Даследванне пылку ці думкі пра магчымасці

Учора ўрэшце расчахлілі сучасны мікраскоп, які атрымалася зафандрайзіць з дапамогай Вікімедыя і Wikimedia Polska. І гэтым інструментам зможам карыстацца, таксама маем больш менш добрую лічбавую камеру да яго да глыбокай восені. Што я раблю з гэтым мікраскопам. Даследую пылок медадайных раслін. Мэта - сфатаграфаваць пад мікраскопам пылок медадайных раслін, а фота заліць у Вікіпедыю ў адпаведныя артыкулы. І ў Беларускую, і ў Польскую Вікіпедыі.

У гэтым даследванні пылку удзельнічаюць знаёмыя польскія пчаляры і пчаляркі, з якімі пазнаёміўся за апошні год. На даследванне натхніла супольнасць Pszczela Wola (побач з Люблінам), дзе я маю двухгадовыя курсы па пчалярству (першы год амаль скончыў). Для мяне гэта не толькі штомесяцовыя сустрэчы з апантанымі прафесіяналамі выкладчыкамі-пчалярамі, але і сацыялізацыя, даслеванне як функцыянуе супольнасць агульнай практыкі - пчаляры.

Навошта я пішу гэты пост. Бо я ведаю, што ў Беларусі за апошнія тыдні былі арыштаваны два знаёмых вікіактывіста, адміністратара Вікіпедыі. З Вольгай Сітнік я знаёмы з 2011 году. З Максімам Лепушэнка магчыма нават раней. Вядома мы не па ўсім пытанням заўсёды былі згодны. Але па большасці знаходзілі паразуменне. Я паважаю гэтых людзей за іх апантанасць у стварэнні свабодных ведаў. Яны насамрэч гіганты, якія паказвалі сваім прыкладам, як апантана можна развіваць свабодныя і адкрытыя веды. Зараз гэтыя людзі ў турме, за тое, што яны падтрымліваюць свабодныя веды. Мне гэта вельмі горка казаць.

Прама зараз змяніць сітуацыю і вызваліць гэтых людзей, якія дбалі пра цяперашняе і будучыню беларускай веды я не магу. Але я пачаў гэты пост з станоўчага прыкладу. Я таксама звяжаны з вікіпедыяй ужо каля 15 год. Нават у бежанскіх умовах за другі год я раблю ўжо другі праект звязаны з вікісупольнасцю. Не так даўно скончыў даследванне беларускай Вікі-супольнасці, зараз пачаў вышэйапісанае даследванне пылку з польскімі пчалярамі.

Так, сотнямі беларусаў валанцёраў зараз Вікіпедыя рэдагуецца з Польшчы і яшчэ дзясяткаў краінаў, у якіх паважаюцца свабодныя і адкрытыя веды. Я спадзяюся, што людзі ў Беларусі прыедуць сюды, каб разам свабодна развіваць беларускія веды і сябе. Пакуль у нас няма сваёй бяспечнай тэрыторыі. Але радзіма - гэта не тэрыторыя, а людзі і сума сумесных здзяйсненняў.  Гэтыя адкрыцці і здзяйсненні можна рабіць разам.

ЗЫ
Трохі фота з даследвання пылку.