Якаснае даследванне беларускай вікісупольнасці. Частка 1

Даследванне робіцца з мэтай вывучэння магчымых кірункаў развіцця беларускай Вікімедыя супольнасці, як у Беларусі, так і па-за межамі.

Аўтар даследвання Mr. Zabej (Міхаіл Волчак).

Даследванне мая прыватная ініцыятыва, выконвалася мной на валанцёрскай аснове. Асноўнай прычынай можна назваць жаданне развіцця агульна - беларускага грамадства і ў прыватнасці супольнасці вікіактывістаў.

Час правядзення: 2023-24 гг.

У даследванні прыняла ўдзел 20 рэспандэнтаў, якія з’яўляюцца новымі і сталымі актыўнымі рэдактарамі ці адміністратарамі беларускага раздзелу Вікіпедыі. Больш за траціну ўдзельнікаў запаўнялі анкету з Беларусі.

Варта адзначыць, што роля рэдактар у Вікі супольнасці пасуе да ўсіх удзельнікаў, якія працуюць з кантэнтам, нешта правяць, дадаюць. Гэта базавая роля і вельмі шырока распаўсюджаная. Напрыклад у акадэмічным раздзеле беларускай Вікіпедыі 200-300 актыўных рэдактараў у месяц.

Дадзеныя і вынікі даследвання ананімізаваны.

Анкета ўтрымлівае 19 пытанняў з іх 17 якасныя і 2 колькасныя.

Гэта значыць ад удзельнікаў патрабаваўся час (у сярэднім 30-40 хвілін), каб выказаць сваё меркаванне, пазіцыю, ці раскрыць нейкую веду датычна Вікімедыя супольнасці Беларусі.

Асноўны выклік даследвання: працяглы (з 2020 году) палітычны крызіс (рэвалюцыя) у Беларусі. Які не даў магчымасць больш інтэнсіўна працаваць з удзельнікамі даследвання і атрымліваць больш адкрытыя адповяды.

Гэты тэкст будзе ўтрымліваць аналіз кожнага пытання. Некаторыя адказы будуць перададзеныя “як ёсць”, але большасць падагульнена аўтарам даследавання. Арыгіналы адповядаў захоўваюцца мной у шыфраваным выглядзе і будуць знішчаны праз год пасля публікацыі вынікаў.

Даследванне складаецца з двух частак. У гэтым тэксце будзе апублікавана першая частка:

Першая частка. Гэта аналіз адповядаў (іх групіроўка, класіфікацыя, прыярытызацыя, частковая інтэпрэтацыя, )

Другая частка. Гэта мае рэкамендацыі па магчымаму развіццю супольнасці на аснове атрыманых адказаў і ўласнага бачання сітуацыі.

Жадаю вам змястоўнага чытання і запрашаю на дыскусію. Пішыце мне falanster.by@gmail.com

Той, хто лічыць маю справу годнай можа пачаставаць мяне кавай, ці чымсьці іншым на Байміэкофі.

Падтрымліваць добрым словам і каментаром

Першае пытанне даследвання гучыць так: “Якая актыўнасць супольнасці можа быць цікавы для прыцягнення новых рэдактараў і ўдзельнікаў беларускіх вікі-праектаў?”

Насамрэч не памятаю, чаму я ўключыў гэта пытанне на першую пазіцыю. Аднак з больш чым 10 гадовага досведу і размоваў з вікіактывістамі Беларусі пытанне новых удзельнікаў не знікае: як знайсці рэдактараў, аганізатараў у вікікалектыў. Мне складана пагадзіцца, што гэта самае гарачае і важнае пытанне, але для разагрэву ўдзельнікаў даследвання яно падыйшло. Што маем?

Традыцыйна ёсць прапановы ладзіць конкурсы з прызамі, праводзіць майстар-класы ці курсы па карыстанні.

Некаторыя ўдзельнікі пазначылі, што неабходна больш кантактаў у медыя, сацыяльных сетках. Перад выхадам у людзі важна падрыхтаваць тлумачэнне, чаму прадстаўленасць у Вікіпедыі важна для народа, нацыі, дыяспары, ці асобнага грамадзяніна.

Іншыя заўважылі, што самі па сабе беларускія адукацыйныя праекты могуць развіваць цікавасць да Вікіпедыі. Гэта значыць вікіпедысты ладзяць асветніцкія пачынанні, і паралельна прамоўцяць Вікі падыходы і праекты сярод аўдыторыі гэтых праектаў.

Хтосьці адзначыў, што варта папулярызаваць тэмы, якія цікавы шмат каму: як спорт, мода, бягучыя падзеі, розныя навуковыя трэнды.

Цікавае меркаванне пра неабходнасць больш чалавечае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў супольнасці, чым стварэнне кантэнта: “знаёмства з кам’юніці, абмеркаванні, дыскусіі”, “афлайн-сустрэчы па дыяспарах”, “сустрэчы з выбітнымі беларускімі вікіпедыстамі, мо сустрэчу з папулярнымі людзьмі і вікіпедыстамі разам”.

У Беларусі можна ладзіць Вікі экспедыцыі па фатаграфаванні вёсак, асабліва знікаючых. Для ўдзельнікаў па-за Беларуссю можа быць вікіфікацыя месцаў, дзе працавалі, жылі, тварылі слынныя беларусы ў эміграцыі.

Адпраўляць абмасадараў з Вікіпедыі ў розныя калектывы, нефармальныя суполкі і дапамагаць “вікіфікаваць супольнасці”. Было цікавая прапанова праводзіць “Заняткі ў школах, універах па рэдагаванню Вікіпедыі”. Магчыма яна тычылася больш эміграцыі і дыяспары.

Сумеснай працай

Калі мысліць у вузка энцыклапедычным разуменні працы вікісупольнасці, у прынцыпе беларуская Вікіпедыя не заблакавана і інтэрнаўты (карыстачы інтэрнэту) з Беларусі могуць узаемадзейнічаць з рознымі пратформамі і праектамі вікімедыя супольнасці.

Але калі мы кажам навошта існуе гэта супольнасць Вікімедыя, то тут адразу становіцца відавочна, што неабходны адкрытасць і шырокі доступ беларусаў да тых ведаў: прычым як стваральнікаў, так і спажыўцоў. А гэтыя дзве групы знаходзяцца па розныя бакі мяжы. Вядома, што шэраг актыўных удзельнікаў пакінула Беларусь за рэпрэсій.

Таму я паставіў для супольнасці пытанне, як узаемадзеянічаць беларусам наогул у такім выпадку: Як вікі-супольнасць можа садзейнічаць большай камунікацыі беларусаў, якія засталіся на вялікай зямлі з тымі, якія вымушаны былі з’ехаць?

