Практычная сацыятэхніка для дваровых супольнасцяў (пілот відэа курса).

Што такое сацыятэхніка

У далёкіх 2000х я пачынаў свой шлях у актывізме. Мне хацелася змяняць мір. Мая адукацыя была больш тэхнічнай, а чытанне навінаў, геаграфіі і гісторыі не давалі адказаў.

Я даследваў розныя кнігі па мэнэджмэнту, сацыяльнай псіхалогіі, філасофіі, але яны давалі толькі разуменне ўяўных міроў і сусветаў, ці паказвалі нейкія здымкі і мікра міры. Хацелася руху, дынамікі. Я працаваў з рэальным мірам. Памыляўся, але ўставаў 1001 раз і зноў шукаў адказы, часам ex libris.

Найбольш мне прыйшлася да спадобы тэорыя этнагенеза и пасіянарнасці Льва Гумілёва, бо яна выдзяляла жыццёвы цыкл цэлых этнасаў (макра супольнасцяў) з прывязкай да лініі жыцця асобнага чалавека. Дакладней паўтарала яе. Так, этнасы жывуць больш, больш за тысячу год, але гэты антрапацэнтрызм падкупіў. Не з першага разу. Бо занадта вялікія маштабы, хаця і манілі сваёй грандыёзнасцю, але не давалі сувязі з тым, што можаш рабіць у гэтай плыні жыцця мегакалектываў сам.

Ці магчыма вось сёння пачаць і ствараць этнас (мега-супольнасць) “з нуля”? Ці магчыма малым камандам аб’яднацца і стварыць еднасць, якая будзе жыць стагоддзі? Ці пасіянарый я? Ці магу я ў гэтым стваральным працэсе ўдзельнічаць і зрабіць свой унёсак у фарміраванне такой еднасці? Тады мне хацелася перажыць гэты досвед (зараз я яго перажываю). Таму я працягнуў дзейнічаць: і робячы гэтыя супольнасці, і чытаючы кнігі.

Потым была кніга “Очерки неформальной социотехники”. Яна стала мастком паміж практыкай і тэорыяй. І яна напоўніла цэлае дзесяцігоддзе майго жыцця, тварэнняў і  пошукаў. Сацыятэхніка стала маім спосабам спазнання і змянення людскіх калектываў - супольнасцяў. Я са свайго боку пачаў ствараць і ўдасканальваць сацыятэхніку таксама.

Сацыятэхніка - гэта набор практык, уласнага ўдзелу і метадаў практычнага даследвання жыцця супольнасцяў на усіх этапах, перажываючы персанальна гэты досвед, і прыкладаючы максімум гуманітарных тэхналогіяў для ўздзеяння на іх развіццё. Таму сацыятэхніка суб’ектна, суб’ектыўна, непасрэдна, практычна, інаватыўна і тэхналагічна.

Вядома, я - прадукт часу і месца, ў якім жыву з іншымі, таму маё жаданне будаваць супольнасць (краіну) маёй мары Беларусь было ў цэнтры. Я пачаў. З нябачных крокаў. У 2005 годзе паўстала супольнасць нефармальнага дваровага турніра “Забей!”, самвыдат, культурніцкая актыўнасць, шэраг нефармальных клубаў і асветніцкіх гурткоў. Далей былі 2010-ыя, прапушчаныя праз вікіпедыю, роварныя суполкі, пірацкі рух, опенсорс, юрыдычную адукацыю і ўласную арганізацыю.

Чаму сацыятэхніка патрэбна беларускаму грамадству зараз

Да нядаўняга часу падавалася, што сацыятэхніка - гэта выдумка актывістаў, ці хажава для розуму рамантыкаў-педагогаў. У час пераменаў людзі шукаюць некія формы самаарганізацыі і самакіравання: для выжывання, развіцця ці закладання устойлівых падстаў свайго працяглага існавання. Таму групы людзей пачынаюць выпрабоўваць розныя гуманітарныя тэхналогіі больш смела. На карту пастаўлена і калектыўная ідэнтычнасць, суб’ектнасць, прыналежнасць да групы і, нарэшце, само жыццё ў групе - калектыўны побыт.

