Пчолы ў горадзе. Мой другі сезон і планы'2021

Маю некалькі нагод напісаць гэты пост. Падчас выбрабаванняў ў калектыўнай барацьбе за свае правы і свабоды важна рабіць і стваральныя персанальныя планы. Гэта задае пазітыўны накірунак і натхняе іншых.

Тым больш пчалярскія сезоны заканчваюцца вясной. Таму зараз самы час. Куранят лічаць па восені, а пчол - па вясне. Пачнем!

Рапс

Мінулы сезон пачаўся вельмі імкліва. Пасля доўгай халоднай вясны заквітнелі рапсавыя палі і мае пчолы ўвязаліся ў авантуру збірання некатору рапса. Стварылі шмат мёду, але і шмат непланаваных клопатаў пчаляру.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

Вядома, што рапсавы мёд вельмі хутка зацвердзявае (у ім шмат пылку - бялку), таму прыйшлося у самым пачатку лета збіраць пощныя суперы (магазіны), ставіць пустыя, запускаць медагонку, разліваць мёд, пакаваць яго. Гэта ўсё стварыла нейкі хаос і мітусню, бо я быў негатовы да такой вялікай колькасці мёда.

Што яшчэ расп падштурхнуў. Ройку. Пчолы даволі добра збіралі нектар, нарошчвалі сваю колькасць, перапаўнялі вулікі і паспяхова зляталі ў вырай. Для мяне пчалярства гэта хобі - я на пасецы не пастаянна, таму колькасць раёў маглі лічыць толькі суседзі. І лічылі.

Я лаяльна стаўлюся да ройкі. Але з-за таго, што вяду лінейку пчол бакфаст, мае маладыя маткі зляталі, так і не папрацаваўшы летам. У гэтым годзе буду набываць новых.

Якія высновы раблю па дадзенаму досведу. Пры наяўнасці палёў рапса побач з пасекай, па-першае, неабходна ўсе вулікі, якія наладжаны на іншы мёд перавезці ў іншыя месцы: лес, балоты, луга. Куды заўгодна абы падалей ад рапсу на час яго цвіцення. Каб і соты былі чысцюткія, і каб мінімізаваць працу па адкачцы-сартыроўцы непланаванага мёда.

Па-другое, тыя пчолы, якія ўсё ж будуць пакінутыя на расп, неабходна запоўніць магазіннымі рамкамі без вашчыны, каб сем’і адбудавалі соты з новага якаснага воска, бо з рапсам мёду будзе досыць у любым выпадку.

Калгасы і аграномы

На сёння ў Беларусі склалася буйназямельнае дзяржаўнае сельская гаспадарка, дзе рэй вядуць высокамеханізаваныя інтэнсіўныя і экстэнсіўныя падыходы апрацоўкі палёў. Для атрымання вялікіх ураджаяў арганомы выкарыстоўваюць шмат угнаённяў і атруты супраць паразітаў, а заадно людзей і пчол.

Разумеючы дадзеную праблему, яшчэ зімой я заехаў да топ-мэнэджэраў гэтых аргахолдынгаў і напісаў заявы. У заявах я прасіў, каб мяне папярэджвалі загадзя аб любых апрацоўках палёў. Загаддзя - гэта значыць я буду мець магчымасць прыехаць з Мінску і ізаляваць на час патравы пчол, тым самым выратаваць іх ад адтручвання.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

Адзін холдынг ніводнага разу мне не набраў і СМС нават не скінуў - гэта агракамбінат Літвяны. А другі аргагігант Дзяржынскі папярэджваў днём за пару гадзін да патравы. Ужо было нерэальна прадухіліць кантакта пчол з пестыцыдамі, бо пчолы вылятаюць з 6:00 раніцы. Гэта значыць іх трэба зачыняць нанач. Але гэта агранонам відаць “не паняць”. А рабочм і падаўна, бо яны маюць заданне.

Карацей праблема выкарыстання пестыцыдаў на палях, а таксама цэнтралізаванай экстэнсіўнай гаспадаркі не суліць лёгкага жыцця, ні пчолам, ні пчалярам. Гэта рэальнасць, якую трэба мяняць.

На ліпу

2019 год я шукаў месца ў горадзе дзе магу паставіць вулік, але не дачакаўшчыся пазітыўных адповядаў вырашыў папілоціць на сваім гаўбцы (балконе) некалькі тыдняў падчас квітнення ліпы.

