Скарына ў лічбавую эпоху альбо шлях самавыдання кнігі

Пачалося з таго, што ў снежні 2020 былі запісаны першыя дзесяць лекцый для дваровых супольнасцяў. Тэмы і тэксты для лекцыя я пісаў літаральна ў адзін вечар напярэдадні.

Гэта была ініцыятыва, якая пракачвала мясцовыя супольнасці. Асабліва ў Мінску. Спачатку ў сярэдзіне восені 2020 арганізатары запрасілі мяне зрабіць лекцыю для актыўных удзельнікаў дваровых калектываў. Пасля зацікавіліся магчымасцю мультыплікаваць мой досвед на іншых. Так я апынуўся ў студыі, дзе мы пісалі гэтыя відэалекцыі. У самым канцы 2020 году я меў 30 запісаных лекцый. Іх можна праглядзець тут

Да пачатку 2021 году рух дваровых супольнасцяў быў амаль цалкам падаўлены рэпрэсіямі. У дадатак у канцы студзеня 2021 мяне і маю сям’ю другі раз крануліся рэпрэсіі.

Вясной я ўсё ж вырашыў, што варта з гэтых лекцый зрабіць кнігу. І падчас месяцовага падарожжа па Украіне я і мая жонка пачалі “тэкставаць” гэтыя відэалекцыі. Напачатку я меркаваў, што дастаткова будзе перанесці мае словы ў тэкст, вычытаць іх, “прыгожа” перамаляваць суправаджальныя схемы і будзе гатова кніга. Але памыліўся. Гісторыя напісання і друку пацягнулася яшчэ на амаль пяць год – да траўня 2026 года.

Насамрэч само пісанне заняло каля двух год. Чаму? Пасля пачатку пісання ў 2021 годзе я доўга не меў дадатковай энергіі, каб працягнуць. Гэты час мы канчаткова перасяліліся на Палессе ў вёску, рамантавалі дом, адаптоўваліся да новага жыцця, да якога трэба было прызвычаіцца. Таксама пачалі будаваць адносіны сярод мясцовых жыхароў, ставячы на павагу да патэнцыялу і працы тутэйшых, а таксама рамёстваў жыхароў і пашырэнне гарызантальных сувязяў.

Аднак у кастрычніку 2022 году да нас прыйшло яшчэ адно выпрабаванне. Я і жонка былі чарговы раз арыштаваны. Каб пазбегнуць рэпрэсій, у канцы году мы вымушаны былі збягаць у іншую краіну.

Так пачалаўся новы раздзел майго жыцця і разам з тым гісторыі пісання гэтай кнігі. У Польшчы ўсё пачыналі “з нуля”: адаптацыі псіхалагічнай, культурнай, эканамічнай. І напачатку я спрабаваў пісаць і зрушыў справу з месца. Нават стварыў анлайн курс “Практычная сацыятэхніка”, які паспяхова пілатаваў увосень 2023. 

Пісалася не вельмі хутка. Бо ў 2023 і пачатку 2024 году прыйшлося змяніць некалькі месцаў жыхарства і перабрацца бліжэй да Варшавы. У гэты момант зарабленне на базавыя патрэбы (ежу, вопратку і аплату памяшкання) забірала ўвесь час. І цікава, што менавіта ў гэтым самым “дне капіталізма”, калі я працаваў у Макдональдсе і ледзь задавальняў патрэбы, пачаў актыўна пісаць. У канцы 2024 году меў дзве траціны напісанай кнігі.

У восень пашчаслівіла пазнаёміцца з Настай Кахан, якая разам з маёй жонкай, Святланай, стваралі навукова папулярны часопіс Pamyłka (на лета 2026 працягваюць ствараць) і дамовіўся на карэкцыю. Гэта мяне яшчэ больш заматывавала. Таму зіма 2024-2025 году была ў актыўнымі пісанні. Вясной у красавіку 2025 году я завяршыў рукапіс. Тэкст трапіў на вычытку. Як сказала Наста, аб'ём рукапісу склаў каля 1 200 000 сімвалаў. 

Летам, я пагутарыў з Ганнай Гейер, знаёмай яшчэ з часоў Фаланстара, і яна  згадзілася на вярстанне, а таксама прапрацоўку ілюстрацый (якіх сабралося 77) да кнігі. Гэта было цудоўнай навінай. 

