Сёння паспяхова скончыўся першы сезон клуба англійскай мовы, які пачаў два месяцы назад. Удакладню ў першай групы, якую вёў я сам. Нагадаю, што груп ўсяго -- дзве. У другой сустрэчы яшчэ працягваюцца. Два месяцы -- даволі малы перыяд, але ён дазваляе паказаць некаторыя цікавыя ўласцівасці жыцця нефармальнага калектыва. Апішу адну з іх.
Супраціўляльнасць правілам навязаным "з верху", нягледзячы на іх прызнанне пры далучэнні.
Я падрыхтаваў рамкавае апісанне клуба (White Papers). Пасля мы правялі бутмітынг, дзе прагаварылі кожнае правіла і магчымасць выказаць сваё стаўленне да іх.
У адным з трох правілаў (іх усяго тры было) я пазначыў тры ядзерныя ролі, без якіх не адбываецца чарговая сустрэча клуба. Гэта правіла ўключала роль вядучага, граматыста і таймера, якія мусілі вызначыцца загаддзя: за 3 дні да сустрэчы клуба.
На першую сустрэчу мы вызначылі ролі. Я ўзяў ролю вядучага. Астатнія дзве ролі таксама былі разабраны. Усё прайшло выдатна=)
На другу сустрэчу, дзве ролі з трох ядзерных засталіся вакантныя. Таму за дзень да сустрэчы, я напісаў у чаце, што мы адменім сустрэчу клуба, пакуль удзельнікі не зоймуць вакантныя ядзерныя ролі.
На што некаторыя ўдзельнікі пачалі казаць, што гэта слабая прычына і лепей сустрэцца ў любым разе. Бо сустрэцца важней, чым ролі абіраць. Некаторыя казалі, што трэба змяніць зыходныя правілы.
Я настаяў і сказаў, што змяняць правілы можна, але не з другой сустрэчы, з-за таго, што не былі разабраны ўсе ролі па правілам, на якія самі ўдзельнікі падпісалі. Можам, напрыклад, праз 3-4 сустрэчы вярнуцца да гэтага пытання і пагутарыць пра любыя змены правілаў.
На гэты раз вельмі хутка знайшліся ўдзельнікі, якія абралі вакантныя ролі і другая сустрэча клуба адбылася. І трэцяя, і далей.. І пачало абывацца яшчэ больш цікавае.
На трэцюю сустрэчу і нават на наступных, некалькі чальцы клуба здолелі размеркаваць усе тры ядзерныя ролі і актыўна ўдзельнічалі ў сустрэчах. Больш затое, вельмі дакладна рухаліся не толькі па часовай схеме і пачатковых правілах, але і па шаблону структуры, які я прапанаваў падчас першай сустрэчы. Гэты шаблон прапаноўваў яшчэ больш глыбінные дзяленне на ролі і ахопліваў усіх ці амаль усіх удзельнікаў праз магчымасць прэзентаваць пад тэмы.
Што яшчэ больш цікава. Пасля чацвёртай сустрэчы я ўзгадаў "запыт на змены правілаў" і прапанаваў удзельнікам абмеркаваць правілы і свае ідэі для змены іх. Увага! ніхто не меў заўваг да гэтых правілаў. І нават больш сказалі, што правілы іх задавальняюць. Тыя ўдзельнікі, якія ім супраціўляліся напачатку!
Паразважаю, чаму так адбылося:
Па-першае, правілы ў сваёй структуры мелі ідэю ратацыйнага лідэрства. Кожную сустрэчы выканаўцы роляў мяняліся. І гэткі падыход урэшце спадабаўся ўдзельнікам.
Па-другое, кожная з роляў тычылася кіравання: зместам (тэмай), часам і формай (граматычнай). Значыць улада клуба размяркоўвалася паміж рознымі людзьмі. Нават больш - размяркоўвалася амаль паміж усімі.
Трэцяе, На першым этапе ў канкурэнцыю ўвайшлі каштоўнасці (камунікацыі, парадку), якія не выключалі адна адну.
Нарэшце, урэшце парадак (структура сустрэчы і ролі) давалі магчымасць паспяхова рэалізоўваць мэту клуба.
Яшчэ адзін слой разважанняў. Нефармальны калектыў фізічна можна ствараць і аднаму, але мысліць гэты калектыў можна толькі разам. І цікава, што кола людзей мыслячых калектыў будзе хутчэй за ўсё рэальнай мяжой (ядра) гэтага калектыва.
Зусім глыбокі слой (для тых, хто глядзеў мае лекцыі "Практычная Сацыятэхніка"). Мяжа суполкі, вызначаецца менавіта калектыўным мысленнем. А значыць самавызначэнне адбываецца як праз дзеянне (фізічнае сваё прыяднанне), так і праз мысленне (інтэлектуальнае прыняцце мэтаў, ролі і свайго месца).