Некалькі думак пасля размовы пра супольнасці з Томашам Цэбо

Учора падчас стрыму з Томашам Цэбо, хімікам і выкладчыкам у ліцэі, гутарыў з пра студэнцкія супольнасці па-за радзімай.

Не чакаў, што атрымаецца адразу зачапіць вельмі глыбокія пытанні. Ніжэй прывожу спіс думак і адкрыццяў, якія мне найбольш зачапілі падчас размовы.

Няўпэўненасць

Гэта з’ява абмярковаўвалася напачатку і ў канцы размовы. Томаш выдзеліў няўпэўненасць, як умову, у якой варта дзейнічаць. Іншымі словамі, чакаць упэўненасці ў стварэнні супольнасці не прыпадае - гэта заўсёды зона нявызначага. Вядома, такая магчымасць можа быць, калі група адразу бачыць мэту, ідэал і імкнецца да яе. Аднак часцей гэта няўпэўненасць, якая базуецца на недапрацаванасці ўласнай матывацыі і ўмення браць на сябе адказнасць.

Генералы без арміі

На пачатковых этапах стварэння супольнасць з’яўляецца шэраг solitary leaders. Tак Томаш назваў людзей, якія маюць уласныя мэты, але іх слаба артыкулююць, ці не могуць растлумачыць, якую вартасць дадасць іх спосаб, форма дзейнасці. Ці ўрэшце як абазначаная такімі генераламі без арміі мэта можа аб’яднаць іншых людзей у калектыў, ці змяняць асяродак, у якім гэты калектыў можа дзейнічаць. Збольшага гэта пра адсутнасць адкрытай камунікацыі   

Слупы паспяховасці

Супольнасць польскіх студэнтаў (генерацыі сярэдзіны 2010х) атрымала поспех найперш: за таго, што развівала (1) польскую ідэнтычнасць і (2) была адкрытая да іншых, іншымі словамі, спрабавала дадаць новай вартасці (!) брытанскаму грамадству. Гэта праяўлялася праз тое, што большасць прыхільнікаў і наведвальнікаў мерапрыемстваў польскай супольнасці Кэмбрыджа былі непалякамі, значыць гэта "новая" вартасць была. Трэцім слупам варта адзначыць уменне ўспрымаць досвед аўтарытэтаў папярэдняга пакалення мігрантаў.

Збігнеў Пэльчынскі

Гэта прадстаўнік пасляваеннай польскай эміграцыі 70-х гадоў. Ён перадаў шмат карысных парадаў маладым палякамі, якія пачыналі арганізаваць сваю суполку ў 2007 годзе. Але галоўнае, што перадаў стары эмігрант гэта - адвага і смеласць. Іншымі словамі, дапамог пераадолець “няўпэўненасць”, пра якую я пісаў напачатку. Такім чынам супольнасць атрымала сабе дасведчанага коўча-мігранта, які дарэчы паспеў напісаць кнігу пра свае прыгоды па-за радзімай.

Софтскілы

Акрамя арганізатарскіх здольнасцяў, умення браць на сябе адказнасць, практыкаваць лідэрства, перабароць няўпэўненасць і прасоўваць ідэі супольнасці Томаш навучыўся “бароцца за ўвагу” (fight for attention) да студэнцкай супольнасці. Зазначу, увага - гэта адзін з ключавых рэсурсаў супольнасці на ўзроўні ўзаемадзеяння з найбліжэйшым светам: прыхільнікамі. Менавіта ўвага і ёсць пачатак працэсу канвертацыі прыхільнікаў ва ўдзельнікаў. Пра ўвагу яшчэ пагаворым у наступных стрымах больш дэтальна.

