Шырока вядома, што больш за палову багаццяў планеты належыць каля сотні чалавек. Тут паўстае пытанне: ці справядлівы такі падзел?
Як параднілася матэрыяльнае і нематэрыяльнае
Капірайт ідзе з гісторыі тых часоў, калі з’явілася кнігадрукаванне. Дык вось кнігадрукаванне (высокатэхналагічная на той час індустрыя) мела некалькі рэвалюцыйных момантаў.
Па-першае, яно ставіла пад пытанне дамінаванніе царквы і дзяржавы, таму што пашырала веда на шырэйшае кола асоб, больш за тое, давала магчымасць пашыраць меркаванні пра тую ці іншую сацыяльную з’яву, значыць крытыкаваць існы стан рэчаў у грамадстве. Таму з боку ўладатрымальнікаў кнігадрукаванне павінна (феадалы, царква) было строга кантралявацца, іншымі словамі, цэнзуравацца, бо распаўсюд кепскіх для ўлады і царквы ідэй гразіў паўстаннямі і наогул шэрагам праблем для эліт таго часу.
Па-другое, самі вытворцы кніг хацелі мець манаполію на вытворчасць. Бо як вядома, манаполія дае магчымасць ствараць штучны дэфіцыт і тым самым трымаць вялікі кошт на рынку.
Вышэй абазначаныя прычыны паслужылі таму, што нематэрыяльнае і матэрыяльнае чаканні знайшлі адзін аднаго ў адмысловым рэгуляванні, пра якое ніжэй.
Манаполія
Зарах трохі паразважам пра эканамічныя манаполіі. Што ж патрэбна для існавання манаполіі. Патрэбна санкцыя дзяржавы (суверэна), для таго, каб гэта манаполія мела сілу і магла прымусова ахоўвацца, калі хтосці яе парушае. Таму спачатку права капіраваць, вышэй узгадваемы капірайт, ахоўвалася прывілеямі персанальнымі, каралеўскімі, цэхавымі. А ў 18-19 стагоддзі пачалася кадыфікацыя, стварэнне заканадаўчай асновы для аховы гэтай манаполіі.
Каб не было пытанняў назва “аўтарскае права” (што шырока распаўсуджваецца у нашых шыротах) - не адпавядае рэчаіснасці, калі хочаце прыдумка юрыстаў, каб запудрыць галовы не юрыстам. У такіх краінах, як Брытанія, ЗША, гэты закон, які ахоўвае манаполію, назаваецца капірайт - што даслоўна азначае "права капіраваць". Гэта назва бліжэй да вытокаў і гучыць не так прыгожа, але больш рэалістычна і праўдзіва, чым “аўтарскае права”.
Дык вось са з’яўленнем такога заканадаўства тэрміны аховы капірайта сталі павялічвацца і зараз яны расцянуліся на 50-70-100+ пасля смерці “аўтара” твору. Такім чынам, можна лічыць, што гэта манаполія замацавалася навечна. Па-першае, яна не даступна як мінімум тром пакаленням людзей жывучым пры стварэнні і пасля стварэння твора. Па-другое, даступнасць твора радыкальна змяншаецца праз 100-150 год пасля яго выдання. Тым больш могуць існаваць іншыя формы працягу манаполіі, як перавыданне, экранізацыі, пераклады і г.д.
Чаму “манаполія” - гэта шкодна?
У чым жа шкода манаполіі ў эканоміцы, мы ужо трохі паразважалі ў папярэдняй секцыі, але мы не ўлічвалі маштабы. Калі ў 15-16 стагоддзі гэта манаполія прасціралася толькі ў межах аднаго княства, у межах другога княства яе магло не быць (як правіла не было), таму вырашыць праблему доступа кніг можна было адносна прасцей. Але варта заўважыць, што кантрабанда кніг, у некаторых краінах, напрыклад, Францыя, караліся смерцю. Улады баяліся распаўсюду ідэй?
Дык вось, зараз рэгуляванне гэтай манаполіі прасціраецца па ўсім свеце. Калі будзе вольны час прачытайце Бернскую канвенцыю, або пра Сусветную Арганізацыю Інтэлектуальнай Уласнасці, або пагадненне Сусветнай гандлёвай рагнізацыі ТРЫПС. На сёння, хаця законы краін распрасціраюцца на іх тэрыторыі, шмат правоў перададзена міжнародным арганізацыям і пагадненням, таму капірайт як манаполія ў шмат, чым фарміруецца на міжнародным узроўні. Вось гэта глабальнасць манаполіі пагаршае сітуацыі яшчэ больш, чым гэта было стагоддзі назад.
Распаўсюд ідэй…
Вернемся да асобы аўтара. З аднаго боку, ёсць аўтары маладыя, гарачыя, ім хочацца, каб іх слова пачулі і канешне прызналі талент. Грошы ў для іх могуць быць не так важны, як нематэрыяльныя чыннікі. Таму аўтары зараз выкладаюць свае творы на сайтах, дзеляцца імі з сябрамі. З другога боку, існуюць творцы, якія паізнасіліся ідэйна, ужо так не прот. Хаця іх творы набылі папулярнасць, новага нічога не ствараюць, або калі ствараюць хочуць закасіць іншых кантэнт стваральнікаў. І за кошт папулярнасці сваіх папярэдніх твораў яны хочыць жыць. Ну як там, шампанскае, банкеты, жэншчыны. Іншымі словамі, долчэ віта. Ім важна, каб кожнае выкананне прыносіла грошы.
