Беларускі Плэзэнтвіль, альбо каляровыя эмоцыі

Перад праглядам "PleasantWille" (1998), закладаў, што ў гэтым кіно будзе шмат цікавага пра супольнасці, аднак знайшоў  больш. 

Сюжэт вы самі зможаце праглядзець. Тут выкладу некалькі цікавых момантаў, якія могуць падштурхнуць да прагляду і наступных рэфлексій.

Колеры мяняюць паводзіны людзей. Дастаткова публічна ўжыць "няправільны" колер. Пачынаецца разбурэнне прынятага парадку рэчаў - уяўнай ідыліі. Мяркую, маё пакаленне добра адчула эфекты "няправільных" колераў у  найноўшай Беларусі гісторыі.

Вядома, тут я хачу пагрузіцца глыбей. Бо ў кіно хутчэй пра колеры, палітру эмоцый чалавека, якія напачатку былі закансерваваны ў чорна белай палітры. Спачатку ва ўсіх фарбах раскрываюць сабе галоўныя героі, Джэніфер, Дэвід і Біл канешне, а пасля пачынаюць раскрывацца іншыя жыхары "райскага" мястэчка.

Аргазм Бэцці, маці Дэвіда і Джэніфер, правакуе пажар. Дакладней яе жаданне атрымліваць ад жыцця задаваленне, выйсці за межы "патрыярхальнага" - гатаванне і прыбіранне - дыктату пэўнай нормы, прынятай як ідэальнай. Гэты пажар дае колеры адрозныя ад чорнага і белага.

Дзякуючы галоўнаму герою, Дэвіду, пажар патушылі, знікаюць і знешнія колеры. Але ўжо не ўнутры. 

За тушэнне пажару Дэвіду даюць узнагароду і прызнанне ў старой сістэме, бо ён вярнуў падказальнасць чорна-белага. Адначасова гэта прызнанне дае Дэвіду магчымасць раскрыцца перад іншымі і паказаць сябе сапраўднага. 

Менавіта, адкрытая маніфестацыя сябе іншым дае яшчэ адну важную рэч - магчымасць рэфлексіі. Проста трымаць у сабе нейкі ідэал ці мару, нічога не мяняе. 

Бачачы эфект сваіх цэласных паводзінаў, Дэвід бярэ, прынцып адкрытай рэфлексіі на ўзбраенне і рэалізуе яго. Бо ён сам хоча змяніцца.

Наступны момант гэта збіранне адзінадумцаў. Магчымасць месца прыязнага і насычанага адзінадумцамі вырашальнае. Бо там паскараецца абмен і практыка сябе сапраўднага. Гэта дарагая каштоўнасць - агульнае месца - і галоўным героям прыйдзецца за яе пазмагацца. і трапіць у турму. Знаёма, праўда?

Наступная алюзія - гэта супрацьпастаўленне кніг і тэлебачання. Зараз, магчыма, замест тэлебастарда (героя які перадае чароўны пульт Дэвіду) павінен быць інтэрнетбастард, які дасць магчымасць сучаснікам пагрузіцца ў лічбавую матрыцу і выйсці з яе абноўленым (перазагружаным). 

У гэтай стужцы гіперзалежнасць ад тэлевізіі, змагла вылекавацца праз кнігі. Менавіта кнігі давалі колеры, гісторыі і напаўнялі жыхароў сэнсамі. І менавіта іншая частка жыхароў паліла і знішчала гэтыя кнігі, каб захаваць "райскі" парадак рэчаў.

Дадам. Галоны герой на судзе прысяжных пытае суддзю: "А я магу мець адваката?" Суддзя, ён жа і мэр мястэчка, з пачуццём поўнага кантролю над сітуацыяй кажа: "У нас будзе ўсё так прыемна, што адвакат не спатрэбіцца". 
І тут нічога не нагадвае?!

Іншыя алюзіі, а іх сапраўды шмат, можаце ўбачыць як самі перагледзіце фільм. 

Рэкамендую і беларусам "у капіталізме", і беларусам "у дыктатуры" праглядзець амерыканскі, а насамрэч, беларускі "Плeзэнтвіль". Магчыма тады мы будзем лепш зразумець адзін аднаго і вучыцца атрымліваць задавальненне ад быць сабой сапраўднымі.

ЗЫ
На выяве пад загалоўкам мурал (аўтара Франка Рамэро), якія намалявалі героі фільма на сцяне, для таго каб змяніць свет вакол сябе.