Сярэдняя школа №38 і Сеціва.

Учора з раніцы напісаў журналіст і папрасіў даць каментар па падзеях, якія адбыліся ў 38 сярэдняй школе гораду Мінска. Магчыма я бы пракаментаваў гэту тэму не так дэтальна. Але школа 38 – гэта месца, дзе я правёў 9 гадоў свайго дзяцінства. Таму пірацкія паводзіны сённяшніх вучняў вырашыў падтрымаць разгорнутым каментаром і магчыма дзеяннем.

Сутнасць гісторыі ў тым, што некаторыя бацькі і школьная адміністрацыя вырашылі забараніць мабільныя тэлефоны ў школе. Адна з навучэнак вырашыла, што трэба неяк апавясціць іншых і размясціла петыцыю на чэндж.орг з надзеяй на падтрымку грамадства. Чакаемая колькасць подпісаў была толькі 100. Гэта зусім няшмат. Але сам факт калектыўнага дзеяння ўзрушыў наваколле.

Крызіс школьнай ўлады

Мабільныя прылады падрываюць кансерватыўную, аўтарытарную ўладу, у тым ліку інтэлектуальную ўладу настаўнікаў і адміністрацыі. Магчыма ў гэтым іх асноўны страх.

Па-першае, асабліва, калі ўлічыць, што настаўнікі са сваймі старымі падручнікамі хаця і даюць пэўную прадказальнасць, але прайграюць у навацыях перадачы інфармацыі, формах падачы, аналізу, якія можа прапанаваць лічбавая эпоха. Зараз вучні, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, могуць хутчэй знаходзіць і аналізаваць сітуацыю, чым выкладчык старой загатоўкі.

Па-другое, сеткавы падыход увесь час турбуе адміністрацыі навучальных устаноў, бо арганізацыя жыцця школьнікаў з дапамогай лічбавых тэхналогіяў становіцца недасяжнай для кантролю адміністрацыі. Мы тут бачым сітуацыю, калі вучні могуць быць больш прасунуты і па метадах, і па арганізацыі, яны не маюць толькі адміністрацыйнага рэсурсу, астатняга ў іх болей. Гэта прычына нервовасці. Што пацвярджае сваімі словамі дырэктарка, калі вучні не даюць ёй тэлефон для званка бацькам, спасылаючыся на нулявы баланс.

Больш за тое, мабільнікі дапамагаюць вучням фарміраваць свае суполкі, у якіх збіраюцца і цыркулююць свае веды. Гэта выклік, які патрабуе не тыповага падыходу да навучальнага працэсу з боку выкладчыкаў. Зараз можна паставіць пад сумнеў любую ісціну настаўніка і знайсці даволі сур’ёзныя доказы, бо часта Інтэрнэт можа даць нашмат болей і больш персаніфікавана і глыбока.

Тут на відавоку страх і адміністрацыі, і некаторых бацькоў, і настаўнікаў.

У чым прычына?

Сацыяльная мабільнасць моладзі перамешаная з лічбавымі тэхналогіямі павышае прыватнасць – аўтаномію навучэнцаў. Аўтаномія робіць вучняў сапраўднымі суб’ектамі, якія прэтэндуюць на пераразмеркаванне ўлады ў школе. Студэнты старэйшых класаў хочуць больш свабоды ў навучальным працэсе і асабліва ў камунікацыях з аднакласнікамі. Яны хочуць больш сеткавых адносін, чым вертыкальнага падпарадкавання. Вопыт сеціва дае магчымасць выбудоўваць больш раўнапраўнаныя стасункі, але адміністрацыя не гатова да партнёрства. Бо партнёрства патрабуе іншай арганізацыі школы. Сённяшная вертыкальная, закрытая арганізацыя навучальнага працэсу вельмі яскрава адлюстравана на структуры тыповага сайта школы (напрыклад, закрытыя вынікі галасавання)

Узнікае пытанне, чаму за доўгія гады (каля 10 год), адукацыйная сістэма не знайшла спосабу, як можна прымяніць на карысць мабільнікі, планшэты. А менавіта мабільнікі дапамагаюць рабіць відэа і аудэа запіс заняткаў, фатаграфаванне матэрыялу, развіваюць пошуковыя скілы. Іншымі словамі, ёсць глеба для інтэграцыі лічбавых дэвайсаў у адукацыйны працэс. Гэта ўнікальная з’ява, якую не выкарыстаць нашай базавай адукацыі, вельмі неабачліва. Улічваючы яе матэрыяльна тэхнічны стан неабходна стымуляваць любыя новыя падыходы ў адукацыі, можа быць нестандартным выхадам з такога крызісу.

Выхад са шторма

На мой погляд у гэтай сітуацыі варта больш думаць як арганізаваць дэмакратычны працэс у школе і як пераадолець лічбавую дыскрымінацыю. Не заганяючы ўсіх на стагоддзе назад, а наадварот, стымулюючы інавацыйнае мысленне школьнікаў і даючы больш свабоды для метадалогіі выкладчыкаў.

Вядома, што працэс тэхналагічнай інтэграцыі не аднахадоўка. Па-першае, для ўстойлівага развіцця лічбавых тэхналогіяў у супольнасці базавай адукацыі трэба сумеснае абмеркаванне і прыняцце рашэння на роўных умоваў: шкаляроў, бацькоў, выкладчыкаў, адміністрацыі школ. Тым больш фарміраваць новую палітыку школы можна, выкарыстоўваючы тыя самыя лічбавыя тэхналогіі, якімі юнакі вельмі добра валодаюць.

І другі не менш значны момант. Сёння варта думаць як даць магчымасць тым вучням, у якіх няма планшэтаў і мабільнікаў, каб выкарыстоўваць моцныя бакі сучасных тэхналогіяў для адукацыі.

Аўтарытарныя інстытуты і Сеціва

Па апошніх звестках петыцыю школьніцы, якая паставіла пад сумнеў рашэнне дарослых, выдалілі і пачалі адмахвацца. Але стратэгічна, дзяўчына зрабіла правільны ход, яна задзейнічала патэнцыял Сеціва. І гэты патэнцыял часткова спрацаваў. Вучаніца не спадзявалася на аўтарытарную ўладу школы, а пачала дзейнічаць. Насенне брошана ў глебу. Зараз важна, каб узышла ніва.

Гэту ініцыятыву трэба працягнуць. Магчыма гэта будзе іншая школа, але варта, каб тэхналогіі аб’ядновалі.

Вучні і вучаніцы, пішыце ў профілі сац сетак, як вырашыце абараняць свае правы. Наступнай спробай будзем дзейнічаць разам.