Шмат, хто адпавёў, што не ведае. Гэта сведчыць пра нейкую разгубленасць.

Папулярным атрымалася – разам рэдагаваць артыкулы, бо “гэта злучае і перадае энергію”. Як найпрасцейшы і самы чынны спосаб узаемадзеяння на думку некалькіх удзельнікаў апытання. “Працаваць разам з больш нейтральным кантэнтам і магчыма ў сумежных праектах як Вікісховішча, Вікіслоўнік.” “Ствараць невялікія чаты па 2-3 чалавека і там камунікаваць, калі небяспечны старонка “Абмеркаванне””.

Бачна, што не ўсе сваю актыўнасць рэдагавання звязваюць з супольнасцю наогул. Некалькі меркавання спыніліся на тым, што гэта не задача вікі супольнасці наладжваць такую празмежную камунікацыю.

Далей даволі агульнае – камунікаваць беларускай мовай. Было адно меркаванне, што трэба схаваць камунікацыю з тымі, хто ў Беларусі, бо “нават веданне, што чалавек у Беларусі - ужо павінна быць таямніцай…” з-за бяспекі вядома.

Некалькі вікіедыстаў выказаліся за тое, каб “дапамагаць беларусам наведваць Еўропу і ладзіць унутраныя мерапрыемствы”, ці “ладзіць анлайн сустрэчы, дзе могуць далучыцца вікіпедысты з усяго свету”.

Стабільная зацікаўленасць і chatGPT

У сувязі хваляй рэпрэсій, якая не спыняецца ўжо больш за 4 гады, мне было цікава даведацца, які маральны дух удзельнікаў. І таксама, каб вікіпедысты паспрабавалі параўнаць, як змяніўся гэты “ўнутраны дух” і мараль за апошні год – дынаміка 2023-2024.

1

Наконт дынамікі. Каля паловы ўдзельнікаў пазначыла, што рытм захаваўся тым самым Дзесьці траціна пазначыла, што актыўнасць трохі зменшылася па розных прычынах. І рэшта адпавяла, што мела радыкальныя змены ці ў большы, ці ў меншы бок, у залежнасці ад таго, нешта толькі пачаў, а ў некага змяніліся прыярытэты.

Зараз трохі паглыбімся. У асноўным бачна нармалёвая дынаміка адкрытай супольнасці. У адны ўдзельнікаў адбываецца рост, напрыклад “перакваліфікаваўся ў іншай ролі”. У кагосьці розны рытм. У кагосьці цікавасць ідзе хвалямі, год актыўнасць год паўза, ці падобныя хваляванні з рознай частатой. Гэта нармальна з’ява. Некаторыя іншыя ўдзельнічаюць з павышаным энтузіязму нягледзячы на тое, што групу Вікіпедыі ў ВК прызналі экстрэмістцкай (2024): “абы толькі час быў на гэта.”

Рэпрэсіі, якія працягваюцца ў грамадстве і караецца амаль любы актывізм паўплывалі на актыўных удзельнікаў толькі ад часткі. Яны перасталі “правіць артыкулы звязаныя з беларускай палітыкай і вайной ва Украіне”. Ці хтосьці скараціў свой удзел, бо “магчымасці часткова абмежаваны неабходнасцю трымацца законаў РБ”. Цікава, што ўдакладнення назвы законаў няма.

Адзін удзельнік адыйшоў ад актыўнага пісання, бо “Адбыўся канфлікт з адміністратарам-бюракратам” і не было механізма вырашэння гэтага канфлікта. Хтосьці трохі разачараваўся якасцю матэрыялаў, бо нехта пачынае перакладаць іншы артыкул і не заканчвае яго. Гэта таксама звычайны ход працы супольнасці, тут пытанне, як сама супольнасць вызначыць вырашэнне канфліктаў ці паляпшэння якасці зместу.

Адна з новых удзельніц выказалася: “.. сама мадэль (chatGPT) мне падказала перш-наперш ісці і рабіць унёсак у беларускую вікі, каб у яе была лепшая анлайн-база прыкладаў белмовы.”

Пашукавікі або налады ўласнага кампутара

Асобная тэма для прасунутых вікіпедыстаў з’яўлялася тое, як пашукавікі аддаюць змест па тым ці іншым пашукавым словам. Гэта пытанне прагаворвалася некаторымі вікіпедыстамі, таму я вырашыў яго ўключыць у даследванне.

Я сам шукаю беларускі кантэнт і часта не атрымліваю, тое, што ўжо ёсць у беларускім радзеле Вікіпедыі. Напрыклад, на пашуковае слова “дзьмухавец”, выдае “одуваньчик” руска моўнай Вікіпедыі і толькі на другой пазіцыі “дзьмухавец” з беларускай мовы. Праблема існуе, таму я вырашыў паглядзець, як шырока адчуваюць падобную праблему іншыя вікіактывісты. А калі адчуваюць, якое яны рашэнне бачаць.

2

Бачна што 75% апытаных вызначаюць гэтую з’яву як праблему і прапануюць свае рашэнні. Агульна яны накіраваныя на:

  1. Стваральнікаў пошукавікоў. Дзяўбсці распрацоўшчыкаў пашукавых сістэм, таксама “Прасоўваць альтэрнатыўныя пошукавыя сістэмы”. Ёсць меркаванне “стварыць свой пашукавік, прасоўваць пашукавікі, якія не ігнаруюць беларускія запыты, карыстацца раперамі, як дакдакгоў”.

  2. Палітычных актывістаў і дыпламатыю дэмакратычных аб’яднаных сіл. Адны ўдзельнікі лічаць, што “дэмакратычныя беларускія сілы мусяць размаўляць з карпарацыямі” і “ціснуць” на карпарацыі дыпламатычна, каб вырашылі “тэхнічнае” пытанне”. Прывялі прыклад, як такім чынам Украіна дамаглася выпраўлення сітуацыі. Іншыя ўдзельнікі, без узгадвання пасярэднікаў пішуць: “трэба звяртацца ў Гугл дзеля спынення дыскрымінацыі, бо выдае па-руску часцяком для артыкулаў, якія значна лепшыя па-беларуску, пры гэтым запыт ты робіш відавочна па-беларуску, акрамя як наўмыснай дыскрымінацыяй гэта ніяк назваць нельга”. Іншы дадае: “ Звязвацца з гуглом і яндэксам. Ці прымусіць праз суд :)”

  3. Асветніцкую дзейнасць. Асвета грамадзян больш карыстацца беларускім кантэнтам і наладкамі на сваіх кампутарах і смартфонах, а таксама ў пошукавіках. Раіць змяніць наладкі гугла менавіта на беларускую мову. Іншы ўдзельнік апытання кажа “я пішу слова, якое шукаю і слова "вікі" таму заўжды знаходжу, калі ёсць артыкул у белвікі”. “Варта вучыць людзей проста шукаць інфармацыю праз пашукавікі”.“.. для пачатку трэба прывучыць беларусаў самім спасылацца ў сацыяльных сетках на беларускую вікіпэдыю, а не на расейскую”.

