Рэспубліка - манархія, дэмакратычны - таталітарны, незалежнасць - падпарадкаванне, самавызначанасць - роспач, прававы- дэспатычны. Гэтыя і яшчэ шмат якія выклікі працягваюць трэсці нашы розумы ўжо які год.
Пачаў пісаць кнігу, ў якой раблю спробу падсумаваць назіранні і ўласны досвед актывізма за перыяд 2006-2020. Гэта была творчая дзейнасць па ўдзелу і пабудове розных супольнасцяў: тэматычных, мясцовых, практычных, анлайн і ў рэале.
Тут выкладаю топ маіх рэцэптаў - ідэй, ведаў, якія могуць дапамагчы лідэрам розных узроўняй ў Беларусі, тым, хто працягвае займацца стваральнай дзейнасцю. Дакладней - сацыястваральнай дзейнасцю.
Смачна есці =)
Рэцэпт 1. Трэба падзяліцца, каб аб’яднацца
Нацыя - гэта не маналітная супольнасць - гэта набор шматлікіх тэматычных і мясцовых супольнасцяў са сваімі ідэямі, каштоўнасцямі і сімваламі. Таму нам трэба перастаць быць жыхарамі і проста грамадзянамі. Нам трэба быць удзельнікам супольнасцяў. Мець сваю ідэнтычнасць, магчыма, нават некалькі. Толькі калі мы, такім чынам, “падзелімся” мы зможам аб’яднацца ў нешта вялікае, моцнае і ўстойлівае.
Дарэчы, для таго, каб нацыя, як адна з праяваў супольнасці, была ўстойлівай, яна мусіць быць разнастайнай. Што ж тады аб’ядноўвае гэтыя стракатыя супольнасці ў адзіны арганізм? Пра гэта чытайце ў рэцэпце 10.
Рэцэпт 2. Малыя групы
Супольнасць - гэта 2+ чалавека. Не стагніце: “нас мала”, “вунь колькі было ў 2020”. Калі вас двое - вы ўжо супольнасць, якая можа шмат змяніць вакол сябе. Для прыкладу, “моўныя інспектары” не апускаюць нос і дзейнічаюць.
Пералічу моцныя бакі малых груп з 2-7-25 удзельнікамі. Па-першае, малая група хутка прыстасоўваецца да новай сітуацыі і вучыцца, абіраючы найбольш эфектыўныя спосабы дзеяння. Па-другое, удзельнікі могуць будаваць высокі ўзровень даверу, блізкія адносіны і маральную ўзаемападтрымку. Па-трэцяе, такія групы могуць вельмі эфектыўна выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі (шмат, хто так і робіць ужо) для эфектыўнага самакіравання з мінімальнымі адміністратыўнымі выдаткамі і выдаткамі на навучанне.
Рэцэпт 3. Вёска
Падаецца, вёска - гэта найбольш кансерватыўнае месца, але вёска ў той жа час - гэта месца, якое пастаянна практыкуе супольнасці. Вёска на сёння выглядае перыферыяй, дзе палітычнае не адбываецца. У той жа час вёска захоўвае аўтаномію, умее рэгулявацца ўнутранымі нормамі. Хаця вёска ўяўляецца рэсурсна (інэлектуальна і матэрыяльна) беднай з пазіцыі жыхароў горада, але яна ў той жа час можа існаваць на мінімальных рэсурсах.
Вёска - гэта месца, дзе альтэрнатыўная эканоміка (гл. рэцэпт 4) мае ўстойлівую традыцыю - гэта важная каштоўнасць і часта важней, чым фармальныя эканамічныя стасункі.
Таксама заўважу, што фідуцыярны адносіны (давяральныя) ў вёсцы нашмат мацней, чым ў горадзе.
Вядома ў вёсцы шмат праблем: пачынаючы ад старэння, кланавасці, закрытасці, манапалізаванасці працадаўца, няўмення фармуляваць, дыскутаваць і як вынік калектыўна вырашаць праблемы, зарэгуляванасць (клетка нормаў). Але на сёння вёска дае магчымасць шукаць патэнцыял росту і нарэшце карані нашай калектыўнай суб’ектнасці.
Рэцэпт 4. Альтэрнатыўная эканоміка
Ужо ўзгадваў гэты інгрыдыент у рэцэпце 3 “Вёска”.
Альтэрнатыўная эканоміка можа быць шырэй. Вядома любыя дзяржаўныя інстытуты ў мірны час падтрымліваюцца за кошт эканомікі. Таму калі ваша бачанне ўладкавання такіх інстытутаў адрознае ад бягучай практыкі карпарытыўнага і дзяржаўнага кантролю, вы можаце развіваць форму прамога (дэцэнтралізаванага) абмену прадуктамі і паслугамі.