Бачым, што матывацыі аўтара змяніліся з ідэйнай, да камерцыйнай. Насамрэч у камерцыйным ланцужку самі аўтары таксама граюць вельмі нязначную ролю, на сцэну са сваімі эканамічнмі інтарэсамі выходзяць праваўладальнікі: выдаўцы, прадзюсары і прочыя лэйблы. Пра апошніх, трохі пазней, а зараз вернемся да асобы “аўтара”.
Яшчэ аўтары могуць і часцеў за ўсё вельмі рэўнасна адносяцца да сваіх твораў, іх ідэі. Калі хто асмяе твор у пародыі, або перапяе з падменай словаў, або зробіць твор непадобны да таго, што задумваў аўтар і тым больш не спытаючы дазволу, аўтар будзе страдаць, а шмат хто будзе жадаць адпомсціць таму, хто асмеліўся на такую дзёрзкасць.
Вось тут, у гэтым моманце і ўзнікаем звязка манаполіі эканамічнай - інтарэса праваўладальнікаў, на манаполію ідэйную (іншымі словамі цэнзуру) - інтарэса папранага пачуцця важнасці асобы аўтара.
Гэта значыць, сённяшні капірайт улічвае псіхалогію некаторых аўтараў. Заўсёды можна знайсці пакрыўджанга і незадаволенага аўтара, які ўсімі сваімі часткамі падтымае сваю асабістую манаполію па распаўсюду “ідэі” свайго твора. Іншымі словамі выступіць за персанальную цэнзуру.
Вядома, што ў сённяшніх капірайт законах, у тым ліку беларускім, вы прачытаеце, што ідэі не ахоўваюцца, але гэта на першы погляд... Па-першае, калі не капірайтам ахоўваюцца, дык патэнтам, або законам на прамысловы дызайн і шэраг іншых. А па-другое, часта рэалізацыя звязана з формай. І тут ужо на сумленні юрыстаў усе маніпуляцыі з сэнсамі. Мы ж ведаем, што “харошы юрыст, можа даказаць усё, што заўгодна” = што закажуць.
Вытворчасць і размеркаване або грошы-тавар-грошы
Зараз звернемся да палітычнай эканоміі. Гэта часам пазабытая навука адказвае на асноўнае пытанне, якое звязанае з вытворчасцю, размеркаваннем і спажываннем прадуткаў. Сёння, як вядома, самыя прыбытковыя галіны, па-першае, гэта айці, кантэнт індустрыі або іншыя прамысловасці, заточаныя на выкарыстанне так званай “інтэлектуальнай уласнасці”. Па-другое. гэта энергетычная галіна (пра яе іншая гісторыя). Памятаючы, што паловай багацця планеты валодае каля 100 найбагацейшых людзей (можам пашырыць на сямействаў, каб было яшчэ больш дакладней), можна ўявіць, што гэтыя людзі ў асноным і круцяць вышэй пералічанымі галінамі.
Якім словам абазначыць склаўшуюся сітуацыю. Так, гэта перша за усё - цэнтралізацыя. Бо рэсурсы фінансавыя, інтэлектуальныя, кіроўчыя, сканцэнтраваны ў невялікай купкі можа і разумных, але не факт, што дарадзеяў. Атрымліваецца, што гэтыя людзі кантралююць таксама вытворчасць, спажыванне і размеркаванне ў тым ліку нематэрыяльных рэчаў.
Прыклад першы
Зараз больш дэтальна пагрузімся ў эканоміку. Гэта не складана. Асабліва калі за прыклад узяць селяніна, які вырасціў на подаж сто мяхоў бульбы. Пайшоў і прадаў іх на камароўцы. Атрымаў прыбытак у лепшым выпадку 20-30%, калі год ураджайны, сонца свяціла, глеба была паліта, жукі не паелі, і канкурэнты не збілі кошты. Прадаўшы гэтыя мяхі бульбы, да наступнага ўраджаю селянін не будзе мець магчымасці прадаць тыя ж мяхі. Тавар ператварыўся ў грошы і сыйшоў іншым. Вядома, паклаўшы сілы, праз год селянін можа прыцягнуць 120-150 мяхоў. Пажадаем яму поспехаў і здароўя у гэтай нялёгкай справе і пяройдзем да другога прыкладу.
Прыклад другі
Дык сітуацыя з нематэрыяльнымімі аб’ектамі зусім іншая. Калі, напрыклад, на стварэнне праграмы неабходна патраціць сумму Х. Тады першы экзэмпляр будзе каштаваць вельмі дорага. У кошт выдаткаў заклалі, што калі за 1000 экзэмпляраў праграма акупіцца, значыць, айцішнік на кане. Ну добра яшчэ некалькі тысяч копій, каб гэты айцішнік зарабіў яшчэ на полкабана.
