4 ліпеня. Чацвер. Быў плённы дзень. Дакладней другі дзень падарожжа па Зямлі Эстонскай. Запісаў 11 відэа лекцый працягу па практычнай сацыятэхніцы. Наогул тут з некалькіх прычын. Асноўная - сустрэча супольнасці Памылка на берагах Балтыйскага мора) Хацеў сказаць Мінскага. Мо калі-небудзь будзем і на Мінскім.
Эстонскія беларусы могуць самарганізавацца і таму дапамагаюць іншым беларусам арганізавацца таксама=) Пазнаёмімся і памыслім разам цяперашняе і будучае навуковай супольнасці. Буду прэзентаваць тэму Вялікага Палескага Калайдэра і прэміі Бізон Хігса.
Пачатак сплаўкі
У пятніцу з раніцы я ўзяў білет з Таліна да Перну. У Перну сустрэў некалькі іншых удзельнікаў. Пасля мясцовы аўтобус давёз нас да Хaaдэместа. Трохі патрасло ў шляху і растрасло на камунікацыі. Пачалі адчувацца культурныя коды з першых хвілін.
Пасля абеду пачаўся дзень першы сустрэчы Памылкі. Мы сядзелі на ўзбярэжжы мора пілі чай і каву. Знаёміліся неўзабаве пад’ехалі іншыя ўдзельнікі. Знаёмства працягнулася. Назіралі ў тэлескоп за Сонцам. Кожны распавёў трохі пра сябе. У коле вучылі імёны. Добра запаміналіся.
Што прыцягнула мяне ў Хаадэмест. Магчымасць быць супольнасцю. Рэдакцыя зіна Памылкі ўжо існуе больш за год і завяршае рыхтаваць пяты нумар. Па маіх падліках, больш 30 аўтараў і 10 мастакоў прыняла ўдзел, некаторыя пісалі ў некалькі нумароў. Мала хто бачыўся асабіста, ў рэале.
Першаснай мэтай гэтай сустрэчы -- знаёмства. Каб тыя, хто напісаў ці намаляваў нейкія артыкулы сталі не проста прыхільнікамі пачынання, а і ўдзельнікамі. Знаёмствы ў рэале могуць нарадзіць нешта новае. Вось гэта новае, пашырэнне навуковай супольнасці. І гэта тое, што мяне цікавіла -- новая супольнасць.
У прыехаўшых навукоўцаў розныя досведы і чаканні. Гэта мне вельмі падабалася, таму што сплаўка – гэта аб’яднанне досведу розных людзей і розных лёсаў у адзін сумесны, калектыўны. Мне важна было не толькі быць сведкам гэтай з’явы, але і закласці свае цаглінкі ў будаванне свабоднай энергічнай супольнасці.
Пасля вячэры. Хтосьці сябе падбіў пайсці купацца на моры. Хтосьці групаваўся невялікімі купкамі па 2-3 чалавекі і гаманіў пра ўсё. З настроем камунікаваць і даведвацца адзін аднаго. Так завяршаўся першы дзень спаткання. Ён дарэчы перарос у ноч камунікацый. Адчуваўся дэфіцыт жывых стасункаў. Хтосьці дзяліўся часткай сябе, а хтосьці, нягледзячы на вецер і моцныя хвалі на вадзе, пайшоў судакранацца да летняй Балтыкі. А камусьці было дастаткова знаходзіцца побач: проста сядзець і слухаць іншых, быць з іншымі, тым каго магчыма ўжо адчуваць сваім сярод спадарожнікаў раскіданых па Зямлі. Я, стомлены дарогай і інтэнсіўнай працай, пасля 12:12 пайшоў адпачываць.
Быць пачутым
Пачаўся са сняданку і сонных удзельнікаў. З мора дзьмуў моцны вецер, а з неба падала. У 10:00, пасля сняданку, усе прачнуліся, сядзелі ў пакойчыку Саўнамая (Дом Саўны – па Эстонску). Слухалі-глядзелі прэзентацыі адзін аднаго. Нехта падрыхтаваў прэзентацыі і распавядаў пра дзяленне клетак, машрумства, уласцівасці алмазаў, стварэнне сухіх батарэй, а нехта проста падзяліўся сабой, сваёй дарогай да навукі праз мастацтва, даследванне траўмаў, альбо ўсведамленне сваёй місіі папулярызатаркі(а) навукі. Часам гэты блок нагадваў некую навуковую канфэрэнцыю, часам рэфлексіі і ўласную шлях да навукі.
У мяне было 15 хвілін, каб падзяліцца сваімі думкамі. Як практыку і даследчыку супольнасцяў, я пачаў са свайго досведу стварэння лакальных сетак у пачатку 2000х. Калі беларусы сябе будавалі асяродак камунікацый – лакальныя сеткі, каб не толькі танней выходзіць у інтэрнет, але і абменьвацца здабытымі фільмамі, музыкай – культурай. Іншымі словамі, жыхары горада стваралі нешта матэрыяльнае і нематэрыяльнае адначасова, але жывое: са сваім пачаткам, часам і завяршэннем. Пасля прывёў трохі дакладных навук, якія дапамагаюць мне даследваць і будаваць супольнасці. Гэта і фізіка са сваёй энергіяй і энтрапіяй, гэта і біялогія са сваім дзяленнем ядраў. Але чаму я ўсё гэта казаў… Бо я хацеў, каб людзі побач паспрабавалі падумаць пра тое, чаму яны ўрэшце тут сабраліся і сядзяць у адным пакоі. Што нябачнае прывяло іх у адну кропку, у адное месца. Так, гэта нябачнае пад назвай супольнасць, але дакладней, ідэі якой кіруюцца стваральнікі Памылкі: стварыць супольнасць навукоўцаў беларусаў для Беларусі.