Галоўны прынцып сацыятэхнікі палягае у тым, што ў аснове любой фармальнай структуры грамадства (напрыклад, дзяржаўныя інстытуты, партыі, грамадскія аб’яднанні, карпарацыі, КОТОСы) ляжаць нефармальныя групы, калектывы, каманды - супольнасці. Ад здароўя нефармальнай стуктуры залежыць і здароўе фармальных інстытутаў. Нават дакладней, не можа быць здаровай фармальнай арганізацыі, калі нефармальная храмае.

А здаровыя нефармальныя калектывы і супольнасці могуць існаваць толькі тады, калі адбываецца іх пастаянна селекцыя з максімальна шырока ўключаным колам суб’ектаў. Сацыятэхніка дазваляе атрымаць устойлівыя формы разнастайных супольнасцяў ад грамадства грамадству.

Зараз асаблівы час, які дае нам магчымасць праз удзел у нефармальных групах ствараць беларускае грамадства.

Я мару, каб сацыятэхніка стала звычайнай з’явай у нашым грамадстве, а пакуль гэта практыка большасці і рэфлексія невялікай колькасці людзей.

Я веру, што адкрытыя веды і даступнасць практык шматлікіх супольнасцяў, веданне прынцыпаў арганізацыі і цэласнай карціны іх жыцця дае магчымасць кожнаму рэфлексаваць супольнасці навокал і будаваць новыя. Таму я зрабіў наступны крок.

Практычная сацытэхніка

Некалькі тыдняў назад з дапамогай праекту Ядро я запісаў першую частку відэа курса Практычная сацыятэхніка. Гэта мой працяг сістэматызацыі ведаў і досведа працы ў супольнасцях.

Для каго

Гэты курс для тых, хто стварае супольнасці на практыцы, але яшчэ не цалкам разумее некаторыя працэсы, або патрэбна нейкае пацверджанне ўжо пройдзеных практык. Таксама гэты курс можа быць плённы для тых, хто толькі пачаў рабіць супольнасці і хоча паспрабаваць прапанаваныя ніжэй практыкі.

Мэта курса

Перадаць базавыя веды пра спосабы нефармальнай самарганізацыі грамадзян для дасягнення калектыўных мэтаў.

Фармат і структура

Відэа лекцыі. Кожнае пытанне разглядаецца каля 5 хвілін. Даюцца вызначэнні ключавых з’яў, прыводзіцца прыклад, і прапануеца “шаблон” (досвед, які можа быць скарыстаны).

Рамкі

Я вызначаю працу з малымі нефармальнымі групамі (5-25 чалавек). Паняцці нефармальная група, калектыў, гурток і супольнасць у дадзеным фармаце сінанімічныя. Іншыя спецыфічныя тэрміны абазначаны ў слоўніку.

Важна

Створаны відэа кантэнт распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі - Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0

Першыя 10 лекцый можна глядзець на ютубе.

Падтрымай пачынанне!

Другую частку курса я планую запісваць у бліжэйшыя тыдні. Усё робіцца на валанцёрскіх паставах. Калі каму спадабаецца матэрыял і лічыць яго годным, можна мяне падтрымаць інфармацыйна. Пашарыць курс на сваіх старонках і профілях анлайн. Ці падтрымаць фінансава: перакінуць грошай на картку ці перадаць кэшам.

Яшчэ

Мне цікава удзельнічаць і дапамагаць ведамі развіваць вашы дваровыя, тэматычныя  суполкі як коуч-сацыятэхнік) таму пішыце мне.

Таксама больш тэарытычныя і ёмістыя веды па сацыятэхніцы праглядзець з лекцыі для Беларускага калегіюма ці для дваровых супольнасцяў ў межах праекта Ядро (Частка 1 і Частка 2).

Папярэднія матэрыялы на гэту тэму