Гэту кнігу вы наўртад ці прачытаеце. Яна пра далёкі востраў Пуэрта Рыка. Гэта месца на іншым баку нашай планеты. Мяркую вы падумаеце: дык гэта ж зусім іншая краіна. Так іншая, але паміж намі, беларусамі і пуэртырыканцамі, нашмат больш агульнага, чым падаецца.
Мая задачаў гэтым тэкстам паказаць, што на іншым канцы планеты людзі сустракаюцца з не менш жорсткімі крызісамі, чым мы, беларусы, і як яны спрабуюць з іх выкараскацца.
І больш, у гэтым допісе я паспрабую сабраць самае галоўнае з “Бітвы за рай” і падзяліцца са сваім чытачом, спадзеючыся, што пасею ідэі, якія, калі не перавернуць мір, дык перавярнуць свядомасць маіх суграмадзян, не апускаць рукі і працягваць змагацца за свой Эдэм пад назвай Беларусь.
“Бітва за рай” - тонкая, фармата А6 кніжыца на 80 старонак напісана аўтаркай Наомі Кляйн, каб патрымаць пуэртырыканцаў не толькі словам, але і ўсім прыбыткам з продажу гэтай кнігі. Можа вы скажаце: гэта капля ў моры для 3,2 мілённага насельніства вострава. Але ж рэальны крок, які можа рабіць творчы чалавек.
Цікава, ці рабіў нехта з беларускіх пісьменнікаў, такі і этычны і матэрыяльны крок у бок тых, хто ў бядзе?
Чарада крызісаў
У мінулыя дзесяцігоддзі жыхароў Пуэрта Рыкі напаткала цэлая чарада крызісаў, якія не вырашаліся, а накладаліся адзін на другі. Накопліваліся. Атрымалася канапка з крызісаў, якую чым далей, тым складаней з’есці. Вырашыць.
Пачнем з апісання гэтых крызісаў.
Першы крызіс, пра які мы даведваемся з кнігі - гэта наступствы ўрагана Марыя, які ў 2017 разбурыў інфраструктуру востава. Ён, крызіс, насамрэч не першы. Проста ён найбольш візуальны. Прайшоўся, усё змёў з зямлі. І пуста. Трэба нешта рабіць.
Другі крызіс - фінансавы. Ён пачаўся нашмат раней. З-за рызыкоўнага кіравання фінансамі вострава ўзнікла вялікая знешняя пазыка. Астраўны ўрад пачаў скарачаць выдаткі на базавую інфраструктуру (электрасеткі, забеспячэнне вадой, дарогі), адукацыю і занятасць насельніства. Наогул ён пачаў скарачацца сам, і адпаведна яго магчымасці ў розных сферах жыцця вострава таксама.
Як кажуць пуста не бывае. Таму на месца скарачэння прысутнасці публічных інстытутаў прыйшлі схемы “прыватна-дзяраўнага супрацоўніцтва”, іншымі словамі, прыватызацыя. І гэта трэці крызіс. Чаму ж? “Добра, калі адбываецца прыватызацыя” - падумаеце вы.
Калі прыватызацыя даступна толькі асаблівым гульцам - гэта вельмі кепска. У беларускім выпадку, мы называем іх прыбліжанымі да ўлады, альбо алігархамі. Астатнім будаваць краіну забаронена.
Напрыклад, мікрагрыд - гэта адносна малая інфраструктурная сістэма, галоўнай мэтай якой з’яўляецца забеспячэнне электраэнергіяй малых тэрыторый, а менавіта невялікіх паселішчаў з дапамогай узнаўляльных ці мясцовых крыніц энергіі. Гэтыя ініцыятывы пуэртырыканцаў караюцца.
Чацвёрты крызіс палітычны. Людзі не прадстаўлены ў кіруючым выканаўчым органе. Трэба раскрыць, што востраў Пуарта Рыка падпарадкоўваецца непасрэдна Кангрэсу ЗША і мае статус асаблівай тэрыторыі. Хаця і ёсць выбарчыя органы, але яны не працуюць у патрэбнай моцы. Таму прызначаныя сенатам выканаўчы ворган можа вырашаць усё што заўгодна. У тым ліку уключаць немясцовых людзей кіраванне. І вырашае. На карысць венчурных інвестараў, якія дзейнічаюць у неаліберальнай парадыгме. Пра яе трохі пазней.
Каланіяльная спадчына
І нарэшце пяты крызіс - каланіяльная спадчына. Знаёма, праўда?! Што гэта такое беларусам наўрадці трэба тлумачыць, але ўсё ж некалькі мазкоў для паўнаты карцінкі, ды і будучым пакаленням, якія могуць не бачыць такой спадчыны, але мусяць ведаць, каб не паўтараць.
Вось, што напаткала пуэртарыканцаў. Па-першае, прымусовая стэрылізацыя жанчын у 20 стагоддзі.
Па-другое, праграмы вывазу людзей з краіны пасля кожнага крызісу. Насельніства вострава толькі за апошнія 10 год скарацілася на паў мільёна.
Па-трэцяе, стварэнне няўстойлівай працы публічных інстытутаў, скарачэнне фінансавання, ці карупацыйныя паводзіны чыноўнікаў.
Па-чацвёртае, фарміраванне мона сельскай гаспадаркі, дзе вырошчваецца аздін прадукт на экспарт. Як вынік больш чым 80% прадуктовая залежнасць ад імпарту.
Пятае, прыярытэт знешніх інвестараў над унутранымі - гэта ўжо узгадваў у крызісе пра прыватызацыю, але гэта тыповыя каланіяльныя паводзіны.
Нарэшце, дэпрывацыя грамадскіх і палітычных правоў. Пасадкі асабліва актыўных грамадзян у турмы.
Амаль усё знаёма. Так, бо каланіялізм забірае ў насельніства культуру, упэўненасць і ўладу. І гэта складана не адчуваць.
Падсумую па крызісам. Такая ўкладзенасць крызісаў характэрна і для нас: і каланіяльнае мінулае, і фінансавая палітыка, і адхіленасць насельніства ад кіравання (карумпаванасць мясцовай улады і нелегітымнасць цэнтральнай), і дэградацыя інфарструктурных праектаў (электрычны сеткі, дарогі, масты), эканамічная палітыка трохі адрозніваецца. У нашым выпадку яна накіравана на феадалізацыю і дзяржаўны прыгонны лад. Але вынікі яе бачны насельніцтва пакідае Беларусь “дзеля хлеба”. Хіба што не хапае ўрагана Марыі.
Актыўныя пуэртарыканцы заўважаюць, што людзі, даведзеныя да стану штодзённай барацьбы за выжыванне - кавалак ежы - не могуць брацца за рэфармаванне ці пабудову глабальных праектаў сваёй невялікай краіны.
Прычым тут бітва за рай?
Крызісы, крызісы... а прычым тут “бітва за рай”? Таму што толькі адзін крызіс прыродны - ураган Марыя, усе астатнія - рукатворныя чалавекам. Набор гэтых крызісаў - гэта мэтанакіраваныя паводзіны, супрацьстаянне людзей.
На адным баку багатыя гульцы, якія жадаюць зрабіць з Пуэртэ Рыка лічбавую утопію ў выглядзе крыпта калоніі напоўненай “высокадаходнымі” індывідамі.
А на другім баку мясцовыя жыхары, якія хочуць “людзьмі звацца” і ўплываць на свой лёс і лёс свайго краю. І канешне ствараць краіну сваёй мары, там дзе будзе саюз незалежных грамадзян з абавязальніцтвамі да краю, ў якім жывуць, і ўключанымі ў самакіраванне.
Улада катастроф
Мы падабраліся да “дактрыны шока”. Чаму трэба ведаць гэту тэарэтычную канструкцыю нам? Таму што яе выкарыстоўваюць паўсюль, каб працягваць запрыгонваць звычайных людзей па ўсёй планеце. А беларускі прыклад з 2020 года паказвае падобныя паводзіны, накіраваныя на кантроль ўсіх сфераў жыцця грамадзян.
Наомі Кляйн у адной са сваіх папярэдніх працаў, прысвячае больш за 500 старонак тлумачэнню “дактрыны шока”. Паспрабую лаканічна растлумачыць што гэта ёсць.
Дактрына шоку - гэта такая стратэгія, якая выкарыстоўвае тэхнагенныя, прыродныя, эканамічныя, гуманітарныя, палітычныя крызісы для узмацнення ўлады тэхнакратаў і рэалізацыі эканомікі, пабудаванай на неаліберальных прынцыпах: эксплуатацыі мясцовых супольнасцяў, рэсурсаў і людзей, пераносячы шкоду ад вялікіх бізнэсаў на плечы мясцовых жыхароў, і прывытызуючы грамадскую прастору.
Чаму “шок”? Таму што падчас вышэй пералічаных крызісаў людзі разгубленыя. Разбураюцца сувязі і палітычная моц звычайных людзей, якія ў спрыяльных умовах, маглі б даць адпор і супраціўляцца. У стане нявызначанасці - шока, з імі можна рабіць, што заўгодна. Прыватызаваць публічныя інстытуты, масава перасяляць і інш.
Наомі Кляйн апісвае - як капіталізм катастроф дзейнічае ў выпадку Пуэртэ Рыка.
Замест слова катастрофа можна дадаць “улада катастроф”. Улада можа быць эканамічная, палітычная, сімвалічная, ваенная, рэлігійная і інш. Пасля нейкага крызісу звычайна жыхары разгулеблены і раз’яднаны, гэта разяднанне дае магчымасць дзейнічаць без тармазоў.
Улада супольнасцяў
Што ж ўрэшце Наомі, дакладней самі пуэртарыканцы супрацьпаўстаўляюць такой трасцы.
