Адчыняю прадзамовы на маю кнігу "Сацыятэхніка. Пачаткі"

Апошні час не асабліва шмат пішу ў блог, бо пішу кнігу. Атрымалася 500 старонак тэксту пра супольнасці. Спадзяюся, змест будзе таксама карысны чытачам.

Наогул справы з кнігай паволі рушаць наперад. 

  • Працягваем вычытку. Гэта больш за 900 тыс.сімвалаў=)
  • Рыхтую выявы і ілюстрацыі на вёрстку.

Зрабілі невялікую прома старонку.

Увага!

Зараз пачынаю збіраць прадзамовы на выдаванне кнігі. 

  1. Кошт друкаванай версіі - 50 даляраў (першы наклад планую 100 штук), 
  2. кошт электроннай 30 даляраў.

Агульны бюджэт 3000 еўра. Ён уключае карэкцыю, вёрстку (двух версій) і ўласна друк папяровай версіі.

Калі назбіраю гэту суму да 31 жніўня, друкаваная кніга выйдзе да новага году, электронная - трохі пазней. У іншым выпадку кніга выйдзе, але ў больш лузным графіку.

Зрабіць прадзамову кнігі можна на:
(1) баймікофі,
(2) праз прамы перавод на мой рахунак ці
(3) перадаць мне кэшэм.

Буду рады, калі распавядзеце сябрам, якія цікавяцца супольнасцямі, развіццём нефармальных калектываў і груп, грамадствам.

ЗЫ

На фота вокладка кнігі.