Сацыяльнаму гіку. Як узмацніць камунікацыі ўдзельнікаў мерапрыемства. Частка другая

Прывітанне,

У першай часцы я распавядаў, як паставіць з чыстага аркуша на raspberry pi 2 B+ сэрвіс сумеснага рэдагавання (Etherpad). Гэты сэрвіс дазваляе сумесна ствараць агульныя старонкі, рэтагаваць іх, мае свой чат, візуальны лог з магчымасцю хуткага адкату. Гэта прылада можа быць карысна для розных тэматычных канфэрэнцый, дзе важна занатоўваць розныя спасылкі, меркаванні слухачоў, спікераў, калектыўна рабіць канспекты выступаў і абмеркаванняў.

У гэтай часцы я распавяду, як зрабіць больш зручным выкарыстанне etherpad-lite праз

  1. запуск яго як сэрвіс на rasbian’e (адаптаваны дыстрыбутыў debian для анднаплатнікаў з ARM-архітэктурай).
  2. наладзім канфігурацыю супер карыстальніка (admin),
  3. падключым базу на mysql для захощвання усих старонак блакнота (etherpad-lite),
  4. а таксама разгледзім магчымыя шляхі усталёўкі модуляў, пашыраючых магчымасці прылады.

Крок пяты. Робім etherpad як сэрвіс

Насамрэч усё проста тут. Ёсць гатовая тэкст-рыба на гітхабе. Гэты тэкст патрабуе простай адаптацыі. Неабходна паставіць шляхі на etherpad, менавіта, як вы яго паставілі на сваю малінку (raspberry pi) гл.папярэднюю частку. Пасля адаптавання, перамяшчаем гэты файл сюды:

 /etc/init.d/<etherpad-lite>

І не забываем перадаць адпаведныя правы доступа і залінкаваць у патрэбныя каталогі:

sudo chmod +x /etc/init.d/etherpad-lite
sudo ln -s /home/pi/etherpad-lite /usr/share/etherpad-lite
sudo update-rc.d etherpad-lite defaults

Нарэшце правяраем, ці працуе усё як сэрвіс?

sudo service etherpad-lite start

Калі не працуе, перагрузіце малінку.

Невялікае адступленне.

Калі вы жадаеце, каб ваш etherpad у ручным рэжыме запускаўся праз сінонім (аліяс), а не такую доўгую каманду - ~/etherpad-lite/bin/run.sh Выканайце наступныя каманды.

echo “alias etherpad=’/home/<user>/etherpad-lite/bin/run.sh'” >> ~/.bash_aliases
source ~/.bashrc

*/home/<user>/etherpad-lite/bin/run.sh - шлях да пускавога файла блакнота
*<user> бягучы юзэр у якім вы зараз працуеце.

Пасля гэтага можна запускаць Etherpad камандай:

etherpad

 

Крок шосты. Доступ адміністратара etherpad

Наступны крок гэта адміністраванне Etherpad. Для гэтага неабходна наладзіць доступ супер карыстальніка. Гэта робіцца ў канфігурацыйным файле etherpad/settings.json Шукаем радкі:

 "users": {
    "admin": {
     "password": "<ваш пароль>",
     "is_admin": true
    },
    "user": {
     "password": "changeme1",
     "is_admin": false
    }
 },

У секцыі admin насупраць password у двайных кавычках пішаце ваш пароль. Здымаеце каментары каментары /* */ вакол блока і захоўваеце файл. Правярайце:

<IP-вашай-малінкі>:9001/admin


Напрыклад, можа быць такі ў лакальнай сетцы 192.168.1.204:9001

 

Крок сёмы. Дадаем mysql да etherpad

Гэты крок дазволіць далучыць хуткую сістэму кіравання базамі дадзеных усіх старонак блакнота.