Энергетычная суверэннасць. Я ўжо ўзгадваў мікрагрыды, якія дазваляюць мясцовым супольнасцям быць мінімальна залежнымі ад інфраструктурных выклікаў. Чым жывяцца гэтыя мікрагрыды: сонечнай, ветраной энергіяй. Захаванне энэргіі таксама адбываецца ўнутры супольнасці. Асноўнае патрабаванне: такія сістэмы павінны забяспечвацца самой супольнасцю і быць лёгка развіваемымі ці рамантуемымі самімі ўдзельнікамі супольнасці.
Блізкае да энэргетычнага суверэнітэта - экалагічнае стаўленне і не толькі ў дачыненні да навакольнага асяродку, але і культуры. Іншымі словамі, трэба рэспекціць “і зерне, і дзіця”.
Харчовая незалежнасць. Тут пытанне не ў тым, колькі калгас намалаціў, а ў тым, як самі людзі забяспечваюць сябе ежай на лакальным узроўні. Магчымасць вядзення разнастайнай сельскай гаспадаркі - гэта значыць магчымаць мець зямлю шматлікім грамадзянам. А не толькі ландлордам ці наогул аднаму суб’екту, як у Беларусі. Напрыклад, гэта зямля, якая кіруецца самой мясцовай супольнасцю на кааператыўных падставах і самі людзі вырашаюць, што садзіць, і ў якіх памерах, і што прадаваць на экспарт. У ідэале гэта - арганічная сельская гаспадарка.
Цэнтры супольнасцяў (кам'юніці цэнтры). Гэта такія месцы (хата ці нейкая месца “пад дубам”), дзе жыхары не ходзяць на паклон да ўлады, а самастойна вырашаюць набор праблемаў, якія становяцца актуальнымі для іх. У цэнтрах супольнасцяў існуюць іншыя магчымасці ў залежнасці ад патрэбаў: напрыклад гэта можа быць мясцовае радыё, ці кіно, ці кафэ, ці месца, дзе людзі могуць гандляваць сваімі прадуктамі пастаянна.
Свая базавая адукацыя. Якая залежыць ад магчымасцяў супольнасці. Дарэчы камюніці цэнтр - гэта тое месца, дзе адбываецца адукацыя не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Адукацыя залежыць ад мясоцвых падаткаў: фінансавых магчымасцяў самой супольнасці і толькі часткова ад дзяржаўных сродкаў. Такім чынам, супольнасць незалежна вырашае шмат пытанняў, звязаных з адукацыяй.
Свае цэнтры першай дапамогі. Свае - гэта значыць сама супольнасць фінансуе і ўтрымлівае падобныя пункты. Фінансаванне можа рабіць дыяспара, або фонды створанымі супольнасцю і падтрымліавемыя дзяржавай. Вядома гэта не медыцына, якая патрэбна ў развітым грамадстве, але магчымасць падтрымання належнага ўзроўню здароўя супольнасці і прафілактыкі хваробаў.
Фінансаванне. Злішкі, якія генеруюцца гаспадаркай вострава ідуць унутр самой супольнасці. Пасля аплаты пададткаў. Гэта значыць супольнасць зацікаўлена ў прыбытковасці сваіх актыўнасцяў.
Нарэшце асамблеі. Гэта сустрэчы грамадзян, якія з’яўляюцца месцам агульнай рэфлексіі, што адбываецца навокал і як з гэтым жыць, што рабіць. Іншымі словамі, пуэртарыканцы сустракаюцца для таго, каб арганізоўвацца: ці для стварэння таго, што у іх няма, ці для супрацьстаяння таму, што несправядліва на іх думку. Такія асамблеі адбываюцца ў цэнтрах супольнасцяў, ці нават “пад дубам”. Іншымі словамі, вастраўчанам патрэбна публічнае месца для абмеркавання публічных пытанняў і збірання нізавой улады. Яны гэта месца знайшлі.
А як жа крыптаутопія?
Чаму я ў гэтым тэксе не прывожу плюсы крыптаўтопіі, якая прапануецца іншым бокам?
Перш за усё, яе плюсы кожны дзень і так прасоўваюцца карпарацыямі і венчурнымі фондамі ў міравых медыя.
Другое, я ведаю, што такое калі хунта прыватызуе ўладу ў краіне і усталёўвае лічбавую дыктатуру, а крыптаутопія - гэта праект для малой групы звышбагатых тэхнакратаў, прыватызуючых востраў. Для іншых гэта крыптаўтопія будзе пеклам.
Нарэшце, я займаю дакладную этычную пазіцыю. Мне сімпатычны ідэі шырокага самакіравання, максімальнай сілы мясцовых супольнасцяў, а таксама пераадоленне каланіялізму з боку Расіі ў дачыненні да маёй краіны, які мы яшчэ не пераадолелі, але мусім.
Але ўрэшце, магчыма, вы самі прачытаце гэту кнігу і прыміце важныя для сябе рашэнні.
Пачынайце сваю бітву за рай.