  4. Папулярызатарскую дзейнасць. Найлепей “пашыраць кола карыстальнікаў Вікіпедыі праз сацсеткі”. Па прыкладу Украінскай Вікіпедыі.

  5. Саму вікісупольнасць і творчых людзей. Ствараць больш беларускага кантэнта. Самім вікі актывістам палепшыць якасць існуючага матэрыяла ў самім беларускім раздзеле. Хтосьці быў даволі самакрытычны, бо “для пачатку, трэба мець достойна развіты праект (рэд. Вікіпедыя), а не пералік стабаў тапонімаў, гідронімаў, зорак і інш. лабуды. Наяўнасць развітай вікіпедыі і вялікай суполкі - ужо ўвесістыя аргументы, з каторымі можна грукацца ў дзверы карпарацыі і заканадаўцаў”. Ці “часцей прывязваць да вікі-артыкулаў спасылкі на беларускамоўны кантэнт пры магчымасці выбару.” Некалькі ўдзельнікаў прапануе ствараць “больш артыкулаў і сайтаў з інфармацыяй па-беларуску”.

  6. Больш камунікацыі ўнутры сусветнай Вікі супольнасці. Хтосьці прапанаваў больш павялічыць працу з цэнтральным фонтам Вікімедыя, “бо яны працуюць з Гуглам”.

Удзельнікі не сароміліся у выказваннях “хай Гуглу будзе сорамна потым, шавіністы херавы” і прапаноўвалі у пошуку паставіць “ фільтр "-и"”. Ці больш лагоднае: “калі Гугл будзе распазнаваць "і" ў кірыліцы, а не атаясамляць яе з расейскай "и", гэта ўжо зможа дапамагчы.

А гэта наогул экзістэнцыянальнае: “у наладах уласнага кампутара надаць прыярытэт беларускай мове” ці “Пакуль у карыстальнікаў не будзе запыту на беларускамоўны кантэнт у цэлым, нічога не зменіцца і канкрэтна для вікіпедыі”.

Перадача вопыту новым пакаленням

Першае пытанне пра рэсурсы. Найперш мне важна разумець, які рэсур удзельнікі лічаць ёсць у наяўнасці і дастаткова для развіцця. Пасля высветліць, якіх рэсурсаў не хапае і нарэшце трэцяе рэсурснае пытанне будзе пра тое, якога рэсурса ёсць больш, чым неабходна, і супольнасць ім можа дзяліцца.

Пачнем з дастатковага рэсурса: Якіх рэсурсаў на ваш погляд дастаткова беларускай вікі супольнасці?

Некалькі ўдзельнікаў напісалі што няма ніякіх рэсурсаў. Але іншыя прапанавалі цэлы спіс. Гэты спіс я таксама спрабую падсумаваць. Каб можна было пасля параўнаць з катэгорыямі “дэфіцыт” і “прафіцыт”.

  1. Досведу. Хапае дасведчаных рэдактараў. “дасведчаных рэдактароў то хапае” Паўтарыла хіба 5 ці колькі чалавек =)

  2. Цікавага кантэнту. “Даволі шмат кантэнту на тэмы гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і культуры, а таксама палітычных матэрыялаў і ў некаторай ступені рэлігійнага кантэнту.”

  3. Ведаў. Хапае энцыклапедычных крыніц. Слоўнікі, літаратура. “У вікісупольнасці хапае кантэкставых рэсурсаў, то бок базы, на якую можна класці новыя артыкулы, і крыніц, адкуль чарпаць інфу і натхненне на напісанне.” “Нямала алічбаванай літаратуры ў Вікікрыніцах”.

  4. Гісторый поспехаў.

  5. Людзей.

  6. Тэхнічных магчымасцей. “Ну, сервер ёсць, медыявікі ёсць”, “сам інтэрфэйс вікі і сістэма падказак добрая”. “У тэхнічным пляне супольнасьць цалкам забясьпечаная, ніякіх дадатковых рашэньняў ня трэба.” “Тэхнічная падтрымка беларускай Вікі даволі моцная, шмат гаджэтаў, модуляў, шаблонаў перанесена. Правіць беларускую Вікі сёння вельмі прыемна і зручна (калі ведаеш, як)”. “Ужо нядрэнна перакладзены інтэрфейс бел. вікі, хаця ёсць, над чым працаваць. Калі я прыйшоў было заўважна горш”.

  7. Дастаткова жадання пісаць артыкулы ў людзей, якія ўдзельнічаюць у рэдагаванні.

  8. Культура камунікацый. “Выпрацаваліся добрыя практыкі вядзення дыялогу. Я паўтары гады ў Вікі і мне часцей за ўсё падабаецца ўзровень камунікацыі, хаця бываюць выключэнні ў некаторых удзельнікаў”.

Завяршу гэта пытанне меркаваннем: “Рук можна і больш, трэба перадача вопыту новым пакаленням, але агулам усё выглядае няблага”

Нам проста не хапае пачуцця бяспекі

Наступным маім пытаннем было наступнае: Якіх рэсурсаў не хапае?

Недахоп рэсурсаў можа сведчыць пра розныя з’явы, якія адбываюцца ў супольнасці. Напрыклад, (1) гэта можа быць змяншэнне агульнай энергіі ўдзельнікаў і немагчымасць развівацца, як гэта было раней, (2) з другога боку супольнасць развіваецца яшчэ больш дынамічна і патрабуе больш і больш рэсурсаў. Трэба адзначыць толькі ў Вікіпедыі на сёння больш за 330 тысяч артыкулаў (у двух раздзелах сумесна). Гэта вялікая экасістэма пастаянна развіваецца.

Тут таксама карыстальнікі вызначылі вялікі спіс рэсурсаў, я падбіў іх у групы і назваў.

Крыніцы

Камусці мала і хочацца больш “новых энцыклапедый”, “ якасных алічбаваных АК на беларускай мове” ці “Корпуса тэкстаў беларускай мовы, асабліва пасля абмежавання працы bnkorpus”.

Кантэнт

Гэты погляд вікіпедыстаў, але хутчэй з пазіцыі чытача:

  • Мала паглыбленасці ў спартыўную тэматыку, недастаткова распрацаваны артыкулы па гісторыі” “не хапае перакладаў артыкулаў пра міжнародную палітыку.”

