Гэты маніфест дапамагае мне і майму навучэнцу лепей зразумець адзін аднаго напачатку нашага ўзаемадзеяння. Я хачу прагаварыць разам гэтыя каштоўнасныя ўстаноўкі і пачаць сумесны шлях.
Якая мая роля ў працэсе навучання?
Я хачу ўдасканальваць сябе разам з чалавекам ці людзьмі, якім важна, тое, што я раблю.
Такім чынам, я - і студэнт для сябе ў гэтым працэсе, і адукатар для студэнта.
Я звязваю мае веды з кантэкстам студэнта. Значыць раблю іх прымянімымі для студэнта і яго мэт.
Перадаю свае каштоўнасці.
Мае веды могуць палепшыць жыццё людзям значыць мая роля перадаць іх у тым памеры, у якім студэнт гатовы прыняць.
Вось гэту гатоўнасць важна адрозніць і адчуць.
Што для мяне значыць добры студэнт.ка?
Студэнт, які мае патрэбу ў ведах і адкрыта камунікуе з адукатарам.
Навучэнец не баіцца паказваць, і свае моцныя, і свае слабыя бакі.
Моцны студэнт разумее навошта яму веды. Слабы студэнт разумее навошта яму іх адсутнасць.
Што для мяне значыць добрая група?
Група, аб’яднаная жаданнем атрымліваць веды праз адкрыты абмен імі праз шчырую камунікацыю з выкладчыкам і паміж сабой.
Важна слухаць і чуць адзін аднаго, але крытычна ацэньваць. Ацэньваць выкладчыка і ацэньваць іншых студэнтаў.
Слабейшы студэнт не баіцца казаць пра тое, што не зразумела. А моцны студэнт хоча дапамагчы слабейшаму зразумець тэму.
Я адвучыў добра, калі …
Навучэнец дасягае сваёй адукацыйнай мэты ў працэсе навучання і кажа - гэта адукатару.
Адукатар ацаніў гэтыя веды і зразумеў, што ўклаў усё што мог і нават трохі больш.
Адукатар адчуў, што перадаў не толькі прадмет, але веды, як мысліць дадзены прадмет, і якія каштоўнасці могуць ствараць гэтыя веды.
Адукатар дае шчыры фідбэк студэнту, і студэнт дае шчыры фідбэк адукатару.
Мы з навучэнцам.кай страцілі час дарма, калі …
Калі навучэнец хавае свае слабасці і не хоча казаць “не”, а спазнаваць дысцыпліну няма жадання і інтарэса.
Калі навучэнец больш спажывае веды, чым перажывае іх.
Калі выкладчык не змог выбудаваць давер з навучэнцам.
Калі выкладчык і студэнт няўважлівыя адзін да аднаго. Выкладчык да запытаў студэнта. Студэнт да заданняў выкладчыка.
Калі сканцэнтравана
1. Мая роля
настаўнік, псіхолаг, даследчык, спадарожнік, сустваральнік.
2. Мае каштоўнасці
- адкрытасць да новага
- шчырасць у стасунках
- роўнасць
- уключанасць
- узаемадапамога
і прынцыпы
- камунікацыя, як інструмент даследвання
- працуем камандай
- сумеснае перажыванне ведаў
- уважлівасць адзін да аднаго і "дробязяў".
- павага да часу адзін аднаго.
3. Антыкаштоўнасці
- скрытнасць
- няшчырасць
- спажывецтва
Тэкст будзе развівацца...
Аўтарка выявы: Ганна Барадзіна