Хаця такая форма можа падасца даволі архаічнай, на сёння, гэта найбольш прасунуты спосаб. Па-першае, вы прыбіраеце пасярэднікаў, у тым ліку неэфектыўную дзяржаву з працэса абмену. Значыць, вы будзеце плаціць толькі за прадукт ці паслугу, без дадатковых 70-80% кошту, якія пад выглядам падаткаў самі ведаеце каму ідуць.
Па-другое, магчыма кошт будзе танней, магчыма і даражай, у той жа час кожны акт пакупкі - гэта не проста абмен, а гэта ўсталяванне (гарызантальных) сувязяў і даверу, паміж вытворцам і спажыўцом. Значыць, перадача эмойцый, зваротнай сувязі і матывацыі, як вытворцы, так і спажыўца працягваць (су)працаваць і (су)ствараць. Альтэрнатыўная эканоміка не мае такога росту, як карпаратыўная і не адпраўляе грошы ў казну, але падчас крызіснай сітуацыі яна дае магчымасць займаць людзей стваральнай дзейнасцю і падтрымліваць адзін аднаго.
Рэцэпт 5. Суб’ектнасць
Трэба разумець, што любое грамадства - гэта калектыўны суб’ект. Ідэальна дэмакратычнае грамадства надае суб’ектнасць кожнаму грамадзяніну. Суб’ектнасць палітычная складаецца з неразрыўнай звязнасці правоў і абавязкаў. Немагчыма быць суб’ектам, валодаючы толькі або правамі, або толькі абавязкамі. Яны мусяць быць збалансаваны.
Таталітарныя ці аўтарытарныя дзяржавы размяркоўваюць суб’ектнасць такім чынам, каб пакінуць сабе (чыноўнікам і функцыянерам) шмат правоў, а грамадзянам шмат абавязкаў і зусім мала правоў. Гэта з аднаго боку зусім не чэсна, скажаце вы. Але з другога, гэта значыць, што такі дэспатычны Левіяфан не мае поўнай суб’ектнасці, без грамадзян (даклданей падданых), якія сваімі абавязкамі рэалізуюць гэту схему.
Таму, хто лічыць сябе грамадзянінам мусіць прааналізаваць набор сваіх абавязкаў і правоў. І калі балансу не заўважыць, значыць трэба падумаць, як вярнуць сабе страчаны набор правоў, ці скараціць колькасць абавязкаў. Калі такое практыкаванне рабіць рэгулярна і калектыўна, ніводная прапаганда не зможа прамыць вам мазгі, і ваша суб’ектнасць (а значыць улада), будзе пры вас.
Рэцэпт 6. Сыйсці, каб вярнуцца
Асноўныя інгрыдыенты тут: сыход і вяртанне. Гэта парачка метадаў - моцны механізм самадаследвання. Сыход - гэта магчымасць выйсці/адбудавацца з нейкай сістэмы адносінаў, не проста, каб сыйсці ад яе, а каб пераглядзець, і вярнуцца ўжо ў новай якасці.
Што значыць “адбудаванне”? Вы змяншаецце колькасць сувязяў, да жыццёва неабходных і назіраеце за людзьмі і супольнасцямі ў вашым грамадстве, тымі хто абцяжараны функцыямі, абавязкамі. Вы можаце падарожнічаць і паспрабаваць паглядзець на сваю краіну з перспектывы іншай. Так, размовы з прадстаўнікамі іншых грамадстваў могуць даваць разуменне, чаму ў нас так ці сяк, і нараджаць новыя ідэі. Кнігі таксама даюць магутныя магчымасць для адбудоўкі і самааналіза.
Таксама “адбудаванне” - гэта інструмент для рэцэпту 1.
Рэцэпт 7. Легітымізацыя
Можна шмат часу правесці разважаючы над гэтым словам, але тут важна сыходзіць з простага. Калі вы аддаеце больш часу, рэсурсаў, увагі першаму, а не другому, значыць, першае з’яўляецца больш легітымным і атрымлівае больш правоў ад вас. Нават калі вы гэтага не жадаеце.
Паназірайце за сабой і паразважайце: хто вас перфарматуе. Якія навіны вы абмяркоўвайце, каго рэфлексуеце, што фарміруе настрой вашай групы, ці каго вы ўрэўшце слухаеце, для арганізацыі свайго штодзённага быта. Гэта і ёсць тое, каго вы легімітызуеце нават у палітычнай плашчыні.