Але ўявім, што праграма прадаецца колькасцю дзясяткі мільёнаў экзэмпляраў і яе рэальны кошт знізаецца да некалькіх цэнтаў. Кожная наступная копія можа рабіцца ў адзін клік. Мы ўсё роўна плацім пазначаную на бірке цану. Гэта розніца паміж стандартным коштам аб’яўленым вытворцай і рэальным пры вялікіх таражах, у сваю чаргу стварае шалёныя прыбыткі. Вядома, што такія прыбыткі збіраюць вялікія кампаніі (усіх вядомыя назвы Майкрасофт, Адоўб і іншыя), якім падсілу ахапіць сваёй рэкламай кантыненты. Тое самае з вытворчасцю кантэнта (фільмаў, музыкі, кніг і інш).
Што мы бачым у астачы? Гэтыя шалёныя прыбыткі канцэнтруюцца ў вельмі невялікай колькасці рук. Грошы перацякаюць з усёй планеты вузкаму колу ўласнікаў бізнэсаў.
Дзве першыя катэгорыі вытворчасць і размеркаванне мы абмеркавалі. Пяройдзем да спажывання.
Спажыванне
Насамрэч у сённяшняй айці-эканоміцы мы не спажываем камп’ютарныя праграмы, фільмы, мы проста карыстаемся імі. Што тут важна падкрэсліць, што права ўласнасці на большасць сафта і фільмаў на нашых ноўтбуках не нашы. Нават калі мы за іх аддалі грошы. Гэта ўласнасць вось тых 100 чалавек, якія верцяць міл’ярдамі планеты, а мы поста - амаль беспраўныя карыстальнікі.
У далёкія часы на рынку вы плаціце за тавар і ён ваш. Але аднойчы заплаціць гэта было б жудасна для сучаснага рынку праграм, кантэнта. Чаму? Ну таму, што вы бы не падпітвалі кішэні праўладальнікаў і не было магчымасці стварыць наступны цыкл спажывання. Прывяду толькі два прыклада, як гэта адбываецца.
Першы прыклад пра аўтаматычныя абнаўленні сафта, якія трымаюць спажыўцоў-карыстальнікаў у пастаянным спажывецкім тонусе. Абнаўленне аперацыйнай сістэмы з адной версіі на другую можа каштаваць грошай, не толькі на новую версію гэтай сістэмы, але на новыя версіі праграм, якія трэба будзе пераставіць пасля. Больш за тое, абнаўленне версій сафта можа пацягнуць абнаўленне кампьютара, планшэта, ноўтбука або смартфона.
Другі прыклад гэта абанентская плата і воблакі. Ну значыць, вы плоціце кожны месяц за карыстанне праграмай (сэрвісам). Заканчваюцца грошы на аплату і вашы шматлікія напрацоўкі і кантэнт ў праграме будуць недаступныя. Пра воблакі яшчэ прасцей, вашы дадзеныя захоўваюцца ў гаспадара праграм, таму кожны карыстальнік на кароткім ланцужку: або плаціце і карыстаецеся, перасталі плаціць, застаецеся ні з чым.
Вось такія бізнэс-схемы рэгулююць інтэнсіўнасць спажывання і патокі капіталаў. Таму мы бачым, што усё тры кампаненты палітычнай эканоміі знаходзяцца ў адных руках. На мой погляд, гэты стан рэчаў з’яўляецца незбалансаваным, як па часцы правоў, так і па часцы абавязкаў бакоў. Чаму я раблю тут акцэнта на правы і абавязкі?
Звярніце ўвагу, што пры выкарыстанні кантэнта або праграм (сэрвісаў) вытворца пакідае за сабой толькі правы і выключае абавязкі, а “спажыўцу”, дакланей карыстальніку, застаюцца толькі абавязкі. Калі хочацца выкарыстаць праграму можа 1% чытае гэтыя доўгія і складаныя для разумення ліцэнзійныя дамовы перад устаноўкай. Вось такая дыспрапорцыя прыводзіць да руху капіталаў і правоў - улады - у адзін бок.
Калі гаварыць пра піратаў
Таму калі пачынаць размову пра сусветны пірацкі рух варта разумець папярэдне сказанае. Менавіта праблема непрапарцыйнага размеркавання правоў, улады ў эканоміцы была заўважана і растлумачана піратамі. Яны паднялі яе на палітычны узровень, і пачалі дыскутаваць пытанні цэнтралізацыі улады, манаполій у сферы кантэнт ідустрыі і айці. А капірайт (аўтарскае права) было толькі тым яскравым праяўленнем, якое паказвае антаганізмы ў сучасным грамадстве.
Палітычны пірацкі рух налічвае толькі каля 10 год, таму пошук шляхоў пераадолення праблем можа быць цэлы набор. Гэтым разам мы абмеркавалі эканамічныя і псіхалагічныя прычыны ўзнікнення палітычнага піратства. Наступнай часцы мы спынімся на ідэйных падмурках піратства.
Не усё адразу. Працяг будзе…