Учора я зладзіў першы відэастрым на тэму "Стратэгічныя камунікацыі ў дзейнасці супольнасцяў". Гутарыў з Андрэем Эзерыным, гарадскім актывістам і прадзюсэрам некамерцыйных праектаў.
Чаму паўстаў гэты цыкл стрымаў
Агульна гэты цыкл размоваў называецца “Практычная сацыятэхніка”. Чаму менавіта такая назва? Найперш, я хачу, каб атрыманыя веды гледачы і слухачы, якія будуюць ці актыўна ўдзельнічаюць у супольнасцях, ужылі для сваёй практыкі і эксперыментаў. Такім чынам, я будую пытанні, каб адказы давалі ці як мінімум выклікалі практычны эфект.
Па-другое, я хачу сфарміраваць кола адзінадумцаў, вакол сумы ведаў, якую называю сацыятэхнікай. Гэта сума ведаў насамрэч закладае падмурак да будаўніцтва грамадства ад падстаў.
Па-трэцяе, я маю даследчыцкі інтарэс: хачу спраўдзіць і пашырыць мае веды пра досвед супольнасцяў, якія не разглядаў у сваёй кнізе “Сацыятэхніка. Пачаткі”. Гэту кнігу я зараз самастойна рыхтую да друку.
Нарэшце, мне важна натхняць беларусаў. Сапраўды, я веру, што сваім прыкладам і прыкладамі маіх суразмоўцам, магчыма пхаць слухачоў да дзеянняў пачынаць будаваць супольнасці ад пачатку, больш актыўна ў іх удзельнічаць. І тым самы будаваць трывалае грамадства.
У гэтым допісе выкладаю найбольш значныя для мяне дзевяць думак, якія дазваляюць прачытаць тое, аб чым мы гутарылі, і што мяне зацікавіла найбольш. З вызначэннем Стратэгічнай камунікацыі гугл або Вікіпедыя дапаможа.
Вядома, можаце глядзець сам стрым цалкам. Буду рады каментарам на ютубе ці ў гэтым допісе.
Дадам ключавыя для стрыма:
strategic communication, стратэгічныя камунікацыі (СК), супольнасці, адрозненне СК супольнасцяў і іншых суб’ектаў
Першая думка. Спачатку была практыка
У галовах практыкаў назва гуманітарных тэхналогіяў з’яўляюцца пасля досведу. Спачатку Андрэй ужыў свае таленты для супольнасці Асмалоўка (з 2016), а пасля знайшоў, што яго комплексная актыўнасць называецца “стратэгічнай камунікацыяй”. Падобнае адбылося ў мяне. Спачатку я будаваў і аналізаваў супольнасці, а пасля зразумеў, то гэта “сацыятэхніка”, я ёсць сацыятэхнікам.
Такі тэарэтычны інсайт толькі падпітвае актынасць практыкаў: эксперыментаваць і спрабаваць ставіць новыя планкі ў сваёй працы.
Спасылка на падрабязны разгляд прымянення стратэгічных камнуікацый на прыкладзе Асмалоўкі.
2. Гэта пра будучыню
Стратэгічная камунікацыя (далей, СК) – гэта інструмент тых, хто думае пра будучыню і дзейнічае для будучыні. Бо само слова стратэгічнае мае на думцы працягласць у часе і магчыма прасторы. Значыць пра ўкладанне сіл далёкія гарызонты. Ці гатовыя да такіх камунікацый нефармальныя калектывы?
3. (Рэ)дызайн міфаў
СК звязаная з дызайнам міфаў, гісторый, наратываў, успрыманняў, паводзінаў. Вельмі такі сэксі і атракцыйны накірунак -- “дызайн міфаў”. Што гэта такое? Гэта канструяванне новага наратыва насуперак існуючаму ці запаўняючаму пустату.
У СК гэты новы наратыў неабходны для перамогі ў “вайне наратываў”. Во як! Госць прывёў прыклад музычнага міфа “Будзьма беларусамі!” з гісторыі 2010х. І канешне трансфармацыю “міфа” пра Асмалоўку, вобраз якой змяніўся з “месца пад знос для новай забудовы” у “гістарычная спадчына Мінска”. Адчуваецца розніца.
Знайшоў гэта відэа... Будзьма беларусамі (раю паглядзець гэтыя 5 хвілін, бяруць за сэрца), якое на думку Андрэя перафарматавала міф пра беларусаў… А на ваш погляд ён перафарматоўве вашае ўяўленне пра нас, беларусаў?
4. Калектыўная роля
Камунікатар – гэта калектыўная роля. Напрыклад, падчас адстойвання Асмалоўкі, хаця Андрэй граў значную ролю, ён быў не адзіны камунікатар. З’яўляліся людзі, якія камунікавалі з некаторым дзяржаўнымі органамі, інстытуцыямі, унутры самой супольнасці. І атрымлівалася, што падзеленая роля Камунітара – устойлівей.
Розныя функцыі камунікацыі выконвалі розныя людзі і такім чынам мінімізоўваліся рызыкі (перагаранне, выпаданне, канфлікты). Гэты раз не паспелі з Андрэем пагутарыць, як адбывалася сінхранізацыя мэсіджа паміж рознымі камунікатарамі ў выпадку сульнасці Асмалоўкі.
