Пасля студый на юрфаке БДУ яшчэ больш упэўніваюся, што права - гэта прылада ў руках трымальнікаў улады. У гэтым жа кантэксце варта разумець і так званае аўтарскае права - капірайт. Калі мы забываем гэту ісціну, ўзнікае поле для ідэйных спекулянтаў і палітычных троляў.
У гэты допісе раскрыю першы з двух прыкладаў, які пакажа механізм прыватызацыі не толькі матэрыяльнай маёмасці грамадзян, але і нашых нематэрыяльных, але вельмі істотных правоў.
Гэта тэма можа быць цікавай не толькі журналістам для даследвання, але і пракурорам. Канешне з папраўкай на лід да гэтага паста. Першы прыклад будзе прысвечаны распаўсюду базавых ведаў (доступа да ведаў), а другі распаўсюду ведаў пра законы.
Што кажа ўрад?
Пачнем з першага. Мы ведаем, што права на адукацыю замацавана ў шматлікіх законах як у нас, так і ў міжнародных дакументах, якія Беларусь ратыфікавала. Пяройдзем на ўрадавы партал, прысвечаны электронным падручнікам і адкрыем любы з іх.
Гледзячы, на подпіс пад магчымасцю скачаць падручнік:
“Все права защищены. Воспроизведение электронной версии учебного пособия или его части с целью извлечения прибыли (в коммерческих или рекламных целях) без разрешения правообладателя(ей) ЗАПРЕЩЕНО. Нарушение прав правообладателей преследуется по закону.”
Міністэрства адукацыі выразна дае зразумець, што выкарыстанне для камерцыйных мэтаў без дазволу праваўладальнікаў - забаронена.
Але вядома, што напісана на сайце можа быць хуценька зменена, тым больш у падвале сайта прапісаны капірайт, які забараняе ўсё, нават некамерцыйнае выкарыстанне.
Калі нават прыняць да ўвагі подпіс пад скачваннем падручніка, там не прапісаны, ні правы праваўладальнікаў, ні правы карыстальнікаў, а толькі - пудзіла. Наогул, з кропкі гледжання юрыстаў, зроблена вельмі тапорна і не дае адназначнасці, як можна выкарыстоўваць падручнікі без парушэння нават такога суворага закону (капірайта).
Таямніца выключных правоў
Некалькі месяцаў назад я раптам трапіў на рэсурс, які прапанаваў вучням паставіць мабільнае прыкладанне з адаптаванымі падручнікамі сабе на планшэты або смарфоны, канешне за гадавую абанентскую плату.
Як бачым на галоўнай старонцы надпіс, што дадзены праект замоўлены (так!) Міністэрствам адукацыі. І на гэта выкарыстаны народныя грошы з Інавацыйнага фонда. З першага погляду такі праект можа падацца прагрэсіўным. Але чаму прагрэс даступны толькі для абраных Міністэрствам адукацыі, а менавіта гэтай фірмы - “Сакрамент ІТ”?
Вядома я не праводзіў больш глыбокае даследванне. Але тут узнікае шэраг пытанняў. Як абдываўся тэндэр на падобны праект? Ці ведаюць усе аўтары пра яго рэалізацыю і атрымліваюць сваю капейку? Чаму “Сакрамент ІТ” у правілах карыстання ўказвае на “выключнасць” сваіх правоў на кантэнт на сваім партале, калі гэта ёсць перапрацоўка кантэнта з сайта Міністэрства адукацыі? Калі ўсё ж гэта тычыцца перапрацоўкі, чаму няма ўказання на гэты факт?
“Исключительные права на Контент, размещенный на Портале: Все объекты, размещенные на Сайте, в том числе элементы дизайна, текст, графические изображения, иллюстрации, видео, скрипты, программы, музыка, звуки и другие объекты и их подборки (далее - Контент), являются объектами исключительных прав Администрации Портала и других правообладателей. Все права на эти объекты защищены.”
Апошні абзац уваходзіць ў супярэчнасць нават з тым надпісам, які пазначаны на сайце Міністэрства адукацыі. Наогул ці адносіцца база звестак са змесцівам падручнікаў да “Кантэнта” гэтага сайта?
Але гэта насамрэч ужо дэталі.
Бо неабазнанаму ў прававых тонкасцях карыстальніку ўцяміць такія хістрасплеценія можа быць не падсілу. І хутчэй за усё будзе зроблена выснова, што лепей нічога не рабіць з Кантэнтам, бо можа быць парушэнне або праігнараваць. У другім выпадку ўзнікне факт прававога нігілізма. І першы, і другі сцэнар - гэта негатыўная з’ява для грамадства.
Як адбываецца прыватызацыя
Такім чынам, вышэй апісаны прыклад паказвае, як веды (прычым базавыя - значыць, гарантуюцца Канстытуцыяй), становяцца прыватнай уласнасцю абранай прыватнай фірмы. Адначасова з гэтым адбываецца лічбавая дыскрымінацыя: паводле коштаў за доступ, змяншаецца ўстойліваць распаўсюду ведаў і наогул ствараецца арыал эксклюзіўнасці, што толькі вялікія канторы блізкія да ўлады могуць займацца лічбавай перапрацоўкай ведаў, створаных за бюджэтныя сродкі. Усе астанія зацікаўленыя выключаюцца і не прымаюцца да ўвагі.
Такое перацяканне рэсурсаў ад грамадзян да прыватных уладальнікаў называецца прыватызацыяй. Вышэй апісаны прыклад прыватызацыі ў сваю чаргу пашырае магчымасці прыватнага сектара, але звужае магчымасці шматлікіх грамадзянскіх ініцыятыў (у тым ліку некамерцыйных), якія не маюць такога ўплыву на урад, як вышэй абазначаная фірма. Капірайт (“аўтарскае права”) у дадзеным выпадку выкарытоўваецца як інструмент гэтага пераразмеркавання.
У дадатак, да напісанага, наша дзяжава ў адсутнасць развітай эканомікі манетызуе, тое, што павінна быць у грамадкім набытку. Забараняючы. закрываючы веды для большасці сённяшняя дзяржава адкрывае доступ да грамадскага набытку меншасці. Гэта стварае сур’ёзны перакос у праўна-ўладных адносінах. Як вынік, мы бачым звужэнне такіх (лічбавых) правоў чалавека як:
Права на адукацыю, якое звужаецца праз экслюзіўнае стварэнне і узнаўленне электронных падручнікаў толькі абранымі актарамі (вялікімі камерцыйнымі кампаніямі), а за ім права на ўдзел культурным і грамадскім жыцці.
Права на (эканамічнае) развіццё як дробных прыватных ініцыятыў грамадзян, так і эканомікі ў цэлым, прыватызуючы і манапалізуючы грамадскі набытак (абмяжоўваючы доступ да рэсурсаў), у тым ліку, ствараючы непразрыстыя карупцыйныя схемы ў кіраванні.
Працяг будзе...
ЗЫ
Вокладка для гэтага допісу ўзята з падручніка скачанага з Е-padruchnik.