У мінулым годзе я пісаў пра стажыроўку ў вопытнага пчаляра з Мсціслаўшчыны. Гэта падарожжа мае свой працяг. Напачатку красавіка 2019 года ён адбыўся.
10 вулляў
Другое падарожжа было запланавана яшчэ мінулай восенню. Асноўная яго мэта - паўдзельнічаць ў справах больш развітай пасекі і набрацца практычных ведаў не толькі ў вядзенні пчолаў да вялікага ўраджаю, а таксама паглядзець, як пчаляры наладжваюць сваю інфраструктуру цяслярскай справай.
Па выніку стажыроўкі, я планаваў стварыць 10 вулляў, якія я прымяню падчас першага году ўласнага эксперымента.
“Пчолка” і БЖ_БЖ пасека
Дарога да Лютні 300 кіламетраў. Гэта амаль мяжа з Расіяй на Ўсходзе. Усе вульлі трэба не толькі сабраць, але і прывесці ў мінскую вобласць. Таму для гэтага мне прыйшлося набыць патрыманы бусік 1995 году. Гэты бусік атрымаў назву “Пчолка”: і тэматычна, і мэта яго - працаваць: вазіць грузы для пасекі. Сама пасека атрымала назву па гуку, які ствараюць пчолы - БЖ-БЖ.
Лютня 2
4 красавіка. Гэта дзень майго прыезду. Сонца ўжо свяціла мацней і дзень стаў даўжэй ночы, але холад адчуваўся. Таму пакуль сонца не ў поўніцы, прыходзілася пастаянна дадаткова рухацца: халодна нагам і адпаведна ўсяму целу.
Наступныя дні я займаўся фарбаваннем пыльца зборнікаў, склейкай 6 рамачнікаў, падкормліваннем маладых сямей, стварэннем дахаў для вулляў, зборкай/разборкай супераў (магазінных карпусоў) і шмат чым іншым.
Падчас я навучыўся больш карыстацца балгаркай, прыклаўся да рэйсмуса, шурупавёрта і іншых простых і складаных інструментаў, з дапамогай якіх можна рабіць цуды.
Нарэшце наступіла 10 красавіка. У дадатак да 10 вулікаў з суперамі і рамкамі, я змог атрымаць кош каштоўных ведаў.
Восень
Вядома, ўся падрыхтоўка не заканчвалася з лета мінулага году, калі я пачаў чытаць літаратуру, і прыкідваць свае сілы. Асабліва актыўнай атрымалася канцоўка восені і зіма. У гэта час я пачаў абрастаць інфраструктурай (медагонка, спецвопратка і розныя пчалярскія прылады), канкрэтнімі планамі і збіваць рамкі. Збіванню рамкі на каленцы я прысвяціў доўгі зімовыя вечары і часам каротнія лютаўскія дні.
Бакфаст. Гібрыд
Я вырашыў абраць пароду пчол для старта - бакфаст. Бакфаст - гэта сумесь розных рас пчол. Для падтрымання сваіх высокіх якасцяў патрабуе пастаяннай працы з чыстапароднымі лініямі матак. У складанасці размнажэння пчол, зараз я не буду пагруджацца, скажу толькі, што маткагадоўля - гэта цэлая падгаліна ў пчалярстве. Магчыма, вы пачуеце ад мяне пра гэты накірунак таксама...
Бакфаст, як беларусы, нетараплівая, запрагае доўга, але як разгоніцца - становіцца вельмі прадуктыўнай. У бліжэйшы год паглядзім.
Навошта?
Зараз самае цікавае. Міха, ну навошта ты, маючы 2 вышэйшыя адукацыі, валодаючы кучай магчымасцяў у вялікім горадзе, мовамі, сувязямі за мяжой, пачынаеш займацца пчалярствам? “Чаму” - гэта самае папулярнае пытанне.
Перш за ўсё, адно-другому не перашкаджае. Маё хобі пчалярства, не сумняюся, прынясе нешта новае ў грамадскую дзейнасць і ўзмацніць яе.
Другое, насамрэч на маім дзядулі перарвалася доўгая гісторыя сямейнага пчалярства. Будучы дзіцём, я праводзіў гадзіны побач з дзедам, і назіраў за усім, што там адбывалася. Атрымлівалася нават, што мне давалі запаліць дымар ці пакруціць медагонку пры адкачцы мёду. Гэта на той момант мне падавалася вяршыняй даверу і уключанасці. Астатнія прылады я толькі бачыў, але не кранаўся… зараз - набыў сабе нешта традыцыёнае, нешта панавей. Пакажу яшчэ. Парэфлексую.
Нарэшце, трэцяе, пчалярства - гэта мульты(між)дысцыплінаршчына. Іншымі словамі, пчалярства - гэта прафесія, якая патрабуе веданне шматлікіх навук. Такі занятак па душы: пастаяннае развіццё і ўвага.
Ёсць яшчэ адна прычына, не менш значная. Гэта ўзаемадзеянне з прыродай. Як жыхар гораду, апошнія 10 год усё менш часу праводзіў з прыродай. Я хачу выправіць гэтыя абставіны і павярнуць трохі сваё развіццё да большай гармоніі не толькі з грамадскімі выклікамі, але і лічбавымі тэхналогіямі. Мне важны кантакт з прыродай.
Дастаткова такіх расповядаў. Можаце паглядзець кароткі агляд таго, што рабіў апошнія палову гады.
Ютуб канал
Першы-беларускамоўны-пчалярскі-эксперыментальны-канал на ютубе.
Назва канала “БЖ_БЖ. Смарт пасека на каленцы”.
Чаму на каленцы?
Нешта будзе высокатэхналагічнае, нешта пакіну вельмі простым і эмацыянальным і таму на каленцы. Вось яшчэ ўзгадайце вечары студзеньскія і лютаўскія з борам і навашчываннем рамак.
Зараз пачынаецца гарачы сезон. Буду часцей выкладаць відэа з месца падзеяў. Наступным будзе агляд самаробных драўляных вулікаў і палісцірольных (пенапластавых) высокатэхналогічных польскіх вулікаў.
З гэтых двух тыпаў я пачну эксперымент праз некалькі тыдняў і буду глядзець, што больш прыжывецца на першым годзе.
Падпісвайцеся на пчалярскі каналі “БЖ_БЖ”, лайкайце, каментуйце. Я гатовы для стасункаў у рэале па пчалярскай тэме. Анлайн гэта толькі нагода!