Тысяча і адзін сімвал або як змяніць свет

Нарэшце адбыўся трэці стрым "Практычнай сацыятэхнікі". Чаму вельмі цешуся, не толькі таму што пачуў кучу глыбокіх словаў ад гасціні. Але ўбачыў трансфармацыю, якая за апошні год адбылася з гасціняй, Настай Кахан, карэктаркай і стыль рэдактаркай, а таксама стваральніцай школы рэдактараў.  

Як звычайна падсумоўваю размову. Спрабую вынесці для сябе найбольш думак, якія зрэзанавалі ў маёй сацыятэнічнай галаве, чытайце ніжэй. А калі хочаце рэальную размову глядзіце тут (працягласць 1:15):

Яшчэ, наконт працягу. Дасылайце свае думкі і прапановы, якія тэмы ў жыцці супольнасцяў хацелі б разглядзець і даведацца ў стрымах “Практычная сацыятэхніка”. Я буду шукаць і запрашаць на размову людзей з патрэбны досведам.

Пачнем з думак…

Што такое супольнасць

Маё традыцыйнае пытанне: што такое супольнасць, Наста адказала, што мае два вызначэне ў галаве. 

Першае, інтуітыўнае “супольнасць – тое, што робіцца разам, значыць супольна”. Тут вызначэнне больш на быццё разам, на працэс. 

А другое вызначэнне ўжо з’явілася пасля вычыткі маёй кнігі, і значыць “групу людзей, ад 2-х 3-х чалавек, якая імкнецца змяніць свет” Змяніць свет – гэта ключавое ў нашай размове, бо Наста таксама хоча змены свету.

Будаванне храму

У нейкі момант Наста пачала ўспрымаць сваю рэдактарскую і адукатарскую дзейнасць не проста, як перадачу ведаў новаму пакаленню чытачоў ці рэдактараў, але дзейнасць, якая мусіць змяніць свет на больш дасканалы ў яе разуменні. Так пачалася рэдактарская школа пры супольнасці Pamyłka, а таксама перадача энергіі, натхнення і глыбіню сваіх папярэднікаў, а гэта Алена Саламевіч і Зміцер Саўка.  

Што тут важна адзначыць? Пры будаўніцтве храма, некаторыя будаўнікі будуць канцэнтраваць сваю ўвагу на тым, што яны носяць матэрыялы і ўкладаюць іх зададзенай паслядоўнасці, другія, што зарабляюць грошы для сям’і, а трэція, як мая гасціня Наста, будуюць уласна храм. Гэта было ўдвая прыемна чуць ад сваёй першай чытачкі, яна будуе храм. 

Тысяча і адзін сімвал ґ…

Наста заўважыла, што ў маё кнізе шмат думак апярэджвае слова і ёй трэба было пры вычытцы ўлічваць гэтыя абставіны, каб вынікам быў тэкст зразумелы чытачу. 

Вычытка тэксту пачалася з канца восені 2024 году і закончылася ўчора, 29 жніўня, 2025 году.  Па падліках карэктаркі кніга “Сацыятэхніка. Пачаткі” налічвае 1210133 знакаў – гэта прыблізна 672 старонкі А4. 

У тэксце засяліўся новы для мяне сімвал ґ. З ім незвычайна, але цікава. Таму разам з новымі думкамі і слова ўзнікае прастора для новых сімвалаў. Іншымі словамі нвыя веды нараджаюць новыя сімвалы.  

Эластычнасць

Адсутнасць пасярэдніка ў нашай супрацы, у выглядзе жорсткіх правілаў, прымушалі мяне і Насту дамаўляцца пра тое, як рушым далей. Былі размовы, і пра канчаткі, і суфіксы і некаторыя формы словаў (як дзейнічаць і дзеяць), альбо выбар дакладнага слова (рашэнне ці пастанова). Урэшце мы паразумеліся. 

Іншымі словамі, мова можа і мусіць быць эластычнай для пераадолення выпрабаванняў, якія падкідвае нам жыццё. Дамаўленне нават коштам гублення “ўніфікаванасці” і “аднастайнасці” пэўнай мадэлі дае магчымасць развіваць гнуткасць мовы ў яе лакальных ці прафесіянальных выкарыстаннях. Вядома, і аднастайнасць, і ўніфікаванасць застаюцца, у той жа час яны не выключаюць спробы ўлучэння іншых моўных практык, якія могуць быць драйверамі развіцця мовы як жывога арганізму. А лакальныя практыкі ў сувязі з рассеянасцю носьбітаў беларускай мовы непазбежна з’яўляюцца. 

