На мінулым тыдні паўдзельнічаў у штогадовай канфэрэнцыі лінукс супольнасці - LVEE'2017. Падзялюся некалькімі сваімі назіраннямі, надаўшы ўвагу пытанням арганізацыі і існавання гэтай супольнасці.
Наогул паездка на ровары з Гародні да месца правядзення турбазы Хімік - каля 35 кіламетраў. Гэты шлях звычайна пакідае самыя станоўчыя ўраджанні. Шаша змяняецця лясной дарогай, з бясконцымі слупамі соснаў, пагружаючы ў раі камароў, атачэнне блакітнага возера і цікавых людзей. Гэтыя 3 дні пакідаюць моцны след, а таксама перадаюць моцную энергію на доўгі час.
“Таварышчы праграмісты, калі ласка, абед гатовы!”
Цехнары традыцыйна руляць. Вядома, што канференцыя LVEE - гэта злёт людзей тэхнічнага складу. Але, як слушна заўважыла адна з удзельніц, на гэтай канфэрэнцыі дамінуюць тэхнічныя тэмы і не застаецца ніякай прасторы для іншага. Менавіта, пра іншае хачу паразважаць.
Што ж можна аднесці да “іншага”? Гэта пытанні самакіравання, пытанні звязнасці удзельнікаў, размеркавання рэсурсаў, планавання будучыні, змены пакалённяў арганізатараў не паўстаюць на канфэрэнцыі на ўзроўні стратэгіі. А магчыма яна і не патрэбна ў такім фармаце. Чаму?
З аднаго боку такі стан рэчаў цікавы некаторым спонсарам, якія разглядаюць супольнасці, як пастаўшчыка працоўнай сілы. Любая самаарганізаваная група са сваім інтарэсам будзе замінаць у насычэнні мерапрыемства спонсарскімі пасланнямі, куды больш прагматычнымі, чымсці рамантычныя прынцыпы FOSS, або абмеркаванне развіцця супольнасці. Безумоўна на гэтай канфе спонсары паводзяць асцярожна, але улічваючы пасіўнасць да тэмаў супольнасці абываецца іх выдзяленне.
З другога боку, самі бывалыя арганізатары, ужо шэраг год не надаюць значнасці абмеркаванне не тэхнічных тэмаў падчас канфэрэнцыі. Прычыны таксама могуць быць розныя: жаданне прытрымлівацца міжнароднага статусу канфэрэнцыі, таму не жаданне падымаць скілеты з шафы. Абмеркаванне праблемнай тэмы можа спарадзіць канфлікты, а хто любіць канфлікты? Не выключана, што можа быць задаволенасць асновы супольнасці існуючым станаў рэчаў.
І, нарэшце, большасць удзельнікаў - гэта ўжо дарослыя людзі, з сем’ямі, сярэднім даходам і вялікай занятасцю. Любая арганізацыя забірае горы часу і сіл, таму ахвочых сярод “не ядра” падымаць і вырашаць агульныя праблемы таксама няшмат. Падкоўдрай затаілася думка - лепей такое пытанне не высоўваць, бо і так, падаецца, больш менш усё крута.
Цікавы быў таксама невялікі даклад ад арганізатара штомесяцовых лінуксовак у Мінску (адначасова і спонсара). Яго настрой і думкі паказалі, што незадаволенасць фарматам лінуксовак ёсць і ўдзельнікам хочацца больш двіжухі. Арганізатар падкрэсліў, што лінуксоўкі адбываюцца, але не з такой рэгулярнасцю, як раней. Яны пачынаюць залежыць ад гатоўнасці аднаго чалавека, што канешне не надае больш устойлівасці самой ініцыятыве. Мне падалося трохі штучным, што пачатак разваг быў спынены арганізатарамі, бо час спонсара не вычырпаўся.
Што паспелі выказаць 2 удзельніка - гэта неабходнасць супрацы з іншымі (тэхнічнымі?) супольнасцямі і насычэнне дакладамі. Гэта канешне не рэпрэзентатыўныя меркаванні ўсёй супольнасці, але тыя, што паспелі быць выражынымі за гэты час.
Пасля дакладу я падыйшоў да арганізатара лінуксовак і прапанаваў сваю дапамогу, вырашыўшы прааналізаваць супольнасць праз яго канкрэтны транслятар - лінуксоўкі, - у бліжэйшай будучыні. Асноўны алгарытм аналіза будзе такі: (1) выявіць праблемы, (2) прыярытызаваць іх, (3) пасля стварыць дарожную карту для рашэнняў і (4) вызначыць рэсурсы, якія для гэтага неабходны.
Канешне, нягледзячы на вышэй абазначаныя выклікі, душэўнасць у супольнасці прысутнічае, і мой досвед удзелу ў канферэнцыях паказаў, што LVEE, адна з найбольш цёплых і прыветных канфэрэнцый, якія яшчэ адбываюцца ў нашай краіне. Часам маўчашчыя адзінокія гікі гэта толькі нагода пазнаёміцца.
Таму варта ўдзельнічаць і мець на ўвазе такі стан рэчаў.
Вядома, што кошт на ўдзел ў канфе даволі істотны для нашых праёў - 90 у.е, асабліва для студэнтаў або непрацуючых гікаў. Але, каб скараціць выдаткі, існуе шэраг спосабаў. Вы можаце: заявіць свой даклад, або ўпісацца ў аргкамітэт і дапамагаць з падрыхтоўкай, або прыехаць са сваім намётам і ежай, каб звезці выдаткі толькі на дарогу. Карацей існуюць спосабы, каб трапіць на гэта мерапрыемства па зера кошце.
На сёння ўсё.
У нейкім з наступных пастоў хачу распавесці пра тое, якую тэму распавядаў на LVEE 2017, таму працяг будзе.