Мой адукатарскі маніфест. Пашырэнне

Толькі прыехаў з падарожжа з Кельцаў, дзе меў змястоўныя размовы з Крыштофам, маім сябрам з пчэлай Волі, аматарам кніг і свабоднага мыслення. Гэтыя размовы натхнілі мяне на пашырэнне майго адукатарскага маніфесту першай версіі. У гэтым пашырэнні я дадаў адповяды на пытанні: як ставіцца адукатару да свайго ўласнага развіцця і зменаў, якая місія адукатара ў грамадстве, як суадносіцца адукаванне да тэхналогіі. Чытайце ніжэй!

Перад тым як апісаць свае максімы, задам пэўныя рамкі.

Усё змяняецца. Адукатар, студэнт, грамадства, веды, тэхналогіі. Людзі капіруюць свет вакол сябе: людзей, прадметы, алгарытмы. Сумма копій света адной асобай непаўторная.  Веда і веды – сінанімічны.

Адукатар - вучань - адукатар

Адукатар - гэта не функцыя, а асоба, з непаўторным наборам характарыстык. 

У інтэракцыі са студэнтамі адукатар выбірае набор функцый, якія ён ці яна будуць выконваць, аддаваць вучням. 

Гэты набор непаўторны для кожнай групы і кожнага вучня. 

Гэты набор функцый таксама не аддзялімы ад асобы адукатара. Працуе адукатар незалежна ці ў нейкай інстытуцыі. 

Любая спроба аддзяліць асобу адукатара ад адукавання ці стандартызаваць яе, разбурае сэнс адукацыі. 

Адукацыя – гэта сумеснае перажыванне ведаў адукатарам і навучэнцам.

Задача мяне як адукатара перадаць не толькі веду, а свой унікальны спосаб перадачы веды і яшчэ болей адносіны да веды. 

Калі стандартызаваць ці пакінуць толькі прыемнае, адукацыя ператворыцца ў тавар ці паслугу (фасад ці рытуал).

Здараецца, што адукатар і вучань могуць сумешчацца ў адной асобе.

Адукатак - грамадства - адукатар

Выходжу з пазіцыі: што ніхто нікому нічога не павінен. 

Адукатар не павінен нічога, ні грамадству, ні вучню, ні іх бацькамі, ні тым больш інстытуцыям. 

Адукатар заключае дамову з інстытуцыямі. Гэта дамова стварае функцыі-абавязкі. 

Аднак адукатар не прадае свае функцыі, ён аддае сябе цалкам на дамоўлены час. У гэтым галоўны выклік і для адукатара, і для грамадства.

Поўнай камадыфікацыі адукацыі не адбываецца. Таму вучань шукае свайго адукатара, адукатар – вучня.

Змены

Адукатар жадае кожнаму свайму вучню зменаў.

Адукатар аддае сябе кожнаму вучню, але уплыў яго адукацыі вельмі нелінейны і непрадказальны. 

Нелінейнасць і непрадказальнасць дае магчымасць творчасці і адукатару, і навучэнцу.

На каго найбольш больш можа ўплываць адукатар – гэта на сябе самога. 

Уплыў на сваё развіццё, сваю ўстойлівасць ці дапасаванасць да зменаў выбірае адукатар. 

Адкрытасць да самога сябе, да зменаў, да сябе дае адукатару супер моц – несці дух пазнання і змены іншым. 

Гэты дух можа запаліць іншых. Калі так адбудзецца, адукатар зменіць свет і сябе. Інакш адукатар зменіць толькі сябе. Гэта таксама добра. 

Такая змена будзе цэласная. 

Рэфлексія веды адукатара з іншымі адукатарамі ці вучнямі дае магчымасць змены удзельнікаў гэта узаемадзеяння і змены самой веды.

Тэхналогія і адукатар

Мультыплікацыя ведаў – гэта меч завостраны з двух бакоў. 

Даступнасць ведаў – не значыць асветленасць асобы. 

Кнігадрукаванне, відэа, аўдыё, інтэрнет, ШІ далі магчымасці адукатару памнажаць і перадаваць веды ў масавай форме, але не дадалі аўтэнтычнасці адукатара. 

Перадача веды без дыялогу, рэфлексіі з адукатарам не стварае ўстойлівага засваення і прыняцця веды – перажывання веды.

Без даверу немагчыма перажывання ведаў, а таксама скептыцызм да іх.

Выклік у перажыванні ведаў ёсць не толькі ў адсутнасці даверу да ведаў. 

Аўтэнтычнасць адукатара не можа быць цалкам перададзена ці скапіравана нават праз яго творы (кнігі, курсы, даслеванні).

Людзі капіруюць адзін аднаго. Вучань капіруе свайго адукатара. У тым ліку яго ці яе асобу - аўтэнтычнасць.

Аўтэнтычнасць адукатара перадае ўнікальны досвед і спосаб пазнання вучнем новага.

Тэхналогія дае толькі канал для рэфлексіі. Рэфлексія нараджаецца ў дыялогу з адукатарам.  

Будаванне упэўненасці і гатовасці да пашырэння веды адукатарам будуецца  праз сумнеў да веды і ў тым ліку да спосабу пазнання веды адукатара.