У мінулым годзе прапілоціў курс “Практычная сацыятэхніка. Будуем супольнасці з нуля”. У канцы 2023 года зладзіў 26 анлайн лекцый-сустрэч, дзе мы са студэнтамі абмяркоўвалі розныя бакі жыцця супольнасцяў.
Пасля я вырашыў сканцэнтравацца на кнізе. Таксама пра супольнасці. Летам дапісаў яе тэкст. Вядома праца яшчэ засталася: перачытка і маляванне схемаў. Планую гэту справу завяршыць у бліжэйшыя месяцы. Пасля, мяркую, пакручастая дарога да друку.
Насамрэч хачу працягваць выкладанне гэтай тэмы і гатовы распачаць курс нанова. Ужо кастрычніку 2024.
Змест курса. Што новага
Бягучую праграму можна ўбачыць на сайце. Але я ўжо падрыхтаваў шэраг зменаў на новы пачатак. Хутка частка іх знойдзецца на сайце.
Ніжэй ужо зараз можна прачытаць, што будзе новага:
- У новай эдыцыі курса мы пройдзем праз 40 відэалекцый. У першай было 29, 11 новых лекцый запісаў гэтым летам. Сумарна гэта каля 4 гадзін відэа матэрыялу. Вельмі канцэнтраванага. Таму лекцыі – гэта пэўнага роду запрашэнне, каб разам пагрузіцца ў тэму.
- Лекцыі курса выглядаюць як анлайн размовы ў малых групах. Дзе мы больш часу размаўляем у фармаце дыялогу з невялікай уводнай часткай. Хіба я захаваю той жа падыход. Працягласць 1 - 1.5 гадзіны. Колькасць удзельнікаў 3-5 разам з аўтарам курса.
- Курс практыкаарыентаваны. Значыць вы можаце падумаць, якую супольнасць хочаце будаваць і далучыцца да курса, каб мець у якасці коўча мяне. Іншымі словамі, я гатовы для кожнага студэнта праводзіць індывідуальныя кансультацыі па тэмам паза праграмай курса, ці абмяркоўваць іх падчас лекцый, калі пытанні перамяжаюцца з бягучай тэмай.
- Тым, хто жадае больш развіваць даследванні супольнасцяў, я маю шэраг тэмаў для даследаванняў. Ці ўдзельнік курса можа прапанаваць сваю тэму і карыстацца маёй метадалогіяй для даследвання супольнасці.
- Курс разглядаць шэраг беларускіх і сусветных супольнасцяў, якія дзейнічалі ў 2000х-10х гадах, таксама кранемся і з 20х. Вядома курс факусуецца на невялікіх суполках, аднак для параўнання, ці ў якасці пошуку заканамернасцяў можам браць і вялікія супольнасці і рухі.
- Тэзісы кожнай лекцыі і пытанні студэнтаў, якія разглядаліся апублікаваны пасля лекцыі на маёй адукацыйнай пляцоўцы і даступны для кожнага студэнта.
- Прадугледжана абмеркаванне розных кніг і кіно: навуковых, мастацкіх, дзе прысутнічаюць супольнасці.
- І яшчэ ўдзельнікі, якія скончылі курс запрашаюцца ў клуб выпускнікоў. Які сустракаецца раз на месяц і звычайна абмяркоўвае розныя бакі жыцця супольнасці, ці пытанні, з якімі мы сустракаемся падчас стварэння, альбо даследавання супольнасцяў.
Для каго
Калі вам цікавы адказы на наступныя пытанні, значыць курс для вас:
- Хочаш ствараць супольнасць, каб змяняць свет?
- Хочаш разумець як даследваць супольнасці і іх дынаміку развіцця?
- Хочаш убачыць з чаго складаецца грамадства ў самым падмурку, а таксама
- зрабіць свой уклад ў яго стварэнне? Запрашаю.
План і пачатак
Працягласць 2+2 месяцы(2 семестры):
- з 15 кастрычніка да 15 снежня, і
- з 15 студзеня да 15 сакавіка.
Два разы на тыдзень.
Курс - платны. 500 еўра. Можна плаціць 150 перад першым семестрам + 150 у канцы першага семестра + 100 перад другім семестрам.
Для матываваных студэнтаў я прапаную супрацу і зніжкі пасля першага аплочанага месяца.
Можаце запісацца на курс прама цяпер!