Для тых, хто застаецца

У цікавым часе жыву. Калі пасля 2020 года каля паловы маіх знаёмых з Беларусі з'ехала. Зараз гэта 80% тых, хто ўжо не ў Беларусі, або дзесьці знік. З другога боку, пайшла хваля камінаўтаў зусім новых для мяне людзей, якія вырашылі застацца і нешта тут рабіць.

Важна разабрацца, дзеля чаго застаюцца? І што збіраюцца рабіць ва ўмовах усё меней і меней прыдатных для спакойнага і мірнага жыцця, дзеля якога беларусы нават гімн спавалі.

Калі нейкія дзверы зачыняюцца, адчыняюцца іншыя. Толькі трэба разабрацца, якія адчыніліся, і паспець зайсці ў іх. 

Прысвечаны гэты допіс тым, хто застаецца ці збіраецца заставацца.

Ды што, ж мы збіраемся тут рабіць? Проста любіць Беларусь, народ, культуру і як кажуць некаторыя “зямлю”? Зараз гэтага недастаткова. Чаму? Таму што назва “Беларусь” - палітычна хутка можна знікнуць. Беларусь культурна - таксама дэмантуецца матанакіравана прычым тымі, каму мы дазваляем зараз намі кіраваць (акупацыйная улада?). Народ - гэта не тэрыторыя, а сума подзьвігаў з звершань, таму ў такі драматычны час чакаюцца нейкія подзьвігі. Гэта не нешта абстрактнае, а вельмі канкрэтныя дзеянні. Нарэшце “зямля” - а гэта зусім спецыфічны густ. Што такое “зямля”? Ёсць суглінак, пясок, каменні і інш.

Канешне я жартую. Пад зямлёй магчыма вы маеце на ўвазе нешта трансцэндэнтнае, метафізічнае… непаўторны набор нейкіх уласцівасцяў, якія для вас найбольш прыемныя і каштоўныя. Але і яны хутка могуць знікнуць.

Ды вось, хто застаўся. Менавіта не пасіўна застаўся, а самавызначыўся: я тут нягледзячы на шмат усіх фактараў, якія пры рацыянальным выбары, казалі б пра тое, што трэба звальваць-сыходзіць, шукаць хлеб і долю дзесці ў іншым месцы. Але вы ўсё ж вызначаеце для сябе заставацца. Што гэта значыць? Вы за зямлю-волю усё ж такі?

У гэтым пасце я не (!) хачу разглядаць тых, хто з-за сям’і ці некага хворага сваяка не з’язджае. Ці проста няма фінансавай магчымасці або камплексуеце з-за неведання мовы ў новым краі, ці яшчэ не прадалі хату, дачу, тачку - легасі цягне. Мне цікава прааналізаваць менавіта тых, хто робіць свой уласны,  аўтаномны выбар. А ўсё астатняе яе ці яго толькі і дапаўняе. Гэта важна.

Паспрабую выдзеліць патэнцыйны тыпы тых людзей (грамадзян!). Калі тут такога падыходзячага вам персанажа не знойдзіце, пішыце ў каментах свой.

Актывіст-мазахіст

Вам падабаецца пакутваць. Так, ёсць такія людзі з вялікай эмпатыяй. Для вас важна не пакідаць месца, дзе ўзнікла праблема. У галаве няма рашэнняў, але важна сам працэс перажыць разам з іншымі нейкі лёс, сітуацыю, магчыма і не вельмі прыемныя. Як вынік вы дасягаеце цэласнасці, што змаглі прыняць жыццё, як яно ёсць, гэты цяжар і, магчыма, выстаяць, а магчыма - не. У любым разе вы атрымаеце, калі не задавальненне, дык  дакладна палёгку. Галоўнае для вас “чалавекам звацца” і паказваць гэта ўласным прыкладам.

Экстрэмал-сёрфер

Аматар вострых адчуванняў. Гэта катэгорыя людзей любіць прымаць на сябе розныя пагрозы і пераадольваць іх. Такі 100% кінэстэтэк. Пагрозы - як акіян, вы - як сэрфер, які асядлаў самую вялікую хвалю. Хоць і мімалётны, але кайф. Сама пагроза ці нявызначанасць - гэта стыхія для вас. Чым вастрэй момант, тым больш вы адчуваеце, сябе як рыба ў вадзе. Вы любіце сэрфіць на праблеме і выцягніце любога з яе, ці добрым словам, ці рэальна вашымі адточанымі ў баях за “…(падстаўце сваё)….” навыкамі. Вы лічыце сябе шчаслічыкам і прыцягваеце шчасце. А крутыя выпрабаванні - гэта праверка вашага крэда. Хаця выпрабаванне можа быць: і фатальным, і трыумфальным.