Spellcheсker’ы

Спраўджальнікаў правапісу (spellchecker) і іншых інструментаў існуе дастаткова, адпавядала на пытанне гледача стрыма Наста, бо яна пачынала з адсутнасці большасці інструментаў існуючых зараз.

Пасля нашай размовы я запытаў у яе: ці ёсць нейкае адкрытае месца са спісам спасылак на яе інструменты рэдактарскай працы. Адпавяла - не мае. 

Далучаю спасылку на тое, што я сам сабраў (пароль і лагін  wiki, заблочыў ад ботаў) а тут нават больш.

Мяккая ўніверсалізацыя 

У кантэксце размова пра тое як мусіць засяляцца новы тэрмін у беларускі навуковы асяродак, дакладней навуковая з’ява, Наста прытрымліваецца канцэпцыі эвалюцыі ўжывання. Значыць адну і тую ж з’явы можна называць рознымі словамі, не абмяжоўваючы адным фіксаваным тэрмінам. Гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць найбольш арганічнаму тэрміну прыжыцца максімальна шырока. 

Іншымі словамі, ужыванне розных словаў для абазначэння адной з’явы – гэта павелічэнне прасторы ўжывання і натуральнай моўнай селекцыі, дзе ўжывальнікі будуць вызначаць лёс словаў, а рэдактары дапамагаць знайсці тое, што магчыма ўжо існуе, а калі не існуе адаптаваць з той мовы, з якой тэрмін прыйшоў, як гэта адбылося з Бізонам Гіґса. 

Слоўнік супольнасці

Цікава, што ў большасці супольнасці напачатку робяць інакш. Яны бяруць існуючы (ці новы тэрмін), надаюць яму ўнікальнае значэнне, для паскарэння камунікацыі сярод сваіх удзельнікаў і такім чынам будуюць мяжу “мы - яны”. Разуменне шырокім колам супольнасць напачатку не турбуе, а цікавіць толькі пры этапе дазраванні ці знешняй скіраванасці яе дзейнасці. 

Тым часам новае слова(тэрмін) выбудоўвае аўтэнтычнасць калектыву, яго адрозненне ад знешняга свету. Іншыя словы могуць ігнаравацца свядома, каб паказаць гэта адрозненне. Дарэчы большасць супольнасцяў і навук дарэчы (навука – гэта таксама супольнасць кіруемая з дапамогай тэксту) такім чынам складаюць цэлы набор “сваіх” слоў і іх значэнняў… і такім чынам ствараюцца слоўнікі.

Тут мне падумалася, што рэдактура, якой займаецца Наста, дае магчымасць спалучыць аўтэнтычнасць і прыналежнасць. Гэта трансфарматыўна ў сэнсе злучэння нефармальных груп і калектываў у нешта большае. 

Запрашэнне да дыялогу

Я запытаў Насту, да якога стылю можна аднесці мой рукапіс. Для мяне было важна пачуць гэтыя словы, бо мне самому насамрэч было складана вызначыць стыль кнігі. На яе старонках я сабраў мікс уласнага досведу, назіранняў, перажыванняў, канцэптуалізаваў мадэлі супольнасці, хронікі свайго жыцця, аналізу сітуацыі, надаў новыя значэнні словам, выразам і з’яў. 

Наста адпавяла, што мой стыль блізкі да навуковага, але не падручнік. Публіцыстыка ў пэўным сэнсе. Гэта дыялог, размова з чытачом. Але часам маналог і запрашэнне да дыялогу, дзе ёсць прастора для пастаноўкі адкрытых пытанняў і творчага ўдзелу чытача. Урэшце публіцыстыка. Цікава, як вызначаць стыль іншыя чытачы=)

На гэтым сканчваю думкі. І яшчэ абвестка.

Прадзамоў маю кнігу!

Нагадаю, калі табе сімпатычна, мая творчасць і хочаш падтрымаць выданне маёй кнігі пра супольнасці, прадзамоў яе прама зараз, ці проста падтрымай любым данатам.