Некалькі тыдняў назад наведаў канфэрэнцыю прысвечаную інтэлектуальнай уласнасці і пытанняў развіцця ў Жэневе. Нягледзячы на тое, што фармат канфэрэнцыі быў вельмі афіцыйны (усе сядзелі як на сесіі парламента, шмат хто у гальўтуках), для мяне гэта быў першы досвед, я атрымаў шмат цікавай інфармацыі, навёў масты з людзьмі розных краінаў і канешне дольш даведаўся пра яйцы беларускай улады.
Два трэнды
Якія трэнды на сёння абазначыліся. Па-першае, розныя ўплывовыя няўрадавыя арганізацыі і універсітэты краін захаду з большага усведамляюць, што настаў час рэформы капірайта, і усяляк лабіруюць яго рэформу у бок змягчэнняў, пашырэння выключэнняў для карыстальнікаў.
Па-другое, развіваючыеся краіны наадварот з большага робяць першыя крокі ў накірунку камерцыялізацыі аб’ектаў інтэлектуанай уласнасці ў галіне навукі, брэндзінга, селскай гаспадаркі таму офісы па інтэлектуальнай уласнасці, таму лабіруюць больш правоў для сябе і пашэрэння больш жорсткага рэгулявання і правапрымяннення (наша краіна у гэтым спісе). Гэтыя дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі вельмі яскрава абазначыліся.
Афрыканская пасіянарнасць і амерыканскія плюшкі
Канешне былі выключэнні. На вельмі энэргічную прэзентацыю Эфіопскага дакладчыка пра колькасць новых рабочых месцаў пры адкрыцці патэнтных і капірайтныз офісаў і яго краіне жанчына з Намібіі запыталася, адкуль у гэтага чэла столькі пасіянарнасці у накірунку інтэлектуальнай уласнасціі. Гэта вельмі кантрастуе праблемай яе краіны і шмат іншых афрыканскіх краін, дзе галоўнае пытанне як забяспечыць жыхароў ежай і вадой.
Другое выключэнне - гэта Злучаныя Штаты, якія адразу пачалі з плюшак для развіваючыхся краін, кшталту магчымасці для студэнтаў 17-22 гады прайсці школу па інтэлектуальнай уласнасці ў лепшых дамах ЗША, але канешне для гэтага неабходна добра ведаць англійскую мову.
Ў гэтай нагоды мне падумалася, што на сёння група, якая лабіруе захаванне жорсткага капірайта арыентавана, каб стварыць пэўную інтэрнацыянальную супольнасць юрыстаў і грамадскіх дзеячаў, якія будуць адэптамі гэтага прававога рэжыма па ўсяму свету. Прычым гэта хутчэй за усё будуць дзеці багатых людзей, бо ў развіваючайся краіне дасканала ведаць англійскую мову даволі складана да ўзросту 22 гады простаму студэнту. Уявім, напрыклад, Манголію або рэспубліку Конга.
З пазітыўнага
Творчыя Суполкі (Creative Commons), open source становяцца мэйнстрымам. Пра іх размаўляюць, пытаюць, абмяркоўваюць. У прынцыпе пры граматнай супрацы супольнасцяў свадобнага адкрытага праграмнага забеспячэння з падобнымі НДА можа быць плён у тым ліку і беларускіх актывістаў.
Да родных краёў
І апошняе. Падчас гэтай канфэрэнцыі я задаў пытанне прадстаўніцы нацыяльнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Плёнкінай Анжэле (яна удзельнічала ў распрацоўцы правак у наш капірайт ў 2011 годзе), наконт планаў пашырэння ў законе "Аб аўтарскім праве" пунктаў па некамерцыйнаму (!!!) выкарыстанню аб'ектаў аўтарскага права. Прыўрочана усё было да паправак у адміністратыўны кодэкс (артыкул 9.21).
Мая мэта была даведацца ці будзе ў нашым капірайце прадугледжаны нейкі баланс у бок карыстальнікаў, а не толькі карных ворганаў, якія могуць інтэрпрэтаваць любое захоўванне кантэнта або праграм на свой густ.
Палітызаваны адказ (паслухайце самастойна ён на рускай мове з 1:33:52: http://www.wipo.int/webcasting/en/index.jsp - у спісе абярыце канферэнцыю 7-8 красавіка) нашых афіцыйных прадстаўнікоў можна разумець у двух вымярэннях. Першае, калі няма што сказаць, можна перавесці адказ у іншае русла. Як пракаментаваў венгерскі ўдзельнік канфэренцыі: “Адказ быў у стылі палітыка”.
І другое, рэпрэсіўны дыскурс адлюстроўваецца нават у галіне, дзе можна сесці і спакойна абмеркаваць. А н-не, трэба замакраць магчымымі рэпрэсаліямі, і хай увесь свет ведае, што наша ўлада таксама з яйцамі і пасля кантрольнага папярэджання юзеру будзе дзейнічай без замядлення.
Інсайдэрская інфа
Дарэчы таксама не ў плюс, што ад замежных прадстаўнікоў можна больш даведацца пра тое, што адбываецца ў Беларусі. І ў галіне фармавання пазіцыі па бібліятэчнаму накірунку і па стварэнню рамкавага дакументу па інтэлектуальнай уласнасьці ў межах Еўразійскай Эканамічнай Супольнасці. Вядома гэтыя пытанні - тэмы іншых пастоў, але відавочна, што адсутнасць празрыстасці адна з важных праблем, якую важна вырашаць пры рэформе любога закона ў нашай краіне.
Спасылка на відэа: http://www.wipo.int/webcasting/en/index.jsp (у спісе абярыце канферэнцыю 7-8 красавіка)
Фота аўтара зроблены падчас канфэренцыі.