Палявыя зацемкі сацыятэхніка: арганізацыя вікі супольнасці

У канцы мінулага года ў Фаланстэры распачаў ініцыятыву - Вікіфікацыя. Гэта ініцыятыва мела сацыя-тэхнічныя і антрапалагічныя мэты. Першая мэта - пашырыць актыўнасць супольнасці, ствараючай свабодныя беларускія веды. І другая мэта, палепшыць інтэграцыйны і арганізацыйны патэнцыял вікі-супольнасці. Назрэў час для рэфлексіі. Навошта? Рэфлексіўны метад часам дазваляе знайсці нетыповыя шляхі змянення сітуацый.

Гэты матэрыял будзе складацца з трох частак. У першай часцы закрану ўмовы, у якіх мы дзейнічалі. У другой часцы падкрэслю пэўныя дасягненні Вікіфікацыі. І ў трэцяй часцы пакажу цякучыя выклікі ў развіцці супольнасці і магчымыя шляхі іх пераадолення.

Умовы

У канцы 2014 года Вікіпедыйныя праекты налічваюць каля 80 і 50 тысяч (сёння каля 111 і 58 тысяч) адпаведна . Настрой ядра песімістычны. Больш за 180 удзельнікаў нашага апытання паказалі, што перш за ўсё белВікіпедыі, дакладней вікі-супольнасці не хапае: рэдактараў, перадачы тэхнічных і сацыяльных ведаў, вядомасці Вікіпедыі і ўжывання беларускай мовы, было таксама адзначана шэраг іншых прычын.

Па выніку атрымалася, што неабходна: 1) арганізаваць навучальныя сустрэчы для пачынаючых, дзе перадаваць тэхнічныя веды пра Вікіпедыю, 2) прадэманстраваць як перадоліць моўны і псіхалагічны бар’ер для пачатку пісання, праз практыку ўдзелу, 3) і што фокус напісання трэба зрабіць на лакальныя з’явы.

Але на мой погляд найбольшая праблема была ў тым, што не існавала рэальнай магчымасці супрацоўнічаць з вікі-супольнасцю, бо сама супольнасць не стварыла каналаў для эфектыўнай камунікацыі, як унутры так і звонку. Таму важна было сканцэнтравацца на пошуку каналаў камунікацыі. якія будуць прыняты большасцю актыўных дзеячаў Вікіпедыі.

Вікі-супольнасць і супольнасці

Першае што мы зрабілі - гэта навялі масты з суполкамі максімальна гатовымі для вікі-партнёрства. Іх знайшлося даволі шмат. Каму ўдалося перадаць веды: суполцы арганізатараў фестывался СРМ, Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдакцыі Кампьютарных Вестак, гарадзенскім экалагічным ініцыятывам, студэнтскай ініцыятыве БАСС, Беларускаму калегіюму, арганізацыі Фіальта і іншым. Калі падсумаваць, атрымалася больш за 100 чалавек было ўцягнута ў перадачу вікі-ведаў.  Масты - гэта толькі адна з кампанент, якая была патрэбна для ажыўлення сітуацыі.

Іншая кампанента ляжала ў самой супольнасці. Гэтым летам, 21 чэрвеня, была створана беларуская юзэр група вікіпедыстаў - гэта першае арганізаванае аб’яднанне вікіпедыстаў. Яе засноўнікамі сталі 14 найбольш сацыяльна актыўных карыстальнікаў з абодвух раздзелаў. Што дала гэта група? Перадусім гэта магчымасць рэпрезентацыі, як у краіне так і за мяжой, па-другое, больш устойлівыя камунікацыі вікі-супольнасці, па-трэцяе, гэта першая спроба знайсці агульную каштоўнасную глебу паміж двума галінамі.