  • Вось па той жа праваабароне і працы НДА слаба прапрацавана, хаця народу, які б мог напісаць штосьці цікавае, шмат”

  • Было б добра павялічыць колькасць візуальнага кантэнту, асабліва відэа. Таксама можна актыўней весці старонкі ў сацсетках з папулярызацыяй матэрыялаў.”

З пазіцыі рэдактара:

  • доступу да выданняў, якія неалічбаваны і немагчыма фізічна здабыць па-за Беларуссю”

  • свабодных крыніц фотаздымкаў”

  • Не хапае матэрыялаў (рэд. крыніцаў?!) на беларускай мове на вузкаспецыялізаваныя тэмы эканамічнага, медыцынскага, прыродазнаўчанавуковага, спартыўнага, тэхнічнага і лінгвістычнага профілю, а таксама матэрыялаў датычных моды, шоу-бізнеса, камп'ютарных гульняў.”

Людзі

Калі “рэдактараў” хапае, але існуе дэфіцыт удзельнікаў у іншых ролях. Якіх? Напісаў падагульніў у спісе ніжэй :

  • стабільнага струменю адказных і самастойных рэдактараў і будучых рэдактараў.”

  • Людзей “арганізатараў”. Як вынікі “вікі-конкурсаў”

  • Больш актыўных аўтараў”.

  • Людзей на патруляваньне артыкулаў па беларускай тэматыцы ў іншамоўных вікіпэдыях”.

  • ад валантэраў, якія робяць дробную рэдактуру і вычытку да каардынатараў, і філолагаў і лінгвістаў, якія б выступалі экспертамі-дарадчыкамі”

Дарэчы, пытанне кадраў – гэта пытанне (сама)кіравання.

Самапрэзентацыя

Тут былі меркаванні ад некалькіх удзельнікаў:

  • Мала кантакту супольнасці са СМІ, мне здаецца”.

  • Няма нейкай выразнай карцінкі беларускай Вікіпедыі як якаснага праекта… і канкрэтнай арганізацыі беларускіх Вікіпедыстаў, усё на прыватнай ініцыятыве”.

Атмасфера і культура

  1. Вось сувязі паміж людзьмі мо не стае, падтрымкі, caregiving”

  2. Не хапае большай талерантнасьці прыхільнікаў аднаго правапісу да іншага і, адпаведна, аднаго разьдзелу да іншага.”

  3. ментарынга не хапае. “калі ты новенькі, зусім не зразумела, дзе што”.

  4. тлумачэнняў як і навошта … Асабліва падтрымкі на этапе заахвочвання “Мне здаецца, гэта такая трошкі секта, у якую цяжка леваму чалавеку патрапіць.”

  5. Адкрытасці да іншых супольнасцяў і магчымасцяў. Гатоўнасці эсперыментаваць Магчыма большай смеласці пры развіцці.”

  6. яны не заматываваны ўкладвацца ў бел вікі”.

Чытачы

Вельмі мала чытачоў, несумяральна мала, у параўнанні з іншымі суседнімі вікіпраектамі, нават значна меньш распрацаванымі.”

На канцовачку гэтай секцыі нехта з удзельнікаў з Беларусі выказаўся за “мы”: “Нам проста не хапае адчування бяспекі”

Вікі Юзэр Група

Энергіяй і натхненнем

Цікава, што супольнасці падчас свайго існавання абменваюцца са “знешнім светам” сваімі рэсурсамі, каб рухацца да свайго ідэалу шпарчэй ці больш устойлівей. Для пачатку абмену неабходна ўсвядоміць, што ёсць тым рэсурсам, якім супольнасць можа падзяліцца.

Для высвятлення тэмы, як супольнасць усведамляе свае рэсурсы, я задаў наступнае пытанне: Чым вікі супольнасць можа падзяліцца з іншымі?

Тры апытаных не ведае і нават адзін “не бачыць ў гэтым неабходнасці”. Астатнія ўдзельнікі напісалі цэлы шэраг рэсурсаў, якімі яны могуць падзяліцца. Аб’яднаў гэтыя рэсурсы ў семь груп:

  1. Адкрысцю да новага: “Энергіяй і натхненнем” “натхненнем”, матываванасцю, захапленнем, “Досведам валанцёрскай дзейнасці, якая прыносіць задавальненне”, “сваёй матываванасць і захапленнем!”, “Энтузіязм і напоўненасць”

  2. Тэхнічнымі ведамі

  3. Ведамі пра сваю супольнасць і прынцыпы: ”Вопыт камунікацыі і дыскусій”, “ліцэнзіі вольныя”, “Досведам супольнай працы над праектам”, “Прыкладам самаарганізацыі хіба”, “арганізуюцца конкурсы”, “прыязнага лічбавага асяроддзя”.

  4. Беларускімі ведамі. “Пачуцьцём важнасьці пашырэньня інфармацыі пра Беларусь або іншыя важныя тэмы”

  5. Навыкам пісання. “ўменнем пісаць матэрыял і ўвогуле ўменнем пісаць”

  6. Крыніцамі акадэмічнага пісьма. “Шматлікімі моўнымі прыкладамі, класічнымі выразамі і кантэнтам. Крыніцамі для акадэмічнага пісьма.”

  7. Ведамі пра свет. “Вікі можа дапамагчы пашырыць кругагляд чытачоў”.

Адчуваньня, што робіш нешта важнае

Насамрэч Вікі супольнасць – гэта місійная супольнасць, значыць, удзельнікі супольнасці бачаць нейкі ідэальны, больш дасканалы свет і прымаюць гэту мадэль.

Першасны ідэал Вікіпедыі гучаў з вуснаў аднаго з яе заснавальнікаў Джымі Уэлса так: “Imagine a world in which every single person on the planet is given free access to the sum of all human knowledge. That's what we're doing.”

Зараз паспрабуем сабраць каштоўнасці, якія дэкларавалі ўдзельнікі даследвання. А запытаў іх: Якія тры каштоўнасці вас яднаюць з іншымі вікіпедыстамі?

Атрымалася толькі 2 адповяды з вынікамі “ня ведаю”, астатнія апісалі свой ТОП-3 і нават больш. Дарэчы адповяды паказалі значную ступень перасячэння паміж сабой і дапаўняльнасць (камплементарнасць) каштоўнасцяў актыўных удзельнікаў супольнасці.

Паглыбімся ў дэталі. Адзін пункт спіса, значыць, меркаванне асобнага ўдзельніка: 

  • Жаданне ствараць адкрыты і свабодны кантэнт. Уменне працаваць разам на добры вынік. Руплівасць і дбанне пра культуру і гісторыю Беларусі”

  • вера ў тое, што веды павінны быць у вольным доступе; дапытлівасць; любоў да беларускай мовы”

  • Жаданне пашырыць і захаваць мову ў анлайн-прасторы -- якасны спосаб закансерваваць яе ў вечнасці і не даць сысці ў стан мёртвых.”