Таму падумайце, каму вы хочаце пакідаць больш легітымнасці, з тым і працуйце. Кожны акт супрацы - гэта акт прызнання - легітымізацыі. Вядома ў вас як супольнасці няма юрыдычных інструментаў прызнання або непрызнання суб’екта, але ў вас ёсць: свае нормы, каштоўнаснае ядро і мэта. Зараз пра мэту.
Рэцэпт 8. Мэта і месца
У кожнай супольнасці ёсць мэта ці месца, а часам і тое, і тое. Імкніцеся. каб у вас было і першае, і другое. Калі будзе далёкая, але вельмі прыцягальная мэта, вы будзеце расці апантанымі кадрамі. Калі ў вас будзе сваё месца, вы зможаце прырасці да яго і тым самым сфарміраваць больш магутныя сувязі з агульным побытам і агульным лёсам усіх удзельнікаў. Паназірайце за рэлігійнымі групамі, напрыклад, пратэстантамі ці габрэямі. Яны маюць і места, і мэту. Таму яны існуюць і развіваюцца ўжо стагоддзі ў дэцэнтралізаванай форме.
Рэцэпт 9. Брэнды
Насамрэч брэнды - гэта добра і смачна. Пазнавальнасць, форма, знешні давер, прыцягальны міф і ўсё такое. Але для тых, хто гатовы іх адстойваць/сплочваць. У цёмныя часы, якія мы зараз перажываем, важна дзейнічаць ад свайго ўласнага імя. Нават, калі вы дзейнічаеце, як супольнасць, называйце сваё ўласнае імя. Чаму рэзон забыцца пра брэнды зараз? Па-першае, гэта зараз бяспечней. Па-другое, у вас будзе яшчэ больш гнуткасці і сілы. Гэта часам не проста разумець, але публічны (!) эфект ад дзяння адной асобы, часта мацней, чым публічны (!) эфект, ад дзеяння калектыва. Па-трэцяе, шырыня праблемы. Мы, грамадства, зараз у такім стане, калі неабходна аб’яднаць усю нацыю (вялікую супольнасць), для развіцця рэспубліканскай, а не манархічнай формы праўлення. Брэнды тут могуць ствараць канкурэнцыю, якая патрэбна, але ў іншай форме, чым гэта ў мірныя часы. Дадам яшчэ… варта памятаць, што кожны ўдзельнік супольнасці, таксама і грамадзянін - палітычны суб’ект у новай рэспубліцы, але не манархіі.
Рэцэпт 10. Гісторыі сімвалаў
Можа падасца парадоксам. Але адмаўляючыся ад брэндаў, супольнасці могуць захоўваць свае сімвалы, і гэта адмаўленне будзе замацоўваць ядро супольнасці і тым больш - нацыі. Канешне, сімвалы могуць на легальным узроўні забараняць. Мы памятаем, што легальнасць (законнасць) і права - гэта рознае. Але зараз важней іншае. Сімвалы - гэта гісторыі, наратывы. Таму развівайце, занатоўвайце свае наратывы. Яны рана ці позна перасякуцца з гісторыямі іншых супольнасцяў, а праз нейкі час сальюцца ў адзіны наратыў беларускай нацыі. Дадам, у нейкі момант вы можаце заўважыць, што паралельна з барацьбой візуальнай, яшчэ больш заўзята адбываецца барацьба сэнсаў, гісторый і наратываў. Таму гэты рэцэпт абавязкова мусіць быць на вашым стале.
Рэцэпт 11. Праектаванне
Раней мы думалі, што праектаваннем займаюцца толькі інжынеры ў будаўністве ці айці сферы. Насамрэч не так. Ёсць праектаванне сацыяльнае. Вядома вам можа падасца вельмі складанам адразу праектаваць грамадства. І гэта наўрад ці пасільная задача для аднаго чалавека, але спраектаваць сваю невялікую супольнасць можна і зараз нават трэба. Праектаванне - вялікае і доўгае блюда. Калі падсумаваць яго: пачніце з канца. З жадаемай будучыні вашай супольнасці праз 5-10 год. Апішыце яе максімальна дакладна. Ці намалюйце. І рухайцеся кожны дзень у бок гэтага вобразу.
Кажуць, што за 5 хвілін нельга падпараткаваць сабе сабаку. Але калі кожны дзень па 5 хвілін, то за год магчыма збудаваць адносіны разумення і гармоніі з ёй. Тое, самае з супольнасцямі. За дзень вы не створаце суполку сваёй мары, але калі будзеце траціць па 10 хвілін штодзень, хутка паглядзіце, як зменіцца наша краіна, праз 2-3-5 год. Гэта з улікам усяго вэрхала, што маем зараз на талерцы.
Усім дабра ў Новым Годзе!