5. "Хто прыходзіў, з тым і працавалі"
На маё пытанне, як збіраліся добрыя кадры. Андрэй адпавёў: “Хто прыходзіў, з тымі і працавалі” Але, як прыходзілі гэтыя кадры? Удзельнікі супольнасці ўзнікалі з прыхільнікаў. А прыхільнікі мабілізоўваліся праз дваровыя суботнікі і розныя святы ў Асмалоўцы, якія ладзіліся самімі жыхарамі.
Наогул у мяне ў думцы ўзнікла асацыяцыя, што гэты асмалоўскі досвед падчас рэвалюцыі 2020 годзе, быў памножаны дваровымі супольнасцямі ў сотні разоў. Вядома прамой перадачы досведу не было, аднак працаваў 25-кадр: калі нейкая форма калектыўнай дзейнасці ачароўвае, яе хочацца паўтарыць.
6. Пазітыўныя сувязі
Стратэгічная камунікацыя нарошчвае пазітыўныя сувязі. У нейкі момант стратэгічныя камунікатары з’яўляюцца супольнасця-стваральнай сілай. Насамрэч сувязі нарошчваюцца і звонку, і знутры. Цалкам падпісваюся пад гэтай думкай, бо супольнасць – гэта таксама сума сувязяў паміж людзьмі. Пытанне адкрытае, ці гатова супольнасць, асабліва малы нефармальны калектыў да новых сувязяў...
7. Камунікатар – гэта (!) частка супольнасці
Добрая і кепская навіны для малых нефармальных калектываў.
Пачнем з кепскай. СК – гэта вельмі магутны інструмент, таму для яго выкарыстання неабходны “спецыяліст” з ведамі камунікацыі (міждысцыплінарнымі насамрэч), харызмай, зацікаўленасцю, і яшчэ больш, гэтага спецыяліста нельга наняць. Дакладней яго можна наняць, але наёмны, аплочаны супрацоўнік не значыць, што вырашыць задачу камунікацыі. У назіраннях Андрэя часам такія нанятыя спецыялісты рабілі (свядома, ці несвядома) шкоду тым, хто іх наймаў.
І тут прыходзіць добрая навіна. Добры стратэгічны камунікатар – гэта інсайдэр. Гэта ўдзельнік супольнасці, які падзяляе яе каштоўнасці і мэты. Гэта гісторыя не пра найманне, а, па-першае, пра самавызначэнне, дзе камунікатара ёсць часткай гэтай супольнасці. Мой уласна досвед таксама пацвярджае гэту думку, дакладней практыку. Другое, гісторыя пра навучанне, вырошчванне такога стратэгічнага камунікатара ўнутры супольнасці.
8. Пачынаецца ўсё з сям’і
Адкуль пачынаецка СК? На думку Андрэя яе можна пачаць з сям’і. Вось як яно?! Я меркаваў, што гэта метад для дзяржаўных інстытуцый, вялікіх карпарацый і развітых супольнасцяў (са сваімі НДА). Мы можам трэнаваць свае навыкі СК з самага дзяцінства, каб умела, напрыклад, вырашаць канфлікты, а ворагаў рабіць нейтральнымі.
СК дапамагаюць, дакладней вырашаюць выклікі, як знешнія так і ўнутраныя. Да знешніх выклікаў можа адносіцца, таксама перабудава паводзінаў і правілаў іншых. Напрыклад, у кейсе Асмалоўкі, з дапамогай стратэгічных камунікацый удзельнікам атрымалася арганізаваць і звязаць часткі афіцыйных інстытутаў, для абмеркавання лёсу мікрараёна.
Дэтальна чытайце апісаны кейс Асмалоўкі.
9. Нават пасля дасягнення мэты
Напачатку, каб вызначыцца з рамкамі нашай размовы, я задаў пытанне Андрэю: што ёсць супольнасць. На думку Андрэя супольнасць будуецца на веры групы ў агульныя (!) каштоўнасці і мэту найперш. І яшчэ больш можа мэта знікаць, але супольнасць нейкім чынам застаецца. Тут я не пагадзіўся і яшчэ вярнуся да гэтай тэмы ў наступных стрымах.
Яшчэ…
Калі хочаце ведаць чаму супольнасць не можа заставацца пасля мэты, замаўляйце маю кнігу папяровую ці элеткронную версіі. Рыхтую яе да выдання самастойна, таму вашыя прадзамовы дапамогуць кнізе пабачыць свет.
На гэтым усё. Дзякуй, што глядзіце, лайкаеце, задаеце пытанні і падпісваецеся на мае інфармацыйныя каналы (FB, TG, Insta, Youtube, Buymeacoffee).
Вядома глядзіце відэа, каб лепей пагрузіцца ў тэму стрыма.
PS
Таксама можаце паглядзець маю гутарку з чатамGPT (на англійскай мове) пры падрыхтоўцы да стрыма.
PSPS
А наконт пытання: Ці маюць канец стратэгічныя камунікацыі супольнасцяў? Андрэй адпавёў: не, не маюць.
Фота падзагалоўкам - скрын з міфа "Будзьма Беларусамі".