  • Беларуская мова, любоў да гісторыі”

  • 1) Жаданне дакапацца да праўды; 2) жаданне дзяліцца тым, што ведаеш; 3) любоў да беларускай мовы.”

  • Культурныя ўзаемаадносіны, паважлівае стаўленне да іншых, схільнасць да ўпарадкавання”

  • Жаданне развіваць беларускамоўную прастору, распаўсюджваць веды, праца не за нагароду”

  • беларуская мова”

  • Імкненьне да ведаў і цікаўнасьць, імкненьне да іхнага пашырэньня”

  • Каштоўнасць беларускай мовы, ведаў, дэмакратычнасць.”

  • Жаданьне дзяліцца ведамі, задавальненьне ад адчуваньня, што робіш нешта важнае, імкненьне да новых ведаў.”

  • Супраца і кааперацыя”

  • вікіпедысты павернуты на справядлівасці, але хто як сябе яе ўяўляюць”

  • вера ў вольныя веды, вера ў валанцёрства і вера ў тое, што людзі вартыя лепшага”

  • Цікавасць да нейтральнай інфармацыі, энцыклапедычнага стылю, прага разабрацца ў сутнасці разнастайных пытанняў.”

  • Свабодныя веды, свабодны софт, валанцёрства на карысць грамадства”

  • Па-любому беларуская мова. Свабода слова і ведаў, змаганне з цэнзурай.

  • альтруізм, адкрытасць, перакананасць у вяршэнстве праўды”

  • Свабодныя веды.- Павага да свабоды слова і СМІ - Павага годнасці чалавека”

  • Павага да разнастайнасці поглядаў, народаў, культуры, моў і імкненне для стварэння роўных умоў для іх развіцця - Імкненне да нейтральнасці і аб’ектыўнасці - Імкненне да праўды - Павага да Беларусі, беларусаў(-ак) і беларускай мовы”

Мая падсумоўка ТОП-3: Свабодныя веды, беларуская мова, прага ісціны.

Як вы думаеце, ці засталося шмат агульнага ў беларускіх вікіактывістаў з першаснай фармулёўкай ідэала? На мой погляд так, і нават дэталізавалі.

Пачаў з аднаго артыкула, і ўбачыў…

Далучэнне да супольнасці адбываецца рознымі шляхамі, аднак алгарытм падобны. Найперш удзельнік прымае ў сваёй главе каштоўнасці супольнасці на інтэлектуальным узроўні. Пасля адбываецца вызначэнне сваёй ролі (ці выбар з патрэбных), і месца. І затым ідзе дзеянне.

Пытанне гучыць так: “Што было штуршком, калі вы пачалі ўдзельнічаць ў вікі супольнасці?”

Кожнага з апытаных была свая дарога да Вікісупольнасці. І кожна адказ на такое пытанне звычайна матывуе новае пакаленне далучацца да супольнасці, прычыны могуць быць падобныя. Калі вы яшчэ не вкіактывіст, прачытаўшы гэту частку, маю надзею, вы таксама вырашыце зрабіць крок да Вікі супольнасці.

Пры адповядзе на пытанне першаснага штуршка выдзелілася некалькі тыповых груп: “распавёў знаёмы”, “жаданне паспрабаваць новае”, “вольны час”, “цікавасць да беларускай мовы”, “рабіць нешта важнае”, “спазнаваць новае”, “удзельнічаць у чымсьці ўнікальным”,

Найбольш сакавітыя і кранаючыя адповяды пакідаю як ёсць, бо гэта міні гісторыі, якія лепей успрымаюцца ў арыгінальнай версіі:

У першую чаргу гэта эскапізм і справа для душэўнага задавальнення. На пачатку хацелася палепшыць праект, каб інтэрфейс быў якасней, выправіць памылкі, а потым і фіксаваць некаторыя свае знаходкі ў адным месцы для ўсіх. Хацелася паляпшаць беларускую тэрміналогію якаснымі перакладамі і даследаванямі. Потым гэта стала ладам пазнавання, можна як бы канспектаваць некаторыя рэчы адразу ў Вікіпедыю. Потым адно за адно, пачаў дазнавацца больш пра Вікіпраекты і патрэбныя працы і пачаў воляй душы рабіць то тое, то тое.”

Мне знаёмы патлумачыў, як мой удзел можа быць карысны для папулярызацыі іміджа і ведаў пра мой горад, пашырэння на шырокую аўдыторыю адносна вузкай інфармацыі. Ну і, умоўна, спасылачка на мой сайт на Вікі - карысна з пункту гледжання SEO, чаго ўжо хаваць.”

Выклікана пачуццём доўга (унутранага імператыву) :

  • Разуменне, што калі беларускай прасторы не будзе ў сетцы, то і ў жыцці яе не будзе і даволі хутка.”

  • Гэта было даўно, калі ўсё пачыналася. Хацелася, каб было шмат беларускай мовы і беларускага кантэнту, які добра індэксуецца пошукам

  • Імкненьне да ведаў і цікаўнасьць, імкненьне да іхнага пашырэньня, Вікіпэдыя як гнуткі і прыгожы інструмэнт для гэтага.”

  • Падумаў, як найбольш эфектыўна палепшыць становішча бел. Мовы

  • адсутнасць беларускага раздзелу ў Вікіпедыі”

  • Жаданне паспрабаваць новае. Дадаць свой кантэнт. Паўзаемадзейнічаць з адукаванымі людзьмі. Паказаць, што магчымы эластычны падыход да ведаў.”

Зручнасць: “Я вырашыў, што мне зручна назапашваць веды і атрымліваць новыя праз пісанне артыкулаў у Вікіпедыю.”

Амбіцыі аўтара і доўг: “Мне хацелася знайсці рэсурс, дзе будуць чытаць тое, што я напісаў. Пачаў з аднаго артыкула, убачыў пласт работы, так і застаўся ў вікі.”

Праз камунікацыю з моўнымі мадэлямі (ШІ): “пісала раней, у доўгія якасныя дыялогі зь ШІ. Пра фэйсбук-суполку таксама даведалася праз чат ГПТ”

І любімы адповяд удзельніка даслевання на канцоўку гэтай секцыі:

"Вось ты Міхась і быў штуршком. Ты распавёў пра вікіпедыю, пра каштоўнасці:)"

Усё не дарэмна і рэальна працуе

Тут мне важна даведацца, якія матыватары працуюць у чалавека на доўгіх дыстанцыях. Бо некаторыя апытаныя ўдзельнікі ўжо ўцягнуты ў супольнасць 10-15 і нават больш год. Цікава дынамкі. Таму я працягнуў папярэдняе пытанне: Што застаецца тым штуршком зараз?

