У канцы чэрвеня я знаёміўся з рэформай мясцовага самакіравання ва Украіне. Але, між іншым, мяне зацікавіў таксама тамтэйшы стан адкрытых дадзеных (далей, АД - цікавая абрывіятура). Таму тут вычэпліваю патрэбную сабе інфу і рэфлексую.
Што ж рэфлексую?
Перш за ўсё, мне важна вызначыць праблемы ў сучаным развіцці АД у Беларусі, праз досвед Украіны і адказаць на пытанні: дзе на першых кроках адкрытыя дадзеныя могуць працаваць больш эфектыўна, і што можа быць тормазам увядзення палітык адкрытых дадзеных у Беларусі?
Даю сваё вызначэнне АД:
Адкрытыя дадзеныя (АД) - гэты звесткі, якія збіраюцца, накопліваюцца дзяржаўнымі ворганамі, інстытутамі, установамі, прадпрыемствамі і становяцца даступнымі для шырокага кола грамадзян праз сеціва інтэрнэт, у тым ліку для машыннай апрацоўкі. Важна падкрэсліць, што для адкрытых дадзеных характэрна з’яўляюцца даступнасць, адкрытасць, паўната, яснасць, а таксама машыначытаемасць фарматаў (тэкставыя фарматы, электронныя табліцы). Прыкладам адкрытых дадзеных могуць служыць метэа-, геа-, сельскагаспадарчыя дадзеныя.
З пабачанага ва Украіне хачу адзначыць асноўных тры моманты:
Першы момант
Ва Украіне маюцца заканадаўчыя і арганізацыйныя захады ў дачыненні да адкрытых дадзеных. На заканадаўчым полі гэта:
- закон “Пра доступ да публічнай інфармацыі” (з папраўкамі ад 2015),
- пастанова ўраду і
- дарожная мапа.
Вышэй абазначанае рэгуляванне замацавала прынцып праактыўнай публікацыі АД распарадчыкамі, замяніўшы ранейшы рэактыўны прынцып, які заключаўся ў неабходнасці запытваць у дзяржворганах патрэбную інфармацыю і чакаць адказу (як зараз у нас).
З арганізацыйных захадаў разгорваецца інфраструктура АД. Ёсць, як цэнтральны партал АД, так і мясцовыя сайты. Што цікава, таксама пачалі з’яўляцца сайты сумежнай скіраванасці, напрыклад, пра бюджэт.
Другі момант
Грамадскія арганізацыі ва Украіне пакуль не шырока, але ўжо пачалі выкарыстоўваць АД. Найбольш яскравыя прыклады, якія давялося ўбачыць прысвечаны кантролю гарадскіх саветаў дэпутатаў (рад), або маніторынг паказчыкаў бюджэтных выдаткаў на ўсіх узроўнях. Прывяду некалькі прыкладаў:
- Антыкарупцыйны штаб. Займаецца мясцовымі бюджэтамі і маніторынгам іх распіла (адпаведнасці зробленага прынятым рашэннням). Напрыклад, рамонты дамоў, двароў, навучальных або медычных установаў у Кіеве.
- Ініцыятыва ДаніМіст арганізацыі АПОРА, замаецца прасоўваннем і развіццём мабільных дадаткаў, якія выкарыстоўваюць адкрытыя дадзеныя розных гарадоў, або іншы праект паімённага маніторынга рашэнняў, якія прымаюць дэпутаты.
Трэці момант
Найбольш шырока выкарыстоўваюцца адкрытыя дадзеныя журналістамі. Напрыклад, у Івана-Франккоўску мясцовае анлайн медыя “Курс”, стварае па 4 якасныя журналіскія матэрыялы ў месяц.
Што выйграюць удзельнікі руху за АД?
Перш за ўсё дзейнасць дзяржаўных ворганаў, уладных палітыкаў становіцца больш празрыстай для грамадзян і таму больш прадказальнай, у тым ліку грамадзяне маюць больш магчымасцяў быць падрыхтаванымі да адстойвання сваіх правоў.
Па-другое, з аднаго боку, грамадскія арганізацыі накопліваюць свой экспертны патэнцыял, адкрываюць для сябе новыя формы дзейнасці, напрыклад, ствараючы візуалізацыі стану той ці іншай сферы. З іншага боку, грамадскія арганізацыі маюць шырокія магчымасці прыцягнення замежных фінансаў для праектаў, а таксама гібкія інструменты даследвання патрэбаў грамадства. Варта дадаць, што грамадскія арганізацыі пачынаюць больш звяртаць увагу на сваю празрыстаць, робячы публічныя справаздачы сваёй дзеёнасці: Цёплае месца (Івана-Франкоўск).
