Мару пчалярства на хмарачосах ці што атрымалася ў Мінску за 2021 год

На гэты раз раблю аналіз стасоўна другога эксперымента з пчалярствам ў горадзе. Тут жа абазначу свае планы ўрбан пчалярства на 2022 год. Дарэчы папярэднія задумы здзейсніліся, і іх вынікі натхнілі працягваць.

Як распавядаў ужо ў пазамінулым 2020 годзе мае пчолы жылі 2 тыдні на балконе. І зрабілі цуда. 1. Выжылі. 2. Прынеслі шмат ураджаю і 3. Пасябравалі з суседзямі. Гэтыя тры вынікі прымусілі мяне паўтарыць эксперымент у 2021 годзе толькі з іншымі ўмовамі. Што ж адбылося?

Для рэгулярнага назірання за маімі актыўнасцямі можна падпісацца на @smartpaseka ў інсце.

Працягласць

Пчолы на гэты раз выстаўляліся на 4 месяцы. З першай паловы красавіка па другую палову ліпеня. Гэта даволі працяглы час. Амаль увесь сезон.

Лакацыя

Вулікі змяшчаліся ў раёне Аэрадромнай і мега будоўлі Мінск-Мір у невялікім садзіку, каля 10 метраў ад прыватнага дома, дзе жывуць людзі.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by БЖ-БЖ (@smartpaseka)

 

Нектараносныя культуры

Перад аналізам забранага варта ацаніць кармавую базу пчол. У Мінску можа быць шмат нектарасносаў, але нас цікавяць толькі тыя, якія могуць забяспечыць ураджай для чалавека (так званы таварны мёд).

Варта заўважыць, што на адну пчаліную сям’ю трэба даволі вялікія масівы квецені дрэў ці траў. Асобна квітнеючы мардоўнік на клумбе для дома, ці куст парэчак, ураджай не прынясуць. Таму мы факусуемся на тых культурах ў Мінску, якіх расце шмат і пажадана гектарамі.

Вясна, красавік - гэта вярба і клён.

Вясна, травень - гэта дзьмухацец і пладовыя дрэвы. У некаторых частках Мінска сады засталіся.

Лета, чэрвень - гэта ліпа.

Ліпень - гэта ліпа.

Жнівень - гэта сумнік (але ён у асноўным на ўскрайку Мінска)

Аналіз

Вядома, што лёт пчол можа дасягаць каля 10 км. Але прадуктыўны лёт, гэта значыць палёт пчалы, які прыносіць запас (ураджай) у вулік, - гэта каля 3 км. Паглядзеўшы на мапу ніжэй, можна дапусціць, дзе і з чаго пчолы бралі ўраджай.

На мой погляд у перыяд травень пчолы эфектыўна назапашвалі нектар і пылок з дзьмухаўца (яго у гэтым годзе не паспелі ў шмат якіх месцах скасіць), а ў перыяд чэрвень-ліпень - гэта была ліпа (два віда). Квітнення больш канкурэнтных культур не назіраецца ў абазначаным раёне і ў абазначаны перыяд.

Таксім чынам, пчолы ў асноўным збіралі дзьмухавец, ліпу і як падтрымку пладовыя дрэвы. Чаму выключаецца з ураджаю вярба. Хаця вярба з’яўляецца добрым пылка- і нектараносам - рэсурсы з яе ідуць на вясенняе развіццё сем’яў.

Вынікі па мёду

З кожнага вуліка атрымалася па 50 кг мёда. У суме 100 кг. Дзесці па 35 кг - ліпавага і 15 кг дзьмухавечнага.

Чаму ў гэтым упэўнены

Па-першае, водар і смак ліпавага мёду былі такія ж як і ў эксперыменце-2020. Нагадаю, што тады быў факусаваны 2-х тыднёвы збор з ліпы.

Па-другое, нектараносная база, такая ж, бо лакацыі і першага і другога эксперымента амаль супадаюць.

Ці гэта можна кушаць

У гэтым годзе я знайшоў сілы і час для правядзення лабараторнага аналіза мёду на ўтрыманне цяжкіх металаў, радыяктыўных элементаў, а таксама дыястазнага ліку (гэта колькасць перапрацовак нектару пчоламі) і пайшоў у Рэспублінскі Ветырэнтарны Цэнтр з паўтара кілаграмамі мёду…

І… вынікі парадвалі. Усе значэнні, па якім праводзіліся даследванні, не перавысілі норму, а шмат, якія былі ў некалькі разоў меней.