Адзін з папулярных паўтараючыхся адповядаў: застаўся той самы матыватар (5 адповядаў). Другі папулярны адповяд (3 адповяды): не хочацца кідаць пачатую справу. Напрыклад, “таксама застаецца шмат неалічбаваных папяровых крыніц, ёсць жаданне паспрыяць напаўненню электроннага Корпусу беларускай мовы”.

Вось спіс больш унікальных адповядаў. Прачытайце, можа таксама натхніцеся вярнуцца ў супольнасць:

  • Жаданне развіваць беларускамоўную прастору

  • Наяўнасць ведаў і жаданне імі дзяліцца. Перадаць справу маладому пакаленню. Значнасць феномена вікі супольнасць для Беларусі і для ўсяго чалавецтва.

  • Магчымасць атрымліваць інфармацыю па цікавых мне тэмах і паляпшаць яе

  • Задавальненне ад працэсу, выніку і нават ад думак, што я буду рабіць і чым гэта скончыцца.

  • Мне ўсё яшчэ цікава дапаўняць і рэдагаваць артыкулы па тэме краязнаўства майго горада і рэгіёна.

  • Мне зручна назапашваць веды і атрымліваць новыя праз пісанне артыкулаў у Вікіпедыю. Да таго ж, калі я выпраўляю папулярныя старонкі (пра асоб і падзеі з школьнай праграмы, папулярных у бягучы час асоб, пра рэчы маладасяжныя на іншых рэсурсах), то я ведаю, што я ўплываю на свядомасць і веды шырокіх мас. Прыемна бачыць, калі дададзены табой малавядомы факт праз нейкі час праз іншыя рэсурсы рэтранслюецца, калі абраны табой найбольш якасны партрэт асобы, альбо знойдзены табой партрэт, становіцца самым папулярным у інтэрнэце і да т.п. Праз цэнзуру ў грамадстве і адукацыі Вікіпедыя становіцца моцным рычагом агітацыі для грамадства.

  • Наяўнасць чырвоных радкоў у некаторых цікавых мне спісах і шаблонах, з'яўленне новых дадзеных у маім доступе штурхае мяне працаваць далей.

  • Гэта проста прыемна ў першую чаргу, адчуваеш імгненную аддачу. Штосьці напісаў і гэта адразу бачна ўсяму свету, пашыраюцца веды, ідзе барацьба з цемрашальствам. Таксама больш дазнаешся пра некаторыя рэчы. Ну і агулам робіш вікіпедыю такой, якой бы ты хацеў яе бачыць. Яшчэ натхняе праца іншых Вікіпедыстаў. Глядзіш на гэта ўсё і разумееш, што гэта ўсё не дарэмна і гэта рэальна працуе.

Што цікава, тое і раблю

Вікі супольнасць мае ралявую структуру. Ёсць рэдактары (большасць актыўных удзельнікаў), боты (стракатая палітра), бюракраты, наглядчыкі (у тым ліку боты-наглядчыкі), адміністратары, сцюарты. Некаторыя ролі апісаны. Могуць быць абіраемымі ці прызначаемымі. А некаторыя ролі могуць быць спантанныя і саманазваныя: напрыклад арганізатар супольнасці, амбасадар.

Карацей гэта стракатая карціна роляў ёсць менавіта тое, што фруструе шмат аўтсайдэраў, бо ў вікісупольнасці няма аднаго кіраўніка, а ролі – гэта не людзі, а набор функцый, якія ўдзельнікі абіраюць, калі гатовы да іх выканання, ці па закліку сэрца і розуму.

Я паспрабаваў зразумець, як самавызначаюцца ўдзельнікі ў сваіх ролях: пытанне гучала так: Як вы абіралі на сябе тую ці іншую ролю ў супольнасці?

Падабаецца і цікавіць

Хіба сама значная група абіраюць ролі праз тое што: “Працы хапае, раблю тое што падабаецца”, “Што цікава, тое і раблю”, “што хацеў, тое і рабіў”, “Займаюся тым, што мяне цікавіць”, “Не абірала. Успрымаю Вікіпедыю, як хобі”. “У залежнасці ад таго, што прыносіць задавальненне.”

Доўг і важнасць

Іншая таксама значная група абірала ролю праз разуменне доўгу і важнасці справы:

  • Я проста спрабаваў, што мне падавалася важным на той момант і рабіў гэта нягледзячы на перашкоды (напрыклад недахоп ведаў, ці скептыцызм іншых).”

  • пачала з пачатку, раблю дробную рэдактуру і праверку крыніц, там паглядзім”

  • адміністратарам стаў, бо ведаю, як павінен развівацца праект, і патрэбна душыць спамераў і троляў”

  • Браў і пісаў артыкулы, шукаў крыніцы па інтэрнэце, гэта цікава і дае пачуцьцё сацыяльна важнай справы”

  • Заўсёды лічыў важным, каб веды падаваліся аб'ектыўна і каб была лёгіка, а ня хаас, за што пэўны час змагаўся (пакуль было болей вольнага часу).”

  • Ну, не тое, каб я выбіраў. Я пабачыў, што ёсць хрэновыя артыкулы па тэмах, у якіх я разбіраюся. А па некаторых наогул няма артыкулаў. І вырашыў, што трэба выпраўляць - заняцца тэмай, у якой у мяне ёсць экспертыза.”

Дарэчы гэта група найбольш цікавая, бо бачна, што ўдзельнікі ўкладаюць місію, доўг у свае дзеянні.

Захапленні і прафесія

Некаторыя абіралі свае ролі праз свае існуючыя захапленніі ці прафесію:

  • У асноўным я пісаў і пішу на тэмы, якія мне цікавы ці былі цікавы асабіста. А на нейкім этапе мне далі сцяг аўтадаглядчыка. Амбіцый вышэй не маю, проста раблю сваю працу.”

  • Ну, я фізіца, то і тэмы ў мяне фізічныя. Ну, і фота дадаваць, бо люблю фоткаць.”

Цякучасць

Некаторыя ўдзельнікі падкрэслілі цякучасці ролевай структуры супольнасці:

  • Проста быў зацікаўлены ў нейкай рэчы, рабіў свае праўкі, размаўляў з іншымі ўдзельнікамі і рабіў штосьці. У мяне няма строгай ролі на дадзены момант. Я раблю кожны раз штосьці розныя, шмат пераключаюся, і мне гэта падабаецца, бо мне цяжка эмацыйна рабіць адное і тое ж на працягу доўгага часу без перапынкаў.”