Супольнасць

Цікава, што на самым пачатку Томаш даў сваё вызначэнне супольнасці як групы аб’яднанай нейкай мэтай. А пасля разгарнуў гэта ў так званым падыходзе 4 англійскія “пі”, а менавіта: Purpose, People, Process, Proof. Першыя тры Пі (хаця першае таксама выклікала, пра яго ніжэй) не выклікалі ў мяне нейкіх пытанняў. Чацвёртае было найбольш цікавым. Тут пруф (Proof) маецца на ўвазе “верыфікацыя” выніку. І гэта верыфікацыя згодна Томашу можа быць як знешняя так і ўнутраная. Калі з унутранай я цалкам пагаджуся, знешняя патрабуе абмеркавання. Бо ацэнка заключаецца ў каштоўнасцях, а ў супольнасці каштоўнасці закладаюць мяжу, якую яна выкарыстоўвае для адасаблення ад іншага свету. Таму, ужо дамысляю пасля размовы, магчыма гэты пруф чакаецца ад прыхільнікаў. Так будзе арганічней, і для росту супольнасці, і для ўзмацнення каштоўнаснага ядра калектыву.

Мэта шліфуецца ў дарозе

Хіба гэта я казаў вышэй. Тут дадам, што супольнасць кшталтуе мэту праз дзейнасць. І гэта паўтараў некалькі разоў Томаш. Калі параўнаць супольнасць агульнай практыкі пчаляроў, то яны кіруюцца абменам ведаў (мэта?) у пэўнай галіне ведаў - пчалярстве. Студэнта Кэмбрыджа - факусаваліся на папулярызатарска-адукатарскай дзейнасці, мэту, якой не так проста знайсці асабліва пры вялікай разнастайнасці і вялікай энергіі, якую звычайна маюць маладыя людзі. Таму тут будзе пасаваць максіма: энергія крочыць за ўвагай, а ўвага за дзеяннем. Мэта фарміруецца ў дарозе. Але падкрэслю, мэта наогул неабавязкова супольнасці. Важней насамрэч каштоўнасці, пра якія таксама паўтараў Томаш (важнасць польскай ідэнтычнасці і важнасць удзелу ў брытанскім грамадстве).

Кусты

Не спадзяваўся пачуць, але ў канцы размовы Томаш сярод памылак, якія робяць стваральнікі студэнтскіх супольнасцяў (ён рабіў ці назіраў у свой час), няважна за мяжой ці не, гэта так званыя “friendship groups”. Гэтыя групы моцна звязаныя ўнутры на нефармальным узроўні, але яны маюць высокія бар’еры для іншых удзельнікаў той жа самай супольнасці. Я называю такія групы кустамі. Кусты добра звязаныя ўнутры, але маюць слабую звязнасць з “не куставымі” удзельнікамі супольнасці. Пра кусты магу пісаць шмат. Падчас размовы Томаш акцэнтаваў, што кусты часта дэградуюць у фармат “party” – суполку, накіраваную на задавальненне ўласных патрэб. А гэта скіраванасць разбурае адукацыйны падмурак, які закладалі студэнты напачатку.

Уласныя матывацыі

Тут больш менш усё прадказальна. Людзей, як жывёл сацыяльных, цягне ў калектывы. Я маю чалавечы від (1) мы хочам прыналежыць да нейкага калектыву, і пасля гэта прыналежнасць (2) трансфармуецца ў жаданне ўплываць на асяродак, спосаб дзеяння, меркаванні і паводзіны – змяняць іх. Праз дзейнасць супольнасці. 

Корпо і супольнасці

Калі Томаш прагаварыў гэтыя 4пі ў мяне адразу закралася думка: дык якая розніца паміж супольнасцю з аднаго боку і карпарацыямі, фірмамі, інстытутамі, НДА – з другога? Галоўнае, што выдзяляе Томаш – гэта крыніца матывацыі. Ва ўдзельнікаў супольнасці матывацыя ўнутраная і яна дамінуе амаль увесь час. Корпо і інстытуцыі даюць у асноўным матывацыю знешнюю (заробкі, кар’ера, бонусы). Я паспрабаваў паглыбіць тэму і прапанаваў стваральнікаў карпарацый таксама разглядаць як супольнасць, бо яны ж таксама маюць высокую ўнутраную матывацыю і ім жа важны “пруф”?! Што вы думаеце на гэты конт?

 

Цалкам праглядзець размову можна тут: