Некалькі дзён назад давялося наведаць месца гікаў у Вільні пад назвай Тэхнарыюм. Месца знаходзіцца непадалёк ад чыгуначнага вакзалу, так што, калі ў вас выдадзецца некалькі свабодных гадзін, абавязкова завітайце. А зараз я падзялюся сваімі сацыятэхнічнымі назіраннямі.
Змешанае членства
Што адразу запомнілася, гэта тое. Што доступ да памяшкання маюць больш за 80 чалавек - уладальнікі ключоў. Замкі з эрфідамі. Такая інфармацыя наштурхнула на думку, што гэта месца - сапраўды супольнасць. Па словах @opit, адной з захавальніц месца, Тэхнарыюму больш за 3 гады, каля 50 пастянных стандартных членаў, якія пры ўступленні згаджаюцца з фармальнымі правіламі. Гэта месца мае афіцыйную рэгістрацыю, змешанае членства. Напрыклад, калі вы хочаце быць проста наведальнікам і мець ключы, значыць гэта гасцявой рэжым; калі вам важна мець невялічкае месца для вашых рэчаў, тады можна абіраць іншыя пакеты членства. Напрыклад, 120 эўра можа каштаваць месца пад буйны праект, тут вам выдзяляецца ледзь не цэлы пакой.
Сумяшчэнне
Тэхнарыюм змяшчае розныя праекты. Гэта не толькі айцішнікі. *Яны дарэчы займаюць адносна невялікі пакой у дальнім вуглу. Тут размяшаюцца і шаўцы, і майстры па кераміцы, архітэктары малых формаў і біёлагі. Як адзначыла опіт, яшчэ удзельнікі хакерспэйса (мэкерспэйса) мараць, каб з’явіліся кухонныя хакеры. Карацей месца вельмі разнастайнае. Дарэчы разнастайнасць - гэта на мой погляд, то што стварае устойлівасць гэтаму праекту і дае яму магчымасць развівацца, захопліваючы розныя аудыторыі гікаў.
Размеркаванне улады
Як і пісаў вышэй, хаця ўдзельнікі месца падпісваюць афіцыйную дамову на сяброўства і пагаджаюцца са статутам, рашэнні прымаюцца кансэнсусам на штомесячных сустрэчах. Правілаў няшмат, іх магчыма пералічыць па пальцах. Эпікі падымаюцца толькі тады, калі дае сбой сістэма вынасу смецця (дарэчы зрэе думка пра унутраны рэсайклінг), або нехта з 80 удзельнікаў вырашае завесці сабачку ў памяшканні і забывае прыбіраць.
Як і робіцца ў большасці супольнасцяў ядро складаецца з сябраў яшчэ ў да”тэхнарыюмную” эпоху. Але відавочнага перакосу ўлады да ядра не заўважаецца, хіба што яго удзельнікі маюць больш абавязкаў і больш актыўна даглядаюць за месцам.
Прастора
Тэхнарыюм складаецца з двух паверхаў. Першы нагадвае хутчэй нейкі цэх, на другім скацэнтраваны месцы для невялікіх праектаў. Прастора другога паверха ў асноўным адкрытая. Ёсць некалькі пакояў з дзвярыма: напрыклад, склад, біяпакой і айцішнік. Але астаняе - гэта тэрыторыя, якая прастрэліваецца вокам. Усноўным праекты дзеляць адзін стол, або выкарастоўваюць яго па чарзе. Ёсць і “прыватызаваныя” месцы. На маю заўвагу, што “у вас ваў такое вялікае памяшканне!”, @opit сціпла заўважыла, што пакуль Тэхнарыюм не такі эпік, як знакаміты нямецкі хакерспэс С-base ў Берліне.
Так яно і ёсць, але апетыт літоўскіх гікаў не гэтым не сканчваецца. Пад канец невялікай экскурсіі захавальнікі запрашаюць наведаць гік фэст “Тролі не дазволены” (Trolls not allowed), дзе з’яўляюцца суарганізатарамі. У мяне застаецца моцнае жаданне наведаць гэту супольнасць зноў.
Цікавыя заўвагі
- Разнастайнасць
- Змяншэнне дамінанты айцігікаў
- Сумеснае выкарыстанне
- Гарызантальнае прыняццё рашэння - кансэнсус
- Вялікае колькасць давераных асоб.
Хаця Тэхнарыюму ўжо больш за 3 гады, і гэта час для пераасэнсавання клуба, але парасонавы характар (клуб-клубаў) дае магчымасць (тэарэтычна), працягуць пашырэнне. Цікавы на мой погляд выклік, можа утварыцца калі 80 + ключоў(сябраў клубу) пажадае прымаць удзел у прыняцці рашэнняў.
Больш фота можаце паглядзець у галерэі.