Са Святланай да канца восені 2025 году мы сабралі фота, з якімі таксама быў нямалы клопат. Бо фота, якія мы мелі на сваіх кампутарах, былі канфіскаваны палітычнай паліцыяй разам з тэхнікай у 2020-2022 гадах. Разам з тым шмат вэбсайтаў, якія пісалі і ўжывалі патрэбныя для нас фота, перасталі існаваць. Але ўрэшце атрымалася сабраць больш за 80 прыстойных фота.

Зроблю крок назад. Вясной, 2025, пасля сканчэння напісання тэксту я выслаў рукапіс (некалькі тэмаў)  амаль ва ўсе існуючы беларускія выдаўніцвы і запытаў іх ці цікавы ім выданне  кнігі з такой тэмай. Большасць адповядаў мяне здзівіла. Бо не было размовы пра вартасць (ці нявартасць кнігі, яе пасаванне/непасаванне), але пра тое, што калі я маю бюджэт, яны могуць выдаць кнігу. Такі плачэўны стан беларускага кнігавыдання за мяжой, уласна прымусіў мяне падумаць пра самавыданне. 

Нашчасце я ўжо меў досвед у выданні зіна Забей у далёкіх двухтысячных, але кніга – гэта было ўпершыню. Я рашыўся, бо чакаць было няма чаго ў літаральным сэнсе. Летам я правёў невялікую краўдфандынгавую кампанію, сабраў грошы на друк кнігі. Канешне гэтай сумы не хапіла на аплату працы вёрсткі і вычыткі. Колькасць прадзамоваў натхніла працягваць справу, бо я змог пакрыць хаця б сам друк, а астатнія грошы планаваў зарабіць. 

Яшчэ, каб пашырыць веду пра кнігу спрабаваў зацікавіць розных імянітых беларусаў (сацыёлагаў, філосафаў, гісторыкаў), прачытаць маю кнігу (ці некалькіх яе тэмаў) перад друкам. Але нічога з гэтага не атрымалася. Па высыланню некалькіх тэмах, гэтыя людзі праз  некалькі месяцаў ці нават паў гады нічога не адпавядалі. Маўчалі. Таму вырашыў на іх цікавасць не спадзявацца і пачаў рабіць серыю стрымаў “Практычная сацыятэхніка”, у якой запрашаю людзей на размовы пра супольнасці: дзяліцца сваім досведам і бачаннем гэтай з’явы ў нашым жыцці і таксама раскрываю сваё бачанне супольнасцяў. 

Напачатку вясны 2026 Ганна прыслала паведамленне, што вёрстка кнігі амаль скончана. Вокладку зрабіла Света даволі хутка. У красавіку 2026 макет быў адпраўлены ў друк.

Трэба прызнаць, што ў Польшчы самавыданне (self-publishing) перажывае свой рэнесанс, тут друкарскія кампаніі робяць усё, каб зацікавіць пачынаючых і бывалых аўтараў максімальна самастойна выдавацца. Не сакрэт, што самавыданне дае больш свабоды самім друкарскі фірмам, але больш правоў і свабоды мае ўласна аўтар: які цалкам адказны за выданне і продаж – іншымі словамі маёмаснымі (аўтарскімі) правамі. Кніга дарэчы выдадзена пад адкрытай і свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons Attribution Share-Alike. Што дае і аўтару і чытачам максімальна свабоды ў выкарыстанні твора.

Падпісваю замоўленыя кнігі.

Такім чынам мая першая кніга пабачыла свет. У Польшчы. Я вельмі рады, што завяршыў справу. Бо гэту кнігу мне важна было скончыць для беларусаў і па-беларуску. 

Скончыўшы, кнігу адчуваю сябе трохі на раздарожжы. Так, ведаю, што выдаць кнігу – гэта адно, а каб яе прачыталі – гэта зусім іншае. Таму яшчэ магу прысвяціць нейкі час яе прамоцыі сярод беларусаў, як замежжа, так і ў самой Беларусі. Маё падарожжа па свеце з назвай “Беларусь” працягваецца, але ўмовы навокал абяцаюць, што гэта будзе пакручасты шлях Скарыны ў лічбавую эпоху.

PS

У гэтым блогу даступны ўводзіны і першая тэма. Калі ласка насалоджвайцеся чытаннем. А калі вам спадабалася, можна замовіць цалкам электронную ці папяровую версію, альбо проста падтрымаць мяне на байміэкофі.