Цікава, што з улікам размяшчэння вулікаў на тэрыторыі насычанай аўтамабільным рухам і будоўлямі, пчолы змаглі знайсці чыстыя месцы.

Інфармацыя для больш прафесійных пчаляроў. Дыястазны лік таксама атрымаўся даволі добры. Глядзіце на фота ніжэй усе дэталі.

Аналізы мёду з Мінска 2021

Ці гэта бяспечна

Наконт легальнасці я зараз разважаць не буду, бо часы не тыя. Наконт бяспекі заўважу. Пчолам не цікавыя людзі. Калі людзі:

  1. не залазяць у гняздо або
  2. не раздразжняюць пчол перад лятком рэзкімі рухамі, пахамі або шумам.

Пчолы наогул не жадаюць адцягваць свой час і сваё жыцці на людзей. Ім трэба працягваць род. Таму граматна ўсталяваныя вулікі забяспечваюць мінімальны кантакт пчол і людзей, а часцей яго поўную адсутнасць з мінакамі і гараджанамі.

Яшчэ варта зазначыць, што сучасныя селекцыйныя пчолы (я працуз з бакфаст) спецыяльна культывуюцца, каб быць лагоднымі, памяркоўнымі і талерантнымі да людзей.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by БЖ-БЖ (@smartpaseka)

 

Яшчэ высновы

  1. Атрыманы прадукт экстра якасці і зместу.
  2. Мёд доўга захоўвае вадкі стан. Хто аднойчы паспрабаваў ліпавы мёд, яго ніколі не зблытае. Гэта дэлішыз.
  3. Пчалярства ў горадзе - эканамічна апраўдна. 50 кг з вуліка - гэта не мяжа. Можна развіваць поспех.
  4. Мёд прадукты ў горадзе - экалагічна дапушчальныя для ўжывання ў ежу людзьмі. Праверана, гл. фота вышэй.
  5. Пчолы змаглі адраіцца, а новыя маткі абляцецца перад зборам на ліпе. Робім выснову, што кіруемае раенне ўплывае на ўраджай таксама з пазітыўнага боку.
  6. Пчолы, якія пасля гораду былі перавезены ў загарадны тачок (месца зімовай лакацыі вулікаў 60 км ад Мінска) змаглі назбіраць яшчэ па 5+ кг сумнікавага мёду. 
  7. Пчолы пасля гарадской камандыроўкі выглядалі лепей. Зараз рана казаць пра зімоўку, але на зіму яны сыходзілі лепей, чым тыя, якія стаялі ў лугавой мясцовасці.
  8. Нарэшце вакол справы пачала утварацца супольнасць сімпатызуючых, гэта яшчэ больш зараджае)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by БЖ-БЖ (@smartpaseka)

Пра планы

Варта падзяліцца планамі. Бо магчыма знайду адзінадумцаў і асістэнтаў. Справа цікавая!

  • Эксперымент у Мінску будзе працягнуты.
  • Пашырыцца колькасць кропак у горадзе да 2-3. І колькасць сем’яў 3-5.
  • Плануемая працягласць, як у мінулым годзе 3-4 месяцы.
  • Да аналізаў, якія рабіліся дадасца пылковы для больш дакладнага вызначэння віду мёду.
  • Пачынаю падрыхтоўку да маіх аўтарскіх курсаў па пчалярству. Сачыце за блогам.

!!! Увага !!!

Вельмі жадаю знайсці месца на вялікім-высокім будынку. каб стартануць новы фармат гарадскога пчалярства - #пчолынахмарачосах.

Буду ўдзячны любой інфармацыі ці магчымасці размясціць пчол на дахах офісных, прамысловых або жылых будынкаў.

 

І яшчэ матывашка..

Калі ў 2018 годзе я падарожнічаў у Берліне ў канцы сакавіка, я заўважыў на клёнах, шмат пчол. Яны актыўна збіралі нектар і мною зусім не цікавіліся. Пасля я трапіў ў Берлін летам. Хто быў у гэтым горадзе, ведае, што вуліцы і паркі насычаны ліпамі. І гэтыя ліпы аблётваліся пчоламі вельмі актыўна. Вось гэтыя назіранні падштурхнулі мяне да пачатку гарадскога пчалярства ў Мінску.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by БЖ-БЖ (@smartpaseka)

 

PS

Невялікі агляд майго эксперымента ад Зялёнага парталу.