Гэту думку я пачуў ад адной з удзельніц вясковай грамады ў Беларусі. Гэта гібрыдная супольнасць размяшчаецца на Валожыншчыне, сярод пагоркаў і аб’ядноўвае шэраг вёсак: Лоск, Малое і Вялікае Запруддзе, Кашчэлішчы і Старынкі.
Насамрэч мой шмат гадовы досвед у стварэнні і развіцці нафармальных калектываў паказвае, што супольнасць - гэта пастаянна змяняючаяся сутнасць.
Увайсці ў адну і тую ж суполку не магчыма. Параўнаем яе з ракой. Нібыта рака, якая мае свой пачатак, накірунак і ў рэшце мэту, выліваючы свае воды ў мора ці акіян сацыяльнага. Вада ў рацэ не стаіць, яна цячэ. Ступаючы наступны раз да такога калектыва, ты апынаешся нібыта ў той жа рацэ, але і з шэрагам новых уласцівасцяў.
Пра гэтыя ўласцівасці самых базавых форм арганізацыі людзей сёння паспрабую пагутарыць з табой, мой чытач. Што ж, напрыклад, супольнасць ёсць зменнае, а што ўсё ж застаецца ў ёй пастаянным?
Каб лепей паказаць гэту ліючуюся прыроду, я памыслю супольнасць з двух перспектыў. Адна перспектыва - гэта вышыня птушынага палёту, дзе мы бачым цалкам нейкую істоту яе рухі, характар, урэшце пачатак і канец. Другая перспектыва - гэта рух асобнага чалавека ўнутры супольнасці. А менавіта, як абываецца кожны персанальны ўваход, станаўленне яе часткай.
З вышыні птушынага палёту
Найперш мы бачым нейкі арганізм, цэласную сутнасць, якая нараджаецца, развіваецца, старэе і знікае, мае набор двунакірваных сувязяў паміж яе ўдзельнікамі.
Супольнасць - гэта гісторыя пра калектыўнае звязанае нейкай мэтай і дзейнасцю, і чымсці яшчэ.
Што такое мэта? Гэта імкненне выправіць недасканалы свет. Яго магчыма выправіць толькі групай і ў групе.
Я з’яўляюся пыхільнікам арганічнага падыходу да супольнасці. Бо лічу, пачаткам для разумення жыцця групы ёсць сам чалавек, як біялагічнае і псіхалагічная адзінка. Зараз я параўнаю этапы жыцця чалавека, а пасля вы ўбачыце, што такія этапы таксама добра накладаюцца і на супольнасці, ў якіх вы ўдзельнічалі, або ўдзельнічаеце.
Бацькі і сваякі радуюцца немаўля, поспехам дзіця, але яшчэ не ўспрымаюць на роўных (1). Толькі першае дасягненне ці канфлікт падлетка з наваколлем дае зразумець сур’ёзнасць маладой асобы (2). Пасля адбываецца эмансіпацыя праз навядзенне шматлікіх сувязяў з грамадствам: не проста, каб яго спажыць, але змяніць, навязаць свой светапогляд наваколлю (3). Падчас зрэласці чалавек здольны на вялікія ўчынкі. Яны могуць, як ствараць так і разбураць (4). Напрыклад, нарадзіць і выхаваць новага чалавека, ці стварыць турму для свайго народа. Урэшце наступае стома ад вялікіх справаў, накопліваецца стрэс (5). Пасля такога перанапруджання чалавек сыходзіць на пенсію. Наступае старасць (6). Бывае, што падчас сваёй старасці, індывід атрымлівае плады сваей працы (“залаты век”), але часта - не. Праз нейкі час чалавек памірае (7). І пакідае пасля сябе сляды (8).
Вось гэтыя восем этапаў этапаў перажывае і супольнасць:
Узнікненне. Так супольнасць сама вызначылася з тым, дзе недасканалы свет.
Рост. Калектыўны імператыў “рабі, што мусіш рабіць”, і насамрэч атрымліаецца гэта рабіць. Калі працягнуць у такім жа тэмпе, свет і насамрэч можна будзе змяніць. Разам канешне.
Пераходны ўзрост. Усё будзе па-мойму. Гэта яўны выклік наваколлю, бо суполка мысліць, што як мінімум сур’ёзны крок да выпраўлення гэтага свету ўжо зроблены.
