Ахапіць адным пастом усе змены, якія прапануюцца у аўтарскае права даволі складана. Я засяроджуся на больш значных на мой погляд і напішу тое, чаго там зараз не хапае.
Што там ёсць
За апошні месяц прыйшло яшчэ дзве змены ў закон. Падшываю спасылку на кожную версію:
Калі ў вас ёсць час можаце пагартаць. Толькі падсумую, што на мой погляд там ёсць і чые насамрэч праблемы праўкі трэцяй версіі вырашаюць.
Асабістыя немаёмасныя
Асабістыя немаёмасныя правы пачалі трансфармавацца. Права на водклік твора пачынаюць вылучаца з немаёмасных правоў і ўсяляк абмяжоўвацца. У гэтыя ёсць сэнс для таго, каб распаўсюд кантэнта не мог абмяжоўвацца прыватнай забаронай. Але тут важна адзначыць, што абдываецца перацяканне правоў на бок буйных кампаній з галіны тэлекамунікацый.
Што прапануюць сляпым
Насамрэч прапануемае заканадаўства ніяк не паляпшае ўмовы для рэалізацыі права на доступ да крыніцаў ведаў для людзей з кепскім або адсутным зрокам, якіх зараз як мініум 30 тысяч па краіне. Чаму?
Артыкул 34, а менавіта доступ да ведаў людзей з абмежаваннямі зроку, хаця і перапісаны, але прапавых зменаў на карысць людзей там не абазначана. Самы галоўны бар’ер - застаецца тая ж прывязка для запыту дазволу праваўладальніка на друк. Гэта прывязка пакідае тых, хто хоча ствараць кантэнт для сляпых такім за абмежаваным, як было дагэтуль.
Таксама ніяк не раскрываецца ні механізм, які б спрашчаў выданне адаптаваных кніг. Распавядаюцца “прапісныя ісціны” для капірайта, а менавіта, правамерна апублікаваныя “экзэмпляры могуць быць імпартаваны, …, здадзеныя у пракат”, “перапрацаваны у мэтах забеспячэння”, і дадаецца “выключаючымі доступ тых асобаў, для якіх гэтыя экзэмпляры не вызначаны”. Ноў комент.
Карацей фармулёўкі напісаны так, што па першае яны нічога не змяняюць па сутнасці адносінаў паміж праваўладальнікамі і спажыўцамі, а, па-другое, не раскрываюць сутнасць і гэтак ўжо кансерватыўнай на сёння Маракешскай дамовы (2013). Вядома не было нават абмеркавання рацыянальнасці далучэння нас да гэтай міжнароднай дамовы і яе зместу, або карысці для беларускага грамадства з дадзенай патрэбай.
Артыкул 45
Гэтыя артыкул пра адкрытыя ліцэнзіі. Вядома з’яўленне вызначэння такога механізма ў заканадаўстве на сёння - гігантскі зрух наперад і для саміх аўтараў, і для невялікага бізнэса, але і тут ёсць падводныя камяні.
Хаця адкрытыя ліцэнзіі даюць добрыя магчымасці для пашырэння свабодных твораў, у заканадаўстве, па-першае, ніяк не ўлічваецца неаділкаемасць адкрытых ліцэнзій. Гэта стварае няўстойлівасць. У любым момант такая ліцэнзія можа быць адклікана. Можна толькі здагадвацца якія настуствы ўзнікнуць для правамерных карыстальнікаў.
Па-другое, як разважаў папярэднім пасце, пяці гадовы тэрмін дзеяння ліцэнзій па змоўчані для ўсіх відаў кантэнта акрамя камп’ютарных праграм і баз дадзеных можа стварыць вялікую нявызначанасць для творчых асоб, якія карыстаюцца творамі для перапрацоўкі і ўлучэння ў іншых твораў у свае творы.
Чаго там няма, і што там патрэбна
Так, варта пашырыць спіс магчымых прапанаваных зменаў:
Па-першае, змены ў “адукацыйным артыкуле” (нумар 36) крануліся толькі магчымасці цытаваць трэцюю частку памера твора (<20 тыс. знакаў). Што рабіць з фота, відэа? Або што рабіць з творамі, якія “не павамерна” апублікаваныя, але маюць асветніцкі патэнцыял і важнасць.
Па-другое, зноў выключаецца магчымасць фотафіксацыі архітэктурных твораў і, напрыклад, размячшэнне ў сеціве з адукацыйнымі мэтамі. Так званая адсутнасці “свадобы панарамы” ў артыкуле 32.7 стрымлівае развіццё анлайн энцыклапедыі, і таксама папулярызацыі сучаснай беларускай культуры і ведаў.
Па-трэцяе, няма механізму выкарыстання сіроцкіх твораў, якія ствараюцца ў шалёных памерах, у як ў сеціве інтэрнэт, так і папяровыя або медыя варыянты, аўтараў якіх немагчыма знайсці. Такім чынам, вялікі пласт культуры знаходзіцца ў шэрай зоне і не можа быць выкарыстанна, асабліва ў эканоміцы.
Па-чацвёртае, няма механізму для адмовы аўтараў ад сваіх правоў датэрмінова, хаця адкрытыя ліцэнзіі могуць даваць падобны механізм, але магчымасць адклікаць “дамову далучэння” стварае нестабільнасць у напаўненні грамадскага набытка (артыкул 31).
І апошні не менш значны пункт, які падкрэслю тут, неабходна вызначыць статус кантэнта створанага за кошт падаткаплацельшчыкаў. Варта памятаць, што гэта не толькі законы і судовыя пастановы. Гэта у тым ліку разнастайны фота, аналітычны, статыстычны, а таксама культурны кантэнт, пастаяння генеруемы, дзяржаўнымі службамі (архітэктурная, архіўная, бібліятэчная), дзяржаўнымі інфармацыйнымі кампаніямі, а таксама рэалізацыяй шматлікіх тэндэраў і дзярж.заказаў. Гэта масіўнае перацяканне рэсурсаў, мае быць замацаваны ў заканадаўстве. Бо асноўным рэсурсам 21 стагоддзя з’яўляецца кантэнт.
Што прапаную
Канвеер па ставрэнню законаў у нас працуе вельмі непразрыста. І працэс, які пачаўся не ў гэтым годзе, не залучае грамадзян да абмеркавання. Абмеркаванне гэта адзін з найбольш эфектыўных спосабаў разумення з’яваў.
- Вядома, што для таго, каб абмеркоўваць неабходна, каб у даступнай для большасці форме былі раскрыта сутнасць ўжо прапаноўваных зменаў.
- Пасля трэба залучыць розных грамадзян і арганізацыі, якія так ці іначай сутыкаюцца з падобнай тэмай на агульную пляцоўку для абмеркавання найбольш гарачых прапаноў ад саміх грамадзян і дзяржазных ворганаў. Каб не заганяцца стварыў гуглдок.
- Трэці крок на мой погляд прадугледжвае кантроль, як над тым праектам, які будзе адпраўлены ў профільную камісію парламента ад грамадскасці, так і над тым праектам, які ужо будзе перададзены на галасаванне парламента.
Адным сказам, грамадскасць павінна мець магчымасць бачыць: хто-што прапануе, як змяняюцца прапановы, хто за іх галасуе на кожным кроку.