Знаёмства праз прэзентацыі працягвалася да абеду. Кожнаму было важна быць пачутым.
Пасля абеду фасілітатарка працягнула нас знаёміць праз іншыя тэхнікі. Мы вызначалі, хто ёсць навуковец ці навукаўчыня, чаму нам важна быць звязаным з беларускім кантэкстам. Пасля мы апісвалі, што было, ёсць і будзе прычынай асабістага і калектыўнага ў сумеснай супрацы.
Але найбольш мне спадабаўся блок, калі ўдзельнікі распавядалі свае гісторыі, дакладней дарогу да Памылкі. Гэта быў той момант, калі персанальныя гісторыі як ручаі пачалі сцякацца ў адну раку. Хтосьці праз персанальныя знаёмствы казаў, як пазнаёміўся з іншымі ўдзельнікамі. Нехта сумняваўся ці ўдзельнічаць, бо меў бэдтрып у нейкіх сустрэчах папярэдне. Аўтарам было цікава ўбачыць іншых аўтараў. Нехта хадзіў з думкамі беларусізацыі беларускай (!%!) навукі і праз зін убачыў кропку матэрыялізацыі гэтай ідэі ў рэальнае жыццё, вырашыў не стаяць побач. Хтосьці пачаў укладацца ў суполку, але яшчэ не спрабаваў свайго пяра. Іншымі словамі, гэтыя гісторыі паказвалі кожны асобны лёс, які перасекся, спачатку на старонках зіна, а пасля на беразе Балтыйскага мора ў магчыма нешта новае сумеснае. Як сказаў, адзін удзельнікі: “Памылка – гэта база”, а другая ўдзельніца “Памылка – гэта кропка крышталізацыі”.
Энергія фантаніравала
Адна з задачаў падчас структураванай часткі было ўяўленне будучыні. Насамрэч не вельмі далёкую. Усяго 10+ год. Што будзе праз гэты час з гэтым калектывам і хто будзе ім. Пасля ўдзельнікі пачалі дзяліцца ідэямі, як можна дасягнуць некаторых з выказаных ідэй.
Тут фантанавала энергія і адчувалася, што хочацца ствараць. Былі ідэі, пра пачатак беларускага ўніверсітэту STEM у дыяспары. Хтосьці хацеў сістэматызаваць навуковую лексіку і пашыраць яе ў розных крыніцах, як Вікіпедыя. Іншыя прапаноўвалі Навуковы слэм ці нейкі фестываль які зобіць навуку для Беларусі мэйнстрымам. Былі і іншыя ідэі, якія вы можаце ўбачыць на фота ніжэй.
Я вырашыў трохі развіць разуменне прэміі Бізона Хігса. Арыгінальную канцэпцыю прэміі рэдакцыя Памылкі выклала яшчэ ў трэцім нумары. Асноўная ідэя гэта зрабіць навуковую прэмію (узнагароду), дзе любы беларус можа намінаваць іншага беларускага навукоўца (прафесіянала, ці проста ўдзельніка), а кожны беларус можа паўдзельнічаць у прэміі, прагаласаваўшы за кагосьці з намінаванага спісу, і ці пакласці суму ў прызавы фонд прэміі. Я падымаў пытанне, як актывізаваць беларусаў намінаваць на прэмію іншых беларусаў. Можаце напісаць у каментах, калі маеце ідэі.
Сярод фота ніжэй можаце глядзець, як выглядае сам Бізон Хігса.
Вечар. Вячэра. Афіцыйная праграма скончылася. Працягнулася камунікацыя. На моры і на сушы. Вечар змястоўных размоваў і спеваў перарос у ноч. Я пайшоў адпачываць. А з раніцы даведаўся, што ў 2 гадзіны глядзелі Сатурн у тэлескоп.
Перад дарогай да дому
Дзень трэці. Раніца. Я прачнуўся трохі раней за іншых і зараз пішу гэтыя радкі. Я адчуваю стому, але таксама адчуваю, што сказанае і прагаворанае ўчора было патрэбна. Гэта не было выпусканне пары ці гульня. Гэта была магчымасць кожнага сказаць адзін аднаму ў вочы найбольш важнае. Я адчуў, што некаторыя гэта зрабілі. Я таксама зрабіў.
Пакуль на беразе Балтыкі мы мыслілі Беларусь, але я не сумняваўся, што большасць хоча рабіць свае ідэі ў Беларусі, “на сваёй дзялцы”, будаваць на родным грунце.
Наступіў сняданак і мы хапалі апошнія хвіліны знаходжання разам. Перад дарогай да дому.