  • Не абіраў. Нават блага ўяўляю, што гэта і калі яна ў мяне ёсць, то якая.”

На пасашок прывяду алегарычны адповяд адной з вікіактывістак: “Я ў многіх сэнсах вікіідэалістка, для мяне гэта і праўда мадэль лепшага свету. Вось чаму мне думаецца, мы не адыгрываем ролі ў Вікіпедыі, яна вымае з нас нешта сапраўднае і дае гэтаму крылы.”

Вынік працы супольнасці

Наступным пытаннем мне было важна даведацца, на што сфакусаваны удзельнікі: вынік ці працэс. Я даў закрытае пытанне, але 30% удзельнікаў вырашыла, што важна і тое, і тое з розным ваганнем.

Пытанне гучала так: Вам важны больш працэс узаемадзяння ў супольнасці ці вынік працы? Чаму?

Вынікі такія

  • Працэс - 20% 4 удзельніка

  • Вынік - 50% 10 удзельнікаў

  • І тое, і сёе - 30% 6 удзельнікаў

Працэс

  • Мне важны працэс узаемадзеяння. Гэта значыць працэс стварэння ведаў сумесна з іншымі.”

  • Сумесная праца, бо больш карысці”.

  • бо мне трэба камунікацыя і падтрымка”.

  • гэта тое, што робіцца для чытача. А ў нашых рэаліях папулярызуе беларускамоўны кантэнт.”

Вынік

  • Я часцей за ўсё пішу сваі артыкулы самастойна, без нейкага узаемадзяння з іншымі удзельнікамі.”

  • Вікіпедыя не сацсетка, каб тут наўмысна шукаць узаемадзеяння з іншымі”

  • Яна звычайна адбываецца без узаемадзеяньня”

  • Не люблю балбатні, якая проста на 90% марная і адцягвае час.”

  • Супольнасць Вікіпедыі — гэта другаснае, галоўным застаецца назапашванне і пашырэнне ведаў.”

  • Я не вельмі камандны чалавек, калі шчыра.”

  • Таму што я экзапедыст у чыстым выглядзе. ”

І тое і сёе

  • Напэўна на дадзены момант больш вынік цікавы, бо я з Вікіпедыстамі мала знаёмы, але калі даводзіцца размаўляць, то гэта вельмі цікава.”

  • ...але без супольнасці істотнага прагрэсу не зрабіць, таму для мяне ў гэтым пытанні няма выбару”

  • У пэўнай ступені гэта звязана, але не дужа. Нават у вялікіх супольнасцях, вікіпраект гэта тэатр аднаго актора. Можа, у вельмі шматлікіх супольнасцях і знаходзяцца некалькі чалавек на адной хвалі. Мне здаецца, важней не перашкаджаць удзельнікам рабіць што і як яны хочуць.”

  • Усё важна ў меру, збалянсавана.”

  • Для напаўнення вікіпраектаў не патрэбная супольнасць, можна працаваць аўтаномна. Супольнасць патрэбная для прапаганды вікіпраектаў.”

Хаця 50% выбрала вынік, бачна па іншым спраўджаючым пытанням (пра працяглую матывацыю, ці агульныя каштонасці), што працэс ці змешанае ўспыманне ўсё ж пераважае. Тым больш, калі вярнуцца ў ідэал, ён сам па сабе працэс: як доктар, які лекуе людзей і не вылекуе, але лекуе.

Вікі Планета

Хаб

Наступнае пытанне, пра як супольнасць арыентуецца у знешніх магчымасцях і гатовы выкарыстоўваць даступныя рэсурсы для паляпшэння сваёй дзейнасці.

Я сканцэнтраваўся на Хабе, якія быў створаны для падтрымкі развіцця вікі супольнасцяў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: “Ці чулі вы пра Wikimedia Central Eastern Europe Hub? Як можна наладзіць супрацу з ім?”

Гэты Хаб закліканы дапамагаць развіваць моўныя сегменты вікі супольнасці ў тым ліку экспертызай, тэхнічна або фінансамі, для праектнай дзейнасці.

  • 75% (15 удзельнікаў) адпавяло, што не ведаюць

  • 25% (5 удзельнікаў), што чулі.

Так

Некаторыя з тых, што чулі раскрылі свае думкі, як можна скарыстаць гэту магчымасць: зрабіць больш інфармацыйных сустрэчаў, дзе мы зможам больш зразумець патэнцыял і датычна магчымасцяў грантаў і магчымасцяў экспертнай дапамогі.”, “магчыма акселерацыі некаторых накірункаў.”

Аднак тыя, хто ведаў пра такі хаб раскрылі сваё бачанне: “але мяне гэта мала цікавіць на сёння”, “Падрабязна не цікавіўся, бо сам жыву (вельмі даўно) па-за гэтай геаграфічнай прасторай”, “...мне цяжка прыдумаць, чым канкрэтным яны зараз могуць нас патрымаць, а мы іх”

Не

Тут было больш без каментароў, але шэраг каментароў удзельнікі усё ж зрабілі: “Між намі сцяна”, “Навошта?”, “Як - ня ведаю”, “Не чула. Напэўна напісаць трэба і запытаць , як і што з імі можна ладзіць”, “аб якой арганізацыі канкрэтна гаворка”.

Іншымі словамі, супольнасць з большага не ведае, што такі Хаб існуе, таму няма разумення як гэтай магчымасцю карыстацца. І нават тыя хто чулі пра Хаб, не ведае, як можа адбывацца такое ўзаемадзеянне.

Вікіслоўнік, вікісховішча і вікіданыя

Самой вікі супольнасці ўжо больш за 20 год, у тым ліку вікісупольнасці Беларусі. На 2024 год працуе цэлы шэраг розных сястрынскіх праектаў у межах супольнасці Вікімедыя.

У гэтым пытанні мне цікава было даведацца, на што, на якія кірункі дзейнасці найбольш матываваны самі вікіактывісты. Пытанне было адкрытым і гучала так: Якія праекты акрамя Вікіпедыі на ваш погляд важна развіваць беларускай вікісупольнасці? Назавіце тры найбольш важных? Чаму?

Першыя чатыры пазіцыя выглядала так:

  • ВікіСлоўнік (Wiktionary) набраў 5 галаоў.

  • ВікіДаныя (Wikidata) - 7 галасы.

  • ВікіСховішча (Wikimedia Commons) - 8 галасоў

  • ВікіКрыніцы (Wiki Sources) - 10 Галасоў.

Толькі тры чалавекі сказалі, што не ведаюць, куды прыкласці руку.

Вікіслоўнік (Wiktionary)

Асноўныя аргументы за развіццё праекта:

  • бо якасных тлумачальных слоўнікаў на беларускай пакуль бракуе.”