Па-трэцяе, прэсе адкрытыя дадзеныя даюць - хлеб. З’яўляецца процьма магчымасцяў для журналіскіх даследванняў, інфаграфікі і іншых інфармацыйных нагодаў. Вось адзін з прыкладаў візуалізацыі.
Як успрымаюць грамадскія арганізацыі адкрытыя дадзеныя ў нас
“Хто знаёмы з паняццем адкрытыя дадзеныя?” - я запытаў у слухачоў падчас сённяшняй сустрэчы грамадскіх актывістаў у Мінску.
Дзесці каля 20% прысутных, хто меў уяўленне пра адкрытыя дадзеныя, паднялі свае рукі. Вядома я не размаўляў з кожным, але з кім удалося перакінуцца славечкам, атрымаліся такія думкі:
- Існуе патрэба ў веданні заканадаўства: для граматнага запыту дакладнай інфармацыі ў дзяржворганаў. Як не іранічна гучыць, гэта патрэба ў веданні пошуку крыніц той самай самай нарматыўнай і прававой інфармацыі і інфармацыі пра тое, дзе шукаць патрэбныя дадзеныя.
- Другая праблема - гэта дадзеныя пра ўласнікаў або распарадчыя ворганы, якім належыць той ці іншы зямельны аб’ект у розных кутках Беларусі. Сутыкнуліся з прыкладам, тэхнічных прававых актаў звязаных з прылеглай тэрыторыяй гандлёвых аб’ектаў у Аксакаўшчыне, або належнасць той ці іншай дарогі ў раёнах Брэста. Па словах брэстскіх актывістаў у іх горадзе ёсць шэраг “бясгаспадарчых” дарог, якія ніхто не думае рамантаваць.
- Таксама праявілася штогадовая праблема няведання арганізацый адна адну нават у сферах, на якіх яны самі факусуюцца.
Першая выснова
Пасля яшчэ некалькіх невялікіх размоў раблю выснову. Разуменне і фармулёўка сваіх патрэб АД сярод грамадскіх арганізацый зусім невялікая. Магчыма гэтаму прычына невысокая медыя адукаванасць, а магчыма не жаданне развівацца ў гэты бок.
Другая выснова
Гэта тое, што адкрытыя дадзеныя самі па сабе не маюць каштоўнасці. Уявім сітуацыю калі раптам заўтра дзяржава выкладзе свае шматлікія датасэты ў агульны доступ. Ці будзе гэта інфармацыя адпавядаць патрэбам грамадзянскай супольнасці і простых грамадзян? Як яны яе могуць выкарыстаць?
Трэцяе выснова
Насамрэч адкрытыя дадзеныя і ва Украіне найбольш эфектыўна працуюць, калі яны камбінуюцца з іншымі сродкамі (электронна)удзелу грамадзян. Напрыклад, праекты кантроля тэндэраў і пастаўшчыкоў паслуг або тавараў па тэндэрах.
У той час варта разумець, што ні прыняццё закона па АД, ні стварэнне парталу АД не вырашае праблемы размеракавання праўна-ўладных адносінаў. Яно толькі дае шанец гэта зрабіць. Але калі няма ведаў пра прыладу "як зрабіць?", шанец можа быць упушчаны. Ці ўжо ўпушчаны?
Паглыбімся ў праблему
На сёння існуе вялікі падзел і няроўнасць паміж, з аднаго боку, ведамі грамадства, як кіраваць і арганізоўваць веды і, з другога боку, кучкай гікаў, якія ведаюць сучасныя тэхналогіі аўтаматызацыі і перапрацоўкі інфармацыі, але якіх таксама лёгка раскупіць карпарыцыямі або дзяржавай для сваіх вузкіх патрэб.
Насамрэч, ужо зараз наша дзяржава актыўна манетызуе дадзеныя і кантэнт створаныя за кошт падаткаплацельцаў. Ёсць прыклады такой “прыватызацыі” (насамрэч распіла), адукацыйных, заканадаўчых, геаграфічных, метэа- дадзеных, у тым ліку персанальных дадзеных (праз камунальныя схемы), прадаючы датасэты сваім блізкім камерцыйным кампаніям.
У выніку ствараецца сітуацыя, калі самыя смачныя кавалкі захоплены. Ці будуць яны аддадзены грамадзянам? У якім выглядзе? Пры якіх умовах? Нарэшце, якія дадзеныя патрэбны самаму грамадству?
Апошняе пытанне, гэта першае, што неабходна зрабіць на шляху разбурэння “мартыцы” і рэалізацыі нашы [лічбавых] правоў.