Зрэласць. Будзь самім сабой. Бачна, што накоплены досвед дае шмат пладоў, але пачынаецца чарада канфліктаў, якія прыводзяць да падзелаў і выдзяленняў новых груп.
Стрэс. Надакучыла рабіць вялікія ўчынкі, хачу адпачыць - думае большасць удзельнікаў супольнасці. Магчыма адбывацца нейкая вялікая разборка ўнутры.
Старэнне (ці залаты век). Будзь такім, як мы. Калі атрымалася перажыць стрэс і захаваць агентнасць, супольнасць можам паказаваць добрыя вынікі і шырокае прызнанне звонку. Але сілы ўжо не тыя. Скаванасць, асцярожнасць рухаў і павольная хуткасць адказаў на выклікі і знешнія і ўнутраныя.
Знікненне. Супольнасць знікае, калі разбураюцца сувязі. Гэта разбурэнне можа паказвацца, праз групавы імперытыў, якія змяняецца з "мы", на “яны”, ці “вы”. Вы гэта рабіце, я адпачну. Усё скончылася, я пас. Насамрэч гэта ўжо не групавы імператыў, а індывідуальны. Бо калектыва не існуе.
Таксама яшчэ ёсць мемарыяльны этап. Ён не менш значны, чым папярэднія. Падчас яго былыя ўдзельнікі мысляць: “А як было ж цудоўна!” і, радуючыся, разглядаюць сімвалы і артэфакты.
У межах сённяшняй лекцыі я не буду пагружацца глыбока ў кожны этап. З апісанага можна няўзброеным вокам заўважыць, што кожны перыяд жыцця непаўторны. Зараз пералічу элементы, якія змяняюцца:
Найперш, у кожным этапе інсуе свой групавы імператыў паводзінаў. Імператыў - гэта псіхалагічная ўстаноўка, якая падмацавана наяўнасцю энергіі.
Далей, структура супольнасці змяняецца ў залежнасці ад этапу. Напрыклад, гэта і характар лідэрства, і спосабы прыняцця рашэння, і кіраванне рэсурсамі і інш.
Форма дзейнасці таксама муціруе. Спачатку рабілі адно, зараз тое ж дасканала, ці наогул паспрабавалі нешта іншае, або дадатковае.
Накіраванасць. На змену света звонку (1), свайго ўнутранага (2), альбо “задаволіць незадаволенае” (3)?
Трансфармуецца характар сувязяў паміж удзельнікамі так і паміж супольнасцямі. Напрыклад, адносіны да новых удзельнікаў, інтэнсіўнасць камунікацый, адносіны да іншых.
Вагаецца дынаміка даверу і аўтарытэта. Унутраны давер становіцца знешнім. Аўтарытэт перамяшчаецца таксама з удзельнікаў супольнасці на аўтсайдэраў.
Выніковаць (прадуктыўнасць) таксама не аднародна. Якія сілы і энергія траціліся напачатку, а якія - пасля. Розніца ёсць.
Вядома - гэта не завершаны спіс зменных ва ўраўнанні пад назвай Супольнасць. Іншымі словамі, супольнасць уяўляе сабой цякучую форму. Яе нельга прадвызначыць напачатку і кіравацца адным і тым жа бачаннем напрацягу ўсяго яе жыцця.
Што ж урэшце застаецца найбольш ўстойлівым? Запытаешся. У першым парадку (генерацыі) супольнасці - гэта мэта (што хочам дасягнуць), каштоўнасці (як гэта мусім дасягаць), культура (якім чынам мы паводзім сябе штодзень). Менавіта гэтыя тры ўстойлівыя з’явы утвараюць нябачную мяжу супольнасці. Любая атака на гэтыя кампаненты - гэта атака на нефармальны калектыў.
А дзе ж тут людзі? Людзі ёсць, бо супольнасць - гэта заўсёды расповяд пра людзей. Але яны таксама змяняюцца. Першая генерацыя калектыва ўсярэднім існуе 3-3.5 гады, пасля прыходзіць другая, а можа і трэцяя. І з кожнай новай генерацыяй узнікае новая частка агульнай доўгай гісторыі.
Індывідуальнае вымярэнне
Чалавек таксама мяняецца. Так і ў нефармальных калектывах, дзе няма членства, магчымасць свабодна выйсці і ўвасці таксама стварае яшчэ больш хаоса і нявызначанасці.