Камунікацыя

Камунікацыя пайшла не адразу. Магчыма камунікацыя ішла раней але, яна не была адкрытай для іншых. Атрымлівалася, што ў суполцы 15-20 актыўных адміністратараў часам было невядома, хто чым займаецца і што плануе рабіць. З’явілася задача адкрыць гэтыя камунікацыі і зрабіць іх бачнымі для розных удзельнікаў супольнасці. Першая спроба агульнай камунікацыі была - запусціць мэйлінг ліст. Камунікацыя пачалася, але не дасягнула жадаемага. Другая спроба заключалася ў пуску групы ў ФБ з кастрычніка. Пакуль гэта спроба тэсціруецца, але ўжо бачна, што 1) вікі-актывісты чытаюць адзін аднаго і каментуюць навіну ў агульным інфармацыйнай прасторы 2) далучаюцца вікіпедысты, або навічкі, пра якіх раней не было чуваць. Гэтыя два трэнды варта падтрымліваць. І канешне самае жаданае, калі вікі-актывісты пачнуць пакідаць не толькі каментары, але і самі пасты, навіны, якімі яны валодаюць. Пакуль паказваю прыклад жадаемага. Таксама ў гэтым годзе актыўна адбываліся сустрэчы ў рэале. Пра іх пазней.

Медыя

Трэцяя кампанента якой не хапала - гэта медыйнае прадстаўленне. Нельга сказаць, што яго не было раней. Але  было з большага або скандальнае, або юбілейнае (10 колькасці артыкулаў або гадоў.). Напрацягу 2015 і першых тыдняў 2016 беларуская Вікіпедыя узгадалася каля 30 разоў у СМІ і самае галоўнае, што ўдзельнікамі сюжэтаў было каля 8-10 розных вікі-актывістаў. Гэта паказвае, што супольнасць 1) мае лідэрскі патэнцыял і 2) дэмакратычную аснову, якія можна канвертаваць у добрыя справы і празрыстае прыняццё рэшэнняў. У гэтым годзе СМІ больш пісалі пра ствараючыя ініцыятывы (конкурсы, праекты), а таксама праблемы беларускай мовы.

Коза ностра

І чацвёртая кампанента, апошняя, але не мень значная, гэта зрабіць агульную справу. Перад намі паўстала задача прыдумаць менавіта тую справу, якая 1) прыцягне да супрацы дзве беларускія галінкі Вікіпедыі, 2) увагу прэссы, 3) валанцёраў, 4) фінансы. Выбар спыніўся на дапаможніку Вікіпедыста. Напрацягу ліпеня-верасня мы актыўна працавалі над ім, прыцягваючы то адну, то другую галінку. Акрамя таго, што ў праекце паўдзельнічала каля 20-25 валанцёраў, друкаваную версію дапаможніка актыўна падтрымала фінансамі сама вікі-супольнасць і сімпатызуючыя. Мы набралі 86% ад неабходнага бюджэту.

Гэта добры вынік, але спынімся на аналізе. Чаму ж мы не дабралі гэту суму? Першае, гэта невялікі яшчэ медыя патэнцыял Фаланстэра і самой Вікіпедыі. Другое, дапаможнік ствараўся на даволі спецыфічную тэму. Трэцяе, праца з валанцёрамі і прасоўваннем вікі-праекта толькі рабіла першыя крокі. Але пачатак пакладзены і ён падказвае, што пры адпаведнай арганізацыі ініцыятывы вікі-супольнасці могуць быць падтрыманы грамадствам. Важна, каб гэтыя ініцыятывы з’яўляліся.

Сустрэчы

За 2015 года адбылося 5+ адкрытыў арганізацыйных сустрэч супольнасці ў Мінску, якія мелі ў павестку пытанні развіцця. Падчас гэтых сустрэч адбывалася рэфлескія і абмен навінамі. Пакуль стратэгічнае планаванне не адбывалася. Магу адзначыць пазітыўны трэнд: вікіпедысты пачалі рэагаваць на прапановы, часам ствараць прапановы сумесных актыўнасцяў і вызначаць эфектыўнае або неэфектыўнае зробленае. Сустрэчы прыцягвалі з большага мінчукоў і часам найбольш актыўных рэгіянальных або іншаземных удзельнікаў. Патэнцыял іншых гарадоў і мястэчак выкарыстаны не на поўніцу.

