Як распаўсюджваць свабодную культуру ў сеціве?

За апошнія месяцы валанцёры філіяла Creative Commons (Творчых Суполак) у Беларусі скончылі пераклад “чалавекачытаемага” тэксту ліцэнзій на беларускую мову. У чым профіт? Зараз музыкі, мувімэйкеры, пісьменнікі, журналісты, мастакі і іншыя крэатыўныя індывіды, зайшоўшы на старонку выбару значка для ліцэнзіі могуць яго абраць на роднай мове і паставіць на сваім блогу.

Акрамя ўласных блогаў працаваць з Creative Commons дазваляе шмат буйных кантэнт сэрвісаў у сеціве. Сярод іх youtube, vimeo, slideshare, flickr, soundcloud, jamendo, wikimedia commons і іншыя. Гэта функцыя пакуль не ўсюды зручна рэалізавана таму прайдеся па кожнаму з сэрвісаў і пакажу, дзе гэта робіцца. Будзе удзячны вашым пытанням і заўвагам у каментарах.

Для тых хто не ў тэме. Сёння каля 900 мільёнаў твораў пазначана ліцэнзіямі Creative Commons. Як правіла, такую ліцэнзію выкарыстоўваюць аўтары, якія падзяляюць сеткавыя каштоўнасці і свабоду творчасці для наступных пакаленняў аўтараў, а таксама пакідаюць спажыўцам больш правоў, чым гэта дае “жорсткае” аўтарскае права. Вельмі простымі словамі класічнае аўтарскае права (капірайт) - “усё, што не дазволена, забаранае” (all rights reserved), таму яно “жорсткае”. “Гнуткае” аўтарскае права дае больш варыянтаў у будуванні адносінаў паміж аўтарамі і карыстальнікамі. Пасярэднікі у гнуткім аўстарскім праве вымушаны працаваць на спажыўцоў і аўтараў. Напрыклад, пры стварэнні зыходных твораў, або выкарыстанні твора аўтара ў новых кантэкстах.

Youtube і Vimeo

Youtube прадастаўляе магчымасць працаваць з Creative Commons Attribution ліцэнзіяй. Гэта значыць, што арыгінальны твор можна свабодна выкарыстоўваць для любых мэтаў з пазначэннем аўтарства.

Тут магчыма пазначаць адмыслова ліцэнзію на кожны твор або на ўвесь ваш Youtube-канал.

Варта адзначыць, што ўбудаваны ў Youtube відыёрэдактар дае магчымасць выбіраць свабодныя мелодыі для вашага відыё роліка.

У іншага відыё сэрвіса Vimeo таксама ёсць функцыя выбару ліцэнзій і гэты выбар больш шырэйшы.

Сэрвіс презентацый - Slideshare

Пасля закачвання прэзентацыі, ёсць магчымасць абраць у пашыраных наладках  Advanced Settings і там замяніць стандартную капірайтную ліцэнзію на тую, якая вам больш падыходзіць.

Фота блогі на Flickr

Найбольш буйны фотахаб, які ўтрымлівае кантэнт са свабоднімі ліцэнзіямі гэта Flickr. Тут канешне не так проста шукаць фота, але выбар вельмі багаты. Дарэчы нішто вам не забараняе завесці свой блог і развіваць свабодную творчасць.

Музыка

Для музыкаў з’яўляецца усё больш папулярных сэрвісаў. Напрыклад, SoundCloud або Jamendo даюць магчымасць выбіраць для вашых трэкаў свабодную ліцэнзію. Насамрэч ад закачкі свабоднай музыкі выйграюць не толькі слухачы, але і іншыя музыкі, якім спатрэбіцца ваш пэўны сэмпл для свайго новага твору.

Нарэшце - Вікіпедыя

Дадзены рэсурс на сёння найбуйнейшы ўтрымальнік свабодных тэкставых твораў. Яго правілы забараняюць дадаваць несвабодны кантэнт, таму тут напрацягу шэрагу год сабралася процьма матэрыялаў рознага кшталту. Напрыклад, беларускія раздзелы Вікіпедыі ўтрымліваюць больш за 120 тысяч тэкстаў.

Буйным сэрвісам свабоднага кантэнту блізкім да Вікіпедыі ідзе іншы паспяховы праект Вікімедыі commons.wikimedia.org Ён спецыялізуецца на мультымедыя (відыё, фота, гук) і ўтрымлівае каля 26 мільёнаў твораў, у тым ліку каля 10 000 прысвечаных Беларусі. Асноўная ліцэнзія пад якой на Команз распаўсюджвае матэрыял - гэта Creative Commons Attribution Share-Alike (скарочана СС BY-SA). Гэта ліцэнзія лічыцца свабоднай, больш за тое яна захоўвае свабоду твора да ўсіх зыходных твораў.

Падсумоўваючы сказанае, актывісты філіяла Творчых Суполак (Creative Commons), аўтар таста з'яўляецца адным з іх=)) працягнуць развіваць асяродак прагрэсіўнага аўтарскага права у Беларусі і сусвеце, а таксама гатовы дапамагчы зацікаўленым блогерам, пісьменнікам, фатографам, журналістам прызвычаіць свае пляцоўкі да ліцэнзіі Creative Commons і свабоднай культуры.

PS

Неягледзячы на пэўную паузу ў дзейнасці філіялала для найбольш зацікаўленых ёсць магчымасць праглядзець публічны профіль на талацэ і паваланцёрыць.