марыюш глядзіць на мой энтузіазм і кажа:
– Гэта першыя дні такі энзузіязм. Пасля пакаванне канапак пераўтвараецца ў “манкі джоб” Проста махаеш рукамі, дадаеш соўсы, раскладаеш гародніну, мяса з УХЦ і пакуеш.
Я пакуль гляджу на яго з пазіцыі стажора, якому ўсё новае цікава. Насамрэч мне больш на гэтай пазіцыі падабаецца. Хаця я блытаю назвы соусаў іх каля 10 розных перада мной. А таксама не заўсёды раскладаю правільна ўсе інгрыдыенты, я пачаў засвойваць як рабіць чыкеры, гамбургеры, чыцбургеры, макраял, макчыкены, маквесь. Часам падыходзіла Вікторыя і глядзела, што я магу, а што не.
– Ну што зробіш рап? – пытае мяне.
– Паспрабую.
Як раз наступнай замовай трапляецца рап. Я хутка падаграваю блін для рапа. Але дадаю соусы патрэбныя, салату, але пасля забываю, што мушу дадаць наступным. Вікторыя хутка далучаецца і паказвае, што трэба дадаць: два памідора, сыр чэдар і два стрыпса. Усе змесціва хутка загортваецца ў блін і памяшчаецца ва ўпакоўку.
– Ты мусіш дома патрэнірвацца, як гэта рабіць.
– Як гэта. Не разумею.
– Набыць гэтыя гамбургеры і акуратна іх разглядаць пакуль еш.
– Хм…
– Гэта будзе твае дамашняе заданне.
Нейкі час змовы знікалі і я заўважыў, што сёння пасля абеду на грылі апантана працуе даволі хударлявая дзяўчына. Часам яна знаходзіла час і мыла грыль вадой. Я не ведаў, як мыць грыль вадой, бо мне ні водзім інструктар гэтага не паказваў. Але дзяўчына працавала чыста і акуратна, што не ўсім працаўнікам характэрна.
– Прывітанне, – кажу ёй. – Як табе на грылі?
– Прывітанне! Добра, працую. Адкуль ты?
– З Беларусі. А ты?
– Я таксама, – яна адпавяла ўжо на рускай мове.
– Як сюды трапіла?
– Вырашыла шукаць лепшага жыцця ў Еўропе.
– Цікава, што пачала з Макдональдза.
– У Беларусі я працавала ў лагістычнай кампаніі. Але зараз там справы кепскія.
У гэты час павялічваецца колькасць замоў, я пераключаюся на канапкі, а яна на грыляванне мяса.
– Як цябе зваць?
– Валя!
– Валентына?
– Так Валентына.
– А цябе?
– Міхаіл. Працягнем яшчэ размаўляць. Плёну ў працы, – кажу ёй. Яна ўсміхаецца, і пагружаецца ў пекла грылі. Я на канапкі.
Гэты вечар пралятае хутка. Працаўнікоў на кухні становіцца ўсё менш і менш. Але рух павялічваецца – колькасць наведвальнікаў і адпаведна замоваў. На апошнія 2 гадзіны я працую адразу на двух станавісках. Смажонае (курчак) і фрыткі. Я даволі добра спраўляюся. Паспяваю ўсё гатаваць, запаўняць УХЦ і фасаваць фрыткі. У канцы нават мэнэджэрка вырашае адключыць фасоўшчык і я з маразілкі бяру анкеты і зкалена насыпаю фрыкі ў кашы.
Гэты дзень мне спадабаўся. Я працаваў. Таксама камунікаваў з супрацоўнікамі і навучыўся новым рэчам на канапках.
Зараз я вяртаюся да станцыі і слухаю радыё Навуковае. Падкастам пра чорную матэрыю вучу польскую мову.
Дзень 20. Рапы і рукі
Сёння прыйшоў трохі раней. Мёў паўгадзіны наперадзе. На ўваходзе ўбачыў дзяўчыну, беларуску, Леру. Яна працавала на напоях.
– Прывітанне! Як справы?
– Прывітанне! Я выматалася. Працую па 10-12 гадзін.
– Чаму так доўга?