Прэзентацыя Вікі-дапаможніка, раскрывае некаторыя значныя моманты Вікіфікацыі. Верасень, 2015

Апытанне і рэфлексія

Напрыканцы года я зрабіў невялікае апытанне найбольш актыўных вікіпедыстаў. На аснове гэтага апытання, а таксама ведаў, атрыманых падчас сустрэч, можна сказаць:

Па-першае, у вікі-супольнасці склалася пазітыўная рэакцыя да юзэр групы. Тут паўстае пытанне: ці пажадаюць надалей вікіпедысты прымаць рашэнні па развіцці супольнасці і розных знешніх праектаў разам?

Па-другое, супольнасць выражае пазітыўную рэакцыю на значнае павілічэнне колькасці артыкулаў. Сумарна гэты рост склаў больш за 20% напрацягу 2015 года. Нягледзячы на тое, што вялікую колькасць далі атрыкулы стабы (артыкулы ў некалькі сказаў) пра населеныя пункты, рост адбыўся і гэта адзначаюць адміны, якія пільна сочаць за ўсімі вікі трэндамі.

Мяркую, што гэтыя два паказчыка якасны і колькасны могуць сфарміраваць пазітыўную тэндэнцыю і ў наступны годзе, калі вікі-актывісты памножаць колькасць і разнастайнасць транслятараў. Напрыклад, у 2015 годзе гэтымі траслятарамі былі: Вікі-вясна, конкурс ад ТБМ, юзэр група, Вікі-дапаможнік і інш.

Чаканні

Самыя істоныя знешнія перашкоды для гарманічнага развіцця вікі, па меркаванню саміх вікіпедыстаў - гэта недастатковая увага і жаданне супрацоўнічаць устаноў дзяржавы, у тым ліку музеяў, галерэяў, архіваў і бібліятэк з Вікіпедыяй. Плюс у культурным і сацыяльным полі звужана выкарыстанне беларускай мовы. У дадатак існуюць неспрыяльныя умовы для дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятыў увогуле.

Вышэй абазначанае ў прынцыпе не сакрэт. Тут важна, што тармазіць супольнасць знутры. Было адзначана недастатковае інфармаванне пра вікі-праекты і справы вікі-супольнасці.

У сваіх чаканнях ад дзейнасці супольнасці і юзэр-групы вікіпедысты пазначылі неабходнасць:

  1. пашыраць рэдактарскае і валанцёрскае кола для сумесных праектаў: выходзіць на новыя аудыторыі, напрыклад, старэйшыя шкаляры, студэнты, і ладзіць для іх майстаркласы.
  2. канцэнтраваць высілкі на шэрагу невялікіх праектаў (напрыклад, вікі-экспедыцыі, фота-вылазкі, майстар-класы).
  3. каардынаваць і арганізаваць агульную камунікацыйнай прасторы (рэфлексія, абмеркаванне развіцця і спрэчных момантаў), як у рэале так і анлайн.
  4. прасоўваць пазітыўны імідж і праекты вікі-супольнасці ў беларускім грамадстве.

Вышэй абазначаныя накірункі вельмі шырокія, і рэсурсамі аднаго-двух чалавек гэта складана вырашыць. Таму гэты год яшчэ вастрэй будзе патрабаваць ад вікі-супольнасці, па-першае, калэктыўнага удзелу: абмеркавання, прыняцця і рэалізацыі рашэнняў. Па-другое, інтэграцыі ўсіх чыннікаў і мовы, і сваёй гісторыі, і ідэнтычнасці, і выразнага маральнага і "палітычнага кодэксу” паводзінаў для развіцця менавіта як супольнасці. Пад палітычным кодэксам маю на ўвазе сукупнасць прынцыпаў самакіравання датычная рэальнай склаўшайся сітуацыі ў беларускім сегменце Вікіпедыі.

На гэтым заканчваю, свой расповяд, вядома ў яго не змясцілася ўся інфармацыя. Я узяў толькі тую, што палічыў найбольш значнай з боку практыка-сацыятэхніка. З задавальненнем паслухаю вашы камендары …. але вядома, што справа звычайна гучней за словы.

PS

У скрыншоце дадаю SWOT-аналіз вікі-супольнасці на 2016 год на падставе практычнай дзейнасці падчас Вікіфікацыі: