Як наконт адкрытага энергетычнага стартапа на базе пясчаных батарэй?


Падрыхтаваў чарнавік Lean Canvas для задумы з пясчанымі батарэямі. Шукаю адзінадумцаў для яе рэалізацыі.

У чацвёртым выпуску зіна Pamyłka я апісаў фізічныя асновы пясчаных батарэй. Я веру ў дэцэнтралізаваныя і экалагічныя спосабы захоўвання энергіі (цеплавой, электрычнай, гравітацыйнай). Зараз, я хачу знайсці адзінадумцаў, каб стварыць падобнае сховішча на практыцы, як гэта ўжо пачалі рабіць фіны і амерыканцы, але з пэўным значным адрозненнем.

Развіццё адкрытага энергетычнага стартапа можа быць доўгай гісторыяй. Тым часам мы можам абмеркаваць гэтую тэхналогію ў дэталях, стварыць чарцяжы, распрацаваць мадэлі, а таксама пазнаёміцца лепш. Магчыма з гэтых камунікацый атрымаецца добрае пачынанне.

Я бачу гэты свет праз адкрытыя і свабодныя тэхналогіі, таму шукаю людзей з інжынерным мысленнем, якія падзяляюць каштоўнасці адкрытасці і ўключанасці.

Гэта значыць, калі мы распрацоўваем нешта разам, мы робім свабодныя патэнты ці наогул арганізуем адкрытыя іншым рэпазіторыі чарцяжоў і сафта для стварэння такіх батарэй і іх прымянення. Падобным каштоўнасным падыходам мяне натхніў ізраэльскі праект farmbot.

Для мяне важна запусціць гэту тэхналогію не хутка і звыш прыбыткова, але каб гэта пачынанне прыцягнула адзінадумцаў, гікаў і тэхаматараў, якія цэняць энергетычную аўтаномію і жадаюць перадаць яе свету. Такім чынам, калі тэхналогія будзе запушчана і апрабавана, яе зможа карыстаць шмат хто. Пачынальнікі будуць мець добрае імя ў гісторыі энергетыкі і канешне нейкі прыбытак. Працы тут хопіць усім на пакаленні.

Вядома паралельна з абмеркаваннем варта будзе шукаць інвестыцыі. Магчыма атрымаецца зрабіць праект краўдфандынгавым, што было б натуральна для пачынання арыентаванага на людзей. Карацей тут пытанне адкрытае. Таксама магчыма ўпішамся ў нейкія хакатоны, дзе можна выйграць некалькі дзясяткаў тысяч еўраў, каб пабудаваць першы прататып для рэальнага выпрабоўвання.

Я бы хацеў найбольш распаўсюдзіць гэту тэхналогію ў Беларусі, але зараз знаходжуся ў Польшы. Таму будзем спрабаваць любую краіну, якая будзе гатова да гэтай тэхналогіі і прыме нас найбольш прыязна. А там паглядзім.

Сам чарнавік Lean Canvas па спасылцы.

-------------------------------------------ENGLISH VERSION

Пясчаныя батарэі стартап.

I’ve prepared the lean canvas draft for my sand batteries idea. I am looking for like-minded people, who are practically interested in this topic.

In the zine Pamyłka fourth issue, I described the physical foundation of sand batteries. I strongly believe in decentralised and eco-friendly approaches for energy (thermal, electrical, gravitational) storage. Now, I want to find like-minded people, who wish together and practically to implement sand energy storage technology as it is being done by Fines and Americans with some important improvements.

Developing an open-source energy startup can be a long story. Meanwhile, we can discuss a concept, create blueprints and develop details in the model as well as get to know each other better. Maybe it will be the beginning of some way.

Whom am I looking for? Individuals with engineering thinking, who share values of openness and inclusiveness. I see the future world through the lens of open and free technologies. It means when we develop something together, we set up free patents or organize an open repo of blueprints and software with access to everyone. The farmbot was a project inspired me significantly with its principles and approaches.

I think it is important to launch the technology without haste or huge profit expectations. This endeavour can attract like-minders, tech geeks and amateurs who appreciate energy autonomy and technology accessibility. Thus, when open technology is launched and tested, it can be used by a lot of people in the world. The pioneers will have respect in history as well as considerable profit. Here is a lot of jobs for generations.

Sure, I take into account that simultaneously with discussion, it is necessary to look for investments. Ideally, crowdfunding is the appropriate finance model for the project. It will be natural for this people-centric endeavour. Definitely, the investment is an open question for now. Also, I think about hackathons or incubators, where there will be an opportunity to win several tenth thousand euros in order to build the first real test prototype.

I would like to disseminate sand batteries firstly in Belarus. But now I live in Poland. Therefore, the first prototype can be implemented in any EU country or Ukraine, or which will be ready for the technology and to host us friendly. And then we will see.

Please look at the first lean canvas draft and feel free to write me.


Ілюстрацыі - Андрусь Такінданг