  • там можна шмат сістэматызоўваць па беларускай лексікаграфіі, бо слоўнікаў шмат, але няма нармальна загрэгаванай інфармацыі ў адным месцы”

  • для таго каб нас паважалі ў сьвеце”

Вікіслоўнік Вікіданыя (Wikidata)

Трэці па папулярнасці праект Вікімедыі сярод апытаных:

  • дае моцную палёгку пры напісанні артыкулаў, пры гэтым вельмі дапамагае з уніфікацыяй”

  • хочаш не хочаш, усе роўна праз яе рэдагаванне шаблонаў. ”

  • звесткі адтуль разлятаюцца па іншых базах”

  • стварыць новае і ўніверсальнае”

Вікі Сховішча (Wikimedia Commons)

Другі па папулярнасці праект, які збірае ў сабе свабодныя відэа і фота:

  • ... бо ім карыстаюцца многія беларусы, беларускія медыі”

  • На свабодных тэкстах і ілюстрацыях трымаецца якасць Вікіпедыі”

  • Бо гэта магчымасць захоўваць гісторыю у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, візуальна. І сачыць за візуальным зменамі.”

  • каб ва ўсім сьвеце больш ведалі пра Беларусь, у т.л. Наглядна”

  • пашырэнне выяў, на якія скончыліся аўтарскія правы, гістарычныя выявы важныя для нацыянальнай свядомасці”

  • бібліятэку медыяматэрыялаў, бо больш людзей зараз успрымае відэарад лепш за тэкст.”

Вікі Крыніцы (Wiki Sources)

Гэта найбольш папулярны праект, які варта развіваць, лічыць частка супольнасці, якая паўздельнічала ў даследванні. Цікава, што гэта адначасова гэта найбольш “бібліятэчны праект”, звязаны з алічбоўкай старых кніг і крыніц:

  • суперважна, калі туды дадаваць нешта ўнікальнае, што не дублюецца пакуль нідзе ў адкрытым доступе”

  • хто не ведае гісторыю, не мае будучыні”

  • пашырэнне тэкстаў у вычытаным выглядзе, на якія скончыліся аўтарскія правы”

  • сабраць старое”

  • бо так артыкулы робяцца больш лёгкімі да ўспрымання, а каштоўныя матэрыялы дасяжнымі для цікаўных”

Таксама удзельнікі ўзгадвалі “менш хайпавыя” пачынанні супольнасці:

  • ВікіВерсітэт (“каму быў бы цікавы, але блага нават уяўляю, што гэта”),

  • ВікіНавіны (“Для мяне гэта файная альтэрнатыва кучы СМІ. Не хайповая рэч, але даволі карысная. Таксама яна можа дапамагаць у барацьбе з дэзынфармацыяй і фэйкамі.”),

  • ВікіПадарожжы (каб беларусы атрымлівалі інфармацыю пра розныя турыстычныя кірункі на роднай мове),

  • ВікіЦытатнік (Wikiquote).

Удзельнікачаць у сумежных адкрытых праектах, напрыклад Common Voice ад Mozilla

Зноў нехта ўзгадаў Віківясну. Таксама “пераклад літаратуры, агучка фільмаў і серыялаў, лакалізацыя інтэрфейса папулярных дадаткаў і платформ”, “Магчыма будзе мець сэнс развіццё розных інструментаў паляпшэння працы з кантэнтам.”

Што не было запытана

У канцы даследвання я паставіў пытанне “Што яшчэ ў вас не было запытана, але варта прыняць да ўвагі для развіцця вікі-супольнсці”. Больш за 60% апытаных вырашылі дадаць апошнія думкі. Прыводжу адповяды як ёсць:

  • Не было запытана 1. як палепшыць бяспеку ўдзельнікаў у Беларусі. 2. як працаваць з беларускім кантэнтам у эпоху штучнага інтэлекту. 3. як вікі-супольнасць можа даводзіць беларускаму грамадству пра важнасць вікіпедыі ў пытанні калектыўнай памяці. 4. як выходзіць на тэматычныя супольнасці і вікіфікаваць іх.

  • Цікава было б пачытаць пра гісторыю супольнасці, якія ініцыятывы спрацавалі, якія не, як усё пачыналася і куды ідзе

  • Яшчэ адзін выклік беларускай Вікі - гэта выкарыстанне правілаў Рувікі пры вырашэнні значнасці матэрыялаў. Праблема ў адсутнасці падыходаў, якія б лепш пасавалі да беларускіх рэаліяў. Напр., значнасць нейкага вучонага ці паэта на прасторах Расіі можа быць менш, чым дзеяча такога ж узроўню ў Беларусі, дзе аб'ектыўна менш насельніцтва.

  • Мой песімізм адносна цяперашняга развіцця беларускай вікісупольнасці прашу падзяліць прынамсі на дзесяць, бо абставіны цяперашняй вікіпрацы ўнутры Беларусі аніяк не дапамагаюць бачанню светлай будучыні.

  • Асноўнай праблемай у развіцці вікі-супольнасці я ўспрымаю рэпрэсіі ў Беларусі і рызыку павелічэння рэпрэсій супраць вікіпедыстаў. Ідэі па большай публічнай актыўнасці звязанай з Вікіпедыяй я ўспрымаю негатыўна, так як бачу ў гэтым павелічэнне рызыкі для вікіпедыстаў

  • Варта вярнуцца да нармальнага інтэрфэйсу (як, напрыклад, у немцаў), бо вэктар-22 (ці як яго там) вельмі нязручны ў карыстаньні!!! Вельмі шкада, што некалькі асобаў здолелі гвалтоўна насадзіць гэта іншым.

  • Што вікіпедысты беларусы, снобы, думаюць, што кожны ведае, што і яны... Закрытыя да новага досведу, не падтрымліваюць... .. і трэба усё гэта пераадольваць зноў і зноў... І мяняць культуру камунікацыі паміж людзьмі. Дзякуй, што праводзіў даследванне! Гэта вельмі важна!

  • Думаю сучасны чалавек хоча больш увагі да сябе, а не розных праектаў. Мяркую больш будзе матываваць рэдактараў, напрыклад, публікацыя інтэрв'ю з імі на розныя тэмы.

На гэтым заканчваю Першую частку даследвання вікісупольнасці Беларусі.

Другая частка, а менавіта мае прапановы па развіццю супольнасці, будзе апублікавана пасля абмеркавання вынікаў першай часткі.

Буду ўдзячны за зваротную сувязь. Пішыце на пошту falanster.by@gmail.com

Той, хто лічыць маю справу годнай можа пачаставаць мяне кавай, ці чымсьці іншым на Байміэкофі.