І хочацца сказаць, што пілатаванне атрымалася на 10+. Бо было сабрана 35 кг, чысцюткага ліпавага мёду адной сям’ёй. За ўвесь час у пакой заляцела 3-4 плачы, бо ён быў пастаянна адчынены для праветрывання і знаходзіўся ў 3-х метрах ад майго працоўнага месца. Я працую дома за кампутарам.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

Якія высновы. Насамрэч найбольш складаныя моманты ў гарадскім пчалярстве - гэта занесці вулік на гаўбец і спусціць яго. Цяжкі. Таксама першыя 1-2 дні пчолы робяць аблёт, таму могуць нібыта без сэнсу круціць-вярцей вакол вокнаў, што можа напужаць несвядучага.

Цікава, што вулік на балконе сур’ёзна паглыбіў нашу інтэграцыю з суседзямі. Мы ладзілі салодкі стол у двары. Мясцовыя жанчыны вельмі зацікавіліся, як можна нам далей пашыраць абмен.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

Забягаючы наперад. Пчолы, якія збіралі ліпавы нектар зімавалі добра. І гэта пры умове, што вулік Падарожнік яшчэ пабываў два месяцы на горным тачку.

Больш разгорнутыя агляды можна глядзець у інстаграме і чытанні артыкулаў у медыя.

Горны тачок

Горны тачок знаходзіўся ў Кучкунах, гэта вёска недалёка ад Ракава, каля 45 км ад Мінска. Знаходзіцца на вельмі перасечанай мясцовасці з крутымі (па нашых паляшуцкіх мерках) пагоркамі.

Мы туды прывезлі 4 вуліка з адводкаў. Адводкі - гэта пчаліныя сем’і, якія ствараюцца пчаляром закошт раздзялення асноўнай сям’і на 2 часткі. Я стварыў 4 адводкі для горанага тачка і вывез іх яшчэ напачатку траўня з асноўнай пасекі.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

Халодная вясна доўгі час не давала маладым сем’ям стаць на ногі. Я нават у нейкі момант падкарміў пчол, бо ў іх быў галяк з прыпасамі. Але ў канцы чэрвеня 3 з 4 сем’яў усё ж змаглі прыжыцца.

Што здарылася з адной? Нешта здарылася з маткай. Складана сказаць, што дакладна, але пры аглядзе вуліка, яе не ўдалося знайсці, прыйшлося аб’яднаць застаўшыхся пчол з іншай больш моцнай сям’ёй.

Па выніку сем’і з горнага тачку прынеслі па 20-25 кг мёду, які акрамя водара лугавых кветак меў грачышны флёр і таму цёмнае адценне.

Варта адзначыць, што сем’і, якія былі на горным тачку таксама перазімавалі нашмат лепей чым тыя, якім давялося пасмакаваць рапсу на асноўнай пасецы.

Медагонка

Так, ураджай у мінулым годзе быў вышэй за чаканы, што канешне не можа не радаваць пчаляра. Адначасова непрапарцыйна ўзрасла праца.

Якая праца? Як ужо узгадваў - гэта аперацыі з рапсавым мёдам. Таксама колькасць адкачак мёду павялічылася. І ў суме склала 6 разоў. Гэта канешне вельмі добра з пазіцыі разнастайнасці ўраджаю. Тут пытанне маштабуемасці і планаў пчаляра.

Кожная адкачка мёду суправаджаецца запускам медагонкі, а праца медагонкі - гэта сумежныя клопаты: яе падвойнае мыццё, гэта падрыхтоўка рамак, падрыхтоўка тары і разліўка. Карацей, гэта шмат аперацый, якія акрамя сіл забіраюць час. Бо з мёдам нельга хутка працаваць. Мёд патрабуе ўвагі, канцэнтрацыі. Ляцелі дні.

Высновы наконт медагонкі. У будучым усё ж медагонку прыйдзецца карыстаць, бо ёсць у планах жаданне працягнуць працаваць з кветкамі: ліпай, верасам, кіпрэям, малінай і інш. Плюс шмат сваякоў і знаёмых спажываюць мёд у вадкім выглядзе. Як альтэрнатыву медагонцы задумваюся над прэсам.

У чым перавагі прэса. Па-першае, выціснуты мёд па якасці лепш, чым вытрахнуты з дапамогай медагонкі. Па-другое, выцісканне мёду - гэта менш часазатратная аперацыя, чым медагонка. Нарэшце - прэс больш кампактны для транспарціроўкі і захавання ў розных месцах.

Якія мінусы прэса. Асноўны і адзіны недахоп, які зараз бачу, - гэта разбураецца суш, значыць, яе прыйдзецца наступны раз пчолам ствараць нанова. А па словах старажыл, суш - гэта залаты запас пчаляра. Дапускаю. Што яны мелі на ўвазе суш для гнязда, а не для супераў.