– Яны папрасілі мяне больш папрацаваць.
– Гэта зашмат. Мне хапае 8-9 гадзін. Беражы сябе. Пайду перапранацца.
Я зноў прасаваў уніформу і спакойна даслухваў радыё навуковае пра эвалюцыю і кліматычныя зоны ў гарадах.
Заходзіць Арцёма, той малады Хлопец з Харкава.
– Вітаю! Рады бачыць.
– Вітаю, – з трохі паніжаным настроі кажа Арцём.
– Як справы?
– Сёння мяне адпраўляюць на Свентакшыску.
– Быў калі-небудзь там?
– Не. А ты?
– Так быў. Я не вельмі люблю сноўдацца па гораду. Але ў Новым Свяце даволі хуткі рытм працы, калі там быў на супорце. Таксама можаш англійскую мову патрэніраваць – спрабую знайсці пазітыў. – Бо там шмат людзей з Сярэдняй Азіі і Індыі, якія размаўляюць толькі па-англійску ў калектыве.
– Магчыма, - Арцём усміхаеццца і пачынае перапранацца. Арцём вучыць англійскую мову, перад паступленнем ва ўніверсітэт.
Цікава, магчыма я пераблытаў яго настрой. І яму падабаюцца такія перамяшчэнні і ноагул новыя ўраджанні. Выходжу з распраналкі. Адразу ля сістэмы кантроля прысутнасці сустракаю мэнэджэрку Алу.
– Дзе твой бэдж? – пытае Ала без вітання. Можа яна яшчэ не вывучала майго Імя, таму на гэтыя дэталі так звяртае ўвагу. Але мусіла ж.
– Забыў начапіць. Ён ляжыць у распраналцы.
– Вярніся і начапі!
– Толькі адзначуся ў сістэме – адпавядаю ёй. Адзначаюся ў сістэме прысутнасці і вяртаюся за значкам са сваім імем.
Насамрэч усё гэта яна казала на павышаных танах. Магчыма я выглядаў так ідэальна, што яна не ведала да чаго прычапіцца і прычапілася да значкі. Але з той незадаволенасцю, якой яна казала пра значак, выглядала што ў яе кепскі настрой.
Наконт значкі. Маю некалькі прычын не турбавацца пра яго. Перш за ўсё, гэты бэдж не дасканалы. Калі яго чапляеш на цішотку ён адвісае пад сваім цяжарам пад вуглом і выглядае не эстэтычна. Магчыма матэрыя цішоткі занадта мягкая. Бо ў мэнэджэраў і лідэраў гасціннасці іншыя цішоткі, з больш моцнай тканіны. Другое. Сама канструкцыя значкі не моцная. Можа зламацца, калі яго здымаць і апранаць шмат разоў. Бо праць цішотку трэба праць кожны раз пасля змены. Таму тут трэцяя прычына банальная. Проста яго можна выпадкова закінуць у пралку і пасля ўзяць цішотку на замену, якая без значкі. Нарэшце, я працую на кухні, і мушу апранаць фартух, за ім гэтага значкі не бачна.
Ала зноў адпраўляе мяне на грыль. Дзе я прабуду ўвесь дзень. Праз 2 гадзіны працы адчуваю смагу і пытаю працуючага побач Матэуша.
– Магу адыйсці ў тулает?
– Так, але праз пяць мінут. Хай Радып вернецца. Ён пайшоў піць ваду.
– Добра. – адпавядаю. Сёння я яшчэ некалькі раз схаджу папіць.
Паціху набіраюся досведу. Калі заступаў на пазіцыю. Адразу праверыў наяўнасць усіх паўфабрыкатаў. Паглядзеў колькі бекона на сталах і на падносах згатавана (іх час). Гатаванне бекона гэта часта маёй працы. Паглядзеў, што ёсць ва УХЦ. Змяніў анучы на чыстыя. Працёр ручкі шуфелькі Гецлера ад тлуста. Выцер усе грылі і платформы. Праверыў колькі фасаванай цыбулі ў лядоўні. Таксама абязтлусціў панэлі, кіравання, каб было прыемней працаваць. Гэта ўсё займае нейкі час напачатку, але я звычайна вырашаю, калі мне працаваць больш за гадзіну, а звычайна паў ці цэлы дзень на адным станавіску, варта яго зрабіць зручным і ўтульным. Калі нечага не хапала, я адразу казаў калегам ці інструктарам ці мэнэджэрам, якія круціліся на кухні. Кшталту “мала 10:1”, “не маем бекону ў лядоўні”, “двеапошнія цыбулі ў лядоўцы”.