Як жа ў такой нявызначанасці чалавек становіцца ўдзельнікамі супольнасці? На асабістым узроўні ў кожнага чалавека, якія накіраваўся ў бок свайго калектыва, адбываюцца інтэнсіўныя працэсы.
Спачатку адбываецца прыняццё: што свет недасканалы. Магчыма ён, свет, недасканалы такжа для кагосці яшчэ і можна яго выправіць разам. Буду шукаць. У пошуку іншых адзінадумцаў гэтак нараджаецца мэта (ці місія) мая персанальна (1). Не, яна наша, мы верым у тое, што зможам выправіць гэты свет.
У наступным маім кроку, я вызначаюся, дзе хачу быць у нашым новым згуртаванні, ці калектыве (2), да якога далучаюся? Можа мне дастаткова быць прыхільнікам і часам дапамагаць? Ці ўсё ж мне важны гэты калектыў і быць яго частай? Таму я абіраю нейкае месца: унутры ці звонку. У адзінку часу я магу быць толькі ў адным месцы. Перажываць супольнасць - гэта не кот Шродынгера.
Паралельна спрабую зразумець: а чым я магу быць карысным у гэтай справе? Якім сваім талентам магу прыкласціся да агульнай справы? Такім чынам, я прыходжу да выбару ролі (3). Набору нейкіх функцый ці задачаў, якія я выконваю (выбар дзейнасны), бо адчуваю ў гэтым патрэбу - нейкі неўлавімы але доўг, перш за ўсё перад самім сабой. Так вядома я магу абраць нешта з найбольш ключавых роляў: арганізатара, камунікатара, ідэолага, але гэты спіс не сканчваецца і дадатковымі ролямі, як, напрыклад, амбасадар, мадэратар, брамнік, скрабнік, піяршчык ці ўрэшце сацыятэхнік. Гэта трэці крок.
Вышэй абазначаныя тры крокі крокі (прыняццё місіі (1), вызначэнне месца (2) і сваёй ролі (3)) я называю індывідуальным самавызначэннем.
Хаця на нейкі час такое самавызначэнне стварае зразумелую карціну і для самога сябе і для іншых навокал, яно непастаяннае.
Дакладней, яно, самавызначэнне, адбываецца пастаянна.
Я задаю сабе пытанні. Ці падтрымліваю я мэту? Як я гатовы яе падтрымліваць? Што для мяне найважней? Дзе мне лепей прыкласціся? Магчыма я стаміўся і зрабіць паўзу? Што я хачу мяняць у сабе ці ў свеце? Я ўсё зрабіў, што мог? Можа трэба паднаціснуць? Ці досыць, лепей застануся на падхопе?
Як бачым, удзельнік супольнасці таксама ўяўляе цякучую форму. Як можна спрычыніцца да больш пастаяннага? Праз стварэнне моцных сувязяў. Бо менавіта яны ёсць характарыстыкай, макерам існавання супольнасці. Культура і каштоўнасці ствараюць моцныя сувязі ў суполцы і даюць ёй магчымасць выйсці на наступны ўзровень. Калі каштоўнасці з абстрактных словаў становяцца, штодзённай практыкай.
Як гэту трансфармацыю перыжыць, я распавяду ў нейкай іншай частцы сваёй гісторыі супольнасцяў, а зараз падсумую сказанае.
У гэтым допісе я раскрыў пастаянства зменнасці супольнасці. Паспрабаваў паказаць ліючуюся ўласцівасць нефармальных групаў. Гэта важна ўбачыць як ў цэлым, назіраючы за суполкай, так і праз рух кожнага ўдзельніка.
З вышыні птушынага палёту супольнасць - гэта нейкая жывая цэласная сутнасць, якая дзейнічае і імкнецца да нечага. Найчасцей яе можам адрозніваць ад іншых праз (1) яе назву, (2) форму дзейнасці і (3) назавем у шырокі сэнсе мэту ці місію.
Другую перспектыву погляду на супольнасць я разглядзеў з боку ўдзельніка, які стаў яе часткай, раскрываецца праз сваё самавызначэнне: (1) прыняццё мэты, абранне (2) ролі і (3) месца. А магчыма ў нейкай перспектыве прыняцця (утварэння) калектыўных каштоўнасцяў і культуры.
***У артыкуле выкарыстаны словы якія маюць свае, адрозныя ад звыклых значэнні. Узніклі пытанні, чытай слоўнік.