Вырашач

А гэта - катэгорыя людзей, якая шукае задачу, каб яе вырашыць. Лепей паскладаней. Што адрознівае яе ад папярэдняй групы. Вы ведаеце, як павінна быць. Умоўна кажучы, існуе сітуацыя А. Сітуацыя А няправільная. Значыць, трэба стварыць сітуацыю Б - правільную. Вось гэта пераадоленне сітуацыі А ў сітуацыю Б і дае сатысфэкшн такім людзям. Іншымі словамі, такія людзі любяць рабіць перамены і рэалізоўваць свае задумы на практыцы(!). Самае цікавае, што ў спакойны час гэтым людзям трохі тужліва, бо іншыя іх не разумеюць і вельмі пасіўныя. У часы сацыяльных стрэсаў узнікае вакно магчымасцяў для “іншага заўтра”. Магчыма харошая назва - актывіст-рэаліст (чэндж-мэйкер), які гатовы да наступстваў за свае дзеянні. Мэта маніць больш, чым шматлікія рызыкі.

Абаронец

Маеце рацыю і гатовы памерці за свае каштоўнасці ці тое мінулае якое адбілася ў вашым розуме. Таму не трэба прагінацца пад зменлівы мір. Такі тып даволі складаны таму, што ён можа мець водар упа(ё)ртасці (нешта беларускае, так?!), снабізма, нарцысізма і падобнай дагматызаванасці чалавека. А таксама вылікую пераацэнку сваіх сіл. Але што пазітыўна ў гэтым тыпе. Ён не паддаецца паніцы. Ён ведае свае каштоўнасці і можа іх назваць іншым, каб было зразумела. А гэта рэдкасць. Вы разумееце на падставе чаго вы робіце выбар і ўпэўнены, што ён, калі не 100% ісціны, дык 97% дакладна. Такія адчуваюць грунт абодвума нагамі - і гэта зачароўвае. Яны абаронцы і за іх спінамі нікому не будзе страшна. З усімі выпрабаваннямі можна справіцца, вы ведаеце “ў чым праўда”.

Даследчык-эмпірык

Канешне любы крызіс - гэта акіян новых ведаў. Асабліва калі вы любіце іх атрымліваець праз ўласны досвед. Безумоўна эканамічны, палітычны, гуманітарны крызіс - куфар такіх досведаў. Вы любіце апісваць, што сабралася вакол вас. Вы любіце не проста наратывы, але правяраць нейкую каштоўнасць і натаваць яе. Заключаць у нейкую мадэль і лагічна арганізоўваць. Ці праўда што людзі, так рэагуюць, што яны адчуваюць. Наогул назіраць для вас - гэта кайф. Бо перад вамі разгорваецца цэлая кінастужка ў жарны пеплум, гістарычная драма, проста гісторыя звычайнай асобы ці нейкай супольнасці ў гістарычны час (uncertain times). Вы разам перажываеце гэта і натуеце.

Малявач-мантажыст-пясняр

Гэта працяг даследчыка, толькі замест аналітычнага складу вам важны вобразы. Вы ловіце гэтыя вобразы ў бурным струмені чалавечых лёсаў, рухаў і цэлых сацыяльных завірух. На мой погляд менавіта так з’явілася “Свабода, якая вядзе народ” (Дэлакруа) Чым больш крызісаў наклалася адзін на аднаго, тым больш вам глебы для творчага. Вам не трэба нейкая ўж вельмі рэлаксуючая атмасфера. Важна, каб была відэа-камера пад рукой ці блакнот з алоўкамі ці асадкай. Вы заўважыце драмы, мантуеце іх ў сваіх творах, якія пасля кладуцца ў аналы гісторыі, музеі, галерэі, ці становяцца фальклорам. Вы сееце сімвалы і артэфакты. 

Чалавек-доўга

Нарэшце. Самы моцны кактэйль. Чалавек гэта толькі мост да нейкай ідэі, - так казаў Заратустра. Вы любіце і паважаеце абстракцыі. І такую, якая завецца "доўгам" -  найбольш. Перад кім і перад чым? Вядома перад Радзімай ці любой іншай ідэяй. А што такое Радзіма? У кожнага будзе сваё вызначэнне. Але вам важна быць тут, таму што грамадства нападкала “трывожны час і цяжкую хвіліну” і  “адчувае патрэбу ў кожным з нас”. Вось таму людзі доўга - самыя дыгітальныя. Яны вераць у сімулякр вышэйшага парадку па Бадрыяру і ён рэанкарнуе хутчэй, чым рука ворага ці недабразычліўца здолее нешта зрабіць кепскае. Чалавек доўга спалучае ў сабе шмат папярэдніх роляў. Атрымліваецца вельмі моцны сплаў. Па сутнасці, людзі-доўга - гэта людзі шырокай волі здольныя стаяць за свае ідэалы і плаціць сваім жыццём. Хаця такіх адзінкі, але яны ёсць і іх трэба шанаваць і любіць жывымі. Праўда? Бо перш за ўсё, яны - людзі.

----------------------------------------------------------------

У гэтым допісе я выдзеліў тыпы, якія тут засталіся па сваім жаданні і самавызначыліся нягледзячы на тое, што інстынкт самазахавання гаворыць пра іншае. 

Я спадзяюся, што дапамог чытачу знайсці сваю ролю. 

Таму калі вы бачыце іншыя ролі, якіх у артыкуле няма, напішыце, гэта можа дапамагчы некаму зрабіць сапраўды важны крок у сваім жыцці, а магчыма не толькі сваім жыцці, але і жыцці тых, хто яшчэ не самавызначыўся.