Такім чынам месца было арганізавана і гатова да працы. З улікам папярэдняй аптымізацыі часу на гатаванне 10:1 і 4:1 у мяне пачалі з’яўляцца свабодныя хвілінкі (так гэта літаральна 1-2 хвіліны), каб назіраць за тым што адбываецца навокал, ці перакінуцца славечкам з суседзямі.
Часам я бачыў, што ў іх даволі інтэнсіўна і спрабаваў дапамагаць загортваць канапкі. Побач хадзілі мэнджэрка Вікторыя і замярала тэмпературу згатаванага мяса.
– Ты можам далучацца на канапкі, калі маеш час, – казала ян.
– Добра буду тое рабіць. Мне насамрэч цікава гэта.
Пасля яна стала на УХЦ і працавала, як іншыя працаўнікі некаторыя час. Пасля паказала мне не пасыпаны цыбуляй кавалак 10:1.
– Чаму без цыбулі?
– Дзіўна. Не ведаю.
Насамрэч кавалкі 10:1 кладуцца звычайна ў стосы па тры. Самы ніжні кавалак, гэта самы дальні кавалак, на які трапляе найменш цыбулі. І другая прычына. Насамрэч часам цыбуля проста страсаецца падчас укладання на падносы гэтых стосаў. Я пачаў яшчэ больш уважліва сыпаць цыбулю.
Не ведаю, што ў галаве Веранікі. Але мне падалося, што яна як мінімум не перашкаджае мне рабіць памылкі і даволі спакойна дазваляе іх выпраўляць. Таксама менавіта, яна дала мне магчымасць развівацца ў бок канапак. Іншыя мэнэджэры пра гэты не пераймаліся. Але паглядзім, што будзе далей. Працую.
– Ці хочаш пайсці дамоў? – запытала Вераніка, падыйшоўшы да мяне з планшэтам.
– Не, дзякуй, – адпавёў ёй. Насамрэч яна ведала, што мне на пару гадзін працаваць прыязджаць з ваколіц працаваць не мае сэнсу. Мярую яна прост не трымае ў галаве такія нюансы, асабліва ад людзей на выпрабавальным перыядзе. Ды і адчуваю бонусы рухаюць мэнэджэрамі.
Бліжэй да шасці вечара. Чацвёртая гадзіна працы. Чакаю абед. Зноў паскорыўся час. Так звычайна. Пайшло шмат людзей.
Чарговы апёк. Калі буду ў такім тэмпе працаваць праз некаторы час застанецца на руках мала здаровых месцаў на руках. Хутка залепліваю пластырам і вяртаюся на пазіцыю. Працягваю працаваць.
Насамрэч у Макдональдзе прапануюцца пластэры. Але яны недасканалае рашэнне для рук. Чаму? Па-першае, пластыры не трымаюцца на ўсіх частках цела добра. Палец можна залатаць вакол, але калі гэта знешні бок далоні, ці прадплечча, тут іншая гісторыя. Па-другое, рукі трэба часта мыць. Раз на гадзіну мінімум, але атрымліваецца часцей. Бо анучы можа мяняць тры разы на гадзіну. Такім чынам змена пластэраў пераўтвараецца ў бясконцы працэс. І нарэшце, трэці аргумент, скура ўпітвае тлуст. І таму пластыр проста губляе свой клеячыйся эфект.Я трохі намучаўся з пластырам гэтыя дні.
Побач праходзіць Лайла. Яна зноў прыбірае. Кажу:
– Можаш прынесці цвёрдых анучак. Бо ўжо завяршаюцца. А тыя што засталіся мяккія.
– Так канешне.
– Як твая рука.
Я ёй паказваю на апаленыя рукі.