Пасля ўсталёўкі сэрвера mysql на вашай rasbian неабходна стварыць базу дадзеных з назвай etherpad-lite. Для гэтага заходзім у mysql:

mysql -u root -p

а пасля выконваем каманду sql.

create database `etherpad-lite`;

Па жаданні можна наладзіць патрэбнага карыстальніка з іншым імём, каб ваш блакнот не сядзеў на супер карыстальніку root. Гэта робіцца праз каманду sql:

grant CREATE,ALTER,SELECT,INSERT,UPDATE,DELETE on  `etherpad-lite`.* to '<user>'@'localhost' identified by  '<password>';

Ставім utf8 кадзіроўку на базу і на табліцу, дзе будуць захоўвацца запісы блакнота.
Перагрузіце блакнот. Зноў заходзім на mysql сервак:

ALTER DATABASE `etherpad-lite` CHARACTER SET utf8 COLLATE utf8_bin;
USE `etherpad-lite`;
ALTER TABLE `store` CONVERT TO CHARACTER SET utf8 COLLATE utf8_bin;

Прыблізна так будзе выглядаць блок далучэння базы дадзеных у вашым settings.json

"dbType" : "mysql",
"dbSettings" : {
    "user"    : "user",
    "port"    : "/var/run/mysqld/mysqld.sock", //пры неабходнасці выкарыстання нестандартных партоў
    "password": "secret",
    "database": "database"
}

Замест user, secret, database - неабходна, каб былі уведзены вашы дадзеныя.

Усё гатова. Як правяраець ці запрацавала? Па-першае, ў базе дадзеных etherpad-lite створацца табліца (store) які пачнуць запаўняцца. Па-другое, павінен знікнуць надпіс, што вы карыстаецеся DirtyDB (Warning: DirtyDB is used)

 

Завяршальны крок. Ставім неабходныя модулі

Базавы функцыянал Etherpad-lite можна дапоўніць рознымі карыснымі функцыямі, для гэтага неабходна паставіць дадатковыя плагіны. Гэта можна зрабіць як мініму двума шляхамі або пакадлаваць з пакетным мэнэджэрам або адразу праз адмінку:

<IP-вашай-малінкі>:9001/admin/plugins

гэты спосаб шлях для тых, хто трохі стаміўся ад каснолі=)

Напрыклад, адзін з самых карысных плагінаў гэта мець увесь спіс створаных дакументаў etherpad-lite на адной старонцы. Ставім яго у кансолі:

npm install ep_padlist (https://www.npmjs.com/package/ep_padlist)

Правяраем http://<IP-raspberry pi>:9001/list

Увага! Пасля кожнай усталёўкі модуля неабходна перагружаць блакнот. Гэта калі вы дзейнічайце праз кансоль.

Або, напрыклад, хочаце мець магчымасць экспартаваць старонку блакнота у вікі фармаце, ставіце наступны модуль:

npm install ep_mediawiki

Або магчымасць працы ў афлайн рэжыме з блакнотам

npm install ep_offline_edit

Карысная функцыя, калі заваліцца сам сервак на якім круціцца блакнот

Спіс плагінаў можаце праглядзець на старонцы Etherpad  http://static.etherpad.org/plugins.html або <IP-raspberry pi>:9001/admin/plugins

Падсумаванне

На сёння ўсё. Мы змаглі трохі аўтаматызаваць і наладзіць працу нашага блакнота:

  1. запусцілі яго як сэрвіс (з загрузкай малінкі)
  2. зайшлі пад супер карыстальнікам
  3. далучылі да хуткай сістэмы кіравання базамі mysql
  4. навучыліся ставіць плагіны

Застаецца яшчэ некалькі момантаў, якія можна палепшыць. У наступнай, завяршальнай часцы, мы кранемся наладкі Etherpad у мэш сетцы. Гэта значыць, што будзем наладжваць прыгожы адрас для сэрвіса. Напрыклад, замест http://<IP-raspberry pi>:9001 гэта будзе http://pad.mesh. Для гэтага мы будзем працаваць

  1. з наладкай цэнтралізаванага DNS сэрвера (dnsmasq) на вузлавых элементах мэш сеткі (роўтэрах tp-link WDR4300 і Ubiquiti Nanostation M2)
  2. а таксама выбару іншага парта для Etherpad замест 9001

Буду ўдзячны вашым каментарам. Для таго, каб быць у курсе дзейнасці мэш клуба падпісвайцеся на мэйлінг ліст.

Да сувязі

Карысныя спасылкі