Баначкі

У працяг тэмы здабычы мёду. Тара. Насамрэч злішкі мёду, калі набываюць, частуеш сваякоў, сябраў - усё гэты выпадкі патрабуюць тары.

Такім чынам, мёд з вялікай тары неабходна перагружаць ў малую. Асабліва гэты працэс балючы, калі мёд застывае. Запаўненне баначкі пераўтвараецца ў працэс здабычы руды адкрытым спосабам.

Другі момант, што баначак патрэбна даволі шмат. Уявіце, што вы атрымалі 300 кг мёду. Як гэта адбылося ў маім мінулы сезоне. 300 кг - гэта рэальна з 10 вулікамі ў добры сезон і з умелымі рукамі =)

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

Для ўпакоўкі ўсяго - вам неабходна каля 200 літраў тары. Калі гэта паўлітровыя баначкі (самы хадавы аб’ём), вам неабходна 400 баначак. Калі гэтыя баначкі меншага аб’ёму, што таксама часта патрабуецца, патрэбна яшчэ некалькі сотняў такіх баначак. Гэта выклік. І выклік не столькі ў колькасці баначак, колькі ў колькасці і часе аперацый па запаўненню гэтых баначак.

Таму, ў гэтым годзе паспрабую мінаваць фазу “вялікая тара” і сканцэнтруюся на запакоўцы адразу ў баначкі. Магчыма мёд будзе (raw honey) сырым (крафтавым) - з невялікай колькасцю воска, але колькасць часу на ўпакоўку радыкальна зменшыцца і якасць павялічыцца.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

Зімоўка

Так, пчол лічаць па вясне і вясной падбіваюць сезон. Ва ўсялякім разе я гэткі падыход прымаю і буду працягваць такую традыцыю.

Калі коратка. Зімоўка была няпростай.

Нават яшчэ позняй восенню адна, падавалася б даволі паспяховая, сям’я некуды знікла, пакінуўшы шыкоўны запас корма пасля сябе. У чым прычына, мне складана гадаць. Магчыма, гэта кляшчы, магчыма, гэта пестыцыднае забруджанне накапілася.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

У канцы лютага была праведзена яшчэ адна праверка і апынулася яшчэ мінус тры сям’і. Бачна, што гэтыя сем’і не зляцелі, а скончылі сваё жыццё ў вуліках((. Што тут можна дадаць: значыць, умовы там былі невыносныя… Гэта пытанні да пчаляра.

Астанія сем’і больш менш захоўвалі пазітыўны стан. Але гэткія згубы складаюць каля 30% пасекі. Гэта выклік. Ёсць над чым задумацца ў гэтым годзе.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)

Арганік

Яшчэ важным момантам мінулага году, стала мая адмова ў выкарыстанні любых хімічных лекаў (сінтэтычных антыбіётыкаў) для пчол. Я перайшоў на настоі палыну, сасны і малочную сываратку.

Арганічнае пчалярства нашмат складаней, бо патрабуе большай увагі да прафілактыкі і пастаяннай працы з пчоламі. Падтрымліваць пчол патрэбна пастаянна падчас сезону. Любое неправільнае дзеянне або зацягванне, можа прывесці да такіх вынікаў. У другой палове 2020 году, з-за арыштаў, мне прыйшлося некалькі разоў зацягнуць працу з пчоламі, што магло таксама сказацца, але ўсё ж я гляджу на ўсё аптымістычна.

Колькасць мёду мне, сваякам, сябрам дастакова. А колькасць пчол вельмі хутка можна множыць за сезон. Некаторыя могуць павялічыць колькасць пчол у 2-4 разы за сезон. Таму папярэднюю колькасць, змагу узнавіць і нават нарасціць у шмат чым у гэтым, трэцім для мяне сезоне.

Планы-2021

Па-першае, у пчол будзе шмат падарожжаў на лясны, балотны і мяды, і ў іншыя рэгіёны Беларусі.

Па-другое, працягнецца гарадское пчалярства з пашыраным тэрмінам трымання пчолаў у гарадскіх умовах (2 месяцы) і пілатаванне адмысловых арганік-вулікаў для горада.

Па-трэцяе, паспрабую адцісканне сотаў, стварэнне адвоткаў, новы спосаб падсадкі маткі, вярну колькасць вулікаў у дазімовы перыяд, працягну эксперыменты з арганічнымі сродкамі дагляду за пчоламі.

Нарэшце, больш увагі надам працы з драўлянымі вулікамі і павялічу іх колькасць на сваёй пасецы.

Вядома будзе яшчэ шмат нечаканых і непланаваных адкрыццяў і эксперыментаў, пра якія буду паведамляць у інстаграме. Падпісвайцеся.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Бж-Бж (@smartpaseka)