– Яшчэ сёння свежы апёт атрымаў. Апёкі загойваюцца паступова. Патрабуюць час,
– кажу ёй.
– Ай-яй, Зараз прынясу табе ануч, – кажа Лайла, забіраючы сметніцу, якая стаіць побач і ўжо забіта з верхам. Праз нейкі час Лайла прыцягвае пустую сметніцу, а трохі пазней вядро з грубымі анучамі і ставіць побач з ракавінай.
Нарэшце абед. Я сяджу ў кру руме і ем тое, што захапіў з сабой.
– Так, я дакладна хачу больш часу прыбіраць. – кажу сірыцыйцы Ляйле.
– Так, мне таксама гэта падабаецца больш чым астатняе. – дадае. Бо апошні час яе больш і больш пачалі ставіць на розныя пазіцыі - фрыткі, смажнае. – Яны сказалі, што я прыбіраю добра.
– Цікава, адкуль у цябе любой да прыбірання?
– Я 50 сірыйка, на 25 адсоткаў немка, і 25 адсоткаў полька.
– Ваў! Не ведаў.
Яна зноў паглядзела на мае рукі і пайшла па справах.
Пасля абеду я працягнуў працаваць на грылі. Хаця тут праца цяжкая, туды рэдка мэнэджэры, ці хто выпадковы суе свой нос. У сэнсе рэдка табе нешта кажуць, як правільна, ці што не так. А магчыма я дасягнуў неякай дасканаласці?
Калі ж я знаходжуся на смажоным (курчаках) ці фрытках, абавязкова нейкі з мэнэджэраў ці больш вопытных супрацоўнікаў падыдзе і нешта зробіць: патрасе кашы з курчакамі, або фрыткамі, засыпе новых фрытак на гатаванне, ці нешта на пульце кіравання націсне. На грыле такога няма. Адская праца адштурхоўвае мінакоў. З гэтай думкай мае вочы спыніліся на гадзінніку і я пайшоў планава мыць рукі.
Побач з умывальнікам стаяў Матэўш і таксама мыў свае рукі. Я заўважыў, што рукі ў Матэўша раздражнёныя і пакрытыя чырвонымі плямамі.
– Што здарылася? Таксама нейкі апёк? – пытаю яго.
– Не гэта алергія.
– Ад чаго так?
– Хутчэй за ўсё ад мыла. – адпавёў Матэўш. – Калі я мыю рукі тут, такая рэакцыя заўсёды.
– А ці пытаў ты іншае мыла?
– Не – нясмела адпавёў Матэуш і паціснуў плячыма.
– Матэўш, калі скончыцца змена, я набуду рапаў загорнутых табой. Ты вельмі пяшчотна іх загортваеш тваімі параненымі рукамі. – паспрабаваў яго падбадзёрыць.
Я быў вельмі ўраджаны. Матэўш, які рэальна вельмі добры і дасціпны інструктар, і працуе ўжо больш за год у Макдональдзе не казаў пра гэта ды і самі мэнэджэры не пыталі яго пра гэту праблему. Я пачаў звяртаць больш увагі на рукі іншых працаўнікоў. Іх рукі таксама былі пашкоджаны. У кагосьці загойваліся, у кагосьці былі свежыя раны. Але я не бачыў рук без пашкоджанняў наогул. Магчыма ў кагосьці на сэрвісе ці на напоях не было пашкоджаных рук, але ў супрацоўнікаў на кухні рукі былі пашкоджаны.
З гэтымі думкамі скончылася змена.
– Калі ласка 2 бульбы фры і 2 піражка з яблыкамі і 2 рапа, – пытаю ў калегі, калі стаю пераапрануты, ужо як кліент, у зале. Я бачу, як Матэуш загортвае гэтыя рапы. Праз 3 хвіліны мне фарміруюць гэту замову і я выходжу на свежае паветра.
Так дарога дамоў стала зусім хуткай. Гэтым разам я не слухаў падкаста. Хаця я дзіка стомлены, у галаве раіцца шмат думак. Ёсць людзі, якія пакутуюць ад чагосці становяцца мякчэй да болю іншых.
Працяг будзе...